Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

реферат бел яз

.docx
Скачиваний:
40
Добавлен:
04.03.2016
Размер:
31.28 Кб
Скачать

Б. Тарашкевіч і яго першая граматыка для школ

Змест

  1. Уступ

  2. Жыццевы шлях. Беларускаяграматыка для школ

  3. Заключэнне

1. Уступ

Граматыка мела два выданьні — лацінкаю і кірыліцаю. Граматыка Тарашкевіча пачала новую эпоху ў разьвіцьці беларускай літаратурнай мовы.

«Дагэтуль, — пісаў яе аўтар, — беларуская літаратурная мова разьвівалася толькі паводле сваіх найгалоўнейшых правоў найбольш для яе характэрных і ад каторых яна не адступала.

Шмат якія пытаньні заставаліся без адказу. Ня было аднолькавага правапісу. Нічога дзіўнага. Пакінуўшы даўно парваныя і заняпаўшыя традыцыі старасьвецкае беларушчыны, мова новага пісьменства адразу пачала буйна ўзрастаць з народнага карэньня. А народнае карэньне — яно вельмі багатае. I ня гледзячы на вялікую суцэльнасьць усяе беларускае мовы, яна мае, як і кожная іншая мова, колькі асобных, выразьней азначаных гутарак. Кожная гутарка дабівалася, каб заняць пачэснае мейсца ў нашым пісьменстве. Дзеля гэтага і розныя, часта паміж сабою нязгодныя спосабы пісаньня.

Трэба было часу, каб само жыцьцё паказала, якая гутарка мае найбольш сілы і здатнасьці на тое, каб зрабіцца асновай літаратурнае мовы. Трэба было часу, каб праявіліся ў пісьменстве ўсе, якія толькі ёсць у асобных гутарках, чыста беларускія асобнасьці.

Бяз гэтага не магло быць ніякае хоць больш-меньш закончанае граматыкі, не магло быць і сталага, яснага правапісу. Бо граматыка павінна толькі замацаваць і падраўняць тыя лініі, якія сама мова ўжо назначыла. Мне здаецца, што гэтыя лініі і характэрныя асобнасьці ўжо азначыліся, дзеля чаго я і адважыўся выпусьціць у сьвет беларускую граматыку»

Тарашкевіч палажыў аснову нашай літаратурнай мове, даў ёй граматычнае афармленьне і цьвёрды закончаны правапіс. Бяз гэтай граматычнай нармалізацыі не магла існаваць і разьвівацца літаратурная мова, як без законнага афармленьня ня можа нармальна разьвівацца грамадзянскае жыцьцё.

3 дзесяткаў розных, хоць і блізкіх паміж сабою дыялектаў, на якія падзяляецца беларуская мова, як і мова кожнага іншага народу, Б.Тарашкевіч, як лінгвіст і знаўца беларускай мовы, распазнаў і вызначыў той дыялект, тую гутарку нашай мовы, якая «мае найбольш сілы і здатнасьці на тое, каб зрабіцца асноваю літаратурнае мовы».

2.Жыццевы шлях. БЕЛАРУСКАЯ ГРАМАТЫКА ДЛЯ ШКОЛ

Нарадзіўся Браніслаў Тарашкевіч 20 студзеня 1892 года ў вёсцы Мацюлішкі Віленскага павету ў беларускай сялянскай сям'і каталіцкага веравызнаньня. Бацькі ня мелі вялікай магчымасьці дапамагаць яму асвойваць навуку, таму падлетак, а потым — і юнак, шмат працаваў сам на сябе. Паводле пазьнейшых прызнаньняў, Браніслаў ужо з чацьвертай клясы гімназіі «працаваў на сябе лекцыямі», гэта значыць вучыў іншых грамаце. Але гэта, тым ня менш, не перашкаджала яму самому авалодваць адной вышынёй адукацыі за другой: Віленскую гімназію ён закончыў з мэдалём, а пасьля выпускных экзамэнаў быў пакінуты акадэмікам Шахматавым у ўнівэрсытэце, у царскай сталіцы, пры катэдры расейскай мовы і літаратуры для, паводле запісу ў высокім універсытэцкім рашэньні, «падрыхтоўкі да прафэсарскай годнасьці». Перад 24-гадовым маладым інтэлігентным чалавекам адкрываліся самыя сьветлыя адукацыйныя гарызонты...

Надзеі ды спадзяваньні, што зьвязвалі зь ім вялікія філялягічныя сьвяцілы, Браніслаў Тарашкевіч апраўдае потым спаўна і годна. Шкада толькі, што на гэта яму будзе адведзена так мала часу: па сутнасьці, усяго толькі два дзесяцігодзьдзі...

Зьвязаўшы свой лес з навуковай дзейнасьцю, Браніслаў Адамавіч ставіў перад сабой найперш адну галоўную задачу. Любоў да роднага матчынага слова, да традыцый і звычаяў беларускага народу, веданьне жыцьця яго ў самых сапраўдных глыбінях і вытоках і паспрыялі ўзьнікненьню задумы напісаць беларускую граматыку. Усё астатняе, у тым ліку і палітычная дзейнасьць, было, так бы мовіць, справай спадарожнай, паралельнай, ускоснай.

Дарэчы, да палітычнай працы, рэвалюцыйнай дзейнасьці Тарашкевіч далучыўся нават крыху раней, чым да навуковай. І здарылася гэта яшчэ падчас вучобы ў гімназіі. Як засьведчыць сам Браніслаў, але ўжо пазьней, пры напісаньні аўтабіяграфіі ў сьнежні 1933-га, гэта былі гады «найглыбейшай рэакцыі», а «ў асяродку навучэнцкай моладзі запанавалі калі не распуста, не кар'ерызм, то богашукальніцтва, нацыяналізм...»

Больш-менш стала, сьвядома і грунтоўна да беларускага нацыянальнага руху Браніслаў Тарашкевіч зьвернецца толькі ў

1914-1915-м гадах. Там, у далёкім, аднак, вірлівым Пецярбургу, ён будзе спачатку шэраговым удзельнікам студэнцкіх выступаў, а потым — арганізатарам і старшынёй нелегальнай касы ўзаемадапамогі беларускіх студэнтаў. Неўзабаве ў унівэрсытэце ён разам зь іншымі землякамі арганізуе Беларускае краязнаўчае таварыства, вакол якога згрупавалася ўсё наша студэнцтва. Вялікую цікавасьць, зь сёньняшніх пазыцый, выклікае думка Б. Тарашкевіча адносна агульнай сытуацыі ў асяродку піцерскіх беларусаў таго часу: «Цэнтральнай беларускай фігурай у Пецярбургу быў прафэсар Іваноўскі, — піша Браніслаў Адамавіч. — Ён быў апазыцыйна настроены да «Нашай нівы» за яе апартунізм перад уладнымі людзьмі (за тое ж самае дакаралі Іваноўскага і Луцкевічы). Іваноўскі лічыў сябе сацыялістам і спрабаваў групаваць вакол сябе работнікаў. На суботніках у яго і Эпімах-Шыпілы я сустракаўся з Гурлом, Жылуновічам, Станілевічам і іншымі...»

Пасьля акупацыі большай часткі нашага краю кайзэраўскімі войскамі беларусы ў Петраградзе сваю дзейнасьць актывізавалі яшчэ больш. Уся праца цяпер згуртавалася вакол Беларускага камітэту дапамогі ахвярам вайны, тон у якім спачатку задавалі Клаўдзій Душ-Душэўскі, Язэп Варонка, Тамаш Грыб, а потым — Зьміцер Жылуновіч і Аляксандр Чарвякоў. Адносна двух апошніх Браніслаў Адамавіч напіша наступнае: «Улетку 1917-га бальшавікамі яны не былі, але ў кастрычніцкую пару ўжо хіліліся да бальшавікоў і неўзабаве пачалі працаваць пад кіраўніцтвам таварыша Сталіна, народнага камісара ў нацыянальных справах (які, наколькі я чуў, асабіста наведаў Беларускі камітэт пасьля Кастрычніцкай перамогі)»...

У тым жа 1917-м ён удзельнічаў у зьездах беларускай інтэлігенцыі, настаўнікаў, фронту, аднак зьяўляўся на іх простым прысутным: думкі, памкненьні ды практычная праца Тарашкевіча ў гэты час былі скіраваны на навуковую дзейнасьць.

Пераварот 1917-га, што доўжыўся на працягу цэлага году, Браніслаў Тарашкевіч сустрэў «спачувальна, але з цэлым радам», як ён сам вызначыць іх у 1933-м, «дробнабуржуазных інтэлігенцкіх агаворачак...». Нішто сабе вызначэньне, ці не так?! Праўда, далей, у той жа аўтабіяграфіі, Браніслаў Адамавіч тлумачыць: ня столькі, вядома ж, сам сабе і не тым, натуральна ж, нашчадкам, якія потым, праз многа гадоў, будуць вывучаць яе, колькі асабістам з АДПУ, па загаду якога і пісаў тую «біяграфію»: «...галоўнага — гicтарычнай ролі дыктатуры пралетарыяту і яго авангарду — бальшавіцкай партыі — я не разумеў. Разгону Устаноўчага зьезду быў шчыра рады. Затое, хаця так званаму Усебеларускаму зьезду я і не даваў тады вялікага значэньня, паважаючы яго за выпадковы збор выпадковых людзей, але патрэбы яго разгону не разумеў: здавалася мне, рашэньні яго ішлі нібыта насустрач бальшавікам...». Усебеларускі зьезд (сьнежань 1917-га) ён лічыў «контррэвалюцыйным» па ролі і «буржуазным» па сутнасьці... Хаця тут жа зазначыў, што «ўдзелу ў ім ня браў»...

Такія «біяграфіі», як і «сьведчаньні», «паказаньні» ды іншыя «дакумэнты», што здабывалі карныя савецкія установы ад няўгодных ім і савецкай уладзе людзей, якія зазвычай рабілі для Бацькаўшчыны шчырую і праведную справу, выбіваліся ў карцэрах і турмах, пад пагрозамі забойства, ссылкі на катаргу, пакараньня родных і блізкіх. і г. д., і да т. п. Больш таго, многія зь іх засталіся непадпісанымі, сфабрыкаванымі. Нават сёньня, праз многа гадоў пасьля таго часу, вызначыць іх праўдападобнасьць, ня кажучы ўжо пра аб'ектыўнасьць, вельмі няпроста.

Вясной 1918 году савецкае кіраўніцтва пераехала зь Ленінграда ў Маскву. Зрабіў тое ж і Беларускі камітэт дапамогі ахвярам вайны. А Браніслаў Тарашкевіч застаўся ў «паўночнай сталіцы» Расеі: ён хацеў як мага хутчэй закончыць сваю навуковую працу... Напрыканцы лета ён падаўся на сваю малую радзіму — Віленшчыну. Дапамагаў бацьку па гаспадарцы, хаця і адчуваў: жандармэрыя сочыць за ім надзвычай пільна. Аднак на душы і сэрцы стала куды лягчэй, калі ўвосень таго ж 1918-га ў Вільні выдалі ягоную мару — «Беларускую граматыку для школ». І сам Браніслаў Адамавіч, і дзясяткі ягоных аднадумцаў і паплечнікаў бачылі і разумелі: набліжаецца мірнае стваральнае жыцьцё, і якая б улада ні перамагла, ні засталася б у нашым змучаным і скалечаным войнамі ды рэвалюцыямі краі, вучыць грамаце, пісьму ня толькі дзетак — будучыню грамадзтва, але і цёмнае, сталае пакаленьне беларусаў трэба будзе абавязкова!

Перабраўшыся ў Менск падчас акупацыі яго немцамі, ён застаецца тут і пасьля выгнаньня акупантаў і вяртаньня бальшавікоў. Баяцца яму не было чаго: у арганізаваным тады настаўніцкім інстытуце такія сьветлыя і разумныя людзі, як Тарашкевіч, былі вельмі і вельмі патрэбныя.

У 1920 годзе ў біяграфіі Браніслава Тарашкевіча зьяўляецца новая яскравая, патрэбная беларусам, старонка. Падчас утварэньня на землях Заходняй Беларусі часовага дзяржаўнага суб'екта пад назвай «Сярэдняя Літва» яму даручаюць узначаліць у ім беларускі сэктар. Ня столькі назва і пасада, колькі рэальная магчымасьць зноў і зноў праявіць сябе, папрацаваць на карысьць нацыянальнай справы, прыцягнула яго. Паводле сьведчаньняў афіцыйных крыніц, за непрацяглы тэрмін працы на гэтай пасадзе Браніслаў Адамавіч адкрыў на заходнебеларускай тэрыторыі больш за 300(!) школ з выкладаньнем на роднай беларускай мове. Сотні настаўнікаў, пэдагогаў былі прыцягнуты да гэтай высакароднай, патрэбнай простаму народу справы. Беларушчына па-сапраўднаму шырока крочыла па нашай спрадвечнай зямлі!

Два гады (1921-1922) ён узначальваў Віленскую беларускую гімназію. Сотні юных беларусаў прайшлі тут курс навучаньня, пры гэтым з найбольшай любоўю слухалі і вывучалі беларускую мову і літаратуру, тыя прадметы, якія выкладаў шанаваны імі выкладчык, як Браніслаў Адамавіч Тарашкевіч.

І яшчэ адзін — ці не самы адметны набытак у ягонай грамадзка-палітычнай дзейнасьці: стварэньне ў 1921 годзе Таварыства беларускай школы (ТБШ). Гэтая грамадзка-асьветніцкая арганізацыя працоўных Заходняй Беларусі праіснавала больш за дзесяць гадоў і аб'ядноўвала да 30 тысяч чалавек — сьвядомых і актыўных дзеячаў культурна-асьветнай нівы. Сапраўдная барацьба з польскімі афіцыйнымі ўладамі за арганізацыю й існаваньне беларускіх школ, за дэмакратызацыю адукацыі, арганізацыя сваіх, нацыянальных друкаваных устаноў былі асноўнымі кірункамі работы ТБШ. Арганізатарам і натхняльнікам самых розных мерапрыемстваў Таварыства быў Браніслаў Тарашкевіч, чый аўтарытэт і прызнаньне расьлі і шырыліся з кожным годам і нават месяцам.

У тыя ж гады — напрыканцы 10-х—напачатку 20-х — Тарашкевіч плённа й актыўна выступае перад насельніцтвам з публічнымі лекцыямі на самыя розныя тэмы, але найбольш — на тэмы грамадзка-асьветніцкага жыцьця. Браніслаў Адамавіч умеў зацікавіць слухачоў жывымі і абгрунтаванымі прыкладамі і аргумэнтамі, выклікаць у слухачоў рэакцыю да дыскусіі і спрэчкі. А яшчэ ён шмат пісаў для пэрыядычнага друку: артыкулаў, рэцэнзій, нататак. Найбольш жа цікавымі і глыбока дасьведчанымі, на нашу думку, сталі такія творы Тарашкевіча таго часу, як артыкул пра паэта-рэвалюцыянэра Адама Гурыновіча і пераклад на родную беларускую мову паэмы «Іліяда» Гамэра.

У лістападзе 1922 года насельніцтва Заходняй Беларусі выбірае Браніслава Тарашкевіча ў сойм Рэчы Паспалітай. У ім ён становіцца кіраўніком Беларускага пасольскага (дэпутацкага) клюба. І зноў Браніслаў Адамавіч уключаецца ў актыўную палітычную барацьбу. З трыбуны сойму ён выступае з дзясяткамі яркіх запамінальных прамоў, у якіх выкрывае захопніцкую палітыку польскага кіраўніцтва ў Беларусі, адстойвае інтарэсы землякоў, і асабліва — іх права на навучаньне на роднай мове. Ягоныя думкі й аргумэнты знаходзяць падтрымку на старонках тагачаснай прагрэсіўнай прэсы, сярод шырокіх працоўных мас. Сьвядомасьць людзей на баку дэпутата Тарашкевіча: ягоная папулярнасць зноў і зноў расьце і шырыцца. Праз тры гады пры падтрымцы групы левых дэпутатаў сойму Браніслаў Адамавіч засноўвае рэвалюцыйна-дэмакратычную арганізацыю, якая атрымлівае назву Беларускай сялянска-рабочай грамады. У Польшчы яна адразу ж становіцца прыкметнай палітычнай сілай, а сам Тарашкевіч абіраецца на старшыню яе Цэнтральнага камітэта. Дарэчы, праграма БСРГ была цалкам напісана менавіта Тарашкевічам. Аднак шырока разгарнуць дзейнасьць яму не дазволілі. У студзені 1927 году старшыня ЦК БСРГ Браніслаў Тарашкевіч разам зь іншымі лідэрамі вызваленча-рэвалюцыйнага руху быў арыштаваны польскай дэфэнзывай. Пятнаццаць месяцаў(!) вялося сьледзтва. У траўні наступнага, 1928-га, Віленскі акруговы суд прыгаварыў яго да 12 гадоў турэмнага зьняволеньня. Падставы: спроба дзяржаўнага перавароту з мэтай далучэньня Заходняй Беларусі да Савецкага Саюзу.

Амаль шэсьць гадоў правёў ён за кратамі розных польскіх астрогаў. Пазбаўлены магчымасьці весьці барацьбу за вызваленьне Бацькаўшчыны адкрыта, Браніслаў Адамавіч піша лістоўкі і перадае іх на волю, заклікае паплечнікаў да далейшага змаганьня за свае правы, за свабоду. А яшчэ ён працягвае ранейшую працу ў галіне філялёгіі і літаратуры: грунтоўна перапрацоўвае сваю «Беларускую граматыку», працуе над гістарычнай граматыкай нашай мовы, перакладае на беларускую мову «Пана Тадэвуша» Адама Міцкевіча... Знаходзячыся ў турме горада Грудзёнца, Тарашкевіч атрымлівае вестку аб выбраньні яго правадзейным членам (акадэмікам) толькі што створанай Беларускай акадэміі навук. І гэта надало яму новыя маральныя сілы, упэўненасьць у неабходнасьці ягонай справы роднаму беларускаму народу...

У верасьні 1933 году ўрады Савецкага Саюзу і Польшчы дамаўляюцца наконт абмену палітычнымі зьняволенымі. Браніслаў Адамавіч трапляе ў Маскву, дзе яму прапанавалі пасаду загадчыка аддзела краін Прыбалтыкі і Польшчы Інстытута міжнародных аграрных адносінаў.

Аўтабіяграфія, асобныя вытрымкі з якой мы цытавалі вышэй, і была напісана тады Тарашкевічам па загаду дэпэушнікаў. Шчыры і сумленны чалавек, Браніслаў Адамавіч і выклаў у ёй усё як на духу. Больш таго, нават з пэўнымі паклёпамі на самога сябе… Хаця, відавочна, гэта было «каштоўнае ўказанне кіраўнікоў спэц органаў: якраз у той час, у 1933-м, у Мінску ўжо разгортвалася сфабрыкаваная справа «Беларускага нацыянальнага цэнтру», па якой і абвінавачваліся былыя аднадумцы Тарашкевіча па пасольскаму клюбу ў польскім сойме.

Былі прыцягнуты да адказнасьці 97 чалавек. Паводле рашэньня судовай калегіі АДПУ БССР 26 зь іх атрымалі вышэйшую меру пакараньня, 16 — вышэйшую меру з заменай на 10 гадоў утрыманьня ў лягеры. Прысуд быў вынесены 9 студзеня 1934 году, аднак праз тры гады — у 1937-м — і тыя 16 чалавек пасьля паўторнага разгляду «справы» таксама былі расстраляны. Сярод іх — і Браніслаў Адамавіч Тарашкевіч, які праходзіў па «справе» «Беларускага нацыянальнага цэнтру» як «ідэйны натхняльнік» яго... Прысуд быў прыведзены ў выкананьне напрыканцы 1938-га... Сталінскі крыважэрны малох патрабаваў усё новых і новых ахвяр — шчырых і праведных сыноў Айчыны.

Беларуская граматыка для школы

Граматыка мела два выданьні — лацінкаю і кірыліцаю Аўтар яе — Браніслаў Тарашкевіч, былы пасол (дэпутат) польскага сойму, а цяпер галоўная абвінавачаная асоба ў працэсе Беларускае Грамады ў Вільні.

Выпускаючы ў сьвет сваю работу, аўтар пісаў: «Маю надзею, што ў будучыне лепшы час пазволіць мне напісаць паўнейшую і больш навуковую граматыку беларускае мовы», бо — «Патрэбы школы прымусілі мяне адкінуць усё тое, што мела больш чыста навуковае значэньне, як практычнае. Я ўвесь час ня выпускаў з вачэй пэдагагічную старану кніжкі»

Граматыка Тарашкевіча пачала новую эпоху ў разьвіцьці беларускае літаратурнае мовы. «Дагэтуль», — пісаў яе аўтар: «беларуская літаратурная мова разьвівалася толькі паводле сваіх найгалоўнейшых правоў, найбольш для яе характэрных і ад каторых яна не адступала. Шмат якія пытаньні заставаліся без адказу Ня было аднолькавага правапісу. Нічога дзіўнага. Пакінуўшы даўно парваныя і заняпаўшыя традыцыі старасьвецкае беларушчыны, мова новага пісьменства адразу пачала буйна ўзрастаць з народнага карэньня. А народнае карэньне — яно вельмі багатае. I ня гледзячы на вялікую суцэльнасьць усяе беларускае мовы, яна мае, як і кожная іншая мова, колькі асобных, выразьней азначаных гутарак. Кожная гутарка дабівалася, каб заняць пачэснае мейсцаў нашым пісьменстве. Дзеля гэтага і розныя, часта паміж сабою нязгодныя спосабы пісаньня.

БЕЛАРУСКАЯ ГРАМАТЫКА ДЛЯ ШКОЛ " (1918), школьная граматыка беларускай мовы, апрацаваная Б. Тарашкевічам (1917—1918) і выдадзеная ў Вільні (1918), у паралельных кірыліцкім і лацінскім варыянтах. Граматыка некалькі разоў перавыдавалася ў Заходняй Беларусі (Гл. таксама: Беларуская граматыка Тарашкевіча, выданне 1929 г.), ляжала ў аснове праграм выкладання беларускай мовы ў БССР. Першая жыццяздольная граматыка сучаснай беларускай мовы, аснова ўсіх далейшых ліній развіцця беларускай граматыкі.

У аснове граматыкі ляжалі фанетыка-граматычныя асаблівасці тагачаснага сярэднебеларускага дыялекту, найперш "цвёрдае р" і "моцнае аканне". У правілах граматыкі выкарыстоўваліся як марфалагічны (пераважна), так і фанетычны прынцыпы.

Словы іншамоўнага паходжання выдзяляліся ў асобную групу. Тарашкевічам было прапанавана пісаць галосныя і зычныя ў іншамоўнай лексіцы так, як яны вымаўляліся ў мове, з якой былі запазычаны, фактычна было прынятае пераважнае іх напісанне як у польскай мове]. Так, на гэтыя словы не былі распаўсюджаны правілы акання, дзекання і цекання, часта не змякчаліся зычныя перад галоснымі, перад ётаванымі галоснымі перадаваўся мяккі.

Шмат якія правілы ў граматыцы адсутнічалі або былі недапрацаванымі, напрыклад, нарматывы напісання складаных словаў, некаторых канчаткаў, прозвішчаў, імёнаў, геаграфічных назваў, і дапрацоўваліся іншымі аўтарамі ў практычна выкладаных граматыках.

Гаворачы пра Тарашкевіча Б.А., нельга напрыканцы не прывесьці яго падыходы да мовы.

«10 Памятак беларускага правапісу» па Тарашкевічу:

1.Мяккі знак, як і належыць, пазначае мяккасьць: сьвята, абедзьве, празь мяне, сьцьвердзіць. Пасьля С 3 Ц ДЗ Н ь пішацца перад мяккімі зычнымі, апроч Г К X. Нагадаем: мяккія будуць тыя зычныя, за якімі йдуць І Е Ё Ю Я Ь. СЬвіснуў, але скінуў; раСЬлі, але беларускі.

2.Разьдзяляльны мяккі знак пішам пасьля С 3 Н Л перад Е Ё Ю Я, а таксама I, калі яно пад націскам: бязьядзерны, маньяк, зь імі ці бязь іх.

3.Доўгія мяккія гукі пішам празь мяккі знак: калосьсе, палозьзе, судзьдзя. Ня тычыцца прыставак на Д: ад-дзел, ад-цеміць.

4.Зьбегі зычных пішуцца як чуваць: чэх — чэСкі, Парыж — ПарыСкі, УзбэЦкая й КазаСкая рэспублікі. Пішам як чуваць: еЖДЖу, пяШЧаны. Я сьмяюся — ты сьмяесься.

5.У ды І заўсёды скарачаюцца пасьля галосных, калі перад імі няма знаку прыпынку й на іх ня падае націск: на ўскрайне, на ймя, на Йвана.

6.Чужаземныя (заходня-эўрапейскія) словы маюць Л мяккае, як у тых мовах, адкуль яны прыйшлі: лямант, акуляры, калёна, плян, клямка, клюб, дэталь.

7.3 гэтае ж прычыны ў чужаземных словах пасьля зычных, акрамя Л і К, пішам Э: пэрыяд, мэтар, праспэкт, газэта. Але — анкета. Увага: пасьля Г і Х можа пісацца Е - хЕўра й хЭўра, гЕнЭрал і гЭнЭрал. У чужаземных словах пасьля 3 С Д Т пішацца й вымаўляецца Ы: сынонім, дыктар, Бразылія. Увага: -зія, -сія, -зійны, -сійны пішацца праз I: калізія, камісійны, сэсія.

8.Вымаўляецца й пішацца -ТАР, -ДАР у словах: тэатар, мэтар, літар, кадар, монстар і падобных. Але: 36 кадраў, 5 мэтраў.

9.Пасьля У вымаўляецца й пішацца В перад А: у вадзін вагон, у варанжавым сьвятле.

10.Е пераходзіць у Я ў першым складзе перад націскам у НЕ і БЕЗ, нават калі яны пішуцца асобна: бяз волі, ня прыйдзеш, але: без ахвоты, невызначальны.

3.Заключэнне

Намаганнямі лепшых прадстаўнікоў беларускай мовы і літаратуры, навукі і культуры беларуская мова ў канцы 1920-х – пачатку 30-х гадоў дасягнула высокага ўзроўню развіцця. У канцы 30-х працэс беларусізацыі стаў запавольвацца, беларуская мова пачынае выцясняцца з розных сфер выкарыстання. Нягледзячы на гэта, беларуская літаратурная мова развівалася, назапашвалася яе літаратурная і навуковая спадчына.

Такім чынам, ў перадваенны час Інстытутам мовы і літаратуры АН БССР быў сабраны найбагацейшы дыялекталагічны матэрыял, які, на жаль, беззваротна загінуў у полымі Вялікай Айчыннай вайны.

1.http://www.blagobor.by/article/person/tarashkevich

2.http://tarefer.ru/works/33/100821/index.html

3.http://xreferat.ru/35/6225-1-belaruskaya-mova-u-dvadcatyya-gady-hh-stagoddzya.html