Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ИСТОРИЯ ВОВ.docx
Скачиваний:
108
Добавлен:
08.12.2016
Размер:
54.98 Кб
Скачать

2 . Праблемы стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі ў Еўропе. Пакт Молатава-Рыбентропа.

Мерапрыемствы па стварэнню сістэмы калектыўнай бяспекі ў Еўропе храналагічна можна падзяліць на два перыяды. Мяжа паміж імі праходзіць вясной 1939 г. Першы перыядхарактарызуецца панаваннем палітыкі «замірэння», ігнараваннем ролі СССР у супрацьстаянні блоку агрэсіўных дзяржаў, надзеямі заходніх дэмакратый павярнуць германскую агрэсію супраць СССР. Удругі перыядпрыходзіць да лонданскіх і парыжскіх палітыкаў разуменне неабходнасці цесных кантактаў з Масквой у стварэнні еўрапейскай сістэмы бяспекі.

Важным этапам фарміравання міждзяржаўных адносін з’явілася праца Жэнеўскай міжнароднай канферэнцыі па разбраенню(1932-1935 гг.) з удзелам прадстаўнікоў 63 краін. Дэлегацыя СССР прапанавала здзейсніць прынцып усеагульнага і поўнага разбраення, але іншыя дзяржавы не падтрымалі гэтую прапанову. Па ініцыятыве СССР у маі 1935 г. былі падпісаны савецка-французскі і савецка-чэхаславацкі пакты аб узаемадапамозе супраць агрэсіі. Гэтыя ініцыятывы маглі б стаць сур’ёзным падмуркам стрымлівання агрэсіўнай палітыкі Германіі і яе саюзнікаў і паслужыць асновай стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі ў Еўропе. Але сур’ёзнай перашкодай для знешняй палітыкі СССР былі пастановыVI кангрэса Камінтэрна(1928 г.) дзе гаварылася аб хуткай«сусветнай рэвалюцыі»і краху сістэмы капіталізму. Такія ўстаноўкі УКП(б) і Камінтэрна ў большасці краін захаду ўспрымаліся як заклік да «сусветнай рэвалюцыі». Не дабаўлялі міжнароднага аўтарытэта Савецкаму Саюзу сталінскія рэпрэсіі. Палітычная актыўнасць на міжнароднай арэне Масквы ў 30-я гг. успрымалася як спроба навязаць камуністычныя ідэалы. Толькі ў 1939 г. ад гэтых стэрэатыпаў пачалі адыходзіць.

У сакавіку-красавіку 1939 г. урады Англіі і Францыі прадставілі Польшчы, Грэцыі, Румыніі і Турцыі дадатковыя гарантыі бяспекі. У сакавіку 1939 г. пачаліся кансультацыі паміж урадамі СССР, Англіі і Францыі аб магчымым падпісанні пагаднення аб узаемадапамозе і аказанні помачы іншым еўрапейскім краінам, супраць якіх пачалася агрэсія. Савецкаму Саюзу прапаноўвалі аказваць неадкладную ваенную дапамогу не толькі Англіі і Францыі, але і тым краінам, якім яны гарантавалі бяспеку, што было заведама непрымальнай для савецкага ўрада ўмовай, бо яны не ўтрымлівалі прынцыпу ўзаемнасці і ставілі СССР у няроўнае становішча. У іх не прадугледжвалася абавязкаў дапамогі Англіі і Францыі СССР у выпадку нападзення Германіі на Савецкі Саюз.

З 15 чэрвеня па 2 жніўня 1939 г. «перамовы дзеля перамоваў» праходзілі ў Маскве, адбылося 12 пасяджэнняў. У выніку былі дасягнутыя дамоўленасці аб прадаўжэнні перамоў і аб падпісанні палітычнага і ваеннага пагадненняў.

Ваенныя місіі прыбылі ў Маскву толькі 11 жніўня, але яны мелі права падпісваць пагадненні. З 12 па 21 жніўня адбылося дзевяць пасяджэнняў, 15 жніўня на прапанову кіраўніка Генштаба Чырвонай Арміі Б.М.Шапашнікава дэлегацыям Англіі і Францыі не было што адказаць. Да таго, паўстала праблема праходу савецкіх войск праз польскую тэрыторыю. Польшча катэгарычна не згаджалася на ўвод Чырвонай Арміі на сваю тэрыторыю. Яна разлічвала на дагавор ад 19 мая 1939 г. з Францыяй, па якому апошняя аказвала неадкладную дапамогу Варшаве. 25 жніўня 1939 г. пагадненне аб узаемадапамозе з Польшчай падпісала Англія. Варшава спадзявалася на дапамогу з Захаду і ігнаравала прапановы Масквы. Перамовы зайшлі ў тупік.

Адначасова Берлін працягвай дыпламатычную гульню як з Лонданам і Парыжам, так і з Масквой. Да апошняга часу першым Гітлер даваў надзею на тое, што яго агрэсія будзе накіравана ў першую чаргу супраць СССР, і гэты факт паралізаваў магчымасці брытанскай і французскай дыпламатыі да крытычнага ўспрымання рэчаіснасці, якая склалася ў свеце. 11 жніўня швейцарскі дыпламат К.Буркхардт са згоды ўрадаў Англіі і Францыі сустракаўся з Гітлерам, які завяраў Захад у антысавецкім накірунку сваёй палітыкі. Пра гэтыя кантакты ведалі ў Маскве, што не дабаўляла даверу гэтым краінам. Мэта Гітлера – не дапусціць складвання адзінага антыгерманскага фронту вялікіх дзяржаў была з поспехам дасягнутая. З мая 1939 г. і Масква пачала атрымліваць канкрэтныя прапановы па заключэнню міждзяржаўнага пагаднення. Каб пазбегнуць пагрозы складвання шырокай антысавецкай кааліцыі, СССР ідзе на кантакты з Гітлерам.

ПАКТ МОЛАТАВА-РЫБЕНТРОПА

Дагавор аб ненападзе падпісаны 23 жніўня 1939 ў Маскве наркомам замежных спраў СССР В. Молатавым і міністрам замежных спраў Германіі І. Рыбентропам на 10 гадоў, да дагавора быў прыкладзены "Дадатковы сакрэтны пратакол", які размежаваў сферы ўзаемных інтарэсаў СССР і нацысцкай Германіі ва Усходняй Еўропе.

Падрыхтоўка дагавора

Рыхтуючыся да вайны з Польшчай, кіраўніцтва нацысцкай Германіі прапанавала савецкаму ўраду заключыць пакт аб ненападзе і дало згоду на прыняцце савецкай ініцыятывы пра размежаванне сфер інтарэсаў абедзвюх дзяржаў. Перагаворы з Рыбентропам вялі непасрэдна І. Сталін і Молатаў. Змест дагавора базіраваўся на палажэннях савецка-германскага дагавора 1926 аб ненападзе і нейтралітэце.

Змест дагавора

Дагавор прадугледжваў, што СССР і Германія абавязуюцца ўстрымлівацца ад выкарыстання сілы і агрэсіўных дзеянняў у адносінах адзін да аднаго як асобна, так і супольна з іншымі дзяржавамі.Да дагавора быў прыкладзены "Дадатковы сакрэтны пратакол".

Дадатковы сакрэтны пратакол

"Дадатковы сакрэтны пратакол" размежаваў сферы ўзаемных інтарэсаў СССР і нацысцкай Германіі ва Усходняй Еўропе.

У адпаведнасці з 1-м пунктам пратакола бакі дамовіліся, што ў выпадку тэрытарыяльна-палітычнага пераўладкавання ў Прыбалтыцы (Фінляндыя, Эстонія, Латвія, Літва), паўночная мяжа Літвы з'яўляецца мяжой сфер інтарэсаў СССР і Германіі. Абодва бакі прызнавалі інтарэсы Літвы адносна Віленшчыны.

У другім пункце адзначалася, што ў выпадку тэрытарыяльна-палітычнага пераўладкавання абласцей, якія ўваходзілі ў склад Польшчы, мяжа сфер інтарэсаў СССР і Германіі будзе прыблізна праходзіць па лініі рэк Нараў, Вісла і Сан.

У 3-м пункце Германія прызнавала інтарэс СССР да Бесарабіі, якая з 1918 знаходзілася ў складзе Румыніі.

Вынікі дагавора

Важнейшым вынікам дасягнутых у жніўні-верасні 1939 савецка-германскіх дамоўленасцей стала размежаванне сфер экспансіі Германіі і СССР ва Усходняй Еўропе. Гэты дагавор і наступныя савецка-германскія дамоўленасці нанеслі ўрон прэстыжу СССР як антываеннай сілы, міжнароднаму антываенаму руху. Кіраўніцтва Камінтэрна неўзабаве зняло лозунгі барацьбы з фашызмам і фарміравання Народнага фронту.

Пратакол ад 28 жніўня 1939 і іншыя сакрэтныя пратаколы, падпісаныя СССР і Германіяй у 1939-41, супярэчылі суверэнітэту трэціх краін, лёс якіх вырашаўся без іх удзелу. Пратаколы былі выкарыстаны Сталіным і яго акружэннем для ўльтыматумаў і сілавога націску на іншыя дзяржавы.

Пасля нападу нацысцкай Германіі на Польшчу СССР выкарыстаў магчымасць арганізаваць паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Украіну 1939, што прывяло да ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР.

Дамоўленасць паміж СССР і Германіяй была часовым кампрамісам і страціла сілу пасля нападу Германіі на СССР 22 чэрвеня 1941.

Договор о ненападении между Германией и Советским Союзом (также известен как пакт Молотова — Риббентропа) — межправительственное соглашение, подписанное 23 августа 1939 года главами ведомств по иностранным делам Германии и Советского Союза. Со стороны СССР договор подписал нарком по иностранным делам В. М. Молотов, со стороны Германии — министр иностранных дел И. фон Риббентроп.

Стороны соглашения обязывались воздерживаться от нападения друг на друга и соблюдать нейтралитет в случае, если одна из них становилась объектом военных действий третьей стороны. Участники соглашения также отказывались от участия в группировке держав, «прямо или косвенно направленной против другой стороны». Предусматривался взаимный обмен информацией о вопросах, затрагивающих интересы сторон.

К договору прилагался секретный дополнительный протокол о разграничении сфер обоюдных интересов в Восточной Европе на случай «территориально-политического переустройства». Протокол предусматривал включение Латвии, Эстонии, Финляндии, Восточной Польши и Бессарабии в сферу интересов СССР.

Договор был подписан после периода охлаждения политических и экономических советско-германских отношений, вызванного приходом А. Гитлера к власти, и вооружённых конфликтов, в которых СССР противостоял гитлеровской коалиции: Германии и Италии в Испании, Японии на Дальнем Востоке. Договор стал политической неожиданностью для третьих стран. Слухи о существовании дополнительных секретных договорённостей появились вскоре после подписания договора. Текст протокола был опубликован в 1948 г. по фотокопиям, и в 1993 г. — по вновь найденным подлинникам.

3.. Нападение Германии на Польшу. «Странная война» на Западе.

Началу военных действий между Германией и Польшей предшествовал ряд пограничных конфликтов и столкновений на их границах и в городе Данциге. Одновременно с этим производилась лихорадочная подготовка к войне с обеих сторон. Войска приводились в боевую готовность и спешно перебрасывались к границам. Были объявлены всеобщие мобилизации, население из наиболее угрожаемых центров было эвакуировано, сооружались убежища и усиливались средства ПВО.

1 сентября в 5 час. 45 мин. начались военные действия между Германией и Польшей. Главные удары германских войск были направлены: на уничтожение коридора, отделяющего Данциг от Германии, на захват промышленных районов в Верхней Силезии. Кроме того, удары германских войск были направлены на районы севернее Ченстохова, на Лодзь и со стороны Восточной Пруссии на Млаву, Прасныш.

Последние два направления в случае успешных действий германских войск ставили под угрозу окружения польские войска, находящиеся западнее Варшавы, в районе Познань и Торунь, а также создавали угрозу Варшаве.

Германская авиация, пользуясь своим превосходством в воздухе, продолжала бомбардировку польских городов, железных дорог и мостов. Отмечалась некоторая активность польских войск в районе южнее Грауденца; войска эти пытались нанести контрудары германским войскам, наступавшим из Восточной Пруссии. Так же активно действовала польская авиация в районе Ченстохова, совершая налеты на наступающие германские моторизованные колонны. Польской зенитной артиллерии удалось сбить несколько десятков германских самолетов. Установить точно число не представляется возможным вследствие противоречивых данных, передаваемых печатью обеих воюющих сторон. Также пока не установлено более или менее точное количество потерь и трофеев с обеих сторон за истекшие дни военных действий.

Основные причины следующие:

1. Отсутствие на западных границах Польши достаточно мощных укрепленных районов.

2. Превосходство германских воздушных сил, в первые же дни военных действий сумевших нанести тяжелые удары польской авиации на ее базах (аэродромах) и путем непрерывных бомбардировок дезорганизовать польский тыл (это лишило польское командование возможности производить быструю перегруппировку и сосредоточение сил).

3. Превосходство в наземной военной технике, главным образом в тяжелой артиллерии.

4. Отсутствие эффективной помощи со стороны Англии и Франции Польше.

4. Уступленне войск Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Украіну

Кіраўніцтва Германіі падштурхоўвала Маскву да актыўных дзеянняў супраць Польшчы. Але савецкі ўрад дзейнічаў вельмі асцярожна, бо было добрае разуменне адказнасці за развязванне Сусветнай вайны. Маскве патрабавалася легальная падстава для ўвядзення войскаў на тэрыторыю Польшчы. Націск германскага кіраўніцтва пастаянна ўзрастаў, ім выкарыстоўвалася карта страты для Масквы зоны ўплыву ў Польшчы, якая была вызначана паводле жнівеньскіх «пратаколаў».

11 верасня быў аддадзены загад аб стварэнні Беларускага (камандуючы М.П.Кавалёў) і Украінскага (камандуючы С.К.Цімашэнка) франтоў, а 16 верасня яны былі разгорнуты і падрыхтаваны для вызваленчага паходу. Усяго мелася 60 стралковых, 13 кавалерыйскіх дывізій і 18 танкавых брыгад агульнай колькасцю каля 600000 чалавек, 5467 сярэдніх і цяжкіх гармат, 4000 танкаў і 2000 самалётаў. Але толькі пасля 16 верасня, калі польскі ўрад падаўся ў эміграцыю і ніхто не гарантаваў бяспеку беларускаму насельніцтву, савецкі ўрад абвясціў аб увядзенні Чырвонай Арміі на тэрыторыю, якую засяляюць брацкія беларускі і украінскі народы. 17 жніўня польскаму паслу ў Маскве была ўручана нота, у якой СССР брала на сябе забеспячэнне гарантый грамадзянскіх і маёмасных правоў «польскім» беларусам іукраінцам. Урад Польшчы прызнаў, што стану вайны краіны з СССР няма, СССР таксама не аб’яўляў вайны Польшчы. Таму ў загадзе Вярхоўнага галоўнакамандуючага ўзброеных сіл Польшчы маршала Э.Рыдз-Сміглы 17 верасня польскім войскам прадпісвалася не ўступаць у баі з савецкімі воінскімі падраздзяленнямі, за выключэннем спроб раззбраення. Загад Э.Рыдз-Сміглы садзейнічаў таму, што ваенных дзеянняў паміж польскімі і савецкімі войскамі фактычна не было. Зафіксавана каля 40 выпадкаў супраціўлення пагранічных патрулёў, а таксама баі пад Кобрынам, Вільняй, Сапоцкіным. Найбольш упартыя баі разгарнуліся 20-21 верасня ў Гродне. У перыяд з 17 па 30 верасня 1939 г. страты войск Беларускага фронту склалі 996 чалавек загінуўшымі і 2002 параненымі. Да 2 кастрычніка Чырвоная Армія ўзяла ў палон 450 тыс. салдат і афіцэраў польскай арміі (афіцэраў – каля 20 тыс.). Трагічным быў лёс афіцэрства. Па рашэнню Палітбюро ЦК УКП(б) ад 5 сакавіка 1940 г. іх расстралялі пад Катынью «без прад’яўлення абвінавачванняў».

Паход Чырвонай Арміі пачаўся 17 верасня 1939 г. і працягваўся 12 дзён. Да 22 верасня былі занятыя Беласток і Брэст. Савецкаму Саюзу адыйшлі тэрыторыі, якія былі анексіраваны Польшчай у 1920 г. – гэта прыкладна 190 тыс. кв. км з насельніцтвам каля 12 млн. чалавек, у асноўным украінцаў і беларусаў. Заходняя мяжа СССР была перасунутая на захад на 250-300 км. Лінія сутыкнення савецкіх і германскіх войск у асноўным супадала з «лініяй Керзана». 25 верасня 1939 г. у Брэсце адбыўся парад савецкіх і нямецкіх войск – патэнцыяльных ворагаў.

Уз’яднанне народаў Украіны і Беларусі з’явілася актам гістарычнай справядлівасці. Большая частка насельніцтва Заходняй Беларусі сустракалі савецкіх салдат кветкамі, хлебам-соллю. У некаторых месцах стыхійна стваралісяваенна-рэвалюцыйныя камітэты, якія раззбройвалі паліцэйскіх і асаднікаў, бралі пад ахову чыгуначныя масты, прадпрыемствы, іншыя аб’екты. Органамі новай улады з’яўлялісячасовыя ўправыісялянскія камітэты.

У адпаведнасці з сакрэтным пратаколам, прыкладзеным да дагавора аб сяброўстве і мяжы паміж СССР і Германіяй ад 28 верасня 1939 г., перакройваліся сферы ўплыву ў Польшчы. Усходняя частка Варшаўскага ваяводства і ўсё Люблінскае адыходзілі Германіі. Узамен у сферу інтарэсаў савецкай дзяржавы ўключалася тэрыторыя Літвы і частка заходніх паветаў Беластоцкага ваяводства з пераважна польскім насельніцтвам, а таксама некаторыя ўсходнія часткі паветаў Варшаўскага ваяводства.

Пагадненні з фашысцкай Германіяй дэзарыентавалі рэвалюцыйныя і антыфашысцкія сілы ў іншых краінах, ускладнілі становішча камуністычных партый. Кіраўнік польскага ўраду ў эміграцыі В.Сікорскі кваліфікаваў савецка-германскую дамоўленасць ад 28 верасня як чацвёрты падзел Польшчы. У дэкрэце польскага прэзідэнта Савецкі Саюз быў названы агрэсарам. Аб’яўлялася аб пачатку барацьбы за ўзнаўленне суверэнітэту Польшчы ў межах да 1 верасня 1939 г.