Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Варыянт 5.doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
02.02.2017
Размер:
126.46 Кб
Скачать

Хвалебная песня навасловам

Давайма зноў і зноў

З упартасцю лагоднаю

Замест няродных слоў

Уводзіць словы родныя!

Калі ж няма такіх,

То згодна мовы нашае,

Прыдумаць трэба іх

З павольнасьцю разважнаю...

(Без самапахвальбы

І радасці залішняе

Купала так рабіў,

Рабілі так узвышанцы!..)

Каб наш квітнеў загон,

То ў чэрвені і ў ліпені

Ганіце з хаты вон

Чужыншчыну прыліплую!

Во – гора: інтэрнэт...

Заміж такой няўклюдзіны

Кажыце: словасвет

І ў травені, і ў студзені.

Кажыце круглы год,

Калі й стамляцца станеце,

Не прынтар, а выход –

І застанецца ў памяці!

І не камп’ютар, не!

Асветар – слова лепшае,

Бо ў нашай старане

Асветай свет завершаны.

І хай па-над гарой

Мабільнікаў з мабіламі

Жыве далькажык мой –

Такое слова мілае!

Далькажык – даль і каж...

Кажы далёка, сонейка,

Мяне прасвечвай аж

Да самага да донейка!