Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Белорусский язык(1 курс)

.pdf
Скачиваний:
33
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
844.24 Кб
Скачать

21

уніфікацыі. Паняцці «літаратурная мова» і «мова мастацкай літаратуры» суадносныя, але не тоесныя. Мастацкая літаратура – толькі адна са сфер літаратурнай мовы. У мастацкай літаратуры могуць выкарыстоўвацца словы і формы слоў з прастамоўя, мясцовых дыялектаў, жаргонаў, а таксама элементы індывідуальнай словатворчасці пісьменніка. На станаўленне шматлікіх літаратурных моў уплывае творчасць пісьменнікаў (напрыклад, А. Пушкіна – на рускую літаратурную мову; У. Шэкспіра – на англійскую мову; Я. Купалы, Я. Коласа і інш. – на беларускую літаратурную мову).

Беларуская дыялектная мова складаецца з паўночна-ўсходніх дыялектаў (аб’ядноўвае роднасныя па сваёй зыходнай аснове гаворкі мясцовага насельніцтва паўночна-ўсходняй часткі краіны) і паўднёвазаходніх дыялектаў (гаворкі паўднёва-заходняй часткі краіны, за выключэннем яе паўднёва-заходняга кутка).

Дыялект (ад грэч. dialektos гаворка) – найбольш буйное этнагенетычнае адзінства гаворак або іх груп у складзе мовы, блізкіх асноўнымі асаблівасцямі сваёй будовы (фанетычнай сістэмай, граматычным ладам, слоўнікам) і сумежных па тэрытарыяльным размяшчэнні.

Паводле мясцовых асаблівасцей гаворкі паўночна-ўсходняга дыялекту падзяляюцца на тры групы: віцебскую, усходнемагілёўскую і полацка-мінскую; паўднёва-заходняга дыялекту – гродзенсканавагрудскую, слуцкую і мазырскую (усходне-палескую). Паміж паўночна-ўсходнімі і паўднёва-заходнімі дыялектамі вылучаецца група сярэднебеларускіх (пераходных) гаворак, якія склаліся ў працэсе ўзаеманакладання і «размывання» берагоў супрацьлеглых дыялектаў на іх стыку (у выніку змешвання іх «прыбярэжных» гаворак і ўзаемаўплыву). Паўночна-ўсходнія і паўднёва-заходнія дыялекты разам з групай сярэднебеларускіх гаворак складаюць асноўны масіў гаворак беларускай нацыянальнай мовы, які тэрытарыяльна супрацьпастаўляецца па сваіх асаблівасцях заходне-палескай групе гаворак. Апошняя з’яўляецца часткай дыялектаў беларуска-ўкраінскага моўнага сумежжа.

Асаблівасці дыялектаў найбольш адлюстроўваюцца ў мове сельскага насельніцтва. Аднак у сувязі з яго інтэнсіўным пераразмеркаваннем разбураюцца тэрытарыяльная аднароднасць груп гаворак і дыялектныя межы. Сучасная беларуская літаратурная мова адлюстроўвае самыя характэрныя і агульныя моўныя асаблівасці гаворак Беларусі. Так, яе фанетычнай сістэме ўласцівы аканне, яканне, дзеканне, цеканне, цвердаэрасць, пераход [в], [л] у [ў], падаўжэнне зычных і іншыя заканамернасці, характэрныя для ўсіх або большасці гаворак. Таму беларуская літаратурная мова не ўступае ў супярэчнасць з дыялектнай: яна сфарміравалася на аснове пэўных дыялектных і занальных аб’яднанняў і знаходзіцца ў цеснай сувязі з імі і зараз.

22

9 Білінгвізм. Аспекты білінгвізму

Білінгвізм (двухмоўе) – гэта папераменнае карыстанне дзвюма мовамі. Калі ж ва ўжытку знаходзяцца тры і больш моў, прынята гаварыць пра шматмоўе, або полілінгвізм. Сэнс паняцця «двухмоўе» вынікае з выразу дзве мовы. Такая ж структура яго лацінскага эквівалента білінгвізм

(bi «двойчы» і lingua «мова»).

Вядома, напрыклад, што 3 – 4 тысячы народаў зямлі сёння ўтвараюць усяго каля 200 дзяржаўных аб’яднанняў. Моўныя кантакты, якія дыктуюцца эканамічнымі, культурнымі і іншымі сувязямі, патрабуюць вывучэння і выкарыстання ў моўнай практыцы дзвюх і больш моў.

Вылучаюць наступныя разнавіднасці двухмоўя: індывідуальнае, калі дзвюма мовамі валодаюць толькі асобныя члены калектыву; групавое, калі двухмоўнымі з’яўляюцца цэлыя групы або асобныя сацыяльныя слаі; поўнае, ці суцэльнае, калі двухмоўе з’яўляецца характэрным для ўсіх сацыяльна – культурных груп народа. Можна гаварыць і пра нацыянальнае двухмоўе, калі яно пашырана сярод прадстаўнікоў усёй нацыі. Дзяржаўным двухмоўе называюць тады, калі ў адной краіне статус дзяржаўнай, ці афіцыйнай, маюць дзве мовы. Напрыклад, у Фінляндыі дзяржаўнымі мовамі з’яўляюцца фінская і шведская, у Канадзе – англійская і французская.

Двухмоўе – з’ява складаная, шматбаковая. Яна можа разглядацца ў трох аспектах: псіхалагічным, педагагічным і сацыялінгвістычным. Псіхалагічны аспект звязаны з асаблівасцямі псіхалагічнага складу індывіда, з яго разумовымі здольнасцямі, эмацыянальнай прыстасавальнасцю, з праблемай пераключэння з аднаго моўнага кода на другі. Педагагічны бок двухмоўя закранае розныя аспекты навучання другой мове, у тым ліку і ўплыў адной мовы на працэс засваення другой. Сацыялінгвістычная характарыстыка двухмоўя грунтуецца на такіх параметрах, як: сфера выкарыстання першай і другой мовы; ступень авалодання мовамі; набор сацыяльна–функцыянальных кампанентаў моў, якія выкарыстоўвае двухмоўны індывід (літаратурная мова, дыялект, жаргон і г.д.); размеркаванне камунікатыўных функцый паміж мовамі; кантынгент ахопленых двухмоўем членаў соцыуму і шырыня выкарыстання другой мовы; ацэнка двухмоўнымі індывідамі ўласнага двухмоўя як сацыяльна–лінгвістычнага феномена.

На тэрыторыі Беларусі двухмоўе існавала здаўна, хоць яго характар і састаўныя кампаненты меняліся. Ужо ў перыяд Вялікага княства Літоўскага (XIII–XVIII ст.) існавала беларуска–царкоўнаславянскае пісьмовае і вуснае двухмоўе. З пашырэннем на тэрыторыі Беларусі польскай мовы (пасля аб’яднання Вялікага княства Літоўскага з Польскім каралеўствам) пачало складвацца беларуска–польскае двухмоўе. Пазней, калі пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай (1772, 1793, 1795) беларускія

23

землі адышлі да Расіі і функцыі афіцыйнай мовы ў значнай ступені стала выконваць руская мова, шырока развіваецца беларуска-рускае двухмоўе. У раёнах сумеснага пражывання беларусаў з іншымі народамі фарміравалася беларуска-літоўскае, беларуска-латышскае, беларуска-яўрэйскае і г. д. двухмоўе.

Сучасная моўная сітуацыя на Беларусі характарызуецца пераважна суіснаваннем і выкарыстаннем беларускай і рускай моў і можа быць вызначана як беларуска–рускае двухмоўе.

Побач з беларуска–рускім двухмоўем на тэрыторыі Беларусі ў месцах сумеснага пражывання буларусаў з палякамі, літоўцамі, латышамі існуе адпаведна беларуска–польскае, беларуска–літоўскае, беларуска– латышскае двухмоўе. Паколькі ў гэтых раёнах функцыянуе і руская мова, можна гаварыць, напрыклад, пра мясцовае беларуска–польска–рускае і г. д. шматмоўе.

У 1990 г. з мэтай змянення суадносін ў выкарыстанні суіснуючых моў на карысць беларускай мовы, павышэння яе грамадскага прэстыжу ў розных сферах дзейнасці быў прыняты Закон «Аб мовах у Беларускай ССР», які надаў беларускай мове статус дзяржаўнай мовы на тэрыторыі Беларусі. Сёння і беларуская і руская мовы выкарыстоўваюцца ў большасці важнейшых сфер, аднак у колькасных адносінах пераважае руская.

10 Моўная інтэрферэнцыя як вынік білінгвізму

Інтэрферэнцыя (ад лац. inter паміж + ferio б’ю, паражаю) у мовазнаўстве – узаемадзеянне элементаў розных моўных сістэм ва ўмовах білінгвізму (двухмоўя) або полілінгвізму (шматмоўя). Выяўляецца ў выкарыстанні элементаў адной мовы пры маўленні на другой і прыводзіць да адхілення ад літаратурных норм суіснуючых моў у працэсе камунікацыі. Узровень інтэрферэнцыі залежыць ад ступені валодання мовамі білінгвам, ад умення адрозніваць факты розных моў. На Беларусі інтэрферэнцыя – з’ява пашыраная, узаеманакіраваная і закранае ўсе ўзроўні беларускай і рускай моў: фанетыку, арфаэпію, марфалогію, лексіку і сінтаксіс. Блізкароднасным характарам беларускай і рускай моў, масавасцю двухмоўя выклікана шматлікасць і ўстойлівасць інтэрэнцыйных памылак пры маўленні на той ці іншай мове, якія, аднак, мала ўплываюць на працэс разумення выказванняў.

Мастацкае двухмоўе – гэта выкарыстанне элементаў іншай мовы ў мастацкім тэксце. Яно вядома яшчэ з антычнай эпохі, для якой характэрны лацінска-грэчаская і грэчаска-лацінская формы – сведчанне ўзаемадзеяння і ўзаемаўплываў лацінскай і грэчаскай моў, літаратур, культур Рыма і Элады.

У залежнасці ад спецыфікі моў, якія знаходзяцца ў кантакце, вылучаюць розныя формы мастацкага двухмоўя. У розныя перыяды

24

развіцця беларускай мовы ў залежнасці ад дзяржаўнай палітыкі развіваліся розныя віды білінгвізму і інтэрферэнцыі.

У 1696 г. рашэннем сейма Рэчы Паспалітай беларуская мова як дзяржаўная была забаронена. У культурным і літаратурным жыцці Беларусі другой паловы XVII – XVIII ст. пераважаюць польская і лацінская мовы. З цягам часу лацінская мова выцясняецца польскай і да 1830 г. на Беларусі на польскай мове выдаюцца кнігі, газеты, часопісы, вядзецца справаводства і школьная адукацыя. Аднак шэраг беларускіх пісьменнікаў – Я. Чачот, А. Рыпінскі, Я. Баршчэўскі, У. Сыракомля, В. Дунін-Марцінкевіч і інш. пішуць свае творы на беларускай і польскай мовах.

З 1830-х гадоў на Беларусі больш актыўна распаўсюджваецца руская мова. Пасля паўстання 1863-64 гг. яна займае вядучае становішча ў грамадска-палітычным жыцці беларускага народа, пранікае ў творы беларускіх пісьменнікаў. Напрыклад, элементы рускай мовы ёсць у творах В. Дуніна-Марцінкевіча (відаў, ураг, браніў, возле, ізбыткі, лучы, прачней, уласць, іспугаўся, совесць і інш.), Ф. Багушэвіча (пасрэднік, міравы, участковы, стыд, нядзель і інш.), А. Гурыновіча (звукі, мысль, плясалі, между і інш.).

У канцы XIX – пачатку XX ст. пачалося фарміраванне беларускай літаратурнай мовы. Прыйшлі пісьменнікі, якія пісалі па-беларуску і паруску: А. Гурыновіч, М. Багдановіч, Я. Колас і шэраг іншых паэтаў, празаікаў, перакладчыкаў. Пачалося шырокае ўжыванне запазычанняў з рускай лексікі, якое не заўсёды давала станоўчыя вынікі. Напрыклад, К. Чорны ў артыкуле «Небеларуская мова ў беларускай літаратуры» прыводзіў прыклады, калі замест рускіх канструкцый я не имею охоты идти, половые отношения, дай ключ открыть шкаф узнікалі беларускія я не імею палявання ісці, падлогавыя адносіны, дай крыніцу адчыніць шафу.

У дадзеным выпадку мова засмечваецца, скажаецца, страчвае свой нацыянальны дух.

Творам, які яскрава адлюстроўвае асаблівасці шматмоўя і інтэрферэнцыі, з’яўляецца сатырычная камедыя Я. Купалы «Тутэйшыя». Маўленне «нібы вучоных», якія лічаць Беларусь не самастойнай дзяржавай, а часткай Польшчы (Заходні вучоны) або Расіі (Усходні вучоны), не што іншае, як беларуска-руска-польская мешаніна. Праўда, самі «вучоныя» ўпэўненыя, што яны карыстаюцца «праўдзівай беларускай мовай».

Была, зразумела, і іншая тэндэнцыя. Напрыклад, Я. Купала і Я. Колас давалі ўзоры майстэрскага выкарыстання рускай мовы ў сваіх мастацкіх творах. Яны дамагаліся гарманізацыі разнамоўнага матэрыялу, звяртаючыся пераважна да такіх сродкаў рускай мовы, якія не супярэчылі беларускаму нацыянальнаму моўнаму каларыту, арганічна ўліваліся ў беларускае моўнае рэчышча.

25

11 Навуковы стыль. Жанравая разнастайнасць. Агульныя патрабаванні да напісання і афармлення рэферата і рэзюмэ

Стыль – гэта сістэма моўных сродкаў, якая абумоўлена мэтамі і прынцыпамі адбору гэтых сродкаў у той ці іншай сферы грамадскай дзейнасці (навуковай, справавой, публіцыстычнай і г.д.).

Навуковы стыль абслугоўвае навуковую дзейнасць грамадства і выкарыстоўваецца пераважна ў пісьмовай форме ў навуковай літаратуры. Навуковы стыль адносіцца да кніжных стыляў, якія характарызуюцца пэўнымі агульнымі ўмовамі функцыянавання і моўнымі асаблівасцямі: папярэдняе абдумванне выказвання, маналагічны характар маўлення, строгі адбор моўных сродкаў, нармаванасць. Навуковы стыль праяўляецца ў жанрах навуковых артыкулаў, анатацый, рэцэнзій, рэфератаў, водгукаў, тэзісаў, канспектаў, манаграфій, лекцый, дысертацый і г.д.

Навуковы стыль мае шэраг агульных рыс, якія вылучаюцца незалежна ад характару навук (прыродазнаўчых, дакладных, гуманітарных) і жанравых адрозненняў і складаюць спецыфіку стылю ўвогуле. Разам з тым натуральна, што, напрыклад, тэксты па фізіцы, матэматыцы, хіміі заўважна адрозніваюцца ад тэкстаў па філасофіі, філалогіі або гісторыі.

Разнастайнасць камунікатыўных функцый навуковых тэкстаў прывяла да фарміравання падстыляў: уласна навуковага (акадэмічнага), вучэбна-навуковага, навукова-папулярнага (навукова-публіцыстычнага) і навукова-інфармацыйнага (навукова-справавога, навукова-тэхнічнага, навукова-вытворчага).

У сучаснай беларускай літаратурнай мове аснову складаюць тэксты ўласна навуковага падстылю. У сітуацыі гэтага падстылю адрасат прыкладна аднолькавы з аўтарам па ўзроўні спецыяльных ведаў, таму маўленне вызначаецца строгай акадэмічнасцю выкладу інфармацыі. Уласна навуковы падстыль рэалізуецца ў жанрах манаграфіі, дысертацыі, артыкула, тэзісаў, даклада, паведамлення, выступлення і інш. Асноўным фактарам арганізацыі моўных сродкаў з’яўляецца семантыка абагульненасці і адцягненасці.

Творы вучэбна-навуковага падстылю (падручнік, лекцыя, семінарскі даклад і г.д) адрасаваны асобам, якія атрымліваюць веды ў дадзенай сферы. Навучальны характар выкладу інфармацыі звычайна спалучаецца з выкарыстаннем ілюстрацый, прыкладаў, тлумачэнняў.

Функцыі перапрацоўкі, сціслага пераказу і юрыдычнай абароны навуковых публікацый ажыццяўляюць творы навукова-інфармацыйнага падстылю, якія рэалізуюцца ў жанрах рэферата, агляду, анатацыі, патэнта, аўтарскага пасведчання, справаздачы, бібліяграфічных і тэхналагічных апісанняў.

Навукова-папулярныя выданні разлічаны на шырокае кола

26

чытачоў-непрафесіяналаў, якія цікавяцца дасягненнямі навукі, тэхнікі, культуры. Таму ў навукова-папулярным стылі вузкаспецыяльныя тэрміны звычайна не ўжываюццца. Калі ж яны выкарыстоўваюцца, то абавязкова павінны тлумачыцца – у самім тэксце або ў зносках. Змена мэтавай устаноўкі на папулярызацыю ведаў прадугледжвае дасціпную і займальную форму падання матэрыялу, ужыванне вобразных сродкаў мовы, гутарковых слоў і выразаў, лексікі абмежаванага ўжывання.

Упрацэсе гістарычнага развіцця навукі фарміраваліся розныя тыпы твораў для фіксацыі і перадачы навуковых ведаў. Гэтыя тыпы называюцца жанрамі. Асноўныя жанры навуковага стылю пералічаны пры апісанні падстыляў. Разгледзім азначэнні некаторых з іх.

Артыкул – 1. Невялікі навуковы або публіцыстычны твор у часопісе, газеце, зборніку. Крытычны а. 2. Самастойны раздзел, параграф

уюрыдычным дакуменце, слоўніку і пад. Слоўнікавы а. 3. Раздзел фінансавага плана, каштарыс (спец.). Расходны а. 4. Тып вырабу, умоўнае абазначэнне тавараў (спец.).

Рэцэнзія – крытычны водзыў пра што-н. напісанае, пра спектакль,

фільм і пад. Р. на паэтычны зборнік. Аддаць манаграфію на р.

Даклад – 1. Публічнае паведамленне – разгорнутае асвятленне якой-

н. тэмы. Навуковы д. Абмеркаванне даклада. 2. Вуснае ці пісьмовае паведамленне кіраўніку ўстановы аб службовых справах. Д. дырэктару. 3. Паведамленне кіраўніку аб прыходзе наведвальніка. Без дакладу не ўваходзіць.

Упершым значэнні даклад гэта службовы дакумент (рэферат, справаздача і інш.).

Вылучэнне анатацыі і рэферата як асобных самастойных прац стала важным шляхам для эфектыўнага хуткага абмену навукова-тэхнічнай інфармацыяй. Сутнасць анатавання і рэферыравання заключаецца ў максімальным скарачэнні аб’ёму інфармацыі пры істотным захаванні асноўнага зместу крыніцы. Пры рэферыраванні і анатаванні паведамленне вызваляецца ад усяго другаснага, ілюстрацыйнага, даецца тлумачэнне толькі самой сутнасці зместу.

Анатацыя – кароткі выклад (характарыстыка, апісанне) зместу кнігі, артыкула і пад. (звычайна ў выглядзе пераліку цэнтральных пытанняў) . Часам у анатацыі можа давацца ацэнка твора. У адрозненне ад рэферата, дзе артыкул скарачаецца ў 3-4 раза, а вялікія кнігі і тэксты – у 10–20 і больш разоў, анатацыя – гэта тэкст з 3–4 сказаў, а часам і меней, незалежна ад аб’ёму асноўнага тэксту. Анатацыя – гэта своеасаблівая рэклама, якая павінна зацікавіць чытача, перадаць сутнасць кнігі і інш. Анатацыя змешчана практычна ў кожнай кнізе, на адвароце тытульнага ліста ці ў канцы яе.

Рэферат – кароткі пісьмовы выклад зместу кнігі, артыкула, даследавання, а таксама даклад з такім выкладам. Рэфератыўны часопіс.

27

Рэферат з’яўляецца адным з самых распаўсюджаных пісьмовых паведамленняў.

Калі разглядаць рэферат як студэнцкую пісьмовую працу, то можна вылучыць тры тыпы:

рэферат як форма самастойнай вучэбнай дзейнасці студэнтаў у ВНУ – гэта разважанне на вызначаную тэму шляхам агляду літаратуры (некалькі крыніц інфармацыі), доказ або абвяржэнне якой-н. галоўнай думкі (тэзіса), у якім інфармацыя некалькіх крыніц выкарыстана для аргументацыі, ілюстрацыі і г.д. (аб’ём – 10–15 с.);

рэферат – сціслы выклад зместу навуковага артыкула, кнігі або яе часткі, які ўключае асноўныя палажэнні, аргументацыю, звесткі аб метадзе даследавання і высновах. Такія р. складаюцца прафесіяналамі-рэферэнтамі

іпублікуюцца ў рэфератыўных часопісах (аб’ём – 1 с.);

рэферат як састаўная частка курсавой працы, выпускной працы бакалаўра або дыпломнай працы – сціслае апісанне зместу працы (аб’ём –

10–12 с.).

Мэта напісання рэферата як формы самастойнай вучэбнай дзейнасці студэнтаў у ВНУ – навучыцца: самастойна знаходзіць навуковую літаратуру па тэме; працаваць з літаратурай; аналізаваць праблему, факты, з’явы, сістэматызаваць і абагульняць даныя, рабіць высновы; аргументавана выказваць свае думкі; ацэньваць тэарэтычнае і практычнае значэнне праблемы; лагічна выкладаць матэрыял; канструяваць стылістычна граматнае выказванне навуковага характару; правільна афармляць навуковую працу (табліцы, цытаты, спасылкі, спіс выкарыстанай літаратуры і г.д.). Структура рэферата (студэнцкай пісьмовай працы): уступ, асноўная частка, заключэнне.

Устудэнцкіх пісьмовых працах разглядаецца праблема даследавання якой-н. з’явы (працэсу), адна з тэорый, якая ўзнікла ў выніку вырашэння праблемы, або метад вырашэння праблемы. У гэтым выпадку мэтай разважання можа быць доказ актуальнасці і важнасці пэўнай праблемы, тэарэтычнага і практычнага значэння тэорыі або метаду. Пры разглядзе некалькіх тэорый, якія тлумачаць адну і тую з’яву, або некалькіх метадаў вырашэння праблемы рэкамендуецца параўнаць гэтыя тэорыі і метады. Мэтай працы ў такім выпадку з’яўляецца выбар найбольш перспектыўнай тэорыі або метаду і абгрунтаванне выбару. Парадак працы над рэфератам алагічны парадку падрыхтоўкі выступлення.

З тэкстаў-крыніц неабходна адбіраць матэрыял такім чынам, каб асвятліць розныя бакі праблемы, з’явы, падзеі, напрыклад: перадумовы, умовы, сутнасць, пазітыўныя і негатыўныя вынікі, розныя тлумачэнні з’явы, розныя пункты гледжання на праблему, розныя варыянты вырашэння праблемы, аргументы «за» і «супраць». Інфармацыю магчыма выкарыстоўваць толькі тую, якая непасрэдна датычыцца тэмы рэферата. Інфармацыі, якая з’яўляецца лішняй і не садзейнічае раскрыццю тэмы,

28

трэба пазбягаць.

Пры напісанні рэферата (выкладзе і арганізацыі матэрыялу з розных крыніц) можна кіравацца трыма прынцыпамі:

прынцып падпарадкавання – матэрыял адной крыніцы больш падрабязна раскрывае адну з тэм, узнятых у іншай крыніцы, развівае і канкрэтызуе яе. Напрыклад, у адной крыніцы дадзена агульная інфармацыя,

аў іншай – апісаны канкрэтны выпадак, прыведзены прыклад і г. д.;

прынцып злучэння – матэрыял дзвюх крыніц раскрывае аднаўзроўневыя паняцці, два розныя аспекты тэмы і не перакрыжоўваецца паміж сабой. Напрыклад, адна крыніца паведамляе аб адной асаблівасці з’явы, другая – аб іншай асаблівасці, трецяя – аб яе прычынах, чацвёртая – аб яе вывучэнні, прымяненні і г.д.;

прынцып супрацьпастаўлення – матэрыялы дзвюх крыніц адлюстроўваюць два пункты гледжанння на адну з’яву, адну праблему. Напрыклад, два тлумачэнні адной з’явы, два метады вырашэння адной праблемы (іх неабходна супаставіць, параўнаць, зрабіць выснову і абгрунтаваць яе).

Моўныя сродкі афармлення суадносін паміж блокамі інфармацыі:

падпарадкаванне. Падрабязней гэтае пытанне разгледжана ў працы..; Дэталёва гэты працэс апісаны (кім?)...; Канкрэтны прыклад гэтай з’явы прааналізаваны ў артыкуле… і г. д.;

злучэнне. Іншы аспект гэтай з’явы разгледжаны ў працы...; Прычыны гэтай з’явы вывучаны аўтарам артыкула...; Даследаванню перспектыў развіцця гэтай праблемы прысвечана праца... і г. д.;

супрацьпастаўленне. Іншае меркаванне выказвае аўтар у працы...; Іншае тлумачэнне... прадстаўлена ў працы...

Калі прыводзяцца статыстычныя даныя, выкладаецца чыё-небудзь меркаванне, тэорыя, выснова, неабходна ўказваць крыніцу інфармацыі. Калі апісваецца агульнапрыняты пункт погляду, рабіць спасылкі неабавязкова.

Пры напісанні ўступу трэба абгрунтаваць выбар тэмы і акрэсліць задачы рэферата (звычайна ў форме пералічэння: разгледзець, вывучыць,

высветліць, параўнаць, вызначыць і інш., напрыклад: разгледзець асноўныя асаблівасці чаго-н.).

У заключэнні неабходна падвесці вынікі працы (такім чынам, аналіз паказаў...), сфармуляваць высновы (разгляд... дазваляе зрабіць выснову аб тым, што...), якія павінны быць абгрунтаваныя.

Рэферат як жанр навуковага стылю павінен адпавядаць патрабаванням строгасці, дакладнасці, лагічнасці і г. д. У працах навуковага стылю прынята выказваць сваё меркаванне з дапамогай аўтарскага «мы» і безасабовых канструкцый (разгледзім, неабходна падкрэсліць, трэба адзначыць і т. п.).

Пасля напісання поўнага тэксту рэферата неабходна прагледзець

29

увесь тэкст цалкам, каб вылучыць і ліквідаваць: адхіленні ад плана, г.зн. парушэнні лагічнасці выкладу; выпадковыя сэнсавыя паўторы, г.зн. парушэнні паслядоўнасці выкладу; матэрыял, які не адпавядае тэме рэферата; неабгрунтаванасць ацэнак і высноў; неадпаведнасці ўступу і заключэння тэме; парушэнні патрабавання лаканічнасці і дакладнасці маўлення; неадпаведнасць моўных сродкаў навуковаму стылю; памылкі ў афармленні спасылак на крыніцы інфармацыі.

Рэзюмэ – 1. Кароткі вывад са сказанага, напісанага. Р. артыкула. 2. Дакумент, кароткае пісьмовае апісанне пасад, на якіх працаваў чалавек на працягу жыцця, месц працы і адукацыі.

У першым значэнні рэзюмэ набліжаецца да анатацыі. Аднак адрозненні ўсё ж такі існуюць: у той час як анатацыя сцісла характарызуе асноўныя ідэі твора, рэзюмэ змяшчае яго высновы, галоўныя падрахункі.

Мэта напісання рэзюмэ (у 2 знач.) – прадставіць сваю працоўную біяграфію найбольш выйгрышна (і адначасова аб’ектыўна) для таго, каб атрымаць жаданую працу. Рэзюмэ нагадвае анкету, але афармляецца больш свабодна. Работадавец можа ўдзяліць увагу рэзюмэ пэўнай асобы не больш за 20–30 секунд. Таму інфармацыя павінна выкладацца ў найбольш сціслай і зручнай форме. Рэзюмэ складаецца па наступнай форме: прозвішча, імя, імя па бацьку; дата і месца нараджэння; сямейны статус, калі ёсць дзеці, указаць даты іх нараджэння; грамадзянства; адрас і тэлефон (дамашні і службовы); пасада, на якую прэтэндуе суіскальнік; адукацыя (пералік пачынаецца з указання апошняй навучальнай установы, далей – у адваротным парадку); вопыт працы (дзе і кім працаваў, таксама ў адваротным храналагічным парадку); прафесійныя навыкі (валоданне мовамі, камп’ютэрам і інш.).

12 Афіцыйна-справавы стыль. Дакументацыя. Віды дакументаў, правілы іх напісання і афармлення

Афіцыйна-справавы стыль – адна з разнавіднасцей літаратурнай мовы, якая абслугоўвае сферу афіцыйных і дзелавых адносін людзей, устаноў і выкарыстоўваецца для напісання дзяржаўных дакументаў, указаў, загадаў, законаў, пратаколаў, справаздач, аб’яў і г. д.

Асаблівасці афіцыйна-справавога стылю: дакладнасць, адназначнасць, паслядоўнасць выкладу, аб’ектыўнасць, недвухсэнсоўнасць фармулёвак, устойлівасць формы справавых папер і інш. Форма рэалізацыі – пісьмовае прадпісанне, канстатацыя.

Афіцыйна-справавы стыль вызначаецца вялікай колькасцю стандартных сродкаў – канцылярскіх штампаў (зваротаў), г. зн. устойлівых зваротаў, якія паўтараюцца пры апісанні аднолькавых сітуацый,

абазначэнні пашыраных паняццяў: вызначаецца заканадаўствам, мець права, прыцягнуць да адказнасці, узяць пад кантроль, перадаць у

30

адпаведныя інстанцыі, за справаздачны перыяд і пад. Для справавога стылю ўжыванне такіх выразаў з’яўляецца нормай і дазваляе падкрэсліць афіцыйны характар справавых папер.

Слова дакумент паходзіць ад лацінскага documentum, што абазначае доказ, сведчанне. Сучасныя слоўнікі падаюць гэтае слова як мнагазначнае:

дзелавая папера, якая пацвярджае права на што-небудзь, служыць доказам чаго-небудзь;

пасведчанне асобы (пашпарт і інш.);

пісьмовы акт, твор, грамата, малюнак, здымак, які мае значэнне гістарычнага сведчання (архіўныя дакументы). ДАСТам дакумент вызначаецца як «матэрыяльны аб’ект з інфармацыяй, замацаванай створаным чалавекам спосабам для яе перадачы ў часе і прасторы».

Дакументацыя азначаецца як:

сукупнасць дакументаў, прысвечаных якому-небудзь пытанню;

абгрунтаванне чаго-небудзь пры дапамозе дакументаў.

Паняцце службовы дакумент размяжоўвае дзве сферы грамадскай практыкі: адміністрацыйна-кіраўнічую, дзе выкарыстоўваюцца службовыя дакументы, і навукова-тэхнічную, дзе прымяняецца тэхнічная або навуковая дакументацыя.

Дзейнасць установы фіксуецца рознымі відамі дакументаў. Паводле функцыянальнага значэння вылучаюць наступныя групы дакументаў: распарадчыя (распараджэнні, пастановы, загады, рашэнні і інш.); арганізацыйныя (статуты, інструкцыі, палажэнні, дагаворы, кантракты і інш.); арганізацыйна-распарадчыя (пратаколы); інфармацыйна-даведачныя (даведкі, дакладныя і тлумачальныя запіскі, зводкі, агляды, акты, тэлеграмы і тэлефанаграмы, лісты і інш.).

У дачыненні да справаводства дакументы могуць класіфікавацца паводле зместу (простыя і складаныя, у залежнасці ад таго, адно ці некалькі пытанняў ахоплівае іх змест), паходжання (афіцыйныя, або службовыя, і асабістыя), паводле тэрміновасці (тэрміновыя і нетэрміновыя) і г. д.

Па форме дакументы падзяляюцца на агульныя, стандартныя і тыпавыя. Агульнымі з’яўляюцца дакументы, якімі афармляюцца розныя дзеянні і адносіны, напрыклад, загады, службовыя лісты, заявы і інш. Пры неабходнасці кожны раз складаецца новы дакумент. Стандартныя запаўняюцца ў пэўнай паслядоўнасці і па строга абавязковых правілах. Гэта – даручэнні на атрыманне таварна-грашовых каштоўнасцяў, камандзіровачныя пасведчанні, даведкі пра заработную плату, з месца жыхарства і інш. Да тыпавых дакументаў, апрача формы, органы кіравання вызначаюць і прыкладны змест.

Кіраўніцтва любой арганізацыі мае права ствараць распарадчыя дакументы. Менавіта гэтыя дакументы рэалізуюць кіруемасць аб’ектаў па вертыкалі. Ад таго, наколькі эфектыўна рэгулюецца дзейнасць установы, залежаць вынікі ягонай працы. Распарадчыя дакументы змяшчаюць