Тэма 2
Сістэма функцыянальных стыляў беларускай мовы
1.1 Паняцце функцыянальнага стылю. Класіфікацыя функцыянальных стыляў
Мова чалавека з’яўляецца асноўным сродкам зносін, які можа здзяйсняцца ў дзвюх формах – вуснай і пісьмовай. Акрамя таго, калі разглядаць мову таго ці іншага народа (напрыклад, беларускага), то важна адзначыць, што любая нацыянальная мова ўяўляе сабою складаную структуру, паколькі ўключае некалькі падсістэм. У прыватнасці, у любой развітай мове можна вылучыць літаратурную і дыялектную формы яе існавання. Літаратурная мова – гістарычна складзеная, узорная форма нацыянальнай мовы. Літаратурная мова валодае багатым лексічным фондам, упарадкаванай граматычнай структурай і разгалінаванай сістэмай функцыянальных стыляў.
Адной з рысаў літаратурнай мовы з’яўляецца разгалінаваная сістэма функцыянальных стыляў.
Моўны стыль – гэта гістарычна складзеная разнавіднасць літаратурнай мовы, якая абслугоўвае пэўную сферу грамадскай дзейнасці: навуку, адміністрацыйна-справавыя адносіны, грамадска-палітычную дзейнасць, бытавыя зносіны, мастацкую творчасць. Адпаведна вылучаюцца пяць функцыянальных стыляў: навуковы, афіцыйна-справавы, публіцыстычны, размоўны (гутарковы), мастацкі.
Стылі называюцца функцыянальнымі таму, што іх асаблівасці вызначаюцца асаблівасцямі функцый мовы ў дадзенай сферы зносін. Напрыклад, функцыя афіцыйна-справавога стылю – дакладна, аб’ектыўна і адназначна паведаміць інфармацыю, а функцыя публіцыстычнага – уздзейнічаць на волю і пачуцці слухача або чытача. Функцыя навуковага стылю заключаецца ў тым, каб перадаваць інтэлектуальную інфармацыю. Навуковы, афіцыйна-справавы, публіцыстычны і мастацкі стылі маўлення рэалізуюцца пераважна ў пісьмовай форме, а размоўны – у вуснай.
Кожны стыль рэалізуе спецыфічную мэту зносін, мае свае моўныя асаблівасці (лексічныя, марфалагічныя, сінтаксічныя), стылявыя рысы, сістэму падстыляў [1, с.27]:
| 
			 Стылі  | 
			 Сфера выкарыс-тання  | 
			 Мэты зносін  | 
			 Стылявыя рысы  | 
			 Моўныя сродкі  | 
			 Падстылі  | 
| 
			 Размоўны  | 
			 Быт, сямейныя і сяброўскія зносіны  | 
			 Абмен думкамі, інфармацыяй з блізкімі, знаёмымі людзьмі  | 
			 Натуральнасць маўлення, эмацыяналь-насць, ацэначны характар, адсутнасць строгай лагічнасці  | 
			 Бытавая лексіка, фразеалагізмы, экспрэсіўна-эмацыянальная лексіка; няпоўныя, пытальныя, пытальна-пабуджальныя і клічныя сказы  | 
			 Размоўна-бытавы, размоўна-афіцыйны  | 
| 
			 Навуковы  | 
			 Навука і тэхніка, вучэбны працэс  | 
			 Паведаміць агульныя ці прыватныя істотныя прыкметы прадметаў, растлумачыць сутнасць з’явы, яе прычыны і інш.  | 
			 Абстрактнасць, дакладнасць, аб’ектыўнасць і аргументава-насць  | 
			 Агульнанавуко-выя і вузкаспе-цыяльныя тэрміны; аддзеяслоўныя і адпрыметнікавыя назоўнікі, наніз-ванне форм роднага склону, развітыя апавя-дальныя сказы, злучнікавая падпарадкаваль-ная сувязь  | 
			 Уласна навуковы, навукова-вучэбны, навукова-папулярны  | 
| 
			 Афіцыйна-справавы  | 
			 Афіцыйныя дакументы, канцылярская, юрыдычная і дыпламатыч-ная сферы  | 
			 Інфармацый-ная, пабуджальная, рэгуляцыя афіцыйных зносін  | 
			 Паслядоў-насць і дакладнасць выкладу, аб’ектыўнасць ацэнак, стандартыза-цыя, адсутнасць эмацыяналь-насці  | 
			 Абстрактная, тэрміналагічная, спецыяльная лексіка, канцылярскія штампы, складаныя сказы  | 
			 Уласна заканадаўчы, дыпламатыч-ны, адміністрацый-на-канцылярскі  | 
| 
			 Публіцыстычны  | 
			 Палітыка-ідэалагічныя, грамадска-эканамічныя, культурныя, спартыўныя ды іншыя грамадскія зносіны  | 
			 Інфармаваць, уздзейнічаць, фарміраваць грамадскую думку  | 
			 Даходлівасць, эмацыяналь-насць, ацэначнасць і агульназразу-меласць  | 
			 Ацэначная лексіка, грамадска-палітычная лексіка, метафарычнасць тэрмінаў, загадны лад дзеяслова  | 
			 Газетна-пуб-ліцыстычны, радыё-журналісцкі, прамоўніцкі (агітацыйны)  | 
| 
			 Мастацкі  | 
			 Духоўная сфера жыцця  | 
			 Паведаміць і ўздзейнічаць на думкі і пачуцці чытача, эстэтычныя ўяўленні  | 
			 Эмацыяналь-насць, экспрэсіў-насць, вобразнасць, стылістычная незамкнё-насць, індывідуаль-насць аўтара  | 
			 Разнастайныя вобразна-выяўленчыя сродкі  | 
			 Проза, паэзія, драматургія  | 
