Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Лекцыя № 8

.doc
Скачиваний:
9
Добавлен:
04.03.2016
Размер:
131.07 Кб
Скачать

12

Лекцыя № 8.

Тэма: Беларусь у міжваенны перыяд

(1919 – 1939 гг.)

Пытанні:

  1. Пераход да НЭПу, яго асаблівасці і характар здзяйснення ў Беларусі.

  2. Індустрыялізацыя ў БССР.

  3. Калектывізацыя ў беларускай вёсцы.

  4. Беларусізацыя і яе вынікі ў 20-я гг. XX ст.

  5. Грамадска-палітычная сістэма БССР у 20-30-я гг. XX ст.

  6. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы (1921 – 1939 гг.). Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР.

Літаратура да лекцыі № 8:

  1. Адамушка У. Палітычныя рэпрэсіі 20-50-х гг. на Беларусі. – Мн., 1994.

  2. Бяспалая М.А. Стварэнне калектыўных гаспадарак на Беларусі ў першыя гады НЭПа // Беларускі гістарычны часопіс. – 1992. - № 2. – С. 37.

  3. Бяспалая М.А. Эканамічнае развіццё беларускай вёскі (20-я гг. XX ст.) // Беларускі гістарычны часопіс. – 1997. - № 1. – С. 35.

  4. Вібішчэвіч. Таварыства беларускай школы (1921 – 1936 гг.) // Беларускі гістарычны часопіс. – 1997. - № 1. – С. 86.

  5. Врублевский А.П., Протько Т.С. Из истории репрессий против белорусского крестьянства, 1929 – 1934 гг. – Мн., 1992.

  6. Дианова Т.Б. Особенности национальной политики на Витебщине (20 – 30-е гг.) // Учёные записки ВГАВМ. – 1996.

  7. Караль А. Палітыка беларусізацыі // Актуальныя пытанні гісторыі БССР. – Мн., 1991.

  8. Козлов В.С. К вопросу о формировании геополитической концепции Польши в отношении белорусских земель // Учёные записки ВГАВМ. – 1995.

  9. Конон В. Владимир Пичета как деятель белорусской культуры // Нёман. – 1989. - № 4.

  10. Осмоловский. Индустриализация республики // Страницы истории Компартии Беларуси: суждения, аргументы, факты. – Мн., 1990. – С. 101 – 122.

  11. Цітоў А. Так пачыналася Адраджэнне // З гісторыяй на “Вы” – Мн., 1991.

№ 1. Асаблівасці пасляваеннай сітуацыі ў БССР былі звязаны з тым, што за гады першай сусветнай і грамадзянскай войнаў гаспадарка нашай краіны была цалкам разбурана. Па ўмовах Рыжскага міру (сакавік 1921 г.) Заходняя Беларусь апынулася ў складзе Польшчы, а Віцебская і Магілёўская губерні былі яшчэ раней (студзень 1919 г.) перададзены ў склад Расійскай Савецкай Федэратыўнай Сацыялістычнай Рэспублікі — РСФСР. Становішча пагоршылася ў выніку палітыкі «ваеннага камунізму», калі пры правядзенні харчразвёрсткі ў сялянства забіраўся на патрэбы Чырвонай Арміі амаль увесь ураджай, што выклікала сялянскае нездавальненне. Увогуле на пачатку 20-х гг. XX ст. перад БССР, як і перад РСФСР, паўстала пытанне аб аднаўленні разбуранай гаспадаркі і выбары шляхоў мадэрнізацыі (пераўладкавання) грамадства. Яна была звязана з магчымасцю захавання адміністрацыйна-камандных метадаў кіраўніцтва «зверху», якія ўжываліся ў гады грамадзянскай вайны, або з выкарыстаннем матэрыяльнай зацікаўленасці і мясцовай ініцыятывы «знізу». Пры аднаўленні гаспадаркі ўлічваўся дробны і перапрацоўчы характар беларускай прамысловасці, патрабаванні сялянства адмяніць харчразвёрстку і дазволіць свабодны гандаль збожжам, што вяло за сабой увядзенне таварна-грашовых адносін замест адміністрацыйнага размеркавання прадуктаў, якое панавала раней. X з’езд партыі (сакавік 1921 г.) распрацаваў новую эканамічную палітыку.

Увядзенне новай эканамічнай палітыкі (НЭПа) было, перш за ўсё, звязана з імкненнем аднавіць разбураную вайной эканоміку.

Асноўныя накірункі НЭПа:

1. У 1921 г. было прынята рашэнне аб замене харчразвёрсткі натуральным харчпадаткам. Харчпадатак быў меншы за харчразвёрстку і аб'яўляўся сялянам загадзя, напярэдадні сяўбы. У выніку ў селяніна з'явіліся лішкі прадуктаў, якія заставаліся пасля выплаты харчпадатку. Ён мог прадаць іх на рынку, атрымаўшы за гэта грошы. 3 увядзеннем харчпадатку павысілася матэрыяльная зацікаўленасць сялянства ў выніках сваёй працы. Гэта дазволіла да 1927 г. поўнасцю аднавіць сельскую гаспадарку. Асаблівасцю яе развіцця стала павелічэнне колькасці хутароў, якія ствараліся на былых памешчыцкіх землях.

2. З 1924 г. натуральны падатак замяняўся грашовым.

3. Сяляне атрымалі права свабодна прадаваць частку прадукцыі, якая заставалася пасля выплаты харчпадатку.

4. Элементам НЭПа стала таксама развіццё сельскагаспадарчай кааперацыі — добраахвотнага супрацоўніцтва сялян пры вырошчванні ўраджаю і арганізацыі яго продажу. Напрыклад, утвараліся таварыствы па сумеснай апрацоўцы зямлі.

5. Увядзенне свабоднага выбару формаў землекарыстання.

6. Развіццё прыватнага гандлю выклікала неабходнасць ліквідацыі розных грашовых адзінак, што існавалі раней, і ўвядзенне ў СССР у 1924 г. новай грашовай адзінкі — савецкага чырвонца наміналам 10 рублёў.

7. Арэнда зямлі і права выкарыстоўваць наёмную рабочую сілу.

8. Закрыццё нерэнтабельных прадпрыемстваў. Перавод большай часткі прадпрыемстваў на гаспадарчы разлік.

9. Здача часткі прадпрыемстваў у арэнду прыватным асобам і кааператывам.

10. Ліквідацыя ўраўнілаўкі ў аплаце працы рабочых. Формы аплаты ўлічвалі кваліфікацыю рабочага, прадукцыйнасць яго працы.

1918 г. – 1921 гг. 1921 – 1926 гг.

  • харчразвёрстка • увядзенне харчпадатку

  • натуральны абмен • дазвол свабоды гандлю

  • змяншэнне ролі грошай • увядзенне савецкага чырвонца

  • дзяржаўная ўласнасць • дазвол дробнай прыватнай уласнасці

  • прамы прадуктаабмен • развіццё сельгаскааперацыі паміж горадам і вёскай • дапушчэнне замежнага капіталу

Вынікі НЭПа: У 1925 – 1927 гг. павысіліся тэмпы развіцця народнай гаспадаркі рэспублікі. Аб’ём валавай прадукцыі прамысловасці ў 1927 г. перавысіў даваенны ўзровень. Хуткімі тэмпамі развівалася сельская гаспадарка. Пачалі працаваць мінскія чыгуналіцейны і машынабудаўнічы заводы, крыштальны завод «Барысаў», фабрыка запалак «Бярэзіна», лесапільныя і гарбарныя заводы. У 1924 г. прамысловасць, застаючыся дробнай, перавысіла даваенны ўзровень развіцця. Аднак БССР заставалася слабаразвітай у індустрыяльным плане краінай. Да сяр. 20-х гг. назіраліся асноўныя супярэчнасці НЭПа: між адносна ліберальным развіццём эканомікі і манаполіяй адной партыі на ўладу.

№ 2. Правядзенне індустрыялізацыі ў БССР, як і ў цэлым у СССР, тлумачылася неабходнасцю стварэння машыннай вытворчасці ў галіне прамысловасці і з'яўлялася часткай працэсу мадэрнізацыі савецкай краіны. СССР, з'яўляючыся адзінай сацыялістычнай краінай у свеце, імкнуўся дагнаць і перагнаць развітыя індустрыяльныя краіны па ўзроўні і прамысловага развіцця. Гэта таксама забяспечвала ўмацаванне яго абароназдольнасці. Таму індустрыялізацыя ў СССР была звязана, перш за ўсё, з развіццём цяжкай прамысловасці, г. зн. вытворчасці станкоў, машын, абсталявання.

Правядзенне індустрыялізацыі ў БССР было звязана з развіццём лёгкай прамысловасці, г. зн. перапрацоўчай, і з вырабам тавараў народнага спажывання. 3 улікам гэтай асаблівасці ў першыя гады індустрыялізацыі асноўная частка грашовых сродкаў укладалася ў развіццё харчовай, гарбарнай, тэкстыльнай і швейнай прамысловасці, а таксама галін, якія перапрацоўвалі драўніну (лясная, дрэваапрацоўчая, папяровая) і мінеральную сыравіну (паліўная, хімічная).

У 1928 - 1929 гг. быў распрацаваны першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі (пяцігодка), згодна з якім прадугледжвалася стварэнне сельскагаспадарчага машынабудавання, будаўніцтва новых і пераабсталяванне старых прадпрыемстваў. Намаганнямі беларускага народа і ўсіх народаў СССР у гады першай пяцігодкі (1928—1932) былі пабудаваны і ўведзены ў строй швейная фабрыка «Сцяг індустрыялізацыі» і панчошна-трыкатажная фабрыка «КІМ» (Камуністычны Інтэрнацыянал Моладзі) у Віцебску, Магілёўская фабрыка штучнага валакна, Бабруйскі і Гомельскі дрэ-ваапрацоўчыя камбінаты, завод сельскагаспадарчых машын у Гомелі.

На працягу другой і трэцяй пяцігодак (1933 - 1937, 1938 - 1941) прамысловасць рэспублікі папоўнілася Гомельскім шкляным і Крычаўскім цэментным, Магілёўскімі трубаліцейным і аўтарамонтным заводамі, Мінскім радыёзаводам, Рагачоўскім кансервавым заводам, кандытарскімі фабрыкамі «Камунарка» ў Мінску і «Спартак» у Гомелі, Барысаўскай макароннай і Мінскай каўбаснай фабрыкамі і інш. Беларусь паступова ператваралася ў індустрыяльную краіну з дзяржаўнай формай уласнасці на сродкі вытворчасці. У БССР па-ранейшаму пераважала лёгкая прамысловасць.

Адным з метадаў прыцягнення рабочых да ўдзелу ў правядзенні індустрыялізацыі было сацыялістычнае спаборніцтва. Яно развівалася ў такіх формах, як ударныя брыгады, стаханаўскі рух за перавыкананне планавых паказчыкаў (атрымаў сваю назву ад прозвішча шахцёра А. Стаханава, які перавыканаў норму здабычы вугалю за змену ў 14 ра-зоў), а ў канцы 30-х гг. — шматстаночнае абслугоўванне, сумяшчэнне прафесій і інш.

Супярэчлівым было індустрыяльнае развіццё рэспублікі ў гады другой (1933 – 1937 гг.) і трэцяй (1938 – чэрвень 1941 гг.) пяцігодак. У эканамічнае жыццё пачынаюць укараняцца камандна-адміністрацыйныя метады, устанаўліваецца жорсткая цэнтралізаваная сістэма кіравання прамысловасцю. Планавыя паказчыкі павышаліся, пагэтаму многія працоўныя калектывы не справіліся з планавымі заданнямі. Індустрыялізацыя, якая праводзілася ў СССР па прапанове I. Сталіна вельмі хуткімі тэмпамі, атрымала назву звышіндустрыялізацыі”. Яе лозунг — «Пяцігодку — у чатыры гады». Гэта патрабавала значных сродкаў, якія вырашана было адшукаць за кошт эканоміі, зберажэння, выкарыстання працоўнага энтузіязму, а таксама правядзення суцэльнай калектывізацыі на вёсцы.

3. Сельская гаспадарка Беларусі да канца 1927 г. была нізкатаварнай і не забяспечвала прамысловасць сыравінай, а горад – харчаваннем. Суцэльная калектывізацыя сельскай гаспадаркі была звязана з масавым і хуткім аб'яднаннем дробных індывідуальных сялянскіх гаспадарак у буйныя калектыўныя гаспадаркі (калгасы), якое пачалося з 1928 г. Яшчэ да калектывізацыі, у гады новай эканамічнай палітыкі (НЭПа), у краіне праводзілася каапераванне сялянскіх гаспадарак. Яно адбывалася ў розных формах, у тым ліку такіх простых, як спажывецкая і збытавая. Узнікалі і больш складаныя віды кааперацыі, напрыклад, вытворчая (таварыствы сумеснай апрацоўкі зямлі, арцелі). Усё гэта адпавядала распрацаванаму У. Леніным кааператыўнаму плану, асноўнымі прынцыпамі якога былі добраахвотнасць пры стварэнні сялянамі кааператываў і паступовы пераход ад простых да найболып складаных формаў кааперацыі.

Каб знайсці сродкі для правядзення «звышіндустрыялізацыі», былі зніжаны закупачныя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю, што выклікала нежаданне сялян прадаваць хлеб па нізкай цане. Узнік так званы хлебны крызіс 1928 - 1929 гг. У ім абвінавацілі заможных сялян-кулакоў. Пачалі выкарыстоўваць меры гвалтоўнай канфіскацыі (адбірання) збожжа.

3 лета 1929 г. сталі паскорана і прымусова стварацца калгасы калектыўныя гаспадаркі, дзе праца ацэньвалася вельмі нізка і аплачвалася не грашыма, а прадуктамі па колькасці адпрацаваных дзён. Тых, хто не жадаў запісвацца у калгасы, прылічвалі да кулакоў і праводзілі раскулачванне. што выклікала масавае нездавальненне сялян. Для БССР прадугледжвалася завяршыць калектывізацыю да 1933 г. Аднак, першы сакратар ЦК КПБ К. Гей патрабаваў завяршыць яе да 1931 г. Праўда, хутка і гэта было перагледжана: у лютым 1930 г. прымаецца рашэнне да пасяўной кампаніі абагульніць 80 % сялянскіх гаспадарак.

Тых, хто выступаў супраць ужывання прымусовых метадаў пры правядзенні калектывізацыі, абвінавачвалі ў страце класавай пільнасці і насаджэнні кулацкіх гаспадарак. Так, і абвінавачаны народны камісар земляробства БССР Дз. Прышчэпаў, які выступаў за прынцыпы добраахвотнасці і паслядоўнасці ў правядзенні калектывізацыі.

Для стварэння калгасаў у вёску з горада былі накіраваны рабочыя-дваццаціпяцітысячнікі (на Беларусі іх было больш за 600 чалавек). Для забеспячэння калгасаў тэхнікай былі створаны машынна-трактарныя станцыі (МТС), а пры іх – палітычныя аддзелы (палітаддзелы), якія строга праводзілі лінію камуністычнай партыі на ажыццяўленне суцэльнай калектывізацыі ў вёсцы.

Рэзкае абвастрэнне барацьбы ў вёсцы вымусіла кіраўніцтва краіны і рэспублікі прыняць пэўныя меры па выпраўленню стану, адступіць ад грубых метадаў. У красавіку 1930 г. ЦК ВКП(б) прыняў пастанову “О борьбе с искривлениями партийной линии в колхозном движении”. Такім чынам, перагібы былі асуджаны, незаконна раскулачаных пачалі рэабілітаваць, а створаныя калгасы пачалі распадацца. Калі ў сакавіку 1930 г. калгасы аб’ядноўвалі 58 % сялянскіх гаспадарак, то ў чэрвені – 11,1 %. Адступленне ад адміністратыўных метадаў было вымушаным тактычным ходам, які збіў напружанасць у вёсцы. Восенню зноў пачаліся прымусовыя метады калектывізацыі, у выніку якіх да канца 1934 г. у калгасах БССР апынулася каля 75 % усіх сялян. Да канца 1930-х гг. калектывізацыя ў БССР была завершана, кулацтва як клас было ліквідавана.

У выніку ўсталявалася калгасная ўласнасць, якая ўяўляла сабой адну з формаў дзяржаўнай уласнасці.

№ 4. Палітыка Беларусізацыі – дзейнасць Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі – КП(б)Б і ўрада БССР па развіцці культуры Беларусі, беларускай мовы і школы ў перыяд 1924 – 1929 гг. У гэтыя гады быў праведзены шэраг мерапрыемстваў.

Асноўныя накірункі беларусізацыі:

  1. Перавод справаводства ў рэспубліцы на беларускую мову, пашырэнне сферы яе прымянення як мовы зносін, павышэнне прэстыжу беларускай мовы.

Адбываўся перавод навучання ў школах на беларускую мову (да 1928 г. было пераведзена каля 80 % школ) Часці Чырвонай Арміі, што размяшчаліся ў Беларусі, таксама пераводзіліся на беларускую мову і камплектаваліся беларусамі. Наладжваўся выпуск газет, часопісаў, падручнікаў і кніг на беларускай мове. Было створана выдавецтва «Савецкая Беларусь», адкрыта Беларуская дзяржаўная бібліятэка (цяпер Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь).

2. Карэнізацыя – прыцягванне асобаў карэннай нацыянальнасці, г. зн. беларусаў, на партыйную, савецкую, грамадскую работу. Да канца 20-х гт. доля беларусаў у адміністрацыйных установах перавысіла 50 %.

3. Палітыка беларусізацыі ў БССР спрыяла ліквідацыі непісьменнасці дарослага насельніцтва (сталі пісьменнымі каля 200 тыс. дарослых людзей). Пачаліся падрыхтоўка спецыялістаў, неабходных для прамысловага развіцця краіны і аднаўлення народнай гаспадаркі, развіццё пачатковай, сярэдняй і вы-шэйшай адукацыі. У 1921 г. адкрыўся Беларускі дзяржаўны універсітэт (БДУ), у наступным годзе — сельскагаспадарчая акадэмія ў Горках і ветэрынарны інстытут у Віцебску. Ствараліся рабочыя факультэты (рабфакі) для падрыхтоўкі рабоча-сялянскай моладзі да паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы.

4. Развіццё краязнаўства. Арганізоўвалася навукова-даследчая дзейнасць па ўсебаковым вывучэнні Беларусі. У 1922 г. быў адкрыты Інстытут беларускай кулыпуры (Інбелкульт), ператвораны ў 1929 г. у Беларускую акадэмію навук. Яе ўзначаліў вядомы гісторык Усевалад Ігнатоўскі. Першымі акадэмікамі сталі Янка Купала, Якуб Колас, Цішка Гартны (Зміцер Жылуновіч). У кіраўніцтве акадэміі быў Вацлаў Ластоўскі, які ў той час з'яўляўся кіраўніком Беларускага дзяржаўнага музея. Ён вярнуўся з-за мяжы пасля абвяшчэння амністыі (даравання віны) тым беларускім палітычным і культурным дзеячам, якія не прымалі актыўнага ўдзелу ва ўзброенай барацьбе з сав ецкай уладай і прызналі яе. У выніку арганізаваных В. Ластоўскім экспедыцый па вывучэнні культуры Беларусі быў знойдзены крыж Ефрасінні Полацкай.

5. Стварэнне ўмоў для развіцця нацыянальных культур народаў, якія пражывалі на тэрыторыі БССР. Дзяржаўнымі мовамі былі абвешчаны адразу чатыры – беларуская, руская, яўрэйская і польская.

Беларусізацыя праводзілася ў 2 этапа:

1.) 1923 – 1924 гг. падрыхтоўка;

2.) ліпень 1924 – 1928 гг. – здзяйсненне беларусізацыі.

У гады беларусізацыі паспяхова развівалася тэатральнае мастацтва. Пад кіраўніцтвам выдатнага беларускага рэжысёра Е. Міровіча адбывалася станаўленне Першага Беларускага Дзяржаўнага тэатра (БДТ-1), вядомага сёння як Нацыянальны Акадэмічны тэатр імя Я. Купалы. У Віцебску дзейнічаў БДТ-2 (цяпер Акадэмічны тэатр імя Я. Коласа). Узнік незвычайны тэатр — Беларускі дзяржаўны вандроўны тэатр (БДТ-3) пад кіраўніцтвам Уладзіслава Галубка.

Значныя поспехі былі дасягнуты ў развіцці беларускай літаратуры. У 20-я гт. былі апублікаваны паэмы «Новая зямля» і «Сымон-музыка», у якіх Я. Колас адлюстраваў жыццё, працу і духоўны свет простых людзей дарэвалюцыйнай Беларусі. Выйшла другая частка трылогіі Я. Коласа «На ростанях» — аповесць «У глыбі Палесся». Менавіта ў гэты перыяд урад БССР прысвоіў Я. Купалу і Я. Коласу ганаровыя званні народных. У гэты час з'явіліся творы маладых беларускіх пісьменнікаў М. Чарота, К. Чорнага, М. Лынькова, К. Крапівы і інш.

У гады беларусізацыі адбывалася станаўленне беларускага савецкага кіно. У 1926 г. па матывах аповесці М. Чарота «Свінапас» быў створаны першы беларускі мастацкі героіка-патрыятычны фільм аб грамадзянскай вайне «Лясная быль». Яго рэжысёр Юрый Тарыч унёс вялікі ўклад у раз-віццё кінематографа. У 1928 г. у Ленінградзе адкрылася кінастудыя мастацкіх фільмаў «Савецкая Беларусь».

У практычным здзяйсненні задач беларусізацыі меліся цяжкасці: адсутнасць уніфікацыі беларускай літаратурнай мовы, нераспрацаванасць навуковай, тэхнічнай, юрыдычнай, медыцынскай, ваеннай і інш. тэрміналогій, частка насельніцтва неадназначна сустрэла беларусізацыю з-за хуткага тэмпу яе распаўсюджвання.

У 30-я гг. у краіне ўсталёўваецца сталінскі палітычны рэжым. Тых дзеячаў культуры, якія прынялі актыўны ўдзел у рэалізацыі палітыкі беларусізацыі, абвінавацілі ў “нацыянал-дэмакратызме”, пад якім разумелася нібыта варожая савецкаму ладу дзейнасць з мэтай аднаўлення капіталістычнага ладу ў Беларусі. У 1931 г. шэраг дзеячаў культуры быў асуджаны за быццам бы прыналежнасць да “Саюза вызвалення Беларусі (СВБ)” – арганізацыі, якой у сапраўднасці не існавала. Роля кіраўніка СВБ адводзілася Я. Купалу, які пасля чарговага допыту зрабіў спробу самагубства. Самагубствам скончыў сваё жыццё У. Ігнатоўскі. Супярэчнасці ў развіцці культуры Беларусі праявіліся ў палітыцы абмежавання выкарыстання беларускай мовы. У 1933 г. была праведзена рэформа беларускага правапісу, у выніку якой беларуская мова была штучна набліжана да рускай.

Перыяд беларусізацыі аказаўся вельмі кароткім. З 1929 г. беларусізацыя згортваецца. Змена палітычнага курсу кіруючымі коламі краіны, звязаная з адмовай ад НЭПа, прывяла да спынення палітыкі беларусізацыі.

№ 6. Палітычны рэжым, які ўсталяваўся ў канцы 20-х гг., характарызуецца як сталінскі таталітарны рэжым. Гэта такая форма дзяржаўнай улады, пры якой ажыццяўляецца поўны (татальны) кантроль дзяржавы над усімі галінамі жыцця грамадства. Такому палітычнаму рэжыму уласціва наяўнасць усеагульнай дзяржаўнай ідэалогіі, г. зн. сістэмы поглядаў, пры якой адмаўлялася каштоўнасць асабістага чалавечага жыцця, абвяшчаўся класавы падыход у будаўніцтве новага сацыялітычнага ладу, звязаны з тэорыяй аб абвастрэнні класавай барацьбы па меры руху да сацыялізму.

Ва ўмовах, калі Савецкі Саюз заставаўся адзіай сацыялітычнай краінай у свеце, якая праводзіла ў жыццё свой план мадэрнізацыі грамадства (індустрьялізацыя, калектывізацыя, «культурная рэвалюцыя»), усталяваўся прынцып падначалення цэнтральнай уладзе. Органы улады дзейнічал1 толькі з дапамогай адміністрацыйна-камандных метадаў кіравання. 3 сярэдзіны 30-х гг. у рэспубліцы штучна умацоуўаецца рэжым асабістай улады, які звязаны з узвышэннем культу асобы Сталіна. У гэты час пачалося ўзвялічванне ролі аднаго чалавека, прыпісванне яму вызначальнага ўплыву на ход ricтaрычных падзей.

Таталітарны палітычны рэжым (яго яшчэ называюць «сталіншчынай») забяспечыў усталяванне цэласнай грамадскай сістэмы, якую гісторыкі характарызуюць як дзяржаўны сацыяізм. Пры iм функцыі па распараджэнні палітычнай уладай аказаліся адчужанымі ад большасці про­стых людзей i ажыццяўляліся партыйна-дзяржаўным апаратам.

У рэспублщы, як у СССР у цэлым, быу пабудаваны дзяржаўны лад, пры якім забяспечваўся стабільны жыццёвы ўзровень простых людзей за кошт выкарыстання ix працоўнага энтузіязму, а таксама жорсткай вытворчай дысцыпліны. Рэпрэсіі спалучаліся з верай людзей у правільнасць выбранага курсу i беспамылковасць палітыкі I. Сталіна.

2. Асноўныя падзеі грамадска-палітычнага жыцця БССР у канцы 20-х - 30-я гг. былі звязаны са спыненнем НЭПа (новай эканамічнай палітыкі) i беларусізацьі, разгортваннем рэпрэсій i абвінавачванняў. У гэтых умовах Саветы, грамадскія арганізацыі, нізавыя органы самой партыі страчвалі сваю ролю. У той жа час павялічылася роля Hapoднага камісарыята ўнутраных спраў (НКУС), які стаў выкарыстоўвацца для распраў з тымі, чыя пазіцыя супрацьстаяла ці не супадала са сталінскай.

У 1937 г. была прынята Канстытуцыя БССР. У ей быў замацаваны шэраг дэмакратычных правоў i свабод, у тым ліку права выбіраць i быць выбраным у дзяржаўныя орга­ны улады. Але на самой справе ва ўмовах кіравання аднапартыйнай палітычнай сітэмы трапіць (быць выбраным) у органы улады (вышэйшым з ix з'яуляўся Вярхоўны Савет БССР) маглі па падрыхтаваных cпicax толькі члены Камуністычнай партыі або беспартыйныя, якія падтрымлівалі палітыку адзінай існуючай партыі. Taкi безальтэрнатыўны парадак выбараў органа улады, калі адна кандыдатура, узгодненая з мясцовым партыйным кіраўніцтвам, прэтэндуе на адно месца, характарызуецца гісторыкамі як «выбар без выбару».

Рэпрэсіі адбываліся ў сувязі з правядзеннем палітыкі ліквідацыі кулакоў як класа. 3 1929 г. пачалося «раскулачванне» i высылка ў аддаленыя раёны заможных сялян, якія выступалі супраць прымусовага стварэння калгасаў. У сувязі са спыненнем палітык1 беларусізацыі былі абвінавачаны ў «нацыянал-дэмакратызме» прадстаўнікі культуры Бела­русі. У 1930 г. зpa6iў спробу самагубства Янка Купала, які ў перадсмяротным лісце адзначыў, што «лепш смерць фізічная, чым палітычная». Пікам рэпрэсій стаў 1937 г. У гэты час была пушчана у ход версія аб тым, што ў Беларусі дзейнічае разгалінаванае антысавецкае падполле, нацыянал-фашысцкая арганізацыя на чале з кіраўнікамі рэспублікі М. Гікалам, А. Чарвяковым, М. Галадзедам. У выніку былі рэпрэсіраваны 99 першых сакратароў райкомаў КП(б)Б з 101, якія былі ў той час на тэрыторыі БССР.

Грубыя парушэнні правоў чалавека тлумачыліся сталінскай тэорыяй аб абвастрэнні класавай барацьбы па меры руху да сацыялізму. Ахвярамі рэпрэсій сталі многія жыхары Беларусі.

№ 7. Становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы. Паводле Рыжскага мірнага дагавора ад 18 сакавіка 1921 г. да Польшчы адышла значная частка заходнебеларускіх зямель (Гродзенская губерня, усходнія раёны Віленскай і заходнія раёны Мінскай губерняў). У складзе Польшчы яны атрымалі назву “крэсы ўсходнія” (усходнія ўскраіны). На гэтай тэрыторыі пражывалі каля 4 млн чалавек, пераважную большасць якіх складалі беларусы.

У адпаведнасці з дагаворам урад Польшчы абавязваўся забяспечыць беларускаму і ўкраінскаму насельніцтву права на свабоднае развіццё культуры, мовы і выкананне рэлігійных абрадаў. Аднак гэтыя абавязацельствы не выконваліся. Да 1939 г. амаль усе беларускія школы былі пераўтвораны ў польскія, спынялася выданне беларускіх газет і часопісаў, забаранялася ўжыванне беларускай мовы ў дзяржаўных установах і органах мясцовага самакіравання.

У сваім гаспадарчым развіцці Заходняя Беларусь стала аграрным прыдаткам прамысловых раёнаў Польшчы, крыніцай таннай сыравіны і рабочай сілы. У параўнанні з БССР Заходняя Беларусь вырабляла прамысловай прадукцыі ў 9 разоў менш, хоць па тэрыторыі і колькасці насельніцтва яны былі амаль роўныя. Знішчаліся прыродныя багацці, у прыватнасці, у Белавежскай пушчы.

Пераважная колькасць насельніцтва была занята ў сельскай гаспадарцы. Памешчыкі, якіх было менш за 1% ад усёй колькасці жыхароў, валодалі амаль паловай зямлі. Польскі ўрад пачаў засяленне беларускіх зямель асаднікамі — былымі польскімі афіцэрамі. Іх зямельныя ўладанні павялічваліся за кошт зямель беларускіх сялян. Рабочыя працавалі па 12—14 гадзін у суткі. Іх заработная плата была ніжэйшая, чым на ўласна польскіх землях. Цяжкае становішча большасці працоўных, жорсткая палітыка ў нацыянальнай галіне выклікала эміграцыю заходнебеларускага насельніцтва ў ЗША, Канаду, Лацінскую Амерыку, Заходнюю Еўропу. Аднак трэба адзначыць, што ў параўнанні з БССР жыццёвы ўзровень насельніцтва Заходняй Беларусі быў вышэйшым.

Палітычны і эканамічны рэжым, які быў устаноўлены ў Заходняй Беларусі ў 1926 г., атрымаў назву «санацыя» ( аздараўленне»). Тая тэрыторыя, якая апынулася пад Польшчай, выконвала ролю «санітарнага кардону» — буфера паміж СССР і капіталістычнымі краінамі з мэтай недапушчэння рас-паўсюджвання камуністычных ідэй.

На тэрыторыі Заходняй Беларусі разгарнуўся нацыянальна-вызваленчы рух. Да сярэдзіны 20-х гг. у ім аформіліся два напрамкі:

1. Рэвалюцыйна-вызваленчы напрамак прадстаўлялі Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ), створаная ў 1923 г. у Вільні, Камуністычны Саюз моладзі 3аходняй Беларусі (КСМЗБ), Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя (частка эсэраў), якая ўзначальвала партызанскую барацьбу. Кіраўніцтва КПЗБ вяло лінію на далейшае разгортванне партызанскага руху і давядзенне яго да змены палітычнай улады ў Заходняй Беларусі. Арганізатарамі рэвалюцыйнага руху былі Лагіновіч, В. Харужая, А. Славінскі і інш.

2. Нацыянальна-дэмакратычны напрамак складалі дэпутаты-беларусы, выбраныя ў польскі сейм (парламент), прыхільнікі Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР), якія стаялі за выкарыстанне парламенцкіх формаў барацьбы, члены масавай культурна-асветніцкай арганізацыі — Таварыства беларускай школы (ТБШ), створанага ў 1921 г.

Пад уплывам КПЗБ у маі 1926 г. канчаткова аформілася масавая палітычная арганізацыя — Беларуская сялянска-рабочая грамада (БСРГ), якая аб'ядноўвала больш за 100 тыс. чалавек. Яе ўзначальваў вядомы беларускі вучоны, грамадскі дзеяч Браніслаў Тарашкевіч. БСРГ выступала за самавызначэнне Заходняй Беларусі, утварэнне рабоча-сялянскага ўрада, перадачу зямлі сялянам без выкупу, знішчэнне сістэмы асадніцтва.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]