Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

стилистика 2

.pdf
Скачиваний:
31
Добавлен:
01.03.2016
Размер:
772.72 Кб
Скачать

чалавекам навакольнага свету і складаюць асобны пласт экспрэсіўнай лексікі,

напр.: машына – калымага, хадзіць – дыбаць, казаць – мямліць і інш.

Лексічныя нормы – гэта нормы словаўжывання. Кожнае слова мае пэўнае значэнне, што фіксуецца ў тлумачальных слоўніках. І ўжываецца гэта слова адпаведна свайму значэнню. Першае правіла перадачы інфармацыі на лексічным узроўні – выбар слова ў адпаведнасці з яго сучасным значэннем. Звычайна гэта правіла парушаецца, калі ў мове ѐсць словы з блізкім значэннем: дзелавітая - дзелавая гутарка, запісваць дыялекты - дыялектызмы, лісцѐвы – ліставы лес, нястрыманы – нястрымны боль, саладжавы – саладкаваты водар.

Адметнасць лексічнай нормы абумоўлена асаблівасцямі лексічнага ўзроўню мовы: непасрэдная звернутасць да пазамоўнай рэчаіснасці, адкрытасць і незамкнѐнасць сістэмы, рухомасць. У сувязі з гэтым слоўнікавы склад немагчыма акрэсліць пэўна. Такія крытэрыі нормы, як даўгата існавання моўнай з'явы і адпаведнасць мадэлям мовы без дадатковых удакладненняў непрымальныя, паколькі многія лексічныя з'явы далучаюцца да ліку навацый, не ўтвараюць аўтаномную сферу, адмяжоўваюцца ад асноўнай часткі лексікі і носяць індывідуальны характар, хаця і падпарадкаваныя ўнутраным заканамернасцям лексічнай сістэмы. Такім чынам, дынамічны характар лексікі прымушае шукаць і дынамічныя крытэрыі яе нарматыўнасці.

Ад значэння слова залежыць яго спалучальнасць. Ёсць словы са свабоднай спалучальнасцю, што лѐгка далучаюцца да іншых слоў: моцны дождж, моцны мароз, моцны кашаль, моцнае жаданне, моцная воля і інш.

Ёсць словы звязаныя, спалучальнасць якіх абмежавана адным-двума тыповымі ўжываннямі: праліўны дождж, траскучы мароз, снежная белізна.

Акрамя значэння і спалучальнасці лексічныя нормы ахопліваюць сферу ўжывання і стылістычную афарбоўку слоў. Частка слоў складае агульнанацыянальны (агульнаўжывальны) слоўнікавы фонд: гэта словы, вядомыя ўсім паўнавартасным носьбітам мовы, іншыя словы маюць абмежаваную сферу ўжывання (дыялектызмы, прафесіяналізмы, архаізмы і неалагізмы). Усе адценні стылістычнай афарбаванай лексікі выяўляюцца на фоне лексікі нейтральнай у сувязі з умовамі кантэксту і стылістычнымі прыѐмамі. Нейтральнай аказваецца лексіка, ужывальная ва ўсіх сферах зносін і жанраў, якая не валодае эмацыянальна-экспрэсіўнай ацэначнасцю: дом,

вуліца, пісаць, справа, восьмы і інш.

Да стылістычных рэсурсаў лексікі далучаюць:

сродкі моўнай выразнасці; лексічныя сінонімы;

стылістычна афарбаваныя моўныя адзінкі; эмацыянальна-экспрэсіўныя тыпы лексікі;

лексіка абмежаванага ўжывання (дыялектызмы, прастамоўныя словы, аргатызмы, прафесіяналізмы, варварызмы, архаізмы, неалагізмы).

Да сродкаў моўнай выразнасці далучаюць найперш тропы і фігуры.

Тропы – з’явы лексіка-семантычныя, гэта розныя выпадкі ўжывання слова ў пераносным значэнні, аднак, як вядома, не кожнае пераноснае значэнне для сучаснага моўнага ўспрымання з’яўляецца вобразным. Гэта могуць быць тропы з адносінамі прамога і пераноснага значэнняў: метафара, эпітэт, метанімія, сінекдаха, гіпербала і літота. Тропы з адносінамі кантрасту, як у антытэзе, аксюмаране і антыфразісе. Тропы з адносінамі сінанімічнага характару: перыфраза, антанамазія, эўфемізм, дысфемізм. Тропы з аманімічнымі і паранімічнымі адносінамі: каламбур і паранамазія. Тропы з адносінамі несумяшчальнасці: алагізм.

Тропы служаць для ўзмацнення выразнасці і вобразнасці маўлення, перадачы ацэначнага і эмацыянальна-экспрэсіўнага значэння. Таму яны выкарыстоўваюцца перадусім у мастацкім маўленні і публіцыстыцы, але не прысутнічаюць у афіцыйна-справавых і навукова-тэхнічных тэкстах, г.зн. там, дзе не дазваляецца двухсэнсоўнасць, неадназначнасць разумення. Размоўнае маўленне, паколькі характарызуецца павышанай экспрэсіўнасцю, часта насычана рознымі тропамі.: Ну ты і красавец! (антыфразіс), Дачка ў яе

– проста золата (метафара), Я тры талеркі з’еў (сінекдаха), Адсюль – рукой падаць (гіпербала) і г.д.

Для тропаў характэрна нерэгламентаванасць моўнай формы. Яны могуць утрымлівацца ў адной моўнай адзінцы, групе слоў, сказе, групе сказаў.

Метафара – від тропа, заснаваны на выкарыстанні слова ў пераносным значэнні, якое развіваецца на аснове падабенства двух прадметаў або з'яў у выніку ўвасаблення, апрадмечвання, абстрагавання: залаты лістапад, крыло самалѐта, льецца музыка43.

Эпітэт – адзін з асноўных тропаў, слова або словазлучэнне (у сінтаксічнай ролі азначэння ці акалічнасці), якія вылучаюцца мастацкасцю,

вобразнасцю: ласкавае сонца, цѐплая сустрэча, жнейкі-красуні44.

Метанімія – від тропа, заснаваны на пераносе назвы аднаго прадмета ці з'явы на іншы прадмет ці з'яву на аснове пэўнай знешняй ці ўнутранай сувязі паміж імі. Сувязь можа быць паміж прадметам і матэрыялам, з якога зроблены гэты прадмет (здабыча золата і золата (медалі) заваявалі гімнасты), посудам і змесцівам (купіў шклянку і выпіў шклянку), месцам і людзьмі (горад Мінск і Мінск сустракаў), прадметам і яго ўладальнікам

(шынель і шэры шынель падаўся да дзвярэй), аўтарам і яго творам (Я. Колас – перачытваю Коласа)45.

Сінекдаха – від тропа, заснаванага на колькасных адносінах паміж прадметамі: назва родавага паняцця ўжываецца замест відавога, форма адзіночнага ліку замест множнага, цэлага замест часткі і наадварот (ехаць на машыне замест ехаць на аўтамабілі, вораг адступае замест ворагі адступаюць, прывітанне моладзі замест... маладому чалавеку)46.

43Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў / П.У. Сцяцко, М.Ф. Гуліцкі, Л.А. Антанюк. – Мн., 1990. – С. 80.

44Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў / П.У. Сцяцко, М.Ф. Гуліцкі, Л.А. Антанюк. – Мн., 1990. – С. 175.

45Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў / П.У. Сцяцко, М.Ф. Гуліцкі, Л.А. Антанюк. – Мн., 1990. – С. 80.

46Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў / П.У. Сцяцко, М.Ф. Гуліцкі, Л.А. Антанюк. – Мн., 1990. – С. 122.

Гіпербала – свядомае перабольшванне памеру, сілы, значэння, якасці якога-небудзь прадмета, з'явы з мэтай павелічэння вобразнасці, узмацнення ўражання: чакаць сто гадоў, задушыць у абдымках, выліць мора слѐз.

Літота – вобразны выраз з непамерным памяншэннем у мастацкіх мэтах прадмета, з'явы, якасці ці акалічнасці: з камарыны нос, ростам з вераб'я.

Перыфраза – семантычна непадзельны апісальны выраз, з дапамогай якога перадаецца сэнс другога слова або выразу, які не толькі называе з'явы рэчаіснасці, але і дае ім неабходную характарыстыку: другі хлеб (бульба),

чалавек вогненнай прафесіі (сталявар), салодкі корань (цукровы бурак).

Антанамазія – шырокавядомае імя ўжываецца метафарычна як агульная назва асобы, надзеленай уласцівасцямі гэтага імені: Туляга – баязлівец, Калумб – першаадкрывальнік, Атэла – раўнівец.

Эўфемізм – словы ці выразы, якія ўжываюцца з мэтай пазбегнуць слоў з грубым, непрыстойным зместам ці афарбоўкай: папрасіць выйсці (выгнаць),

пакінуў нас (памѐр), памыляецеся (хлусіце).

Дысфемізм – замена нейтральнага слова стылістычна зніжаным, грубым: закрыць зяпу (змоўкнуць), даць па карку (ударыць).

Антытэза – кантрастнае супрацьпастаўленне супрацьлеглых паняццяў, думак, вобразаў: лета збірае, зіма паядае.

Аксюмаран – спалучэнне антонімаў у сціслай канструкцыі, што гучыць парадаксальна дзякуючы аб'яднанню ў адно цэлае супрацьлеглых па значэнню лексем: цѐплы халадок, халоднае цяпло, красамоўнае маўчанне.

Антыфразіс ужыванне слова ў яго супрацьлеглым значэнні, што замацавалася ў моўнай практыцы і атрымала іранічную афарбоўку: белы, як сажа, толькі аб гэтым і думаю, усѐ жыццѐ мару!

Іронія – "выкарыстанне слова або словазлучэння са станоўчым значэннем у адносінах да адмоўнага прадмета, асобы, з'явы (ганьбаванне,

высмейванне): І сказаў стары калгаснік ціха: "Пачастую вас, заходзьце ў хату... Ёсць для вас, фашысцкія сабакі, у мяне гарачая закуска". Параўн.

астэізм – пахвалу ў форме ганьбавання: "Дык ідзі ж сюды, ідзі, суччын кот.

Чаго баішся? Ты ж вунь увелькі з дзеда вырас – уга!" І гладзіў Іванку па галаве47.

Каламбур – троп, заснаваны на ігры гукавога складу слова і яго значэнняў: "Наскочыш на які-небудзь тэлеграфны слуп – ліхтар не спатрэбіцца: будзеш свяціць сваім уласным ліхтаром. Кадры мільгаюць, нібы ў кіно. Былі ў нас растратчыкі ды... перавяліся"48.

Паранамазія – збліжэнне паронімаў: Духмянасць, нібы мацыѐла ад сонечнага мацыѐну. Лілею млявы плѐс люляе49.

Алагізм – наўмыснае парушэнне ў маўленні сувязі з мэтай камізму, іроніі. Словы, што спалучаюцца ў такіх выпадках не могуць уступаць у

47Цікоцкі М.Я. Стылістыка беларускай мовы. Мн., 1995. – С. 59.

48Цікоцкі М.Я. Стылістыка беларускай мовы. Мн., 1995. – С. 56.

49Цікоцкі М.Я. Стылістыка беларускай мовы. Мн., 1995. – С. 55.

антанімічныя адносіны: пасля дожджыку ў чацвер, са страхі морква вісіць, едзе кошка на шасці ножках, сама сѐмая.

Для стылістыкі і моўнай практык актуальнае пашыранае разуменне сінаніміі: сінонімы вызначаюцца па прымеце ўзаемазамяняльнасці. Менавіта магчымасць узаемазамяняльнасці суадносіцца з адным з асноўных прынцыпаў стылістыкі – прынцыпам выбару. Лексічныя сінонімы бываюць ідэаграфічныя і стылістычныя. Стылістычныя адрозненні звычайна суправаджаюцца сэнсавымі адценнямі, таму размежаванне сінонімаў на дзве групы мае пераважна ўмоўны характар.

Стылістычныя афарбоўкі слоў-сінонімаў робяцца відавочнымі на фоне нейтральнага ў стылістычных адносінах слова – дамінанты сінанімічнага рада: радзіма – бацькаўшчына, жадаць - прагнуць, казаць – прамаўляць; украсці – сцібрыць, хадзіць – швэндацца.

Стылістычныя адрозненні сінонімаў вызначаюцца сферай іх ўжывання і адпаведнасцю таму або іншаму функцыянальнаму стылю. Гэтыя адрозненні вызначаюцца таксама пры параўнанні са стылістычнай нейтральнасцю дамінанты сінанімічнага рада, напрыклад: нейтральная дамінанта: выпадак – публіцыстычны стыль: інцыдэнт, размоўны стыль: аказія; нейтральныя дамінанты: паведаміць, паслаць і пісьмовы стыль: інфармаваць, камандзіраваць.

Стылістычна афарбаваныя моўныя адзінкі Да функцыянальна-стылістычна афарбаванай моўнай лексікі

далучаюць найперш словы, пераважна ўжывальныя ў пэўнай маўленчай сферы, адпаведныя аднаму з функцыянальных стыляў. Прыклады навуковай лексікі: класіфікацыя, дыферэнцыяцыя, аргумент, дыскусійны; афіцыйнасправаводчая: закон, канстытуцыя, пастанова, заява; публіцыстычная:

рэпартаж, нататка, хроніка, дыскрымінацыя, ратыфікацыя; паэтычная: анѐл,

лілея, багіня, царэўна; гутарковая: галѐкаць (крычаць), дапяць (дайсці),

кіндзюк (страўнік), скокі (танцы). Эмацыянальна-экспрэсіўныя тыпы лексікі

Экспрэсіўная лексіка не толькі называе прадмет або з'яву, але і выклікае іх наглядна-пачуццѐвае ўспрыманне: адхвастаць, вэрхал, знішчыць, калатня і інш.50. Эмацыянальнай з'яўляецца такая частка экспрэсіўнай лексікі, якая выражае адносіны да аб'екта размовы, г.зн. атрымлівае дадатковыя да прадметна-лагічнага значэння адценні: блюзнер, брыдкі, валахаты, валацуга, гамзаты і інш.51. Паколькі эмацыянальнасць і экспрэсіўнасць суадносяцца як відавое і радавое, то ў семантыцы аднаго слова із звычайна аб'ядноўваюць, называючы адценне эмацыянальнаэкспрэсіўным.

Адценні гэтай афарбоўкі разнастайныя: іранічная, неадабральная, ласкальная, узнѐслая, паэтычная і інш.

50Цікоцкі М.Я. Стылістыка беларускай мовы. Мн., 1995. – С. 68.

51Цікоцкі М.Я. Стылістыка беларускай мовы. Мн., 1995. – С. 69.

Прычыны ўзнікнення эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкі наступныя:

значэнне слова змяшчае элемент ацэнкі (гарладзѐр, абібок, мазіла); пераносныя значэнні мнагазначных слоў (дуб, слон, мадзьведзь (пра

чалавека); стылістычная канатацыя дасягаецца праз выкарыстанне афіксацыі:

сонейка, мамуля, вятрыска;

канатацыя звязваецца з традыцыяй ужывання слова: прамоўца, рытар, глашатай (пераважна падкрэсліваецца ўрачыстасць стылю).

Лексіка абмежаванага ўжывання Адрозненне гэтага пласта слоўніка ад экспрэсіўна-эмацыянальнай

лексікі ў тым, што апошняя мае пастаянную стылістычную афарбоўку. Словы абмежаванага ўжывання атрымліваюць стылістычную афарбоўку толькі ў адметным кантэксце, а ў іншых сферах зносін выконваюць намінатыўную функцыю.

Дыялектызмы – словы і выразы з мясцовых гаворак – знаходзяцца паза межамі літаратурнай лексікі, не маюць стылістычнай афарбаванасці і выступаюць у намінатыўнай функцыі.

Прастамоўная лексіка стаіць як бы на мяжы літаратурнага ўжывання і нават звычайна выходзіць за межы літаратурнай мовы. Прастамоўе звычайна падзяляецца на грубае (нелітаратурнае) (вульгарызмы: хахаль, шпана, лаяцца, лізацца (цалавацца) і нягрубае (дапусцімае ў размоўным маўленні:

ляпнуць, адурэлы, шпыняць, трэнькаць). Прастамоўе вызначаюць у супастаўленні з дыялектнай лексікай. Прастамоўнай называюць лексікі малакультурнага гарадскога маўлення, вядомую і ужывальныю.

Жарганізмы – слова з моўнай гаворкі той ці іншай сацыяльнай групы: ласома 'салома', лапстыр 'пастух', шухашута 'хата'52.

Аргатызмы – засакрэчаны, тайны жаргон, вядомы вузкаму колу людзей: сіла, законна, стыльна і інш.

Прафесіяналізмы – словы або выразы, якія характэрны для людзей пэўнай прафесіі, распаўсюджаны ў гутарковай мове або ўжыты ў мастацкім творы: падвал, паласа, перадавіца, разварот, курсіў – друкарскія; восці, крыга, павук, тэлевізар – рыбалоўныя53.

Варварызмы – іншамоўныя словы або выразы, якія не сталі агульнаўжывальнымі, поўнасцю не засвоены мовай: фрау, сэр, авеню, хобі54.

Архаізмы – устарэлыя для пэўнай эпохі моныя элементы: лемантар (буквар), тлумач (перакладчык), атрамант (чарніла).

Гістарызмы – словы, што зніклі разам з паняццем, якое яны абазначалі: рэкрут, шляхціч, гарадавы.

Неалагізмы – слова ці выраз, створаныя для абазначэння новага прадмета або новага паняцця: ксеракс, відэасалон, Скарыніяна.

52Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў / П.У. Сцяцко, М.Ф. Гуліцкі, Л.А. Антанюк. – Мн., 1990. – С. 55.

53Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў / П.У. Сцяцко, М.Ф. Гуліцкі, Л.А. Антанюк. – Мн., 1990. – С. 105.

54Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў / П.У. Сцяцко, М.Ф. Гуліцкі, Л.А. Антанюк. – Мн., 1990. – С. 32.

§ 3. Фразеалагічная стылістыка і яе прадмет. Стылістычнае выкарыстанне і стылістычныя рэсуры фразеалогіі

Асноўная задача фразеалагічнай стылістыкі палягае ў вызначэнні функцыянальнай стылістычнай ролі фразеалогіі, пры гэтым прымаецца пад ўвагу таксама структура і значэнне фразеалагізмаў. Фразеалагізм, як правіла, больш выразны ў параўнанні з сінанімічным яму словам або свабодным словазлучэннем. Наяўнасць самой паралелі "слова - фразеалагізм" забяспечвае магчымасць выбару, на які абапіраецца стылістычнае выкарыстанне моўных сродкаў.

Фразеалагічныя адзінкі размяжоўваюць:

-у залежнасці ад ступені экспрэсіі;

-паводле паходжання і традыцыі ўжывання;

-пераважнай сферы ўжывання.

У залежнасці ад ступені экспрэсіі адрозніваюць нейтральныя словазлучэнні і спалучэнні слоў стылістычна афарбаваныя. Да ліку нейтральных фразеалагічных спалучэнняў далучаюць агульнаўжывальныя звароты, што не маюць абмежаванняў ва ўжыванні, не звязаныя з пэўным стылем, да іх ліку можна аднесці выразы кшталту: адыгрываць ролю, месца ў партэры, саступіць дарогу, браць прыклад, згубіць прытомнасць, узяць на сябе адказнасць, надаваць увагу і інш. Словазлучэнні гэтай групы ўжываюцца звычайна ва ўсіх маўленчых стылях і адказваюць за стварэнне т.зв. аб’ектыўнай інфармацыі. Прыкладам фразеалагічных адзінак, стылістычна афарбаваных або з дадатковым ацэначным элементам могуць служыць наступныя: пустая галава, ноч без сну, прыйсці на дапамогу, збіраць навіны, здымаць вяршкі і інш. Стылістычна афарбаваныя фразеалагічныя адзінкі могуць валодаць рознымі адценнямі і далучацца да высокага або зніжанага стыляў выкладу.

З пункту гледжання паходжання і традыцыі выкарыстання ў кніжнапісьмовым або вусна-размоўным маўленні вылучаюцца фразеалагізмы з

кніжнай (паміж Сцылай і Харыбдай, ахілесава пята, аказваць уплыў, мець месца) або размоўнай афарбоўкай.

Функцыянальна афарбаваная фразеалогія вызначаецца паводле пераважнай сферы ўжывання:

фразеалагізмы навуковага стылю (у тым ліку адзінкі тэрміналагічнага характару):

фразеалагізмы афіцыйна-справаводчага стылю (у тым ліку адзінкі тэрміналагічнага характару): праходзіць па конкурсе, рэгістрацыйны нумар, дакладная запіска;

фразеалагізмы публіцыстычнага стылю: грамадзянскі абавязак, грэць рукі, з лѐгкай рукі;

фразелагізмы размоўна-гутарковага стылю: саваць нос, набіць кішэню,

гнуць спіну;

фразеалагізмы канфесійнага стылю:

У экспрэсіўна-эмацыянальным аспекце фразеалагічныя адзінкі могуць быць прадстаўленыя як групы са своеасаблівай стылѐвай афарбоўкай:

высокія, урачыстыя: вечар жыцця (старасць); неадабральныя, іранічныя, жартаўлівыя, грубыя.

Фразеалагічныя рэсурсы мовы шырока выкарыстоўваюцца ў публіцыстычным, мастацкім стылі. На думку М.Я. Цікоцкага, “з іх дапамогай ствараюцца яркія, трапныя малюнкі рэчаіснасці, жывыя, паўнакроўныя вобразы”55. У навуковым і афіцыйна-справаводчым стылях экспрэсіўна афарбаваныя фразеалагізмы ўжываюцца вельмі рэдка.

§ 4. Словаўтваральная стылістыка і яе прадмет

Раздзел стылістыкі, што вывучае стылістычныя рэсурсы словаўтварэння называецца словаўтваральнай стылістыкай.

Стылістычныя рэсурсы словаўтваральнай стылістыкі – сродкі словаўтварэння, якія забяспечваюць моўцу найбольш мэтазгодны выбар словаўтваральных сінонімаў і варыянтаў у адпаведнасці з мэтамі і задачамі зносін, функцыянальна-стылістычнай прыналежнасцю тэксту.

Словаўтваральныя сродкі і словаўтваральныя тыпы маюць стылістычную афарбоўку (у тым ліку і нулявую, нейтральную) і могуць суадносіцца з пэўнымі функцыянальнымі стылямі. Разам з тым несамастойнасць словаўтваральных афіксаў ставіць іх стылістычную афарбоўку ў залежнасць ад лексіка-стылістычнай парадыгмы. Варта адзначыць спачатку тэндэнцую да стылістычнай аднароднасці марфем, якія спалучаюцца. Так, напрыклад, суфікс –асць спалучаецца пераважна з асновамі, што маюць кніжную або нейтральную стылістычную афарбоўку.

"У словаўтварэнні, - адзначае В.Н. Вінаградава, - амаль няма тыпаў, якія былі б рэзка супрацьпастаўленыя або, наадварот, поўнасцю супадалі б па стылістычнай афарбоўцы і сферы ўжывання. Можна ўказаць толькі на пераважная выкарыстанне таго або іншага тыпа ў той або іншай сферы ўжывання. Галіны іх функцыянавання часцей за ўсѐ супрацьпастаўленыя не поўнасцю, яны перасякаюцца, у чымсьці адрозніваюцца, таму задача стылістычнай характарыстыкі словаўтваральнага тыпу з'яўляецца даволі складанай"56.

Словаўтваральная стылістыка абумоўлена найперш словаўтваральнай сінаніміяй словаўтваральных афіксаў, якія надаюць словам розныя стылістычныя і семантычныя адценні: разагрэць – нагрэць, навесіць –

падвесіць, насушыць – засушыць; голас – галасок – галасочак, дом – домік – дамок; белы – беленькі – бялюткі, добры – добранькі.

Пры стылістычнай характарыстыцы словаўтваральных сродкаў звычайна звяртаюць увагу на сферу ўжывання афіксаў і іх

эмацыянальную афарбоўку.

55Цікоцкі М.Я. Стылістыка беларускай мовы. Мн., 1995. – С. 91.

56Виноградова В.Н. Стилистические средства словообразования // Стилистические исследования. – М.,

1972. – С. 179.

Афіксы могуць надаваць словам функцыянальна-стылістычную афарбоўку: балбатун, скакуха, сляпак, палітыкан – размоўныя словы. Стылістычная афарбоўка словаўтваральных сродкаў найбольш ярка праяўляецца ў стылістычна супрацьпастаўленых аднакарэнных сінонімах:

сталовая – сталоўка, чытальня – чыталка, парыльня – парылка; чытанне – чытка, дабаўленне – дабаўка. У сінанімічных парах другія словы кожнай пары маюць размоўную афарбоўку, якую надае ім суфікс к-(а).

Вылучаецца шэраг суфіксаў кніжнага маўлення: -ств-, -асць, -ізм:

братэрства, сунтнасць, гуманізм. Прыналежнасцю кніжных стыляў з’яўляюцца шматкампанентыя складаныя словы (гандлѐва-прамысловы,

грамадска-палітычны), абрэвіяцыя (Белдзяржуніверсітэт, лясгас, ВДНГ,

ВАК), складанні з каранѐвымі інтэрнацыянальнымі марфемамі (тэрмометр, авіяперавозкі, гідраэнергетычны), афіксальныя ўтварэнні з запазычанымі афіксамі (антыгены, аўтаматызм).

Адценне размоўнасці надаюць словам наступныя суфіксы: -ік-, -ун-, -к- , -оўк-: завочнік, пяюн, вячорка, стажыроўка.Спецыфіку размоўнага стылю складаюць розныя спосабы ўсячэння (член-кор, прымітыў, кіло, спец), суфіксацыя як сродак сцяжэння ў адно слова неаднаслоўных найменняў рознай структуры (завочнік, зялѐнка, электроншчык). Акрамя гэтага, тут шырока ўжываюцца найменні асоб жаночага полу: брыгадзірыха, пяюха, прафесарка. Адметнасцю размоўнага стылю з’яўляецца сумяшчэнне намінатыўнай і ацэначнай функцыі да названага прадмета.

Эмацыянальна-экспрэсіўная афарбаванасць суфіксаў назоўнікаў праяўляецца ў супрацьпастаўленнях аднакарэнных назоўнікаў з суфіксамі суб’ектыўнай ацэнкі: горад – гарадок – гарадочак, брат – браток – браточак, сястра – сястрычка.

У аб’ѐм словаўтваральнай стылістыкі ўваходзіць не толькі апісанне стылістычна афарбаваных афіксаў, але і разгляд стылістычных магчымасцей словаўтваральных тыпаў. Некаторыя словаўтваральныя тыпы пры тоеснасці значэння не заўсѐды аднародныя ў стылістычных адносінах.

Адзін і той жа тып можа быць аднесены да розных сфер у залежнасці ад прыватных словаўтваральных значэнняў. Напрыклад, назоўнікі жаночага роду з суфіксам –лк(а), матываваныя дзеясловам, са значэннем “машына, механізм, прылада” прадуктыўныя ў сферы тэхнічнай тэрміналогіі (падпорка, малацілка), а са значэннем “памяшканне, прызначанае для выканання дзеяння” ў размоўным маўленні (сушылка, раздзявалка).

Сярод словаўтваральных тыпаў вылучаюцца нейтральныя, якія аднолькава прыдуктыўныя ва ўсіх сферах: прыслоўі з суфіксам –а, што далучаецца да стылістычны нейтральных асноў (смела, шчыра, глыбока); дзеясловы, што абазначаюць непаўнату дзеяння, з прэфіксам неда- (недасаліць, недавыканаць).

Назоўнік

-к-

формы ж.р.

пераважна вуснае

маўленне:

 

назоўнікаў

сакратарка, кандуктарка,

мастачка,

 

 

 

назвы асоб

па

паэтка

 

 

 

 

 

прафесіі, пасадзе,

 

 

 

 

 

 

званню,

роду

 

 

 

 

 

 

заняткаў

 

 

 

 

-ых-(-іх-)

 

 

 

 

размоўнае

 

маўленне:

 

 

 

 

 

старасціха, каваліха, дырэктарыха

-іл-(а) (-ыл-

 

 

размоўнае маўленне: зубрыла,

а)

 

 

 

 

граміла

 

 

-ух-(а)

 

 

 

 

размоўнае маўленне: пяюха,

 

 

 

 

 

пястуха, крыкуха

 

 

-анк-(янк-)

 

 

размоўнае маўленне: гулянка

-ацы(я),

-

 

 

 

кніжнае

 

маўленне:

ізацы(я)

 

 

 

 

глабалізацыя,

 

уніфікацыя,

 

 

 

 

 

газіфікацыя

 

 

-нне, -анн-е,

аддзеяслоў

кніжнае

 

маўленне:

-енн-е

 

 

ныя назоўнікі

паведамленне,

 

выхаванне,

 

 

 

 

 

зберажэнне

 

 

Прыметнік

 

 

 

 

 

архі-,

 

 

высокая

кніжнае маўленне: архіважны,

ультра-, звыш-

 

 

мера якасці

 

ультрамодны, звышініцыятыўны

-еньк-(-

 

 

памяншаль

мастацкае

і

гутарковае

эньк-,-аньк-),

-

 

на-ласкальнае

маўленне: залаценькі, даражэнькі,

енечк-

 

 

значэнне

 

шэранькі, маленечка

 

 

-юсеньк-(-

 

 

памяншаль

мастацкае

і

гутарковае

усеньк-),

-

 

на-ласкальнае

маўленне: малюсенькі, бялюсенькі,

юсенечк-

(-

 

значэнне

 

малюченечкі, бялюсенечкі

усенечк-)

 

 

 

 

 

 

 

-юпасеньк-

 

памяншаль

мастацкае

і

гутарковае

(юпасенечк-)

 

 

на-ласкальнае

маўленне: малюпасенечкі

 

 

 

значэнне

 

 

 

 

-утк-(-ютк-)

 

памяншаль

мастацкае

і

гутарковае

 

 

 

на-ласкальнае

маўленне: бялюткі

 

 

 

 

 

значэнне

 

 

 

 

-эзн-,-ізарн-

 

павелічальн

мастацкае

і

гутарковае

, -эразн-

 

 

а-ўзмацняльнае

маўленне: велічэзны, велізарны,

 

 

 

значэнне

 

велічэразны

 

 

-ават-(-

 

 

непаўнаты

мастацкае

і

гутарковае

яват-), -яв-, -ѐс-

 

 

якасці

 

маўленне: белаваты, бялявы, бялѐсы

Дзеяслоў

 

 

 

 

 

 

 

-ну-, -ану-

 

 

аднакратнас

размоўнае маўленне: махнуць,

 

 

 

ць дзеяння

 

шмыгнуць, крутануць, штурхануць

-ыва-, -іва-

 

мнагакратн

размоўнае

 

маўленне:

 

асць дзеяння

 

сіжываць, слыхіваць

-е-(-а-)

 

 

размоўнае маўленне: вузець,

 

 

 

цішэць, дужэць, меншаць

прыставачн

 

 

кніжнае маўленне: звужацца,

ыя дзеясловы або

 

 

сціхаць, станавіцца дужым, меншым

састаўныя

 

 

 

выказнікі

 

 

 

папа-

колькасная

гутарковы, мастацкі стыль:

 

характарыстыка

папахадзіў, папапісаў, папаскакаў

 

дзеяння

 

 

-ка (-тка)

ужыванне

гутарковы, мастацкі стыль:

 

постфікса

для

давай-ка я гэта з'ем

 

выражэння

 

 

 

загаднага ладу

 

 

-еце(-эце)

ужыванне

гутарковы, мастацкі стыль: не

 

канчатка

для

прасеце светлых песень у мяне (К-с).

 

выражэння

 

 

 

загаднага ладу

 

 

-ма, -мо, -

ужыванне

гутарковы, мастацкі стыль:

мось

канчатка

для

кіньма пра гэта гаварыць; любімось,

 

выражэння

 

мае суседзі (Куп.)

 

загаднага ладу

 

 

§ 5. Марфалагічная стылістыка і яе прадмет

Раздзел стылістыкі, што вывучае стылістычныя рэсурсы марфалогіі называецца марфалагічнай стылістыкай.

Марфалагічныя рэсурсы марфалогіі – гэта магчымасці марфалагічных сродкаў, якія забяспечваюць моўцу найбольш мэтазгодны выбар марфалагічных сінонімаў і варыянтаў у адпаведнасці з мэтамі і задачамі зносін, функцыянальна-стылістычнай прыналежнасцю тэксту. На думку беларускіх лінгвістаў, “стылістычныя магчымасці марфалагічных сродкаў мовы значна бяднейшыя, чым лексічныя”57. Прычына гэтага палягае ў тым, што граматычныя формы маюць агульны характар і ўласцівыя ўсім функцыянальна-стылістычным разнавіднасцям.

Марфалагічныя сродкі ў залежнасці ад іх стылістычнай значымасці падзяляюцца на з’явы марфалагічнай сінаніміі і функцыянальнастылістычныя.

Формы з двухскладовымі канчаткамі прыметнікаў характэрны гутарковаму і мастацкаму стылю: А колькі жыццяў ѐн збярог падчас блакаднае навалы! (Астр.) Які тады ѐн быў узнѐслы, які прыгожы, малады, ажно ў руках звінелі вѐслы над прорвай чорнае вады! (Грах.)58.

57Юрэвіч А.К. Стылістыка беларускай мовы. Мн., 1992. – С. 170.

58Прыклады гл.: Юрэвіч А.К. Стылістыка беларускай мовы. Мн., 1992. – С. 172.