- •2 . Праблемы стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі ў Еўропе. Пакт Молатава-Рыбентропа.
- •7. Падрыхтоўка Германіяй вайны супраць ссср. Мэты Германіі ў гэтай вайне. План “Барбароса”.
- •9. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі.
- •22 Чэрвеня 1941 г. У 3 з паловай – 4 гадз раніцы пасля артыле-
- •11. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі беларусі. Дзейнасць беларускіх калабарацыяністаў
- •15. Падпольная і партызанская барацьба.
- •16. Крах маланкавай вайны. Маскоўская бітва.
- •19. . Вайна на Ціхім акіяне і ў Афрыцы. Стварэнне антыгітлераўскай кааліцыі.
- •20. Абарона Сталінграда. Пачатак карэннага пералома.
- •24. . Пачатак вызвалення Беларусі (восень 1943 – вясна 1944 гг.).
16. Крах маланкавай вайны. Маскоўская бітва.
МАЛАНКАВАЯ ВАЙНА (БЛІЦ-КРЫГ) – тэорыя вядзення наступальнай вайны, паводле якой перамога над ворагам павінна быць дасягнута ў найкарацейшы тэрмін ( 10 тыдняу).
Германскае кіраўніцтва разумела палітычную і стратэгічную важнасць Масквы і звязвала з яе захопам вырашальны поспех у вайне. З першых дзён праціўнік выкарыстоўваў авіяцыю, якая павінна была не толькі нанесці значны матэрыяльны ўрон, але і дэмаралізаваць жыхароў сталіцы. У налётах на Маскву немцы задзейнічалі каля 270 бамбардзіроўшчыкаў з найбольш падрыхтаванымі лётчыкамі. Многія экіпажы ўзначальвалі старшыя афіцэры ваенна-паветраных сіл Германіі. Першы налёт на горад быў здзейснены ў ноч з 21 на 22 чэрвеня 1941 ᴦ. Каля 220 бамбардзіроўшчыкаў чатырма калонамі набліжаліся да Масквы, але своечасова былі заўважаны пастамі супрацьпаветранай абароны. Амаль 5 гадзін цягнулася барацьба з самалётамі праціўніка. У першую ноч вайны былі знішчаны 22 варожыя самалёты і каля 15 — у наступную. 3 ліпеня 1941 па красавік 1942 ᴦ. фарміраванні германскіх ваенна-паветраных сіл ажыццявілі каля 8 тыс. самалёта-вылетаў на Маскву. Аднак толькі 234 бамбардзіроўшчыкі (3 % ад іх агульнай колькасці) змаглі прарвацца да горада і скінуць 1610 фугасных і каля 100 запальных бомбаў. За спробу знішчыць савецкую сталіцу вораг заплаціў сваю цану: 952 бамбардзіроўшчыкі былі збіты, а 130 атрымалі пашкоджанні. Тым не менш, у кастрычніку-лістападзе 1941 ᴦ. на Маскоўскім напрамку склалася вельмі напружанае становішча: група армій «Цэнтр» пачала буйнамаштабную аперацыю «Тайфун». Гітлер патрабаваў ад германскіх войскаў як мага хутчэй пачаць наступленне і любой цаной авалодаць Масквой. Праз тыдзень з пачатку аперацыі германскае вярхоўнае камандаванне паведамляла аб паспяховым развіцці наступлення. Але ў канцы кастрычніка ў аперацыі «Тайфун» адбыўся збой. Сярод прычын такога становішча, паводле слоў генерала вермахта Г. Блюментрыта͵ была «руская ваенная сіла». На працягу далейшых тыдняў супраціўленне савецкіх войскаў узмацнялася, напружанне баёў з кожным днём узрастала. 3 рэшткаў Заходняга і Рэзервовага франтоў 10 кастрычніка быў створаны новы Заходні фронт, задачай якога з'яўлялася абарона блізкіх подступаў да Масквы. Камандуючым фронту быў прызначаны генерал арміі Г. К. Жукаў. Калі ў другой палавіне кастрычніка праціўнік узнавіў наступленне на гэтым напрамку, яму зноў трэба было прарываць суцэльную лінію абароны. Немцы ўпарта рваліся да Масквы. 20 кастрычніка ў савецкай сталіцы быў уведзены стан аблогі. Горад быў умацаваны процітанкавымі «вожыкамі», надаўбнямі, барыкадамі. Сотні тысяч масквічоў бралі ўдзел ва ўзвядзенні ўмацаванняў. Большасць маскоўскіх заводаў не спынялі работу і перайшлі на выпуск ваеннай прадукцыі. Тэрмінова фарміраваліся новыя дывізіі апалчэнцаў, якія адразу ішлі ў бой. 7 лістапада 1941 ᴦ. на Краснай плошчы ў Маскве адбыўся парад часцей Чырвонай Арміі. Пасля яго воіны адразу накіроўваліся на фронт. 15 лістапада германскае камандаванне пачало другое наступленне на Маскву. Надзвычай жорсткае супраціўленне сустрэў вораг у раёне Валакаламска. 16 лістапада было адзначана подзвігам 28 герояў-панфілаўцаў 316-й стралковай дывізіі пад камандаваннем генерал-маёра I. В. Панфілава. У час танкавай атакі праціўніка каля раз'езда Дубасекава (на ўсход ад Валакаламска) малодшы палітрук 4-й роты В. Г. Клачкоў-Дзіеў звярнуўся да байцоў са словамі: «Вялікая Расія, але адступаць няма куды. За намі — Масква!». Апошняя спроба захапіць Маскву была здзейснена войскамі вермахта ў пачатку снежня 1941 ᴦ. Але і гэта наступленне, як і два папярэднія, правалілася. Гітлераўская стратэгія бліцкрыгу пацярпела пад Масквой пойны крах. Толькі з 16 лістапада да 5 снежня 1941 ᴦ. германскі вермахт страціў пад Масквой звыш 155 тыс. чалавек забітымі і параненымі, каля 800 танкаў, 300 гармат і каля 1500 самалётаў. 5-6 снежня 1941 ᴦ. пачалося контрнаступленне савецкіх войскаў пад Масквой. Да пачатку студзеня 1942 ᴦ. савецкія войскі прасунуліся на захад на 100-250 км. Яны вызвалілі ад захопнікаў Маскоўскую і Тульскую вобласці. У баях за Маскву і Тулу вызначыліся стралковыя дывізіі, якімі камандавалі нашы землякі — генералы У. Р. Вашкевіч і М. М. Макаўчук, а таксама камандзіры часцей і злучэнняў А. А. Барэйка, Е. У. Дабравольскі, М. М. Мультан, I. Л. Рагуля, А. Дз. Церашкоў П. М. Чарнышоў. Контрнаступленне савецкіх войскаў, пачатак якому быў пакладзены пад Масквой у снежні 1941 ᴦ., перайшло ў агульнае наступленне і працягвалася да красавіка 1942 ᴦ. па ўсім фронце. За гэты час вораг быў адкінуты на захад ад Масквы на 350-400 км, было вызвалена 11 тыс. населеных пунктаў, у тым ліку звыш 60 гарадоў разгромлена да 50 дывізій ворага. Гэта было адно з самых буйных паражэнняў германскага вермахта. Разгром нямецкіх войскаў пад Масквой азначаў поўны крах гітлераўскай стратэгіі «маланкавай вайны» і плана «Барбароса». Міф аб непераможнасці германскай арміі быў развеяны.