Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел мова.doc
Скачиваний:
74
Добавлен:
25.02.2016
Размер:
134.66 Кб
Скачать

1.3 Публіцыстычны стыль і яго асноўныя асаблівасці

Публіцыстычны стыль маўлення ўяўляе сабой функцыянальную разнавіднасць літаратурнай мовы і шырока выкарыстоўваецца ў разнастайных сферах грамадскага жыцця: у газетах і часопісах, на тэлебачанні і радыё, у публічных палітычных выступленнях і г. д.

Характэрнымі асаблівасцямі публіцыстычных твораў з’яўляецца актуальнасць праблематыкі, вобразнасць, вастрыня і яркасць выкладу.

Жанры публіцыстычнага стылю:

  1. Газетныя: артыкул, фельетон, рэпартаж.

  2. Тэлевезійныя: аналітычная праграма, інфармацыйнае паведам-ленне, дыялог у прамым эфіры.

  3. Аратарскія: выступленне на мітынгу, дэбаты.

  4. Камунікатыўныя: прэс-канферэнцыя, тэлемасты.

  5. Рэкламныя: аб’ява, плакат, лозунг.

Функцыі стылю:

1. Інфармацыйная функцыя. Сутнасць яе заключаецца ў тым, што аўтары маюць на мэце інфармаваць шырокае кола чытачоў, гледачоў, слухачоў пра значымыя для грамадства праблемы і пра погляды аўтара на іх.

Спецыфіка інфармацыйнай функцыі ў публіцыстычным стылі заключаецца ў характары інфармацыі, яе крыніцах і адрасатах. Інфармацыя ў публіцыстычных тэкстах не толькі апісвае факты, але і адлюстроўвае меркаванне настроі, змяшчае каментарыі і разважанні аўтараў. Гэта адрознівае яе ад навуковай інфармацыі.

Перад публіцыстычнымі творамі не ставіцца задача поўнага ўсебаковага апісання той ці іншай з’явы, публіцыст імкнецца пісаць пра тое, што выклікае цікавасць у пэўных грамадскіх груп.

2. Функцыя ўздзеяння: мэта публіцыста заключаецца не толькі ў тым, каб расказаць пра стан спраў у грамадстве, але і ў тым, каб пераканаць аўдыторыю ў неабходнасці пэўных адносін да выкладаемых фактаў і ў неабходнасці пэўных паводзін.

Публіцыстычнаму стылю характэрна адкрытая тэндэнцыйнасць, палемічнасць, эмацыянальнасць, што якраз і выклікана імкненнем публіцыста даказаць правільнасць сваёй пазіцыі.

Функцыя ўздзеяння з’яўляецца для публіцыстычнага стылю сістэмаўтвараючай, менавіта яна выдзяляе гэты стыль сярод другіх разнавіднасцей літаратурнай мовы.

3. Камунікатыўная функцыя: камунікатыўнасць публіцыстычнага стылю заключаецца ў тым, што яго тэксты ствараюцца не для ўнутранага выкрастання, не для адзінага адрасата, а для максімальна шырокай аўдыторыі. Камунікацыя мае на мэце і адваротную сувязь – адказ адрасата.

4. Экспрэсіўная функцыя дазваляе выразіць свае пачуцці. Публіцыстычны тэкст звычайна ярка адлюстроўвае асобу аўтара, адрозніваецца ярка выражанымі і эмацыянальна афарбаванымі адносінамі аўтара да выкладаемых фактаў.

5. Эстэтычная функцыя публіцыстычнага тэксту – гэта ўстаноўка аўтара на тое, каб паведамленне сваёй формай у адзінстве са зместам задавальняла эстэтычным пачуццям адрасата.

Лексічныя асаблівасці публіцыстычнага стылю:

1. Выкарыстанне гатовых стандартных формаў (моўныя клішэ), якія носяць не індывідуальна-аўтарскі, а сацыяльны характар: гарачая падтрымка, рэзкая крытыка, жывы водгук, радыкальныя рэформы і інш.

2. Эмацыянальна-ацэначная лексіка. Гэта ацэнка носіць не індывідуальны, а сацыяльны характар: актыў, міласэрнасць, сабатаж, расізм, абывацельскі і інш.

3. Лексіка ўрачыстая, грамадзянска-патэтычная, з рытарычнай афар-боўкай: самаахвяраванне, айчына, дзяржава, страж, здзяйсненне і інш.

4. Ваенная тэрміналогія, якая выкарыстоўваецца не ў прамым, а ў пераносным значэнні: стратэгія, мабілізацыя рэзерваў, гвардыя, пярэдні край.

5. Выкарыстанне слоў пасіўнага слоўнікавага запасу (архаізмаў і гістарызмаў): Долар і яго лекары.

Да марфалагічных асаблівасцей публіцыстычнага стылю адносяць частотнае выкарыстанне тых ці іншых граматычных форм часцін мовы:

1. Адзіночны лік назоўнікаў у значэнні множнага: Выкладчык заўсёды ведае студэнта.

2. Родны склон назоўнікаў: час перамен, рэформа цэн, выхад з крызіса і інш.

3. Цяперашні час дзеясловаў: у Мінску адкрываецца, 3 красавіка пачынаецца.

4. Вытворныя прыназоўнікі: у галіне, на шляху, з улікам, у імя і інш.

Сінтаксічныя асаблівасці публіцыстычнага стылю:

1. Рытарычныя пытанні: Хто не любіць нашу Беларусь?

2. Клічныя сказы: Усе на выбары!

3. Сказы з адваротным парадкам слоў: Выключэнне складалі прадпрыемствы лёгкай прамысловасці (параўн.: Прадпрыемствы лёгкай прамысловасці складалі выключэнне).

4. Загалоўкі артыкулаў, якія выконваюць рэкламную функцыю: Вясна – пара гарачая.

Такім чынам, публіцыстычны стыль – гэта маўленчая дзейнасць у галіне палітыкі ва ўсёй разнастайнасці яе значэння. Асноўныя сродкі публіцыстычнага стылю разлічаны не толькі на паведамленне, інфармацыю, лагічную доказнасць, але і на эмацыянальнае ўздзеянне на слухача (аўдыторыю).