Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
тест бел.яз..doc
Скачиваний:
430
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
370.18 Кб
Скачать

Т э с т 7. Лексіка і фразеалогія

А1. Падбярыце правільны варыянт азначэння да паняцця лексікалогія.

1. Раздзел мовазнаўства, у якім вывучаецца гукавая сістэма мовы.

2. Раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца правілы ўнармаванай перадачы вуснай мовы на пісьме.

3. Раздзел мовазнаўства, які вывучае слоўнікавы склад мовы, лексічныя значэнні слоў, іх паходжанне, развіццё і ўжыванне.

4. Раздзел граматыкі, у якім вывучаюцца заканамернасці спалучэння слоў у словазлучэнні і сказы, будова сказаў, іх структурныя тыпы.

5. Раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца тэорыя і практыка складання слоўнікаў.

А2. Устанавіце адпаведнасць паміж лінгвістычным тэрмінам і яго значэннем.

А. Мнагазначнасць

Б. Амонімы

В. Сінонімы

Г. Антонімы

Д. Паронімы

1) два ці больш слоў, якія гучаць аднолькава, але

маюць розныя значэнні;

2) словы, якія абазначаюць адно паняцце, але

адрозніваюцца адценнямі значэння або сты-

лістычнай афарбоўкай, гучаннем і напісаннем;

3) аднакарэнныя словы, адной часціны мовы,

з падобным гучаннем, але рознымі значэннямі;

4) словы, якія маюць некалькі лексічных значэн-

няў, утвораных у выніку пашырэння перша-пачатковага значэння пры пераносе якасці, уласцівасці аднаго прадмета на другі;

5) словы адной і той жа часціны мовы з супраць-

леглым значэннем

А3. Устанавіце адпаведнасць паміж пластамі лексікі і часам яе фарміравання

А. Уласна беларуская лексіка

Б. Агульнаславянская лексіка

В. Агульнаўсходнеславянская лексіка

Г. Індаеўрапейская лексіка

1. ХІV – XX стст.

2. III тысячагоддзе да н.э.

3. VII – XII стст.

4. да III тысячагоддзя. да н.э.

5. XXI ст.

А4. Паводле паходжання лексіка беларускай мовы падзяляецца на:

1) дыялектную

2) мнагазначную

3) устарэлую

4) запазычаную

5) спрадвечна беларускую

А5.Устанавіце адпаведнасць паміж паняццем і яго значэннем

А. Дыялектызмы

Б. Прафесіяна-лізмы

В. Тэрміны

Г. Жарганізмы

1) словы вузкага кола людзей якой-небудзь сацыяльнай або прафесійна-бытавой групы;

2) словы мясцовай гаворкі, якія ужываюцца толькі на абмежаванай тэрыторыі;

3) назвы прадметаў, дзеянняў пераважана ў вуснай мове людзей пэўнай прафесіі, рамяства, занятку;

4) словы-назвы прадметаў, з’яў, паняццяў, якія перасталі існаваць у сувязі са зменамі ў грамадскім жыцці, эканоміцы, культуры, навуцы і побыце людзей;

5) афіцыйныя літаратурныя словы, якія дакладна абазначаюць пэўныя паняцці навукі, тэхнікі, мастацтва

А6.Устанавіце адпаведнасць паміж паняццем і яго значэннем

А. Архаізмы

Б. Гістарызмы

В. Неалагізмы

1) новыя словы або новыя значэнні вядомых слоў, якія зусім нядаўна ўзніклі, маюць адценне навізны і не ўвайшлі ў актыўны слоўнікавы запас;

2) афіцыйныя літаратурныя словы, якія дакладна абазначаюць пэўныя паняцці навукі, тэхнікі, мастацтва

3) словы вузкага кола людзей якой-небудзь сацыяльнай або прафесійна-бытавой групы;

4) устарэлыя назвы пэўных рэчаў, з’яў, якія існуюць і ў наш час;

5) словы-назвы прадметаў, з’яў, паняццяў, якія перасталі існаваць у сувязі са зменамі ў грамадскім жыцці, эканоміцы, культуры, навуцы і побыце людзей

А7. Адзначце канструкцыі, у якіх выдзеленыя словы ўжыты ў пераносным значэнні:

1) востры язык

2) пахне ружа

3) поле дзейнасці

4) сохнуць па хлопцу

5) дуплаватае дрэва

А8. Вызначыць, якія з пранумараваных у сказе слоў з’яўляюцца мнагазначнымі:

Неба, вада1 і зямля2 іскрацца, пераліваюцца зіхатлівым3 бляскам, пахнуць то праснаватым, то горка-салодкім водарам4 коцікаў, лотаці і набрынялай чаромхай5.

А9. Адзначце словы-амонімы:

1) нязломны – ‘такі, якога нельга перамагчы, знішчыць’ і нязломны – ‘стойкі, цвёрды ў перакананнях’;

2) драбіны – ‘прыстаўныя лесвіцы’ і драбіны – ‘каляска’;

3) прасаваць – ‘гладзіць прасам’ і прасаваць – ‘апрацоўваць пры дапамозе прэса, сціскаць’;

4) нямы – ‘пазбаўлены здольнасці гаварыць’ і нямы – ‘маўклівы, ціхі’;

5) тромб – ‘згустак крыві, які ўтвараецца ў крывяносным сасудзе’ і тромб – ‘смерч над сушай з моцным ветрам, ападкамі і навальніцай’.

А10. Знайдзіце памылку ў лексічнай спалучальнасці слоў. Запішыце патрэбны прыметнік у пачатковай форме

Сізіфавай працай называюць цяжкую да знясілення, але марную, бескарыслівую працу.

А11. Устанавіце адпаведнасць паміж выдзеленнымі словамі і іх характарыстыкай.

А. Бесклапотны смех – бестурботны характар

Б. Птушка ляцела нізканізка пацерак

В. Гадзіна цягнулася як вечнасць – прайшло імгненне

Г. Водны басейн – вадзяная пара

1. Амонімы

2. Паронімы

3. Сінонімы

4. Антонімы

5. Мнагазначнасць

А12. Устанавіце адпаведнасць паміж выдзеленымі словамі і іх характарыстыкай.

А. Выдалі абанемент – наш абанент

Б. Кваліфікацыйны разрад – электрычны разрад

В. Добры чалавек – злы чалавек

Г. Мяняць курс – мяняць напрамак

1. Амонімы

2. Паронімы

3. Сінонімы

4. Антонімы

5. Мнагазначнасць

А13. Устанавіце адпаведнасць паміж выдзеленымі словамі і іх характарыстыкай.

А. Выслаць ліст – выслаць скрынку паперай

Б. Адшукаць сцяжынку – згубіць кнігу

В. Адбітак неба – мелі адбіццё ў душы

Г. Выступіць ў паход – выступіць з канцэртам

1. Амонімы

2. Паронімы

3. Сінонімы

4. Антонімы

5. Мнагазначнасць

А14. Устанавіце адпаведнасць паміж фразеалагізмамі і іх значэннем.

А. Класці пад сукно

Б. Звязваць па руках і нагах

В. Жарты сказаць

Г. Як на духу

1. Пазбаўляць магчымасці свабодна дзейнічаць.

2. Не прымаць непасрэднага ўдзелу ў чым-небудзь, не мець ніякага дачынення да чаго-небудзь.

3. Вельмі шчыра, нічога не ўтойваць.

4. Пакідаць без увагі, без разгляду.

5. Зусім не простая з’ява.

А15. Устанавіце адпаведнасць паміж фразеалагізмамі і іх значэннем

А. Мераць на свой капыл.

Б. Не падаць віду.

В. Поезд пайшоў.

Г. З лёгкай рукі.

1. Пасля чыйго-небудзь пачынання, прыкладу.

2. Меркаваць пра каго-небудзь зусім аднолькава.

3. Нічым не выяўляць сваіх думак, намераў.

4. Меркаваць пра каго-небудзь, што-небудзь аднабакова, суб’ектыўна.

5. Занадта позна, з вялікім спазненнем.

А16. Устанавіце адпаведнасць паміж фразеалагізмамі

А. Вудзіць акунёў.

Б.Выплакаць вочы.

В. Грушы на вярбе.

Г. Зраўняць з зямлёй.

1. Пець рэпку.

2. Вырываць з коранем.

3. Табаку важыць.

4. Трапляць у нерат.

5. Трызненне сівой кабылы.

А17. Устанавіце адпаведнасць паміж беларускімі і рускімі фразеалагізмамі.

А. Смех дый годзе

Б. Проста з моста

В. Зрабіць ласку

Г. На свой капыл

1. Сделать одолжение

2. На свой лад

3. Не велика беда

4. Смех да и только

5. С бухты барахты

А18. Адзначце словы, лексічнае значэнне якіх указана няправільна

1) пустазелле – дзікарослыя расліны, якія заглушаюць пасевы культурных раслін;

2) ралля – вузкая палоска глебы, узараная плугам, а таксама паглыбленне, якое ўтварылася на яе месцы;

3) урадлівасць – рэчыва, якое ўносіцца у глебу для павелічэння ўраджаю;

4) угнаенне – здольнасць забяспечваць расліны пажыўнымі рэчывамі, даваць ураджай;

5) ураджайнасць – памёт, сумесь памёту і подсцілу, якая ўжываецца для ўгнаення глебы.

А19. Устанавіце адпаведнасць паміж словам і яго прыналежнасцю да лексічнай групы

А. Кавеня

Б. Войт

В. Лемантар

Г. Гіпотэза

1. Запазычанае слова

2. Гістарызм

3. Прафесіяналізм

4. Архаізм

5. Дыялектызм

А20. Устанавіце адпаведнасць паміж словам і яго прыналежнасцю да лексічнай групы

А. Харунжы

Б. Бактэрыя

В. Сейбіт

Г. Балбатун

1. Прафесіяналізм

2. Запазычанае слова

3. Гутарковае слова

4. Уласна беларускае слова

5. Гістарызм