Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
тест бел.яз..doc
Скачиваний:
433
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
370.18 Кб
Скачать

Т э с т 5. Навуковы стыль

А1. Адзначце стыль, у якім ужываюцца наступныя словы (словазлучэнні): арфаэпія, сінус, малекула, вуглярод.

1) публіцыстычны

2) навуковы

3) афіцыйна-справавы

4) гутарковы

5) мастацкі

А2. Укажыце сферы выкарыстання навуковага стылю.

1) навука

2) мастацкая літаратура

3) тэхніка

4) публіцыстыка

5) адукацыя

А3. Вызначце мэту навуковага стылю.

1) уздзейнічаць на пачуцці людзей

2) паведамляць пра дасягненні навукі і тэхнікі

3) даносіць да чытача аргументаваную інформацыю

4) афармляць юрыдычныя дзеянні асоб і дзяржавы

5) абслугоўваць дыпламатычную сферу грамадскай дзейнасці

А4. Адзначце прыметы навуковага стылю.

1) ацэначнасць

2) строгая дакладнасць

3) лагічнасць

4) пафаснасць мовы

5) афіцыйнасць

А5. Адзначце прыкметы навуковага стылю.

1) натуральнасць маўлення

2) строгая лагічнасць

3) сцісласць

4) дакладнасць

5) непасрэднасць

А6. Адзначце прыкметы навуковага стылю.

1) ацэначнасць

2) строгая дакладнасць

3) узнёсласць

4) пафаснасць мовы

5) афіцыйнасць

А7. Вызначце стыль тэксту і запішыце тое слова, якое не характэрна для гэтага стылю.

Дуб – род вечназялёных і лістападных дрэў і кустоў сямейства букавых. Вядома каля 600 відаў, пашыраных у паўночным паўшар’і і ў гарах трапічнага пояса. На Беларусі вядомы два віды ў прыродных умовах і сем відаў інтрадукавана. Дуб на Беларусі – адна з асноўных лесаўтваральных парод. Драўніна моцная і гнуткая, мае высокія фізіятэхнічныя ўласцівасці і сімпатычную тэкстуру. Выкарыстоў-ваецца ў розных галінах прамысловасці і гаспадаркі.

А8. Знайдзіце моўныя сродкі, характэрныя для навуковага стылю.

1) агульнаўжывальныя словы

2) памяншальна-ласкальныя словы

3) тэрміны

4) дыялектызмы

5) абстрактная лексіка

А9. Знайдзіце і запішыце жанр навуковага стылю.

1) трыялет

2) нарыс

3) дыпломная праца

4) эсэ

5) загад

А10. Адзначце жанры навуковага стылю.

1) дысертацыя

2) акт

3) рэферат

4) балада

5) даведка

А11. Адзначце жанры навуковага стылю.

1) пратакол

2) трыялет

3) нарыс

4) анатацыя

5) загад

А12. Суаднясіце лексіку навуковага стылю з яе групай

А. Функцыянаваць, абумоўліваць, харак-тарызавацца, з’яўляцца, называцца, вынікаць

Б. Мікрабіялогія, флора, мітахондрыі, генэзіс

В. Такім чынам, акрамя таго, па-першае, тым не менш, верагодна, згодна з, на наш погляд

1. Сродкі лагічнай сувязі

2. Агульнанавуко-вая лексіка

3. Тэрміны

А13. Суаднясіце левую і правую часткі табліцы

1. Адназначнасць тэрміна

2. Сістэмнасць

3. Адсутнасць канатацый

А. Лексічнае значэнне тэрміна не па-вінна ўтрымліваць эмацыянальнасць, ацэначнасць, экспрэсію.

Б. Кожны тэрмін павінен абазначаць толькі адно паняцце ў навуцы або тэхніцы.

В. Кожны тэрмін з’яўляецца адзінкай пэўнай тэрміналагічнай сістэмы

А14. Суаднясіце левую і правую часткі табліцы

1. Нетэрміналагічная лек-сіка

2. Агульнанавуковая лек-сіка

3. Тэрміналагічная лексіка

4. Сродкі лагічнай сувязі

А. Словы з адцягненымі, абагуль-няльнымі значэннямі

Б. Злучнікі і злучальныя словы

В. Лексіка, якая ўжываецца ў розных сферах навукі

Г. Сукупнасць спецыяльных назваў з розных галін навукі і тэхнікі

А15. Суаднясіце левую і правую часткі табліцы

1. Лагічнасць

2. Дакладнасць

3. Доказнасць

4. Абагульненасць (абстрактнасць)

5. Аб’ектыўнасць

А. Выкарыстанне адназначных навуковых сродкаў, слоў, тэрмінаў

Б. Інфармацыя падаецца ў пэўнай паслядоўнасці, несупярэчліва

В. Разгляд праблемы з розных пунктаў гледжання, адсутнасць суб’ектыўных падыходаў, эмацыянальных ацэнак

Г. Прыводзяцца аргументы на карысць разгляданых палажэнняў

Д. Адбор сродкаў, якія надаюць тэксту адназначнасць і навуковую дакладнасць

А16. Адзначце, якія кампаненты складаюць схему тэксту-разважання.

1) выразныя прыметы прадмета;

2) тэзіс;

3) кульмінацыя;

4) доказы;

5) вывады

А17. Адзначце словазлучэнні, у якіх выдзеленае слова адносіцца да спецыяльнай лексікі.

1) вячэрні змрок

2) муфта счаплення

3) валодаць красамоўствам

4) кантынентальны шэльф

5) светлая надзея

А18. Адзначце словазлучэнні, у якіх выдзеленае слова адносіцца да спецыяльнай лексікі.

1) кінуць позірк

2) пята дзвярэй

3) паверыць у шчырасць

4) падушка механізма

5) гіпертанічны крыз

А19. Адзначце словазлучэнні, у якіх выдзеленае слова адносіцца да спецыяльнай лексікі.

1) іанізацыя паветра

2) паваліцца ад знямогі

3) глотагенез славян

4) імкненне да прыгожага

5) пастарэнне металу

А20. Адзначце словазлучэнні, у якіх выдзеленае слова адносіцца да спецыяльнай лексікі.

1) на світанку жыцця

2) чуласць да хараства

3) прамавугольная матрыца

4) танаж вагона

5) карэкцыя зроку