Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Основные документы в области образования

.pdf
Скачиваний:
12
Добавлен:
20.03.2016
Размер:
889.28 Кб
Скачать

81

адукацыі з профільным навучаннем па прадметах мастацка-эстэтычнага напрамку i на конкурснай аснове атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі па абранай спецыяльнасці.

19.4.Гімназія-каледж мастацтваў ва ўмовах інтэграцыі агульнай базавай, агульнай сярэдняй i сярэдняй спецыяльнай адукацыі забяспечвае навучанне i выхаванне на II, III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі з профільным навучаннем па прадметах мастацка-эстэтычнага напрамку i на конкурснай аснове атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі па абранай спецыяльнасці.

19.5.Лінгвістычная гімназія-каледж ва ўмовах інтэграцыі агульнай базавай, агульнай сярэдняй i сярэдняй спецыяльнай адукацыі забяспечвае навучанне i выхаванне на II, III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі з профільным навучаннем па прадметах лінгвістычнага напрамку i на конкурснай аснове атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі па абранай спецыяльнасці.

20. У складзе ўсіх тыпаў устаноў могуць стварацца:

20.1.Класы з павышаным вывучэннем прадметаў.

20.2.Класы з паглыбленым вывучэннем прадметаў.

20.3.Гімназічныя класы.

20.4.Ліцэйскія класы.

20.5.Класы з музычным, харавым, мастацкім, архітэктурна-мастацкім, харэаграфічным, тэатральным, фальклорна-тэатральым, агульнаэстэтычным, фізкультурна-эстэтычным кірункамі.

20.6.Спецыялізаваныя па спорту класы з падоўжаным днём навучання

іпаглыбленым вучэбна-трэніровачным працэсам.

20.7.Спецыяльныя класы для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага

развіцця.

20.8.Класы інтэграванага навучання.

20.9.Пункты карэкцыйна-педагагічнай дапамогі.

У сваёй рабоце яны кіруюцца дадзеным Палажэннем, Палажэннем аб спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе (школе-інтэрнаце) для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, зацверджаным Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 31 кастрычніка 2002 г. № 46 (Национальный реестр правовых актов Республнкн Беларусь, 2003 г., № 5,

8/8926), уласнымі палажэннямі.

21.Працягласць атрымання агульнай сярэдняй адукацыі складае дванаццаць гадоў, у вячэрніх (зменных) агульнаадукацыйных школах, у спецыяльных агульнаадукацыйных школах (школах-інтэрнатах) для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, навучальна-педагагічных комплексах – трынаццаць і больш гадоў.

22.Навучанне на III ступені ажыццяўляецца з улікам адукацыйных запытаў вучняў. Па рашэнні педагагічнага савета ўстановы могуць уводзіцца адзін ці некалькі профіляў навучання або адзін прадмет ці некалькі для вывучэння на павышаным або паглыбленым узроўні.

82

23.У мэтах індывідуалізацыі і дыферэнцыяцыі навучальнага працэсу па жаданні вучняў і іх законных прадстаўнікоў заняткі могуць ажыццяўляцца па рознаўзроўневых вучэбных праграмах, могуць уводзіцца заняткі па інтарэсах (I-IV класы), факультатывы (V-VIII класы), курсы па выбары (IX-ХІІ(ХІП) класы), дапрафесіянальная падрыхтоўка вучняў (X- ХП(ХІІІ) класы).

24.Базавы, павышаны і паглыблены ўзроўні авалодвання ведамі ва ўстановах у межах патрабаванняў дзяржаўнага адукацыйнага стандарту агульнай сярэдняй адукацыі вызначаюцца вучэбнымі планамі і вучэбнымі праграмамі, якія зацвярджаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

25.Ва ўстанове акрамя школ-інтэрнатаў, санаторных школ-інтэрнатаў, ліцэяў, вячэрніх (зменных) агульнаадукацыйных школ па жаданні законных прадстаўнікоў вучняў могуць адкрывацца групы падоўжанага дня для вучняў I-X класаў.

26.У адпаведнасці з патрабаваннямі санітарных правілаў і нормаў у групах падоўжанага дня арганізуецца 2-, 3-разовае харчаванне вучняў за кошт сродкаў іх законных прадстаўнікоў. Для харчавання вучняў могуць выкарыстоўвацца прадукты з прышкольнага ўчастка і дапаможнай гаспадаркі; сродкі, якія выдзяляюць установе арганізацыі і фізічныя асобы.

Мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы могуць вызваляць вучняў з малазабяспечаных сямей ад платы за харчаванне ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

27.Ва ўстановах акрамя вячэрніх (зменных) школ, школ-інтэрнатаў, санаторных школ-інтэрнатаў пры неабходнасці і наяўнасці ўмоў могуць адкрывацца інтэрнаты.

Па пытаннях, што не ўключаны ў дадзенае Палажэнне, дзейнасць інтэрнатаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

28.Для забеспячэння працоўнага (прафесіянальнага) навучання вучняў могуць стварацца вучэбна-вытворчыя камбінаты, а для дапрызыўнай і медыцынскай падрыхтоўкі – цэнтры дапрызыўнай падрыхтоўкі, дзейнасць якіх ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

29.Установа можа мець бібліятэку, вучэбныя майстэрні, а таксама школьныя і міжшкольныя вучэбна-вытворчыя майстэрні, вучэбнадоследны ўчастак, дзейнасць якіх ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

30.Медыцынскае абслугоўванне вучняў устаноў, акрамя ўстаноў інтэрнатнага тыпу, ажыццяўляецца ўстановамі аховы здароўя, якія забяспечваюць кантроль за станам здароўя вучняў, ажыццяўляюць правядзенне лячэбна-прафілактычных і аздараўленчых мерапрыемстваў, кантроль выканання патрабаванняў санітарных правілаў і нормаў у частцы арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу, удзельнічаюць у гігіенічным выхаванні і фарміраванні навыкаў здаровага ладу жыцця вучняў.

83

Глава 3

КІРАВАННЕ ЎСТАНОВАЙ

31.Кіраванне ўстановай ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, дадзеным Палажэннем, яе Статутам і будуецца на прынцыпах адзінаначалля і самакіравання.

Ва ўстанове могуць стварацца органы самакіравання: савет, апякунскі савет, дзейнасць якіх ажыццяўляецца ў адпаведнасці з палажэннямі, што зацвярджаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Ва ўстанове са згоды законных прадстаўнікоў вучняў могуць стварацца бацькоўскія камітэты, дзейнасць якіх ажыццяўляецца ў адпаведнасці з палажэннем, што зацвярджаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

32.Непасрэднае кіраўніцтва навучальна-выхаваўчым працэсам і

бягучай дзейнасцю ўстановы ажыццяўляюць дырэктар і яго намеснікі па навучальнай (навучальна-выхаваўчай, навучальна-метадычнай1, выхаваўчай) рабоце. Яны арганізуюць выкананне заканадаўства Рэспублікі Беларусь, рашэнняў дзяржаўных органаў кіравання адукацыяй і адпаведных мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

33.Дырэктар і яго намеснікі па навучальнай (навучальна-выхаваўчай, навучальна-метадычнай, выхаваўчай) рабоце ўстановы прызначаюцца і вызваляюцца з займаемай пасады адпаведнымі мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.

34.Дырэктар установы нясе адказнасць за вынікі работы ўстановы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. У межах сваёй кампетэнцыі дырэктар установы выдае загады і ўказанні, выкананне якіх з'яўляецца абавязковым для работнікаў і вучняў.

Дырэктар установы мае права:

размяркоўваць аб'ёмы педагагічнай, вучэбнай і арганізацыйнавыхаваўчай работы сярод педагагічных работнікаў;

заключаць дагаворы з арганізацыямі і фізічнымі асобамі на выкананне розных відаў работ (паслуг) з мэтай ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці ва ўстанове ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

выбіраць і быць выбраным у органы самакіравання.

35.Намеснік дырэктара па навучальнай (навучальна-выхаваўчай, навучальна-метадычнай) рабоце ажыццяўляе кіраўніцтва навучальнавыхаваўчай і метадычнай работай у адпаведнасці са службовымі абавязкамі намесніка дырэктара па асноўнай дзейнасці (навучальнавыхаваўчай рабоце) і намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце ўстановы, якія вызначаны ва ўстаноўленым парадку кваліфікацыйнай характарыстыкай.

1 Пасада ўводзіцца ў гімназіях і ліцэях.

84

Намеснік дырэктара па навучальнай (навучальна-выхаваўчай, навучальна-метадычнай) рабоце мае права выбіраць і быць выбраным у органы самакіравання.

36.Ва ўстановах ствараюцца (у пачатковых агульнаадукацыйных школах могуць стварацца) педагагічныя саветы, асноўнымі задачамі якіх з'яўляюцца вызначэнне шляхоў рэалізацыі абранага зместу адукацыі (вучэбных планаў, праграм, падручнікаў і інш.) і павышэнне навуковаметадычнага ўзроўню педагагічных работнікаў.

37.Кантроль за дзейнасцю ўстаноў ажыццяўляюць упраўленні і аддзелы адукацыі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, у падпарадкаванні якіх яны знаходзяцца, і іншыя дзяржаўныя органы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Глава 4

АРГАНІЗАЦЫЯ НАВУЧАЛЬНА-ВЫХАВАЎЧАГА ПРАЦЭСУ

38. Адукацыйны працэс ва ўстановах ажыццяўляецца ў адпаведнасці з тыпавым вучэбным планам, які ўзгадняецца з Міністэрствам аховы здароўя, і вучэбнымі праграмамі, якія зацвярджаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Тыпавы вучэбны план уключае дзяржаўны і школьны кампаненты. Дзяржаўны кампанент з'яўляецца абавязковым, школьны кампанент

вызначаецца і размяркоўваецца педагагічным саветам школы, зыходзячы з розніцы паміж агульнай колькасцю гадзін, якая фінансуецца з бюджэту, і колькасцю гадзін дзяржаўнага кампанента.

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь штогод па ўзгадненні з Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь на падставе тыпавога вучэбнага плана зацвярджае вучэбныя планы на бягучы навучальны год, у адпаведнасці з якімі кожная ўстанова распрацоўвае ўласны план, які зацвярджаецца яе дырэктарам па ўзгадненні з упраўленнем і аддзелам адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа.

Пры неабходнасці ўстанова можа распрацоўваць вучэбныя праграмы па асобных прадметах, якія не ўваходзяць у пералік прадметаў дзяржаўнага кампанента, а таксама вучэбныя праграмы для заняткаў па інтарэсах, факультатываў і курсаў па выбары. Дадзеныя праграмы зацвярджаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Установа стварае ўмовы для правядзення арганізацыйна-выхаваўчай работы, работы ў гуртках, работы грамадскіх арганізацый (аб'яднанняў) работнікаў і вучняў. Арганізацыйна-выхаваўчая работа ажыццяўляецца ў адпаведнасці з планамі і праграмамі выхавання, якія зацвярджаюцца ўстановамі. Работа ў гуртках арганізуецца ў адпаведнасці са Статутам установы.

85

39.Навучальны год ва ўсганове падзяляецца, як правіла, на чвэрці (трыместры) і паўгоддзі, перыяды навучання, якія завяршаюцца прамежкавай атэстацыяй вучняў. Працягласць навучальнага года і чвэрцяў вызначаецца вучэбнымі планамі ўстаноў, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Арганізацыя навучальнага працэсу па трыместрах вызначаецца ўстановай.

40.Парадак арганізацыі навучальнага года (па чвэрцях, трыместрах ці паўгоддзях), працягласць навучальнага тыдня вызначаюцца саветам установы з улікам яе тыпу, вучэбнага плана, умоў працы, патрабаванняў санітарных правілаў і нормаў і ўзгадняецца з упраўленнем і аддзелам адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа і тэрытарыяльным органам дзяржаўнага санітарнага нагляду.

Штодзённая колькасць вучэбных заняткаў вызначаецца раскладам урокаў, які зацвярджаецца дырэктарам установы. Працягласць перапынкаў паміж заняткамі вызначаецца зыходзячы з канкрэтных умоў працы, неабходнасці забеспячэння арганізацыі харчавання вучняў і іх адпачынку ў адпаведнасці з патрабаваннямі санітарныж правілаў і нормаў.

41.Напаўняльнасць класаў устанаўліваецца наступная:

I класы, якія працуюць на базе дашкольных устаноў, – не больш за 20 вучняў;

I-IV класы агульнаадукацыйных школ і класы пры гімназіях – не больш за 25 вучняў;

III-X спецыялізаваныя класы спартыўнага кірунку з падоўжаным днём навучання і паглыбленым вучэбна-трэніровачным працэсам – 18-20 вучняў, XI-XII класы – 12-15 вучняў;

V-XII класы агульнаадукацыйных школ – 25-30 вучняў;

V-XII класы гімназій і гімназічных класаў агульнаадукацыйных школ – 20-25 вучняў;

IX-XIII вочныя (дзённыя і вячэрнія) класы вячэрніх (зменных) агульнаадукацыйных школ – не больш за 20 вучняў;

XI-XII класы ліцэяў і ліцэйскія класы агульнаадукацыйных школ – 1820 вучняў;

групы завочнага (сесіённага) навучання вячэрніх школ з завочнай (сесіённай) формай навучання – не больш за 10 вучняў.

42. Напаўняльнасць класаў для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ўстанаўліваецца ў адпаведнасці з Палажэннем аб спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе (школе-інтэрнаце) для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Гэтыя нормы распаўсюджваюцца і на класы ва ўстановах, што працуюць па вучэбных планах вячэрніх (зменных) агульнаадукацыйных школ.

Напаўняльнасць гімназічных і ліцэйскіх класаў для дзяцей з парушэннямі зроку, слыху і функцый апорнарухальнага апарату павінна

86

адпавядаць напаўняльнасці класаў у спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе (школе-інтэрнаце) адпаведнага тыпу.

43. Напаўняльнасць класаў ва ўстановах усіх тыпаў пры адсутнасці неабходнай колькасці вучняў вызначаецца мясцовым выканаўчым і распарадчым органам.

44.У агульнаадукацыйных школах з ліку вучняў пачатковых класаў могуць стварацца класы-камплекты, у якія ўключаюцца вучні двух або трох ці чатырох класаў.

45.Напаўняльнасць класа-камплекта пры наяўнасці ў ім: двух класаў не павінна перавышаць 20 вучняў; трох класаў не павінна перавышаць 15 вучняў; чатырох класаў не павінна перавышаць 10 вучняў.

46.Пачатковыя, базавыя і сярэднія агульнаадукацыйныя школы лічацца малакамплектнымі, калі ў складзе адной паралелі класаў ёсць класкамплект або адсутнічае адзін ці некалькі класаў на II або III ступені школы.

47.Ва ўстановах напаўняльнасць груп падоўжанага дня ў I-X класах складае 25-30 чалавек, у групах падоўжанага дня для дзяцей з парушэннямі зроку, слыху і функцый апорнарухальнага апарату павінна адпавядаць напаўняльнасці класа ў спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе (школеінтэрнаце) адпаведнага тыпу, напаўняльнасць гурткоў у сярэдняй агульнаадукацыйнай школе не павінна перавышаць 15 чалавек.

Ва ўстановах, якія працуюць у сельскіх населеных пунктах, рашэннем мясцовага выканаўчага і распарадчага органа могуць адкрывацца групы падоўжанага дня і пры меншай напаўняльнасці.

48.Арганізацыя навучальна-выхаваўчага працэсу ажыццяўляецца, як правіла, у форме ўрока і ў розных формах пазакласнай і пазашкольнай работы.

У навучальна-выхаваўчым працэсе могуць ажыццяўляцца наступныя заняткі: па інтарэсах, стымулюючыя, падтрымліваючыя і факультатыўныя, практычныя, семінарскія, лабараторныя, а таксама курсы па выбары і лекцыі. Абавязковыя заняткі спалучаюцца з самастойнай работай вучняў. Дамашнія заданні даюцца дыферэнцыравана з улікам індывідуальных асаблівасцей вучняў. У I класе дамашнія заданні не задаюцца.

Працягласць урокаў у I класах установы – 35 мінут, у II-ХІІ(ХПІ) класах – 45 мінут, у I-IV класах санаторных школ – 30 мінут, V-XII класах санаторных школ – 40 мінут.

49.Дзяленне класаў пры правядзенні ўрокаў па вучэбных прадметах, а таксама заняткаў практычнага характару (лабараторныя і практычныя работы, практыкумы, семінарскія заняткі), правядзенне індывідуальных заняткаў па прафілюючых дысцыплінах ва ўстановах устанаўліваецца вучэбнымі планамі, якія зацвярджаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

87

50.Атрыманне агульнай пачатковай, базавай і сярэдняй адукацыі ва ўстановах суправаджаецца бягучай, прамежкавай і завяршаецца (за выключэннем дзяцей з інтэлектуальнай недастатковасцю) выніковай атэстацыяй па прадметах з адзіным парадкам для вочнай (дзённай і вячэрняй) і завочнай формаў атрымання адукацыі.

51.Парадак прыёму, пераводу, адлічэння і выпуску вучняў, іх атэстацыя, арганізацыя выпускных экзаменаў ажыццяўляюцца ў парадку, які ўстаноўлены Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Забараняецца адлічэнне з установы вучняў, якія не маюць агульнай пачатковай і агульнай базавай адукацыі, па прычыне іх непаспяховасці.

Вучні, якія дасягнулі 15 гадоў, могуць быць выключаны з установы ў крайнім выпадку за грубае парушэнне абавязкаў вучняў рашэннем савета ўстановы па ўзгадненні з камісіяй па справах непаўналетніх мясцовага выканаўчага і распарадчага органа. Рашэнне аб выключэнні дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, іншых законных прадстаўнікоў, можа быць прынята толькі са згоды органа апекі і папячыцельства.

52.У I і II класах выкарыстоўваецца моўная якасная ацэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў. У III-ХІІ(ХІП) класах вынікі вучэбнай дзейнасці вучняў ацэньваюцца ў балах.

Вучням III-ХІІ(ХІІІ) класаў выстаўляюцца прамежкавыя за чвэрць (трыместр або паўгоддзе) і гадавыя адзнакі па паводзінах (прыкладна, здавальняюча, нездавальняюча).

53.У Ш-ХП(ХІП) класах вучні вядуць дзённікі, у якіх запісваюцца іх бягучыя, прамежжавыя, гадавыя адзнакі, заўвагі настаўнікаў, дырэктара і яго намеснікаў. Узоры дзённікаў для III-IV і V-ХІІ(ХІІІ) класаў зацвярджаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

54.Навучанне хворых дзяцей, дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і дзяцей-інвалідаў можа ажыццяўляцца ў інтэграваных класах установы, дома па індывідуальных вучэбных планах, ва ўмовах стацыянара арганізацыі аховы здароўя ў час знаходжання ў ім на лячэнні – па адпаведных вучэбных планах, індывідуальна або ў групах. Навучанне такіх дзяцей ажыццяўляецца ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь.

55.Установы могуць прадастаўляць вучню па яго заяве, заяве яго законных прадстаўнікоў магчымасць атрымаць агульную пачатковую, агульную базавую, агульную сярэднюю адукацыю самастойна (у сям'і) пры наяўнасці адпаведных умоў, па ўзгадненні з упраўленнямі і аддзеламі адукацыі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў і пры захаванні магчымасці на любым этапе навучання прадоўжыць адукацыю ва ўстанове

ўадпаведнасці з вынікамі атэстацыі.

56.Рашэнне аб навучанні вучня самастойна (у сям'і) па адным, некалькіх або ўсіх прадметах адпаведнага класа і яго атэстацыі прымаецца педагагічным саветам установы і зацвярджаецца загадам дырэктара. У

88

загадзе ўказваюцца прадметы (прадмет), тэрмін навучання, вучэбныя праграмы (праграма) для самастойнага засваення, формы правядзення атэстацыі за чвэрць (трыместр або паўгоддзе) ці за год.

57.Вучань, які навучаецца самастойна (у сям'і), вызваляецца ад наведвання ўрокаў па вучэбных прадметах (прадмеце) на працягу ўстаноўленага тэрміну і лічыцца ў спісах кантынгенту вучняў установы. У класным журнале ў графах аб наведванні вучнямі заняткаў па прадметах (прадмеце) робіцца адпаведны запіс.

58.Навучанне вучня самастойна (у сям'і) можа быць спынена рашэннем педагагічнага савета ўстановы па яго заяве, заяве яго законных прадстаўнікоў, хадатайніцтве настаўніка або дырэктара ўстановы, калі пры праходжанні прамежкавай атэстацыі за чвэрць (трыместр або паўгоддзе) ці за год вучань не пацвярджае неабходны ўзровень ведаў.

59.Рашэнне педагагічнага савета ў тыднёвы тэрмін даводзіцца да ведама вучня і яго законных прадстаўнікоў, пасля чаго вучань ва ўстаноўленым парадку павінен наведваць заняткі ў класе.

60.Педагагічны савет на падставе адзнак, якія выстаўлены педагагічнымі работнікамі вучню, што навучаецца самастойна (у сям'і), у канцы навучальнага года прымае рашэнне аб пераводзе яго ў наступны клас або паўторным навучанні ў тым жа класе. У апошнім выпадку вучань пазбаўляецца права на навучанне самастойна (у сям'і).

Вучні выпускных класаў, якія навучаліся самастойна (у сям'і), здаюць выпускныя экзамены разам з класам у тэрміны правядзення іх ва ўстановах. Выдача дакументаў аб адукацыі ажыццяўляецца на агульных падставах.

61.Установы могуць прадастаўляць вучню па яго заяве, заяве яго законных прадстаўнікоў магчымасць атрымаць агульную пачатковую, агульную базавую, агульную сярэднюю адукацыю па індывідуальным вучэбным плане без наведвання або з наведваннем вучнем вучэбных заняткаў ва ўстанове паскорана (у скарочаны тэрмін навучання) з прычыны хваробы, пры выездзе яго за мяжу, на спартыўныя зборы, аздараўленне, лячэнне, пераезд на новае месца жыхарства і інш.

Парадак прадастаўлення вучню магчымасці навучання па індывідуальным плане або пазбаўлення яе, правядзення прамежкавай атэстацыі за чвэрць (трыместр або паўгоддзе), за год і выніковай атэстацыі

ўвыпускных класах такі ж, як для навучання вучня самастойна (у сям'і). План індывідуальнага навучання вучня зацвярджаецца дырэктарам

установы адначасова з выданнем загада па гэтым пытанні. У выпадку паскоранага навучання ў плане на кожны год указваюцца прадмет (прадметы), тэрміны атэстацыі і формы яе правядзення.

62. Калі вучань да паступлення ва ўстанову ці ў час навучання самастойна (у сям'і) засвоіў матэрыял, прадугледжаны вучэбнымі праграмамі адпаведнага класа, педагагічны савет на падставе яго заявы, заявы яго законных прадстаўнікоў і вынікаў атэстацыі можа разгледзець пытанне аб

89

пераводзе яго ў наступны клас. У такім выпадку вучань пасля двух тыдняў навучання з пачатку навучальнага года праходзіць атэстацыю з мэтай выяўлення ўзроўню ведаў і магчымасці навучання ў адпаведным класе.

Атэстацыя вучня праводзіцца камісіяй, якая ствараецца дырэктарам установы. Форма правядзення атэстацыі вызначаецца камісіяй. Перавод вучня ў адпаведны клас афармляецца загадам дырэктара на падставе заключэння камісіі. У класным журнале і іншай дакументацыі ўстановы робяцца адпаведныя запісы.

63.Інтэграванае навучанне дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ва ўстанове ажыццяўляецца ў класах інтэграванага навучання ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь і арганізуецца па вучэбных планах і праграмах адпаведнага тыпу спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы (школы-інтэрната) для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Гэтыя вучні, акрамя дзяцей з інтэлектуальнай недастатковасцю, атрымліваюць агульную базавую ці агульную сярэднюю адукацыю.

64.Атрыманне агульнай базавай адукацыі і агульнай сярэдняй адукацыі завяршаецца выпускнымі экзаменамі, якія праводзяцца ў адпаведнасці з парадкам, устаноўленым Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Пералік вучэбных прадметаў, тэрміны і формы правядзення выпускных экзаменаў ва ўстановах і спецыяльных агульнаадукацыйных школах (школах-інтэрнатах) штогод вызначаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Правядзенне выпускных экзаменаў у тэрміны, не прадугледжаныя нарматыўнымі прававымі актамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляецца па хадайніцтву органаў упраўлення адукацыі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў з дазволу Міністэрства.

65.Вучні, якія паспяхова завяршылі агульную базавую адукацыю, атрымліваюць пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі, а вучні, якія дабіліся асаблівых поспехаў у навучанні пры прыкладных паводзінах, – пасведчанне з адзнакай.

Вучням, якія атрымалі агульную сярэднюю адукацыю, выдаецца атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі, а выпускнікам, якія дабіліся асаблівых поспехаў у навучанні пры прыкладных паводзінах, – атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі асобага ўзору з уручэннем залатога або сярэбранага медаля. Вучні XII класаў, якія вызначыліся ў вывучэнні асобных прадметаў, узнагароджваюцца пахвальным лістом «За асаблівыя поспехі ў вывучэнні асобных прадметаў» Міністэрства адукацыі Рэспуб-лікі Беларусь.

Вучні школ (класаў) з эстэтычным і іншымі кірункамі, якія паспяхова здалі экзамены па прафілюючых (спецыяльных) прадметах за курс базавай

ісярэдняй школы, атрымліваюць дадаткова да асноўнага дакумента аб адукацыі ўкладыш з запісам адзнак па спецыяльных прадметах.

66.У межах сваёй кампетэнцыі савет установы можа прымаць рашэнне аб маральным стымуляванні вучняў і іх законных прадстаўнікоў за поспехі ў навучанні і выхаванні, удзел у грамадскай дзейнасці.

90

Глава 5

УДЗЕЛЬНІКІ НАВУЧАЛЬНА-ВЫХАВАЎЧАГА ПРАЦЭСУ

67.Удзельнікамі навучальна-выхаваўчага працэсу ва ўстанове з'яўляюцца навучэнцы, педагагічныя работнікі, законныя прадстаўнікі дзяцей.

68.Выбар установы, у якой будуць навучацца дзеці, ажыццяўляецца іх законнымі прадстаўнікамі ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб адукацыі».

Прыём дзяцей у гімназіі і ліцэі, гімназічныя і ліцэйскія класы ажыццяўляецца ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

69.У I клас установы прымаюцца дзеці з узросту, вызначанага заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, без правядзення ўступных іспытаў. Залічэнне дзяцей, якія не маюць медыцынскіх і педагагічных супрацьпаказанняў да навучання, афармляецца загадам дырэктара ўстановы на падставе заявы іх законных прадстаўнікоў, медыцынскай даведкі аб стане здароўя.

70.Залічэнне вучняў, якія не маюць медыцынскіх і педагагічных супрацьпаказанняў да навучання, у агульнаадукацыйныя школы (класы) з павышаным і паглыбленым вывучэннем асобных вучэбных прадметаў праводзіцца на падставе пісьмовай заявы іх законных прадстаўнікоў, медыцынскай даведкі аб стане здароўя вучняў, а ў агульнаадукацыйныя школы (класы) з эстэтычным (музычным, харавым, мастацкім, архітэктурна-мастацкім, харэаграфічным, фальклорна-тэатральным, тэатральным, агульнаэстэтычным), фізкультурна-эстэтычным кірункамі – па выніках праверкі творчых здольнасцей у адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Праверачныя іспыты і экзамены пры паступленні ў агульнаадукацыйныя школы (класы) з павышаным і паглыбленым вывучэннем асобных вучэбных прадметаў не праводзяцца.

71.Выпускнікі X класаў гімназіі могуць працягваць навучанне ў XI класах гімназіі або ў агульнаадукацыйнай школе на агульных падставах без праходжання дадатковай атэстацыі і конкурснага адбору.

72.Прыём заяў у вячэрнюю (зменную) агульнаадукацыйную школу робіцца, як правіла, да пачатку навучальнага года. Асобы, якія перайшлі ў вячэрнюю (зменную) агульнаадукацыйную школу з іншых устаноў, могуць прымацца ў адпаведны клас гэтай школы на працягу навучальнага года.

73.Установа не павінна перашкаджаць пераходу (пераводу) вучня ў другую ўстанову, калі на гэта ёсць згода апошняй.

Ва ўстанову можа быць прыняты ў адпаведны клас пры прадстаўленні даведкі вучань, які на працягу навучальнага года або па выніках яго адлічаны або пакінуў навучанне ва ўстанове, якая забяспечвае атрыманне прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі, ці ва ўстанове, якая забяспечвае атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі. У гэтым выпадку вучань