Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

стилистика 2

.pdf
Скачиваний:
32
Добавлен:
01.03.2016
Размер:
772.72 Кб
Скачать

4) функцыянальны – найбольш пашыраны і навукова абгрунтаваны, разглядае стыль як асобную функцыянальную разнавіднасць мовы.

Розніца ў класіфікацыях функцыянальных стыляў тлумачыцца і тым, што некаторыя навукоўцы ўлічваюць уласцівыя мове функцыі, а іншыя – асаблівасці функцыянавання мовы ў розных сферах зносін.

Акадэмік В.У. Вінаградаў улічваў рэалізацыю асноўных функцый мовы (зносіны, паведамленне, уздзеянне). Пры такім падыходзе ім размяжоўваліся абыходкава-бытавы стыль (функцыя зносін), абыходкава-справавы, афіцыйна-дакументальны і навуковы (функцыя паведамлення); публіцыстычны і мастацка-белетрыстычны (функцыя ўздзеяння). Аднак пры такім падыходзе функцый аказваецца менш, чым стыляў. У выніку адсутнічае дакладнае размежавання пар стыляў. Строгае замацаванне адной функцыі за пэўным функцыянальным стылем выключае ўвогуле магчымасць відазмяненняў і развіцця асобных стыляў, а таксама іх узаемаўплыў. Звычайна ўсе функцыі ў рознай ступені выступаюць адначасова. Тэкст любога стылю і штосьці паведамляе, і пэўным чынам уздзейнічае на адрасат.

Шырокае распаўсюджанне атрымала разуменне функцыянальных стыляў як разнавіднасцей мовы. Пры гэтым класіфікацыя функцыянальных стыляў ажыццяўляецца з улікам умоў функцыянавання мовы, што прадугледжвае найперш улік тых фактараў, што ўплываюць на моўную форму маўлення, на адбор моўцам тых або іншых моўных сродкаў. Выключную ролю пры гэтым адыгрываюць эстралінгвістычныя33 фактары. Гэтыя фактары прынята падзяляць на суб’ектыўныя і аб’ектыўныя.

Да ліку суб’ектыўных фактараў прынята далучаць: а) сацыяльнаэканамічныя фактары (прафесія, узровень адукацыі моўцы, грамадскі статус, сацыяльная прыналежнасць); б) псіхалагічныя адметнасці моўцаў (характар, адметнасці тэмпераменту); в) настрой у момант маўлення; г) узрост і інш.

Да ліку аб’ектыўных фактараў далучаюць: а) форма маўлення (пісьмовая або вусная); б) від маўлення (дыялог, маналог, палілог); в) спосаб камунікацыі (грамадская або прыватная); г) жанр маўлення (у шырокім сэнсе гэтага слова, г.зн. выступленне на мітынгу, удзел у дыспуце, ліст, аб’ява, справавы дакумент); д) сфера грамадскай дзейнасці, у працэсе якой адбываюцца зносіны.

Паводле думкі беларускіх даследчыкаў, “пры вылучэнні і класіфікацыі функцыянальных стыляў зыходным крытэрыем з’яўляецца карэляцыя “камунікатыўная сфера – функцыянальны стыль”, г.зн. існуе пэўная адпаведнасць паміж сферай навукі, асветы і навуковым стылем, сферай грамадска-палітычнага жыцця і публіцыстычным стылем, сферай

33 Да ліку экстралінгвістычных фактараў М.Я. Цікоцкі далучае: “1) змест маўлення; 2) форма зносін (вусная ці пісьмовая); 3) мэты і задачы выказвання; 4) сацыяльная сфера зносін; 5) умовы і акалічнасці зносін, якія ўключаюць у сябе сацыяльныя і індывідуальныя асаблівасці слухачоў або чытачоў, іх узаемаадносіны з вытворцам маўлення і г.д”. Гл.: Цікоцкі М.Я. Стылістыка тэксту. – Мн., 2002. – С.159

справаводства, заканадаўства і афіцыйна-дзелавым стылем, сферай літаратурна-мастацкай творчасці і мастацкім стылем”34.

Такім чынам, функцыянальныя стылі ўяўляюць менавіта такія сістэмы моўных сродкаў, якія звязаны з пэўнымі сферамі грамадскай дзейнасці; кожны функцыянальны стыль абслугоўвае пэўную сферу дзейнасці: сферу навукі – навуковы стыль; сферу правазнаўча-адміністратыўнай дзейнасці – афіцыйна-справавы (справаводчы) стыль; сферу грамадска-палітычнай дзейнасці – публіцыстычны стыль; сферу рэлігійнай дзейнасці – канфесійны стыль; сферу побытавых зносін – размоўны стыль. Сферу мастацтва і літаратуры абслугоўвае не функцыянальна-стылістычная разнавіднасць літаратурнай мовы, але ўся нацыянальная мова, прапушчаная праз прызму эстэтычнай функцыі.

Вылучаючы функцыянальныя моўныя стылі, неабходна знайсці і іх уласна лінгвістычныя, моўныя прыметы. Уздзеянне ўласна лінгвістычных фактараў праяўляецца ў фарміраванні набору моўных сродкаў для кожнай функцыянальна-стылістычнай разнавіднасці:

а) моўныя сродкі з аднатыпнай эмацыянальна-экспрэсіўнай і функцыянальна-стылістычнай афарбоўкай;

б) наяўнасць міжстылявых (нейтральных) моўных сродкаў.

Стылявы бок кожнага стылю характарызуецца наяўнасцю інварыянтных рыс (уласцівых адпаведнаму стылю) і варыянтных. Суадносіны розных элементаў вызначаюць спецыфічныя рысы пэўнага стылю. “Адрозненне паміж стылямі вызначаецца якасцю і колькасцю (частатой выкарыстання) стылістычна афарбаваных сродкаў, якія спалучаюцца з нейтральнымі кампанентамі”35.

Сістэмнасць асобнага стылю праяўляецца таксама ў адмаўленні такім элементам, што яму не ўласцівы. Напрыклад, у навуковым стылі як чужародныя ўспрымаюцца словы з эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай

(сігануць, глухмень, гарэзлівы, халупа, дачакацца), а таксама словы з суфіксамі суб’ектыўнай ацэнкі (вятрыска, велічэзны, дачушка, маленькі).

Пры характарыстыцы функцыянальных стыляў недастатковым з’яўляецца як улік толькі эксталінгвістычных фактараў, так і улік толькі моўных фактараў. Неабходна ўлічваць і тое і іншае.

§ 3. Супрацьпастаўленасць стыляў паводле вуснай і пісьмовай формаў маўлення

Традыцыйна стылі падзяляюцца на стылі вуснай мовы (размоўны) і стылі пісьмовай мовы (навуковы, афіцыйна-справаводчы, публіцыстычны, мастацкі, канфесійны).

Размоўнае маўленне выкарыстоўваецца ў штодзѐнных побытавых зносінах, у неафіцыйнай сферы ў выглядзе дыялога ў вуснай форме. Яно спантаннае і непадрыхтаванае, таму яму ўласцівы паўторы, перапыненні,

34Красней В.П. Функцыянальна-стылявая дыферэнцыяцыя беларускай літаратурнай мовы // Беларуская мова. – Opole, 1998. – C. 225.

35Асновы культуры маўлення і стылістыкі: Вучэб. дапам. – Мн., 1992. – С. 32.

паўзы, розныя адхіленні ад норм літаратурнай мовы. Вялікае значэнне ў сувязі з гэтым набывае інтанацыя, а таксама тэмп, тон, мелодыя маўлення, тэмбр голасу і інш. Стылістычна афарбаваныя моўныя сродкі, ў гэтым тыпе маўлення далучаюцца, як правіла, да размоўных пластоў лексікі. У ім часта ўжываюцца афектыўныя элементы мовы (эмацыянальная лексіка, фразеалагізмы, эліптычныя канструкцыі), а таксама суправаджаюць нямоўныя элементы: пантаміміка, жэсты, міміка.

Кніжнае маўленне афармляецца пераважна ў выглядзе маналога ў пісьмовай форме, разлічанай на зрокавае ўспрыманне. Яно папярэдне прадумваецца, апрацоўваецца з наяўнымі нормамі літаратурнай мовы. Стылістычна афарбаваныя сродкі, як правіла, далучаюцца да кніжных пластоў лексікі, фразеалогіі і граматыкі. Пісьмоваму маўленню ўласцівы ўзбагачаны слоўнік і ўскладнены сінтаксіс.

Размежаванне кніжных і размоўных стыляў не мае абавязковага характару. Падзел маўлення на вусную і пісьмовую формы не супадае з падзелам стыляў на размоўны і кніжныя. У прынцыпе ўсе стылі, і кніжныя і размоўныя, маюць дзве формы іх рэалізацыі ў маўленні – пісьмовую і вусную. Формы маўлення аказваюць уздзеянне на стылі, але не змяняюць іх сутнасць. Так, навуковы стыль застаецца навуковым і ў навуковым дакладзе, дыскусіі. Размоўны стыль можа быць зафіксаваны і на пісьме (неафіцыйная перапіска), на электронных носьбітах і інш.

§ 4. Паняцце падстылю Падстыль – гэта грамадска ўсвядомленая разнавіднасць стылю.

Падстыль характарызуецца сукупнасцю сродкаў, іх адборам і сістэмнамаўленчай арганізацыяй, уласцівай толькі дадзенаму тыпу тэкстаў.

Размежаванне ўсіх стыляў на падстылі грунтуецца на наяўнасці дадатковых, спецыфічных для кожнага стылю стылеўтваральных фактарах. Так, напрыклад, разнавіднасці публіцыстычнага стылю звязаны са спецыфікай сродкаў масавай інфармацыі. У гэтым стылі можна вылучыць

газетна-публіцыстычны, радыѐ-, тэлежурналісцкі і прамоўніцкі падстылі.

Уафіцыйна-справаводчым стылі склаліся падстылі ў залежнасці ад прызначэння тэкстаў: уласна заканадаўчы, дыпламатычны і канцылярскі.

Спецыфіка розных відаў навуковых зносін прывяла да вылучэння

ўласна навуковага, навукова-папулярнага і навукова-вучэбнага падстыляў.

Асаблівасці размоўнага стылю шмат у чым залежаць ад абстаноўкі зносін – афіцыйнай (размоўна-афіцыйны падстыль) і неафіцыйнай (размоўнабытавы падстыль).

Канфесійны

Умастацкім стылі самае агульнае размежаванне адбываецца ў адпаведнасці з трыма родамі літаратуры – эпасам, драмай і лірыкай, што абумоўлівае вылучэнне такіх падстыляў, як мастацка-празаічны,

драматургічны і вершаванага.

§ 5. Паняцце маўленчага жанра

Любы стыль і падстыль існуе як сукупнасць пэўных тыпаў выказванняў. Жанр – гэта ўстойлівы тэматычны, кампазіцыйны і стылістычны тып тэксту. У лінгвістычнай літаратуры маўленчыя жанры характарызуюць праз наступныя ўласцівасці:

а) “яны аб’ектыўныя ў адносінах да індывіда і нарматыўныя; б) гістарычныя, выпрацоўваюцца людзьмі ў пэўную эпоху ў

адпаведнасці з канкрэтнымі ўмовамі сацыяльнага жыцця; в) характарызуюцца асаблівымі ацэначнымі адносінамі да рэчаіснасці;

г) выконваюць функцыю інтэграцыі ідывідаў у соцыум; д)разнастайныя і разнародныя, дыферэнцыраваныя па сферах

чалавечай дзейнасці і зносін; е) з’яўляюцца апорай для творчасці”36.

“Жанр, як і стыль, не дадзены нам у непасрэдным успрыманні і фармуецца як абагульненне рыс, асаблівасцей, прымет, уласцівых канкрэтным творам, які аб’ядноўваюцца пад назваю таго ці іншага жанра”37. Як і стыль, пэўны жанр выступае як умоўная, абстрактная катэгорыя, таму моўныя сродкі не замацоўваюцца за ім, аднак іх адбор і арганізацыя складаюць спецыфіку кожнага жанра. Так, у газетна-публіцыстычным падстылі жанравая форма рэпартажа значна адрозніваецца ад нарыса, фельетона не толькі ў структурна-кампазіцыйным плане, але і па шэрагу лексічных і граматычных прымет.

Жанры ўтвараюць сістэму толькі ў межах пэўнага стылю. Кожны жанр уяўляе своеасаблівае відазмяненне функцыянальнага стылю. На думку М.Я.Цікоцкага, любы функцыянальны стыль рэальна існуе толькі як сукупнасць жанраў.

Удаследаваннях па лінгвастылістыцы адзначаецца, што кожны асобны

жанр “адлюстроўвае пэўныя адносіны да рэчаіснасці, спосаб адбору фактаў, меру ўдзелу аўтара”38. Напрыклад, у фельетоне перадаюцца своеасаблівыя адносіны да рэчаіснасці ў адрозненне ад паведамлення, інтэрв’ю.

Зыходзячы з выказаных вышэй агульнатэарэтычных меркаванняў, можна ахарактарызаваць жанр у двух розных аспектах:

жанр як форма арганізацыі матэрыялу рэчаіснасці (падыход уласцівы пераважна літаратуразнаўству і журналістыцы);

жанр як форма арганізацыі моўнага матэрыялу (падыход уласцівы функцыянальнай стылістыцы і стылістыцы тэксту).

Уарсенале лінгвістыкі ѐсць т.зв. змешаныя стылявыя жанры, калі паказальнікі розных стыляў суіснуюць у адным тэксце. Напрыклад, у рэцэнзіі адлюстроўваюцца рысы навуковага і афіцыйнага стыляў.

36Салимовский В.А. Речевой жанр // Стилистический энциклопедический словарь русского языка / Под ред.

М.Н. Кожиной. – М., 2003. – С. 352.

37Цікоцкі М.Я. Стылістыка тэксту. – Мн., 2002. – С.163.

38Тамсама.

§ 6. Тыпалагічныя прыметы мастацкага стылю (стылю мастацкай літаратуры) у беларускай мове

Усучаснай лінгвастылістыцы дыскусіі адносна вылучэння мастацкага стылю ў агульнай сістэме функцыянальных стыляў працягваюцца. Звязана гэта з тым, што некаторыя даследчыкі, грунтуючыся толькі на фармальных крытэрыях, падкрэсліваюць шматстылявы характар мастацкай мовы (у ѐй прадстаўлены элементы ўсіх стыляў). На іх думку, мова мастацкай літаратуры не ўтварае нават адносна зачыненай сістэмы, не мае агульных класіфікацыйных рыс, а таму выключаецца з паняцця літаратурнай мовы. Пры гэтым імі адзначаецца, што “ў мастацкім творы пры асаблівым творчым выкарыстанні сродкаў агульнанароднай мовы ствараецца новая катэгорыя –

катэгорыя эстэтычная, разгляд якой выходзіць з кола праблем, непасрэдна звязаных з вывучэннем сродкаў выражэння той ці іншай мовы”39.

Прыхільнікі вылучэння мастацкага стылю асноўную ўвагу скіроўваюць на тыя абставіны, што мова мастацкай літаратуры рэгулярна функцыянуе ў пэўнай сферы грамадскай дзейнасці – ў сферы літаратуры і мастацтва. Яны ўказваюць таксама на спецыфічную функцыю мовы мастацкай літаратуры – эстэтычную, не ўласцівую ніводнаму іншаму стылю, таму вывад мастацкай мовы за межы функцыянальных стыляў збядняе наша ўяўленне аб функцыях мовы. Акрамя гэтага, яго вылучэнне не пярэчыць прынцыпам класіфікацыі.

Убеларускім мовазнаўстве мастацкі стыль, нягледзячы на ўсю спецыфіку яго дыферэнцыяльных прымет, традыцыйна разглядаецца ў адным радзе з іншымі функцыянальнымі стылямі (А.Каўрус, М.Цікоцкі, А.Юрэвіч). Разам з тым падкрэсліваецца яго вядучая роля ў сістэме функцыянальных стыляў, паколькі фарміраванне і функцыянаванне іншых фукнцыянальнастылістычных разнавіднасцей адбываецца “ў русле тых традыцый, што вельмі рана склаліся ў гісторыі мовы мастацкай літаратуры. Сутнасць іх заключаецца перш за ўсѐ ў параўнальна шырокіх магчымасцях выкарыстання сродкаў народна-гутарковага паходжання ў тэкстах самага разнастайнага зместу (навуковага, афіцыйна-справавога і г.д.) і арганічным непрыняцці

ўсяго таго, што не стасуецца з асаблівасцямі (“духам”) жывой народнай гаворкі”40.

Сфера зносін

мастацкая

Асноўныя функцыі

эстэтычная

Падстылі

празаічны, драматургічны, паэтычны

Жанры

верш, паэма, байка, пародыя, эпіграма, раман,

 

аповесць, апавяданне, драма, камедыя, трагедыя

Стылеўтваральныя рысы

вобразнасць, эмацыянальнасць, экспрэсіўнасць,

 

індывідуалізаванасць

Моўныя асаблівасці

прастамоўная, жаргонная і дыялектная лексіка ў

 

эстэтычнай функцыі; тропы; багатыя магчымасці

 

сінанімікі; шматзначнасць; усе тыпы сказаў;

39Цікоцкі М.Я. Стылістыка беларускай мовы. – Мн., 1995. – С. 274.

40Шакун Л.М. Да характарыстыкі функцыянальных стыляў беларускай мовы // Беларуская мова.

Хрэстаматыя. – Мн., 2004. – С. 572.

прамы і адваротны парадак слоў; стылістычныя фігуры

§ 7. Тыпалагічныя прыметы афіцыйна-справавога (справаводчага) стылю ў беларускай мове

Сфера зносін

адміністрацыйна-прававая

 

 

 

 

Асноўныя функцыі

інфарматыўная (паведамлення),

валюнтатыўная

 

(загадная)

 

 

 

 

 

 

 

Падстылі

уласна

заканадаўчы,

 

дыпламатычны,

 

адміністрацыйна-канцылярскі

 

 

 

 

Жанры

законы,

загады,

указ,

грамадзянскія

і

 

крымінальныя акты, статуты, пастановы; нота,

 

мемарандум, камюніке, пагадненне, канвенцыя;

 

справавыя дакументы

 

 

 

 

 

Стылеўтваральныя рысы

імператыўнасць, аб’ектыўнасць,

 

нейтральнасць

 

выкладу

фактаў,

строгая

 

дакладнасць;

 

лаканічнасць;

бязвобразнасць,

адсутнасць

 

экспрэсіўнасці і эмацыянальнасці;

 

 

 

неасабісты характар

 

 

 

 

 

Моўныя асаблівасці

адсутнасць лексікі з эмацыянальна-экспрэсіўнай

 

афарбоўкай; агульналітаратурныя словы, якія

 

атрымалі

 

спецыяльнае

 

 

значэнне;

 

канцылярызмы; этыкетныя звароты, маўленчыя

 

штампы

 

(дыпламатычны

 

падстыль);

 

аддзеяслоўныя назоўнікі; інфінітыў (у значэнні

 

імператыва);

 

 

 

 

 

 

 

складаныя

 

прыназоўнікі;

безасабовыя

і

 

інфінітыўныя

канструкцыі,

 

складаныя

 

сінтаксічныя пабудовы; прамы парадак слоў

 

§ 8. Тыпалагічныя прыметы навуковага стылю ў беларускай мове

Сфера зносін

навуковая

 

 

 

Асноўныя функцыі

інфарматыўная (паведамлення)

 

Падстылі

уласна

навуковы,

навукова-навучальны,

 

навукова-папулярны

 

 

Жанры

манаграфія, артыкул, нарыс, рэцэнзія, падручнік,

 

курс лекцый, даклад, рэферат, тэзісы,

 

аўтарэферат, агляд

 

 

Стылеўтваральныя рысы

абагуленасць, лагічнасць, сэнсавая дакладнасць,

 

інфармацыйная насычанасць, аб’ектыўнасць

 

выкладу

 

 

 

Моўныя асаблівасці

адсутнасць лексікі з эмацыянальна-экспрэсіўнай

 

афарбоўкай, спецыяльная навуковая лексіка;

 

абстрактная

лексіка,

ужыванне

 

агульнаўжывальнай

лексікі ў

намінатыўным

 

значэнні, вялікая колькасць назоўнікаў і

 

прыметнікаў; безасабовыя, няпэўна-асабовыя і

 

намінатыўныя сказы з іменным складаным

 

выказнікам і нулявой звязкай; перавага

 

апавядальных сказаў;

 

 

дзеепрыметныя і дзеепрыслоўныя звароты

§ 9. Тыпалагічныя прыметы публіцыстычнага стылю ў беларускай мове

Сфера зносін

Грамадска-палітычная

 

 

 

Асноўныя функцыі

Інфарматыўная, уздзеяння

 

 

 

Падстылі

газетна-публіцыстычны, радыѐ-тэлежурналісцкі,

 

прамоўніцкі

 

 

 

 

Жанры

інфармацыйныя (нататка, інтэрв’ю, рэпартаж,

 

справаздача,

хроніка,

агляд);

аналітычныя

 

(артыкул, карэспандэнцыя, каментар, рэцэнзія);

 

мастацка-публіцыстычныя (нарыс, эсэ, фельетон,

 

памфлет)

 

 

 

 

Стылеўтваральныя рысы

Спалучэнне экспрэсіі і стандарта, дакументальна-

 

факталагічная

дакладнасць,

лагічнасць,

 

накіраванасць на суразмоўца, вобразнасць,

 

выразнасць, пабуджальны характар

 

 

Моўныя асаблівасці

Грамадска-палітычная

лексіка,

словы

ў

 

пераносным

значэнні,

клішэ,

словы

з

 

эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай, тропы,

 

сінтэз кніжных і размоўных канструкцый, фігуры

 

 

 

 

 

 

§ 10. Тыпалагічныя прыметы канфесійнага стылю ў беларускай мове

Сфера зносін

Рэлігійная

 

 

 

Асноўныя функцыі

Інфарматыўная, уздзеяння, асвета

 

Падстылі

 

 

 

 

Жанры

Літургія, малітва, песняспевы

 

 

Стылеўтваральныя рысы

Эмацыянальнасць, экспрэсіўнасць, накіраванасць

 

на суразмоўца, вобразнасць, выразнасць,

 

пабуджальны характар

 

 

 

 

Моўныя асаблівасці

Рэлігійная лексіка, архаічная лексіка, лексіка з

 

эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай, кніжны

 

характар стылю, тропы, фігуры, рытарычныя

 

пытанні,

выкарыстанне

ўсяго

арсенала

 

сінтаксічных сродкаў

 

 

§ 11. Тыпалагічныя прыметы размоўнага (гутарковага) стылю ў беларускай мове

Сфера зносін

побытавая

 

 

 

Асноўныя функцыі

зносіны

 

 

 

Падстылі

Размоўна-бытавы, размоўна-афіцыйны

 

Жанры

Размовы, дыялогі, прыватныя лісты, запіскі

Стылеўтваральныя рысы

непасрэднасць, эмацыйнасць, экспрэсіўнасць

 

 

Моўныя асаблівасці

Размоўная і прастамоўная лексіка, словы з

 

суфіксамі

суб’ектыўнай

ацэнкі,

частае

 

выкарыстанне займеннікаў, дзеясловаў, звароткі,

 

эліптычнасць, простыя сказы, неаформленасць

 

сказаў, значная роля інтанацыі

 

 

§ 12. Сістэмнасць функцыянальных стыляў

Сістэма моўных стыляў з’яўляецца гістарычна зменлівай. На думку аўтараў навучальнага дапаможніка “Асновы культуры маўлення” пад рэдакцыяй У.В.Анічэнкі, стылі не замкнѐныя сістэмы, бо ўяўляюць разнавіднасці сродкаў адной моўнай сістэмы. У сувязі з гэтым стылі адрозніваюцца адзін ад другога часткова, ім уласцівы як агульныя, так і спецыфічныя рысы.

Сістэмнасць стыляў мовы не азначае іх адасобленасці. “Межы паміж стылямі адносныя, рухомыя, ім аднолькава ўласціва тэндэнцыя да раздзялення, дыферэнцыяцыі, з аднаго боку, і ўзаемапранікнення, інтэнсіўнай нейтралізацыі моўных сродкаў – з другога”41. Напрыклад, сучасны публіцыстычны стыль уключае ў сябе элементы размоўна-

гутарковага.

Гнуткасць сістэмы функцыянальных стыляў забяспечвае магчымасць абслугоўвання разнастайных патрэб сучаснага грамадства. “Гэтаму садзейнічае, па-першае, пастаяннае міжстылявое ўзаемадзеянне і ўзаемапранікненне, па-другое, узнікненне новых адгалінаванняў унутры стыляў, а таксама міжстылявых функцыянальных разнавіднасцей, па-трэцяе, рухомасць жанраў, ці маўленчых стыляў, якая адпаведна выклікае зрух, перамяшчэнне замацаваных за пэўнымі стылямі моўных сродкаў”. Адметным у гэтай сувязі выступае адкрытасць асобных функцыянальна-стылістычных разнавіднасцей, іх пераходнасць і няпэўнасць меж. Найбольш пранікальным лічыцца размоўна-гутарковы стыль, які, з аднаго боку, уключае ў сябе рознастылѐвыя моўныя сродкі, а з другога – яго элементы ўваходзяць у іншыя стылі, напрыклад, афіцыйна-справаводчы. Патэнт як жанр навуковага стылю ўтрымлівае рысы і афіцыйна-справаводчага дакумента.

Спецыфікай беларускай стылістычнай сістэмы з’яўляецца вядучая роля ў ѐй менавіта мастацкага стылю.

ІІІ. Стылістыка моўных ўзроўняў

Беларуская мова, як і ўсякая развітая мова з даўняй культурнай традыцыяй, прэзентуе гаворачым багатыя моўныя магчымасці, у тым ліку і стылістычныя. Стылістычныя рэсурсы мовы невычэрпныя, авалоданне імі прадугледжвае творчы падыход да мовы, высокі ўзровень аўтарскага майстэрства.

Стылістыка, як вядома, не складае асобнага ўзроўню, але пранізвае ўсе ўзроўні мовы па вертыкалі, таму ў ѐй вывучаецца мова па ўсім разрэзе яе стуктуры адразу. Стылістыку цікавяць моўныя сродкі ўсіх узроўняў (фанетычнага, лексічнага, фразеалагічнага, марфалагічнага, сінтаксічнага), як стылістычна афарбаваныя, так і неафарбаваныя, але са свайго, стылістычнага пункту погляду. Абумоўлена гэта тым, што маўленчы твор будуецца не

41 Юрэвіч А.К. Стылістыка// Беларуская мова: Энцыклапедыя. – Мн., 1995. – С. 539.

толькі з функцыянальна-стылістычных і эмацыянальна-экспрэсіўных складнікаў, але і стылістычна нейтральных, якія ў сваю чаргу ўтвараюць базу любой функцыянальна-стылістычнай разнавіднасці мовы.

Стылістычныя рэсурсы – “магчымасці, што даюцца мовай для пабудовы дакладнага, выразнага, стылістычна матываванага маўлення”42. Стылістычныя магчымасці мовы на розных узроўнях падаюцца ў работах традыцыйнага кірунку стылістыкі – “стылістыкі рэсурсаў”.

Крыніцы стылістычных рэсурсаў:

а) сродкі моўнай выразнасці – тропы і фігуры. б) сінанімія (лексічная, сінтаксічная).

Менавіта з сінаніміяй звязана магчымасць выбару аднаго з рада магчымых моўных сродкаў, найбольш адпаведнага дадзенаму кантэксту. Сінанімія ахоплівае ўсе ўзроўні мовы, аднак найбольш прадуктыўна ў лексіцы і сінтаксісе.

в) стылістычныя рэсурсы па асобных узроўнях.

Для кожнага ўзроўню існуюць правілы, што забяспечваюць кадзіроўку інфармацыі і эфектыўнасць яе перадачы.

Такім чынам, стылістычныя даследаванні ахопліваюць і слоўнікавы склад, і граматычны лад мовы, уключаючы марфалогію і сінтаксіс, а таксама функцыянальную фанетыку.

§ 1. Фанетычная стылістыка Фанетычная стылістыка або Фонастылістыка – раздзел стылістыкі,

што вывучае рэалізацыю стылістычных магчымасцей фанетычных адзінак у залежнасці ад сітуацыі і мэты зносін, экспрэсіўныя ўласцівасці вымаўленчых варыянтаў слоў і словазлучэнняў.

Мэта фонастылістыкі – выяўленне і апісанне стыляў вуснага маўлення на аснове слыхавых уласцівасцей тэкстаў.

Аб’ект даследавання фонастылістыкі (мадыфікацыя гукаў і тэмп як дыферэнцыяльныя прыметы вуснага маўлення).

Гукавы рад тэксту стварае пэўны музычны эстэтычны эфект, заснаваны як на гукавых і прасадычных элементах, так і на спалучэннях дадзеных элементаў са значэннем адзінак, што фарміруюць тэкст. Для стварэння эстэтычнага эфекту, гукавы бок тэксту павінен чымсьці вылучацца і звяртаць на сябе ўвагу.

Фанетыка мае меншыя магчымасці для стварэння стылістычнай экспрэсіі выказвання (тым больш калі мець на ўвазе пісьмовую форму зносін), аднак і яна заключае ў сабе пэўныя рэсурсы ў гэтых адносінах (асабліва ў вусным маўленні, шматлікія магчымасці гукапісу, гукавой гульні). Прыгадаем, напрыклад, урывак з паэмы Якуба Коласа “Сымонмузыка”:

Гудам – звонам срэбрамедным Звоняць звоны на званіцы.

42 Культура русской речи. – С. 689.

Звоняць звоны ў час дзянніцы. Надвячэр’ем ясна-бледным.

Звоняць звоны галасныя. (Гукавы паўтор, што падкрэслівае вобразнасць паэтычнага радка).

“Паяўленне ў мове фанетычных варыянтаў адбываецца пастаянна, і можна гаварыць толькі пра адносную сфармаванасць гэтага пласта варыянтнай лексікі. Найбольшай варыяцыйнасцю характарызуюцца словы, якія нядаўна ўзніклі ў мове і бытуюць у стадыі асваення” [Шкраба І. Варыянтнасць у сбм, с. 69]. Працэс узнікнення фанетычных варыянтаў звязаны з пранікненнем ў літаратурную мову слоў дыялектнага паходжання, а таксама з адаптацыяй лексікі запазычанай [с. 80].

Прыметай выражэння пэўнага стылю можа з’яўляцца спецыфічнае фанетычнае аблічча слова. Наяўнасць фанетычных варыянтаў ужо сведчыць аб размежаванні фанетычных стылістычных варыянтаў, напрыклад: вяпрук – япрук, абаранак – баранак, агурок-гурок). Другія варыянты не лічацца нарматыўнымі, яны – прыналежнасць гутарковага маўлення, аднак у мове мастацкай літаратуры прадстаўлены шырока.

Некаторыя варыянты ўзнікаюць у выніку страты фанемы ў пачатку слова (вяпрук – япрук, абаранак – баранак, агурок-гурок). Другія варыянты не лічацца нарматыўнымі, яны – прыналежнасць гутарковага маўлення, аднак у мове мастацкай літаратуры прадстаўлены шырока.

Што да дзеяслоўных варыянтаў тыпу прыкончваць – прыканчваць, пабольваць – пабальваць, адстойваць – адстайваць, саскокваць – саскакваць, прыстойвацца – прыстрайвацца, угаворваць – угаварваць, пабойвацца – пабайвацца, скошваць – скашваць і т.п. (утварэнне дзеясловаў на –іваць (- ываць) ад дзеяслоўных асноў. У сбм нарматыўнае ўжыванне маюць дзеялоўныя ўтварэнні з каранѐвым [о].

§ 2. Лексічная стылістыка і яе прадмет

Стылістычныя рэсурсы лексікі інакш называюць лексічная стылістыка:

раздзел лінгвістычнай стылістыкі, арыентаваны на апісанне стылістычных рэсурсаў сучаснай беларускай мовы на лексічным узроўні моўнай структуры;

раздзел функцыянальнай стылістыкі, што ахоплівае праблемы, звязаныя з вызначэннем заканамернасцей функцыянавання адзінак лексікасемантычнага ўзроўню ў розных функцыянальных стылях.

Стылістычнае багацце лексічна-семантычнага ўзроўню абумоўлена не толькі значнай колькасцю складнікаў, але і шматмернасцю іх якасцей, складанай сістэмай іх стылістычнай арганізацыі. Да стылістычных рэсурсаў у межах лексікі далучаюцца словы, проціпастаўленыя стылістычна нейтральнаму фонду тым, што ў іх семантыцы акрамя прадметна-паняційнага значэння маюцца кананатыўныя кампаненты. Такія словы, як вядома, з’яўляюцца сродкам выражэння пачуццяў, эмоцый, суб’ектыўнай ацэнкі