Ответы на экз. вопросы / Ответы / вопрос 38+
.doc38. Утварэнне БНР i яе дзейнасць на акупаванай немцамi терыторыi.
9 сакавіка 1918г. выканкам Усебеларускага з’езда прыняў другую ўстаўную грамату, у якой аб’явіў Беларусь “у рубяжах рассялення і лічбавай перавагі беларускага народу” народнай рэспублікай – БНР. Выканкам быў пераіменаваны ў Раду БНР, прэзідыўм якой узначаліў прадстаўнік БСГ І.М.Серада Выканаўчым органам аб’яўляўся Народны сакратарыят, які назначала Рада і які быў адказны перад ёй.
25 сакавіка 1918 г. на сесіі Рады была прынята трэцяя ўстаўная грамата, якой абвяшчалася незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. БНР абвяшчалася ў межах этнічнага пражывання і колькаснай перавагі беларускага народа. У грамаце Рада дабівалася перагляду ўмоў Брэсцкага міру, падпісанага 3 сакавіка 1918г. паміж Савецкай Расеяй і Германіяй, у дакументах якога Беларусь не прызнавалася самастойным нацыянальным рэгіёнам Расіі і не мела свайго наймення (у той час, як з Украінскай Народнай Рэспублікай мірныя умовы былі заключаны асобна).
Абвяшчэньне Беларускай Народнай Рэспублікі самастойнай i незалежнай дзяржавай — юрыдычны акт, які ўзнаўляў дзяржаўнасьць беларускага народу. Акт 25 сакавіка быў лягічным наступствам дзейнасьці Усебеларускага Кангрэсу ў сьнежні 1917 года. Гэты акт зрабіў цалкам легальнай далейшую дзейнасьць Рады БНР i яе ураду ў 1918 годзе i ў наступны пэрыяд.
Былі створаны дзяржаўныя ворганы, вызначаныя межы Беларусі. Яшчэ раней на Румынскім фронце i ў раёне Адэсы, дзе знаходзіліся ў большасьці беларусы, афіцэры i жаўнеры, пачала фарміравацца беларуская армія, каб вярнуцца на Беларусь. Бальшавіцкая ўлада i потым нямецкая акупацыя перашкодзілі стварыць беларускае войска.
3 актам 25 сакавіка лічыліся шэраг дзяржаваў, якія прызналі незалежнасьць Беларусі, у тым ліку Летува, Латвія, Эстонія, Фінляндыя, Украінская Народная Рэспубліка, Чэхаславакія, Турцыя.
Беларуская Народная Рэспубліка не была, аднак, прызнаная Германіяй, якая паводле Брэсцкага мірнага дагавору 3 сакавіка 1918 г. фактычна падзяліла тэрыторыю Беларусі з савецкай Расеяй. Праўда, зь дзяржаўным актам незалежнасьці ад 25 сакавіка 1918 г. i нямецкія акупанты вымушаныя былі лічыцца: яны ня здолелі спыніць дзейнасьць Рады БНР і яе ўраду ў галіне адукацыі, культуры, сацыяльнай палітыкі i палітычнай дзейнасьці ўвогуле.
Урэшце i бальшавіцкі ўрад у Маскве мyciў лічыцца з абвяшчэньнем незалежнасьці Беларусі. Сьведчаньнем гэтага зьяўляецца перабываньне ў Маскве генеральнага консула БНР пры урадзе РСФСР А.Бурбіса ў 1918 годзе, а таксама дыпляматычныя перамовы паміж БНР і РСФСР у Кіеве i ўрэшце дыпляматычныя перамовы прэм’ер-міністра БНР Антона Луцкевіча з расейскім урадам у лістападзе 1918г. у Маскве. Існаваньне незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі ўрэшце вымусіла савецкі ўрад У. Ульянава-Леніна пайсьці на стварэньне Беларускай Савецкай Сацыялютычнай Рэспублікі 1 студзеня 1919 г., нягледзячы на нежаданьне расейскіх бальшавікоў прызнаць беларусаў за самастойны народ i нежаданьне прызнаць яго дзяржаву. Факт існаваньня БНР прымусіў савецкі расейскі ўрад утварыць беларускую савецкую дзяржаву як свайго роду адказ на стварэньне БНР.
Пасьля падзелу тэрыторыіі Беларусі паміж савецкай Расеяй i Польшчай у 1920-1921 гг. Рада i ўрад БНР дзeйнiчaлi ў эміграцыі — ў Летуве, потым у Празе. Рада БНР заставалася сымвалам незалежнасьці Беларусі. Яна захавала i нацыянальную сімволіку, што сталася ў БНР i дзяржаўнай, — гістарычны герб "Пагоню" i бел-чырвона-белы сьцяг. Савецкія ўлады спрабавалі ліквідаваць дзейнасьць Рады БНР i ўраду ў эміграцыі. У пастанове ЦК КП(б)Б ад 14 жніўня 1925 г. адзначалася неабходнасьць перадачы паўнамоцтваў урада БНР ураду БССР i прызнаньня Менска сталіцай ycix беларусаў у сьвеце.
Прыняцце акта аб незалежнасці БНР, дзейнасць яе Рады актывізавалі рост нацыянальнай самасвядомасці беларусаў, прымусілі бальшавіцкі ўрад У.І.Леніна перагледзець сваю палітыку ў адносінах да Беларусі і пайсці на стварэнне хоць і абмежаванай у правах, але ўсё ж беларускай дзяржаўнасці.
Бел нац рух у гады 1 сусв вайны Абвяшчэнне БНР і 1,2,3 граматы.
У гэты час у Брэсце пачаліся мірныя перагаворы з германіяй. Была украінская, расійская і нямецкая дэлегацыя. Кажуць Троцкі сарваў мір. Раз саветы адмовіліся ад міру , то 17 лютага 1918г немцы пайшлі ў наступленне і дайшлі да Мінска. У Мінску АблВыканкамзах эвакуір Ў Смаленск. Калі бальшавікі пакінулі мінск з’езд саветау выйшаў з падполля і пачаў дзейнасць. Утварылі народны сакратарыят. Замест савета была утв рада. З 21 лютага была абвешчана першая устаўная грамата, па якой створана рада Бел рэспублікі. 9.03 –другая устаўная грамата, у якой былі запісаны асноўныя правы і свабоды бел. Абвешчана БНР (акрэслена тэр Беларусі). Камісія вучоных (на чале з Карскім), якая на навуковай аснове устанавіла энтаграф межы Беларусі. Было запісана, што БНР не прызнае ўмоў Брэсцкага міру. Паўн-зах частку аддалі Прусіі, на узроўні чыгункі брэст-гомель аддалі Украіне - гэта усё вынікі міра Германіі з Украінай. 25 сакавіка – 3-я грамата. Расія дагавор з Літвой, што зах частка Беларусі была аддана Літве. Раскол нац руху выразіўся у тым што у БСГ утварылася партыя бел сацыял-дэмакратаў партыя і утвар бел партыя сацыялістаў-рэвал. Ацэнка: у прамым сэнсе гэт слова бел дзяржаўнасці як такавой не было. Яна стварылася партыйнымі арганізацыямі. Дзяржава прадпалагае таможню, паліцыю, межы – гэтага не было. Значэнне ў тым, што упершыню ў гісторыі было пастаўлена пытанне аб дзяржаўнасці Беларусі, а тут - вайна.
