Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Лекцыя № 8

.doc
Скачиваний:
9
Добавлен:
04.03.2016
Размер:
131.07 Кб
Скачать

Польскія ўлады жорстка распраўляліся з удзельнікамі нацыянальна-вызваленчага руху. У Бярозе-Картузскай быў створаны канцэнтрацыйны лагер (канцлагер), куды змяшчалі нязгодных з рэжымам «санацыі». У 1927 г. польскімі ўладамі была разгромлена БСРГ. У гэтым жа годзе паліцыя рас-страляла дэманстрацыю сялян у мястэчку Косава (Палескае ваяводства). Усюды дзейнічалі суды і карныя экспедыцыі. На смяротнае пакаранне быў асуджаны камсамолец Сяргей Прытыцкі. Пад націскам грамадскасці гэты прысуд быў заменены пажыццёвым зняволеннем.

Больш за чатыры месяцы баставалі ў 1932—1933 гг. рабочыя і сяляне, што працавалі ў Белавежскай пушчы. У 1935 г. выбухнула паўстанне нарачанскіх рыбакоў, якім была забаронена свабодная лоўля рыбы, што пазбавіла іх адзінай крыніцы існавання.

У такіх умовах КПЗБ, каб прадухіліць велізарныя ахвяры, заклікала працоўных адмовіцца ад курсу на змену палітычнай улады шляхам узброенага паўстання і перайсці да іншых формаў барацьбы ў абарону дэмакратычных патрабаванняў.

У 1935 г. КПЗБ распрацавала курс на супрацоўніцтва з беларускім нацыянальна-дэмакратычным напрамкам і стварэнне адзінага дэмакратычнага фронту ва ўмовах павелічэння фашысцкай пагрозы. Дзякуючы гэтаму ўзрос аўтарытэт КПЗБ. У 1938 г. сталінскім кіраўніцтвам КПЗБ была распушчана, а яе кіраўнікі абвешчаны агентамі польскай палтычнай паліцыі (дэфензівы).

Уз'яднанне беларускага народа ў складзе БССР адбывалася ў складаных знешнепалітычных умовах. 23 жніўня 1939 г. паміж СССР і Германіяй быў падпісаны пакт аб ненападзенні, які атрымаў назву пакт Рыбентропа-Молатава (па прозвішчах міністраў замежных спраў). Пакт быў дапоўнены сакрэтнымі пратаколамі, паводле якіх тэрыторыя Польшчы падзялялася на сферы ўплыву СССР і Германіі. Гэта парушала правы польскага народа на самавызначэнне. Гітлераўская Германія 1 верасня 1939 г. напала на Польшчу, тым самым развязаўшы другую сусветную вайну. Германскія войскі акупіравалі (захапілі) амаль усю тэрыторыю Польшчы і падступілі да межаў Заходняй Беларусі.

У гэтых умовах з мэтай абароны інтарэсаў беларускага насельніцтва 17 верасня 1939 г. Чырвоная Армія перайшла савецка-польскую мяжу. Да 25 верасня савецкія войскі поўнасцю занялі Заходнюю Беларусь. Яе жыхары віталі чырвонаармейцаў як сваіх вызваліцелей. Граніца паміж Чырвонай Арміяй і германскімі войскамі была замацавана Дагаворам аб дружбе і граніцы ад 28 верасня 1939 г. паміж СССР і Германіяй, а ў Брэсце адбыўся сумесны савецка-германскі парад.

28-30 кастрычніка 1939 г. у Беластоку адбыўся Народны сход, які прыняў Дэкларацыю аб устанаўленні ў Заходняй Беларусі савецкай улады і ўваходжанні Заходняй Беларусі ў склад БССР. Дэпутаты Народнага сходу звярнуліся ў Вярхоўны Савет СССР з просьбай аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад Савецкага Саюза і ўз'яднанні яе з БССР. 2 лістапада 1939 г. гэтая просьба была задаволена.

У выніку ўз'яднання з Заходняй Беларуссю значна павялічылася тэрыторыя БССР, а яе насельніцтва вырасла прыкладна ў два разы і к канцу 1940 г. склала больш за 10 млн. чалавек. У кастрычніку 1940 г. па ініцыятыве Сталіна было прынята рашэнне аб перадачы Вільні і Віленскага краю Літве.

У заходніх абласцях Беларусі ў час устанаўлення савецкай улады разгарнуліся сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні. Яны былі звязаны з развіццём прамысловасці і суцэльнай калектывізацыяй хутарскіх гаспадарак, якая суправаджалася тымі ж адмоўнымі з'явамі, што і ў час яе правядзення ў БССР. Значна павялічыўся аб’ём прадукцыі мясцовай прамысловасці. Было ліквідавана беспрацоўе.

Уз’яднанне беларускага народа ў складзе адной дзяржавы – БССР – пакончыла з несправядлівым падзелам яе на дзве часткі, садзейнічала ўсталяванню адзінства і ўзмацненню Беларусі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]