Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Варыянт 5.doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
02.02.2017
Размер:
126.46 Кб
Скачать
  1. Перакладзіце тэкст на беларускую мову.

Как всякий диалект (территориальный либо социальный), компьютерный жаргон существует в бесконечном количестве пространственных и временных модификаций. В этом легко убедиться, заглянув на региональные страницы Интернета, см. например, сленговое гуля, гулька ‘компьютерная игра’, распространенное на территории Украины и Беларуси и образованное от бел. гуляць, укр. гуляти ‘играть’. Однако, при всей обычной для диалекта местечковости, компьютерщики не могут себе позволить значительных региональных отличий, поскольку их сфера деятельности, особенно после всеобщего распространения Интернета, основана на едином информационном пространстве. Следовательно, чтобы понимать и быть понятым, быть включенным в среду, пользователь этой сферы должен использовать (и создавать!) единый код. По-видимому, в этом одна из причин преобладания англоязычных слов и их дериватов в русском подъязыке информационных технологий, причем для других языков (немецкого, французского, чешского – языки, склонные к пуризму) имеет место тенденция к насыщению текстов англоязычными элементами по мере увеличения их специализированности. Дело в том, что английский язык все прочнее занимает место естественного интеръязыка, и в первую очередь в сфере информационных технологий (по Руденко, Е.Н. Интернет. Язык. Лингвистика. Минск : Право и экономика, 2008. (Лекцыі па інтэрнэт-лінгвістыцы)).

Як кожны дыялект (тэрытарыяльны або сацыяльны), камп'ютарны жаргон існуе ў бясконцай колькасці прасторавых і часовых мадыфікацый. У гэтым лёгка ўпэўніцца, зазірнуўшы на рэгіянальныя старонкі інтэрнэту, гл. напрыклад, слэнгавае гуля, гулька ‘кампутарная гульня’, распаўсюджанае на тэрыторыі Украіны і Беларусі і ўтворанае ад бел. гуляць, укр. гуляти ‘гуляць’. Аднак, пры ўсёй звычайнай для дыялекту местачковасці, камп'ютарнік не могуць сабе дазволіць значных рэгіянальных адрозненняў, паколькі іх сфера дзейнасці, асабліва пасля ўсеагульнага распаўсюджвання інтэрнэту, заснавана на адзінай інфармацыйнай прасторы. Такім чынам, каб разумець і быць зразумелым, карыстальнік гэтай сферы павінен выкарыстоўваць (і ствараць!) адзіны код. Відаць, у гэтым адна з прычын перавагі англамоўных слоў і іх дэрыватаў у рускай падмове інфармацыйных тэхналогій, прытым для іншых моў (нямецкі, французскі, чэшскі – мовы, схільныя да пурызму) мае месца тэндэнцыя да насычэння тэкстаў англамоўнымі элементамі па меры павелічэння іх спецыялізаванасці. Рэч у тым, што англійская мова ўсё трывалей займае месца натуральнай інтэрмовы, і перадусім у сферы інфармацыйных тэхналогій (паводле Рудэнка, Е.Н. Інтэрнэт. Мова. Лінгвістыка. Мінск: Права і эканоміка, 2008. (Лекцыі па інтэрнэт-лінгвістыцы)).

  1. Вызначце стыль перкладзенага на беларускую мову тэксту Задання 3, назавіце стылістычныя (лексічныя, марфалагічныя, сінтакічныя) сродкі атрыманага беларускамоўнага тэксту, прывядзіце прыклады з яго. Вынікі занясіце ў прыведзеную табліцу.

Для паспяховага вызначэння стылю падумайце, каму тэкст адрасаваны (ці патрэбна спецыяльная падрыхтоўка для яго разумення, наколькі шырокая аўдыторыя можа ім зацікавіцца), з якой мэтай напісаны тэкст, да якога жанру можа належыць і ў якім выданні змешчаны.

Стыль

Моўныя сродкі

лексічныя

марфалагічныя

сінтаксічныя

Публіцыстычны

гуля, гулька

Рэч у тым

рэгіянальныя старонкі інтэрнэту

каб разумець і быць зразумелым

павінен выкарыстоўваць (і ствараць!)

  1. Складзіце анатацыю (да чатырох сказаў) на беларускай мове на прапанаваны рускамоўны артыкул.

Узор анатацыі (вылучаны моўныя клішэ, універсальныя для жанру анатацыі на артыкул):

Артыкул прысвечаны пытанням арганізацыйнага афармлення таварыства «Далоў непісьменнасць» (ТДН) у Пскове ў 1920-я гг. Раскрываюцца задачы, лозунгі, формы і віды дзейнасці таварыства. Асаблівая ўвага звяртаецца на прававую аснову і матэрыяльную базу функцыянавання арганізацыі. На аснове аналізу дынамікі колькаснага складу добраахвотнага таварыства, выніковасці яго практычнай дзейнасці, а таксама характару ўзаемадзеяння з іншымі грамадскімі арганізацыямі вызначаецца ступень удзелу ТДН у грамадска-палітычным жыцці рэгіёна.

У дадзеным артыкуле разглядаецца праблема развіцця кібернетыкі і неадназначнай да яе адносіны ў СССР. Аналізуюцца падабенствы і адрозненні паміж кібернетыкай і інфарматыкай. Разглядаюцца думкі вучоных, якія займаліся навуковай дзейнасцю ў дадзенай галіне і іх уклад у развіццё кібернетыкі. У прыватнасці, выдатнага вучонага В.М. Глушкова, галоўнага дарадцы Генеральнага сакратара ААН па кібернетыцы. Характарызуецца рознасць ў этапах і метадах развіцця навук, звязаных з вылічальнай тэхнікай у СССР і на Захадзе.

Моўныя клішэ, якія таксама могуць быць выкарыстаны:

Разглядаецца праблема / пытанне…

Аналізуецца…

Характарызуецца…

Пададзены (вынікі доследу, назірання, аналізу…)

Абагульняецца…

Вылучаны асноўныя этапы…

Прапанавана (мадэль, канцэпцыя, гіпотэза…)

Асноўны змест даследавання складае…

У артыкуле гаворыцца пра / аб…

Артыкул раскрывае змест паняцця…

У артыкуле выкладзены погляды на…

Даецца прагноз / перспектыва (развіцця, прымянення…)