Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Белорусский язык(1 курс)

.pdf
Скачиваний:
33
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
844.24 Кб
Скачать

31

распараджэнне, заданне кіраўніка прадпрыемства ці іншых асоб на ажыццяўленне пэўных гаспадарчых аперацый.

Самым распаўсюджаным відам распарадчых дакументаў з’яўляецца загад.

Загад – гэта распараджэнне кіраўніка, асноўны распарадчы дакумент (прававы акт) штодзеннага кіравання, які змяшчае нормы, абавязковыя для выканання падначаленымі. У дзейнасці арганізацый адрозніваюцца: загады па арганізацыйных пытаннях, асноўнай дзейнасці і асабовым складзе. Загады афармляюцца на спецыяльным бланку – бланку загада або агульным бланку арганізацыі з указаннем віду дакумента. Абавязковымі рэквізітамі загада з’яўляюцца: назва вышэйшай арганізацыі (калі яна есць), назва віду дакумента, дата і нумар дакумента, месца выдання, загаловак да тэксту, подпіс, візы.

Загаловак павінен быць сціслым і дакладна выражаць асноўны змест дакумента, ужывацца ў форме меснага склону (аб чым?). Напрыклад: «Аб павелічэнні статутнага капіталу таварыства».

У першай частцы распарадчага дакумента фармулюецца падстава для складання дакумента. У другой частцы выкладаецца рашэнне кіраўніка. Калі змест дакумента не патрабуе тлумачэння, то тэкст змяшчае толькі распарадчую частку.

На прыкладзе кантракта магчыма прасачыць розныя моўныя з’явы, характэрныя службовым дакументам: ужыванне спецыяльных тэрмінаў, адыменных прыназоўнікаў, канцылярскага маўлення; трафарэтны выклад тэксту і інш.

Кантракт (дагавор) – пагадненне паміж двума або больш бакамі, накіраванае на ўсталяванне , змяненне або спыненне грамадзянскіх правоў і абавязкаў. Заключаецца як паміж асобнымі грамадзянамі, паміж грамадзянамі і арганізацыямі, так і паміж арганізацыямі. Пры складанні кантракта абавязкова ўказваецца тэрмін дзеяння (пачатак і заканчэнне). Па ўзгадненні бакоў кантракт можа быць скасаваны ў любы час. У арганізацыйных дакументах шырока выкарыстоўваецца рубрыкацыя пры пералічэнні палажэнняў статута, пунктаў плана і справаздачы, абазацельстваў і правоў дагавора і кантракта.

Фактычная інфармацыя, якая адлюстроўвае сапраўнае становішча ў сістэме кіравання, змяшчаецца ў розных крыніцах. Важнейшае месца сярод іх займае інфармацыйна-даведачныя і даведачна-аналітычныя дакументы: акты, даведкі, службовыя запіскі і г.д.

Акт – дакумент, які складаецца некалькімі асобамі і пацвярджае ўстаноўлены факт, падзею, дзеянне. Часцей за ўсе акты складаюцца камісіямі як сталадзейнымі, так і назначанымі распарадчым дакументам вышэйшай арганізацыі або кіраўніка. У асобных выпадках акт можа быць складзены адной або некалькімі службовымі асобамі. Тэкст акта падзяляецца на тры часткі: уводзіны, канстатавальная частка і вывады. Ва

32

ўводзінах паказваецца падстава складання акта, пералічваюцца асобы, якія складаюць акт. Напрыклад, падстава: загад дырэктара завода ад 20.05.09 № 71 «Аб правядзенні інвентарызацыі матэрыяльных каштоўнасцяў на складзе». З новага радка адразу ад поля пішацца слова «Складзены» і далей называюцца прозвішчы з ініцыяламі складальнікаў акта або склад камісіі. Канстатавальная частка пачынаецца з абзаца. У ёй выкладаюцца мэты, задачы і сутнасць працы, выкананай складальнікамі акта, яе вынікі. У заключнай частцы акта робяцца вывады або даюцца рэкамендацыі. Гэтая частка неабавязковая. Акт можа заканчвацца і канстатацыяй фактаў. Завяршаюць тэкст акта подпісы. Як і ў іншых дакументах, у акце перад тэкстам даецца загаловак.

Даведка – дакумент, які змяшчае апісанне і пацвярджэнне тых ці іншых фактаў, падзей. Даведкі падзяляюцца на дзве групы: даведкі інфармацыйнага характару, дзе падаюцца службовыя звесткі, і даведкі, якія сведчаць юрыдычны факт і выдаюцца зацікаўленым грамадзянам або ўстановам. Тэкст даведкі павінен пачынацца з напісання ў назоўным склоне прозвішча, імя, імя па бацьку асобы, пра якую паведамляюцца звесткі. У канцы тэксту трэба напісаць, у якую ўстанову гэты дакумент накіроўваецца.

Дакладная запіска – дакумент, адрасаваны кіраўніку данай або вышэйшай установы, які змяшчае інфармацыю аб пэўнай фактычнай сітуацыі або з’яве, а таксама вывады і прапановы складальніка.

Заява – гэта пісьмовая просьба адной асобы (ці групы асоб) ва ўстанову, арганізацыю або да службовай асобы. Заява прызначана давесці да ведама службовай асобы (як правіла, вышэйшай) інфармацыю вузкай накіраванасці.

Адрозніваюць некалькі асноўных відаў заяў: заява–просьба (хадайніцтва), заява–скарга, заява–тлумачэнне (тлумачальная), заява– канстатацыя (пішацца па ініцыятыве супрацоўніка, а не па ўказанні вышэйшых інстанцый).

У залежнасці ад таго, куды падаецца заява, аўтар яе можа выступаць як «студэнт», «грамадзянін», «жыхар», «выкладчык» і г. д. Дамашні адрас не пішацца ў заяве, калі заяўнік адрасуе яе кіраўніку сваёй установы (там яго адрас вядомы). Прозвішча, імя, імя па бацьку асобы, да якой звернута заява, пісаць неабавязкова, бо не заўсёды можна мець гэтыя звесткі, дастаткова толькі назваць пасаду. Адрасацыя дакумента ўключае поўную (без скарачэнняў) афіцыйную назву пасады асобы, якой накіравана заява. Напрыклад:

Галоўнаму энергетыку абутковай фабрыкі

Часцей указваецца агульная назва дакумента (ЗАЯВА), аднак дапускаецца канкрэтызацыя назвы (ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА і г.д.). Асноўны тэкст, як правіла, пачынаецца з чырвонага радка словамі

33

Прашу..., Звяртаюся са скаргай.., Прашу дазволіць...(дапусціць да...),

Даводжу да ведама... і пад. Далей выкладаецца сутнасць пытання: апісваюцца асноўныя матывы, важнейшыя акалічнасці справы. У канцы тэкста ў адпаведнасці са службовай этыкай указваецца, на якія дзеянні з боку адрасата разлічвае заяўнік: Прашу Вашых указанняў..., Прашу адказаць, паведаміць..., Прашу прыняць меры..., Прашу разлічыць з

1 сакавіка... . Для заявы характэрна ўжыванне форм-клішэ для выражэння просьбы (Прашу + інфінітыў) і аргументацыі (па прычыне таго, што...; таму што...; паколькі...; з улікам таго, што... і інш.). Тэкст размяшчаецца па ўсёй шырыні ліста, на адзін інтэрвал ніжэй, чым назва. Пасля асноўнага тэксту з чырвонага радка ўказваецца наяўнасць дадаткаў (калі ёсць). Дата напісання ўказваецца на інтэрвал ніжэй за асноўны тэкст, у левай частцы ліста (чысло, месяц літарамі поўнасцю). Подпіс уключае поўную афіцыйную назву пасады адпраўніка, яго асабісты подпіс (сігнатуру), прозвішча і ініцыялы. Подпіс афармляецца праз інтэрвал пасля асноўнага тэксту.

Пратакол – дакумент, які фіксуе ход абмеркавання пытанняў і прыняцце пастаноў на сходах, нарадах, канферэнцыях, паседжаннях калегіяльных органаў. У тэксце пратакола вылучаюцца дзве часткі:

старшыня (прозвішча, ініцыялы), сакратар (прозвішча, ініцыялы), прысутнічалі (пералічваецца склад прысутных), парадак дня;

складаецца з раздзелаў адпаведна паслядоўнасці абмеркавання пытанняў павесткі дня. Кожны раздзел мае тры часткі – слухалі, выступілі, пастанавілі, якія пачынаюцца з гэтых слоў вялікімі літарамі. Пратакол падпісваюць старшыня і сакратар.