Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Радзіны. Абрад. Песні. (Беларуская народная творчасць) -1998

.pdf
Скачиваний:
258
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
22.92 Mб
Скачать

— Казачэнька, галубенька, Забудзь сваю жонку,

То я табе засцялю Пухову пасцельку.

Запер хату, запер сыноў, Да й стаў яе біці, Да й набеглі суседанькі

Яе бараніці.

Суседачкі, галубачкі, Накажыце цешчы: Няхай нясе сваёй дочцы Смяртэльныя вешчы.

За што ж, доню, за што ж, доню, За што ж правінілась, Што так твае бела лічка

Усё крывёй аблілась.

— Як не знаю, мая маці,

Калі нарадзілася, Так не знаю, мая маці,

За што правінілася.

Мыла сені, мыла хату,

Да й не аглядалася, Як ударыў галованьку,

Да й кроў палілася.

721.Да пасунься на лаве, Паглядзі ў акенечка,

Ці высока сонечка. Калі яшчэ рана, То яшчэ пагуляйма,

Акалі ўжо позна, Расходзіцца можна.

Калі не стараста, будзь здароў,

Напіся гарэлачкі, едзь дамоў.

Аў цябе дома навіна:

Кабыла каня прывяла,

529

Жонка сыночка радзіла,

Конічак будзе вазаўнік,

Асыночак будзе ваяўнік.

722.Шкада дубу зялёнага, Што за цёмным лесам. Шкада маёй маладосці,

Што за старым бесам.

Не я ўпіла, не я ўела,

Нядобра ўгуляла. Леты свае маладыя

Ая ж пацярала.

Ёсць у майго татулечкі Коні вараныя.

Ён паедзіць даганяці

Леты маладыя.

— Не едзь, не едзь, татулечка,

Конікаў паморыш.

Леты мае маладыя Нідзе не дагоніш.

-140

цё _ мным

723.А не жаль дуба зялёнага, што за цёмным лесам.*

Ажаль жа мне маладосці, што за старым бесам.

*Кожны радок паўтараецца 2 разы.

530

А ні я ўпіла, ні я ўела, ні добра гуляла.

Толькі свае маладые леты пацярала. Ёсць у майго брацюлечкі коні вараные.

Яй паеду даганяці леты маладые.

724.Як чужыя мужычкі дабры, Паспраўлялі сваім жонам бабры,

Амой мужычок — дурачок, Ды купіў жа мне каровачку, Завязаў маю галовачку.

Каровачку як падой, дык падой, Даёначку як памой, дык памой,

Пад кароўкай нада рана ўстаць,

Ая люблю да палудня спаць.

725.Гаспадарок, пане, Гарэлкі ж нямаш.

Бяры жыта мерку,

Нясі на гарэлку, — Так і будзе з нас.

726.Я ўчора сувячора

На радзінах была,

Асягоння ранюсенька

На хрысціны прыйшла. Добрыя людзі і паілі мяне,

Пад вішанькай-цярэшанькай Спаць паклалі мяне.

А вішанька-цярэшанька

Як шуміць, так шуміць, Мой міленькі, маладзенькі, Як журыць, так журыць.

— Ах, вішанька, не шумі, не шумі,

Мой міленькі, маладзенькі, не журы.

531

727.А ў нашага гаспадара

Раскудрава галава. Ён галоўкай патрасе,

Гарэлкі поўна прынясе. Столікі ўсе мае засланыя, Госцікі мае ўсе зазваныя,

Гарэлачку п’еце і мне добра благаславеце.

728.Баранька чорненькі, На ім воўненька сучыцца.

Мы бараньчыка стрыч будзем, Мы гарэлачку піць будзем. Мы бараньчыка астрыглі, Мы гарэлачкі папілі.

Дзе тая барэлачка, Дзе была гарэлачка?

А ў сенях пад лавачкай

Зарасла муравачкай.

Мы будзем мураўку драць, Гарэлачку даставаць.

729.Ой, да на радзінушках Как я ўпілася

I дадому ледзь прывалачылася.

Цёмным лесам ішла, не баялася, У чыстым полюшкі не маталася.

Ой, да на сваём дварэ наткнулася,

На калюшку я павалілася.

— Ой, калюшка, калюшка, ты калюшачка, Паваліла мяне, бабу п’яную.

730.Ах вы, столікі мае, ах вы, столікі мае, Вы цясовенькія,

А чаму ж вы стаяцё, а чаму ж вы стаяцё

Не засланенькія.

Не засланенькія, не засланенькія?

Ах вы, госцейкі мае, ах вы, госцейкі мае,

532

Улюблёненькія,

Ачаму ж вы сядзецё, а чаму ж вы сядзецё Невясёленькія, Невясёленькія, невясёленькія?

Ці вам хлеба не хапае, Ці вам хлеба не хапае,

Аці муж мой невясёл?

Калі хлеб не пушон, калі хлеб не пушон,

Дык я выпалаю.

Калі муж мой невясёл, калі муж мой невясёл,

Дык я выругаю.

А на стале калача, а на стале калача Мы сап’ём і з’ядзём, мы сап’ём і з’ядзём I дабранач адцадзём.

Дабранач усім нанач, дабранач усім нанач. А вы, людзі, чуйце,

Нялюбыя едзьце дамоў, а любьм начуйце.

А ўжо цяпер наступіла ды цёмная ночка, Нялюбыя паехалі, а любых нямножка.

Каментарыі

АБРАД

Радзінная абраднасць у в. Заазёрнае Олтушскага сельсавета Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці

А ІМ Э Ф НАН Беларусі (далей — А ІМ Э Ф ), ф. 7, воп. 1, спр. 879, л. 16—17. Зап. у 1981 г. Т. I. Кухаронак ад М . Ц. Гаўрылюк, 1898 г. н.

Радзінныя звычаі і абрады ў в. Кабёлка Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці

А ІМ Э Ф , ф. 7, воп. 1, спр. 879, л. 24—25.

Зап. у 1981 г. Т. I. Кухаронак ад M . I. Гарасімчук, 1900 г. н.

Радзінныя звычаі і абрады ў в. Мельнікі Бачынскага сельсавета Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці

А ІМ Э Ф , ф. 7, воп. 1, спр. 879, л. 28—29.

Зап. у 1981 r. Т. 1. Кухаронак ад C. С. Пук, 1900 г. н.

Радзінныя звычаі і абрады ў в. Радастаў Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці

А ІМ Э Ф , ф. 7, воп. 1, спр. 879, л. 38—39.

Зап. у 1981 г. Т. I. Кухаронак ад X. Ф . Гайдук, 1900 г. н.

Радзінныя звычаі і абрады ў в. Вулька Сіманавіцкая Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці

А ІМ Э Ф , ф. 7, воп. 1, спр. 879, л. 47—48.

Зап. у 1981 г. Т. I. Кухаронак ад М. 3. Брыч, 1908 г. н.

Радзінныя звычаі і абрады ў в. Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці

А ІМ Э Ф , ф. 7, воп. 1, спр. 879, л. 42—43.

Зап. у 1981 r. Т. I. Кухаронак ад A. А. Шыколай, 1895 г. н.

536

Радзінныя звычаі і абрады ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці

А ІМ Э Ф , ф. 7, воп. 1, спр. 883, л. 42—46а, 55.

Зап. у 1982 г. у в. Раздзялавічы Т. I. Кухаронак ад Г. I. Дзямідчык, 1901 г. н., і ў в. Хатынічы ад групы жанчын.

Радзінныя звычаі і абрады ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці

А ІМ Э Ф , ф. 7, воп. 1, спр. 883, л. 68-71, 75а.

Зап. у 1982 г. у в. Невель Т. I. Кухаронак ад M . К. Ражэнскай, 1916 г. н.,

і ў в. Валішча ад Г. Г. Андрыевіч, 1907 г. н.

Радзінныя звычаі і абрады ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці

А ІМ Э Ф , ф. 7, воп. 1, спр. 883, л. 58—64а.

Зап. у 1982 г. у в. Велямічы Т. I. Кухаронак ад А. 3. Пішчык, 1911 г. н.,

і ў в. Беражное ад групы жанчын, у в. Струга ад П. Я. Трапец, 1899 г. н.

Радзінныя звычаі і абрады ў в. Рэнічы Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці

Фальклорны архіў кафедры тэорыі і гісторыі культуры Беларускага дзярж. пед. ун-та імя М. Танка. Навуковы кіраўнік — дацэнт БДПУ У. А. Васілевіч (далей — Фальклорны архіў БДПУ).

Зап. у 1996 г. Н. Медушэўская ад В. В. Івашкі, 1922 г. н.

Чараватасць. Раджэнне. Хрысціны

Сержпутоўскі А. Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў. Мн., 1930.

С. 138-155.

Малітва. Хрысціны

Чубннскнй П. П. Труды этнографнческо-статмстнческой экспеднцмм в Западно-Русскнй край. Юго-западный отдел. СПб., 1877. Т. 4. С. 8— 10.

Пер. з рус. Т. I. Кухаронак.

Хрэсьбіны ў в. Крывыя Талачынскага раёна Віцебскай вобласці

А ІМ Э Ф , ф. 6, воп. 13, спр. 65, л. 83—86.

Зап. у 1994 г. Т. I. Кухаронак ад Т. М. Конюшка, 1923 г. н.

537

Радзінныя звычаі і абрады ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці

А ІМ Э Ф , ф. 6, воп. 13, спр. 11, Л. 1—8.

Зап. у 1984 г. у в. Корабы-1 і Верхняе Т. 1. Кухаронак ад групы жанчын

Радзінныя звычаі і абрады ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці

А ІМ Э Ф , ф. 7, воп. 2, спр. 235, л. 100— 104, воп. 1, спр. 884, л. 42—51. Зап. у 1989 г. у в. Бабынічы Т. I. Кухаронак ад M. С. Гулевіч, 1922 г. н.,

у в. Булаўкі ад Д. С. Стукан, 1923 г. н., у в. Азіна aa Т. А. Дарашонак, 1919 г. н.,

у в. Рудня ад групы жанчын.

Радзінныя звычаі і абрады ў в. Курыловічы Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці

А ІМ Э Ф , ф. 6, воп. 13, спр. 11, л. 17—21.

Зап. у 1984 г. Т. I. Кухаронак ад Г. М. Курыловіч, 1900 г. н.

Радзінныя звычаі і абрады ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці

А ІМ Э Ф , ф. 7, воп. 2, спр. 235, л. 62-66, 69, 72, 85-86.

Зап. у 1989 г. у в. Боськава Т. I. Кухаронак ад Е. Я. Гарабука, 1915 г. н.,

у в. Дабея ад Ф . I. Ганеевай, 1921 г. н.

Хрэсьбінны абрад у в. Доўбы Ушацкага раёна Віцебскай вобласці

Фальклорны архіў БДПУ.

Зап. у 1995 г. студэнтамі ад E. Р. Дук, 1910 г. н.

Радзінны абрад «Шарсцінка» ў в. Малінаўка Расонскага раёна Віцебскай вобласці

Фальклорны архіў БДПУ.

Зап. у 1995 г. Г. Лукашонак ад П. М. Лукашонак, 1917 г. н.

Цяжарная і дзіця ў прыкметах і павер’ях

Ннкнфоровснй Н. Я. Простонародные прнметы н поверья, суеверные

обряды н обычан, легендарные сказання о лнцах н местах. Внтебск, 1897.

С. 1-46.

Пер. з рус. Т. I. Кухаронак.

538