- •2 . Праблемы стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі ў Еўропе. Пакт Молатава-Рыбентропа.
- •7. Падрыхтоўка Германіяй вайны супраць ссср. Мэты Германіі ў гэтай вайне. План “Барбароса”.
- •9. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі.
- •22 Чэрвеня 1941 г. У 3 з паловай – 4 гадз раніцы пасля артыле-
- •11. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі беларусі. Дзейнасць беларускіх калабарацыяністаў
- •15. Падпольная і партызанская барацьба.
- •16. Крах маланкавай вайны. Маскоўская бітва.
- •19. . Вайна на Ціхім акіяне і ў Афрыцы. Стварэнне антыгітлераўскай кааліцыі.
- •24. . Пачатак вызвалення Беларусі (восень 1943 – вясна 1944 гг.).
- •20. Абарона Сталінграда. Пачатак карэннага пералома.
20. Абарона Сталінграда. Пачатак карэннага пералома.
Победа советских войск над немецко-фашистскими войсками под Сталинградом - одна из наиболее славных страниц летописи Великой Отечественной войны. 200 дней и ночей - с 17 июля 1942 года до 2 февраля 1943 года - продолжалась Сталинградская битва при непрерывно возрастающем напряжении сил обеих сторон. В течение первых четырех месяцев шли упорные оборонительные бои, сначала в большой излучине Дона, а затем на подступах к Сталинграду и в самом городе. За этот период советские войска измотали рвавшуюся к Волге немецко-фашистскую группировку и вынудили ее перейти к обороне. В последующие два с половиной месяца Красная Армия, перейдя в контрнаступление, разгромила войска противника северо-западнее и южнее Сталинграда, окружила и ликвидировала 300-тысячную группировку немецко-фашистских войск.
Сталинградская битва – решающее сражение всей Второй мировой войны, в котором советские войска одержали крупнейшую победу. Эта битва ознаменовала начало коренного перелома в ходе Великой Отечественной войны и Второй мировой войны в целом. Закончилось победное наступление немецко-фашистских войск и началось их изгнание с территории Советского Союза.
Сталинградская битва по продолжительности и ожесточенности боев, по количеству участвовавших людей и боевой техники превзошла на тот момент все сражения мировой истории. Она развернулась на огромной территории в 100 тысяч квадратных километров. На отдельных этапах с обеих сторон в ней участвовало свыше 2 миллионов человек, до 2 тысяч танков, более 2 тысяч самолетов, до 26 тысяч орудий. По результатам эта битва также превзошла все предшествовавшие. Под Сталинградом советские войска разгромили пять армий: две немецкие, две румынские и одну итальянскую. Немецко-фашистские войска потеряли убитыми, ранеными, плененными более 800 тысяч солдат и офицеров, а также большое количество боевой техники, оружия и снаряжения.
Сражение за Сталинград принято подразделять на два неразрывно связанных периода: оборонительный (с 17 июля по 18 ноября 1942 года) и наступательный (с 19 ноября 1942 года по 2 февраля 1943 года).
Вместе с тем, в силу того, что Сталинградская битва – это целый комплекс оборонительных и наступательных операций, ее периоды в свою очередь необходимо рассматривать по этапам, каждый из которых – это либо одна законченная, либо даже несколько взаимосвязанных операций.
24. . Пачатак вызвалення Беларусі (восень 1943 – вясна 1944 гг.).
Восенню 1943 г., пасля разгрома фашысцкіх войскаў пад Курскам, пачалося выгнанне ворага з акупіраванай тэрыторыі Беларусі. 23 верасня быў вызвалены першы раённы цэнтр БССР Камарын. Асенне-зімовае наступленне прынесла вызваленне 36 раёнам і двум абласным цэнтрам - Гомелю і Мазыру, быў фарсіраваны Днепр у раёне Лоева. У 1944 г. пачаўся завяршальны этап Вялікай Айчыннай вайны - поўнае выгнанне акупантаў з савецкай зямлі. Значную ролю ў рашэнні задач на гэтым этапе адыграла Беларуская наступальная аперацыя, вядомая пад кодавай назвай "Баграціён".
Лінія фронту ў Беларусі ўяўляла сабой выступ. Гэты выступ атрымаў назву "Беларускі балкон". Утрыманню гэтага выступу гітлераўскае камандаванне надавала асаблівае значэнне, бо ён прыкрываў галоўныя напрамкі - усходне-прускі і варшава-берлінскі. Па берагах рэк - Заходняй Дзвіны, Дняпра, Бярэзіны, Нёмана - былі падрыхтаваны і абарончыя рубяжы, гарады Віцебск, Магілёў, Полацк, Мінск, Орша, Бабруйск, Барысаў аб'яўлены крэпасцямі, якія не належаць здачы. Лінію абароны назвалі "Фатэрлянд" ("Айчына"), чым падкрэслівалася, што нямецкая армія абараняе тут рубяжы самой Германіі. У Беларусі была сканцэнтравана магутная групоўка фашысцкіх войскаў.
Для ажыццяўлення плана аперацыі "Баграціён" прыцягваліся войскі 1-га Беларускага (камандуючы генерал арміі К. Ракасоўскі), 2-га Беларускага (камандуючы генерал-палкоўнік Г. Захараў), 3-га Беларускага (камандуючы генерал-лейтэнант I. Чарняхоўскі), 1-га Прыбалтыйскага (камандуючы генерал арміі I. Баграмян) франтоў.
У наступленні ўдзельнічалі Дняпроўская флатылія, першы асобны французскі добраахвотніцкі авіяполк "Нармандыя-Нёман". Дзеянні франтоў каардынавалі маршалы Г. Жукаў і А. Васілеўскі.
Савецкія войскі пераўзышлі праціўніка ў два рады па жывой сіле, гарматах і мінамётах, у чатыры - па танках, у тры - па баявых самалётах.
Задума камандавання заключалася ў наступным: франты адначасова пераходзяць у наступленне і магутнымі ўдарамі разбураюць стратэгічны фронт абароны праціўніка, акружаюць і знішчаюць яго групоўку ў раёнах Віцебска і Бабруйска, а затым наносяць удары па сыходзячыхся напрамках на Мінск з мэтай акружэння асноўных сіл групы армій "Цэнтр".
23 чэрвеня 1944 г. - пачатак наступлення. 24 чэрвеня лінія абароны праціўніка была прарвана. На трэці дзень баёў савецкія войскі акружылі віцебскую групоўку і вызвалілі Віцебск, у канцы чэрвеня - бабруйскую групоўку і вызвалілі Бабруйск.
Баі за Мінск пачаліся на досвітку 3 ліпеня і завяршыліся ў канцы таго ж дня. 2-і Тацынскі танкавы корпус генерала А. Бурдзейнага вёў баі на ўсходняй ускраіне Мінска, на паўночную ўскраіну выйшлі танкісты П. Ротмістрава. Першым уварваўся ў Мінск танк Д. Фролікава. Ён прамчаўся па Савецкай вуліцы (цяпер праспект Ф. Скарыны), знішчыўшы гармату і некалькі дзесяткаў гітлераўцаў. У баях на вуліцах горада вызначыўся камандзір танкавага ўзвода М. Колычаў. Яму ўдалося захапіць мост праз Свіслач, па якім танкі бесперашкодна прайшлі ў цэнтр горада.
Было завершана акружэнне 100-тысячнай групоўкі праціўніка (так званы "Мінскі кацёл"). Сем дзён "кіпеў" гэты кацёл, фашысцкім войскам так і не ўдалося вырвацца з яго (70 тыс. забіта, 35 тыс. узята ў палон).
Партызаны і падпольшчыкі захоплівалі масты, стваралі плацдармы і ўтрымлівалі іх да прыходу савецкіх войскаў. Самастойна вызвалялі раённыя цэнтры. Падпольшчыкам Мінска ўдалося раздабыць план размяшчэння ў горадзе ўмацаваных і замініраваных аб'ектаў. Спецгрупа Генеральнага штаба Чырвонай Арміі, атрымаўшы гэты план, ажыццявіла меры па выратаванні ад знішчэння будынкаў Дома ўрада, Акруговага дома афіцэраў і інш. К канцу ліпеня вораг быў поўнасцю выгнаны з беларускай зямлі.
29. Стварэнне ААН. Патсдамская канферэнцыя. Патсдамская дэкларацыя.
Ялцінская канферэнцыя. Разгром Германіі і яе капітуляцыя.
12 студзеня 1945 ᴦ. савецкія войскі пачалі маштабнае наступленне на шырокім фронце ад Балтыйскага мора да Карпат. Сумесна з Польскай арміяй была вызвалена Варшава, а потым створаны плацдарм для наступлення на Берлін на заходнім беразе ракі Одэр – усяго толькі ў 60 км. ад нямецкай сталіцы.
4-11 лютага 1945 ᴦ. у Ялце адбылася другая сустрэча кіраўнікоў трох галоўных дзяржаў антыгітлераўскай кааліцыі – Вялікабрытаніі, ЗША і СССР – Ялцінская (Крымская) канферэнцыя. На ёй былі ўзгоднены і зацверджаны планы і тэрміны правядзення новых магутных удараў па Германіі з мэтай яе канчатковага разгрому. Для падтрымання міру і бяспекі ва было вырашана стварыць Арганізацыю Аб’яднаных Нацый (ААН). СССР пацвердзіў свае абавязацельствы аб уступленні ў вайну з Японіяй праз два-тры месяцы пасля заканчэння вайны ў Еўропе. Кіраўнікі саюзных дзяржаў дамовіліся аб прынцыпах і формах ажыццяўлення безумоўнай капітуляцыі Германіі і акупацыі яе тэрыторыі пасля перамогі.
5-ты перыяд (9 траўня – 2 верасня 1945 ᴦ.)
Нягледзячы на захаванне рознагалоссяў, працэс стварэння ААН ішоў хуткімі тэмпамі. 25 красавіка па 26 чэрвеня 1945 ᴦ. у Сан-Францыска (ЗША) праходзіла Ўстаноўчая канферэнцыя Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ААН). Адзіным пытаннем парадку была распрацоўка Статуту арганізацыі. Ён быў падпісаны прадстаўнікамі 50 краін і 24 кастрычніка 1945 ᴦ. набыў моц.
З 17 ліпеня па 2 жніўня 1945 ᴦ. у выніку перамогі над Германіяй у адным з прыгарадаў Берліна праходзіла Патсдамская міжнародная канферэнцыя. (у гістарычнай літаратуры гэтая канферэнцыя таксама называецца "Берлінскай".) Згодна з ялцінскімі прынцыпамі палітыкі ў дачыненні Германіі яе тэрыторыя, у тым ліку сталіца – Берлін, падзялялася на 4 акупацыйныя зоны. Для ўзгаднення акупацыйнай палітыкі стваралася Рада міністраў замежных спраў пяці дзяржаў (Вялікабрытанія, ЗША, Кітай, СССР, Францыя). Канферэнцыя вызначыла пасляваенныя межы Германіі – яны істотна звужаліся. Для таго, каб пазбавіць гэтую дзяржаву лішніх падстаў для тэрытарыяльных прэтэнзій, немцы, якія пражывалі ў суседніх Венгрыі, Польшчы і Чэхаславакіі падлягалі дэпартацыі на сваю гістарычную радзіму. Былі вызначаны агульныя падыходы да вырашэння рэпарацыйнага пытання. У прыватнасці, не вызначаючы агульную суму германскіх выплат, вялікія дзяржавы дамовіліся, што выкананне рэпарацыйных абавязкаў у любым разе не павінна пазбавіць Германію неабходных развіццёвых рэсурсаў.
Таксама ў адпаведнасці з рашэннямі Патсдамскай канферэнцыі быў створаны спецыяльны Міжнародны трыбунал, які арганізаваў Нюрнбергскі працэс па справе галоўных ваенных злачынцаў (20 лістапада 1945 ᴦ. – 1 кастрычніка 1946 ᴦ.).
Падчас Патсдамскай канферэнцыі і ў яе рамках 26 ліпеня 1945 ᴦ. была апублікавана сумесная дэкларацыя – Патсдамская дэкларацыя – ад імя ўрадаў Вялікабрытаніі, ЗША і Катаю, у якой гучала патрабаванне безагаворачнай капітуляцыі Японіі і былі сфармуляваны асноўныя прынцыпы мірнага ўрэгулявання. Аднак 28 ліпеня японскі ўрад адхіліў гэтыя патрабаванні.
