— Памажыце, людцы, мне, суседцы,
Памажыце жану ратаваці.
Памажыце жану ратаваці,
Няма і з кім дзетак гадаваці.
J-176
672.Ды быў у мамкі
Адзін сыночак.*
Адзін сыночак
Як сакалочак.
Паехаў сынку
На Украінку.
Туды паехаў,
Не жаніўшыся.
Адтуль прыехаў,
Ажаніўшыся.
Ды вышла маці
Дзяцей вітаці.
Сына вітала
Зялёным віном,
Анявестачку Горкай атрутай.
*Кожны радок паўтараецца 2 разы.
Сын віна не піў, Пад каня выліў,
А горку атруту Папалам выпіў.
Не ўмела маці Дзяцей вітаці.
Умей жа, маці,
Дзяцей хаваці.
Сына схавала Перад касцёлам.
А нявестачку Аж за касцёлам.
На сыну вырас Зялёны явар,
А на нявестачцы
Бела бярозка.
Ой, раслі, Пахіліліся,
Ўместа вяршочкі Сашчапіліся.
Ой, знаць-пазнаці, Што любіліся,
Ўместа вяршочкі
Сашчапіліся.
Бы _ ло ў та _ ткі "т(ы)_ры |
сы _ ны |
<й) |
на ра _ ду (й), |
673.Было ў таткі тры сыны й на раду,
Загадалі усім тром на вайну.
Абольшэнькаму й не хочыцца,
Меншанькаму й не прыходзіцца.
Серадушчы й сабіраецца, Мамка з плачу аж валяецца.
— Не плач, мамка, ты не плач, не тужы,
На прашчанне вазьмі сына правядзі.
Не плач, мамка, ты не плач, а не гаруй, На прашчанне вазьмі сына пацалуй.
J-1 0 8
674
|
(а) Ш(ы)_то ж(а) гэ _ та |
за с(ы)_ве _ т<ы) |
на _ |
стаў, |
|
|
ш т |
|
ш |
іМ -гг? |
|
|
^ |
t |
® |
што с(ы>) _ н(ы) ма.мку э(ы) лва.ра |
п(ы) _ ра |
гнаўГ |
674.Што ж гэта за свет настаў,
Што сын мамку з двара прагнаў:
— А ідзі ж, мамка, з маяго двара, Е у мяне свая сям’я.
А сям’я мая пабольшала I жонка мая пагоршала.
Аішла мамка адно поле,
Аішла мамка і другое,
Ана трэцяе саступае — Сынок мамку даганяе:
—Ой, вярніся, мамка, з дарожкі,
Апацалую цябе ў ножкі.
Апацалую у ручачкі,
Калышы твае ўнучачкі.
—Каля дарожкі павалюся, К табе, сынок, не вярнуся.
—Ой, вярніся, мамка мая,
Е у мяне дома бяда:
Асям’я мая паменынала,
Ажонка мая палепшала.
—Каля дарожкі павалюся, К табе, сыночак, не вярнуся.
—I вярніся й, мамка мая, Пацалую цябе ў ручачкі.
Пацалую цябе ў ручачкі,
Калышы твае ўнучачкі.
I вярніся, мамка мая, У мяне дома бяда:
Оконік мой на ножкі паў,
Асынок мой у гробе лёг.
—Каля дарожкі павалюся,
К табе, сынок, не вярнуся.
675.Была ў мужа сварлівая жонка.*
Ане ўмела ні шыці, ні мыці.
Толькі ўмела чысценька хадзіці.
— Прадай, мужу, каня і кароўку,
Купі, мужу, чорную шнуроўку.
Прадаў мужу каня і кароўку,
Купіў жане чорную шнуроўку. Запрог жонку у воз, як кабылу, I паехаў.
* Кожны радок паўтараецца 2 разы.
676.Пайду я, пайду я, дуб’ё секучы,*
Чырвоную калінку абнімаючы,* Свайго татачку ўспамінаючы.’
—Татулька родненькі, я ў госці еду.
—Дачушка родная, я пераймаю.
—Татулька родненькі, я есці хачу.*
—Дачушка родная, куплю, залажу, Дачушка родная, цябе накармлю.
|
|
J-176 |
|
|
|
|
|
|
r— 3 |
|
677 |
if * |
т |
~п:!f=*r=T=t |
» L . J J |
- |
|
J “J |
|
J |
J |
^ |
не |
J i ^ |
|
|
НІ_хто |
та _ го |
ве _ ла _ е, аб чым |
я |
бя _ду _ ю, |
|
|
|
^-2-, r 3? |
|
|
|
r-Ł, |
э |
|
|
ні_ хто |
та_го |
не |
ве _ да _ е, |
|
аб чы_м(ы) |
бя^ду _ ю. |
677.Ніхто таго не ведае, аб чым я бядую.’
Усе мае добра жывуць, адна я гарую.’
Аўсе людзі бары аруць, а я чыста поле. Усе людцы жыта сеюць, а я сваё гора.
Людзі сеюць, Бога просяць, каб жыта ўрадзіла.
Ая сею, Бога прашу, ды каб не ўсхадзіла. Людзі сеюць, Бога просяць, каб жыта расло.
Ая сею, Бога прашу, ды каб не ўзышло.
*Радкі, пазначаныя зоркамі, паўтараюцца 2 разы.
678.Хадзіла ўдоўка па шэрым бару, Па шэрым бару.
Насіла ўдоўка дзіця ў прыпалу, Дзіця ў прыпалу.
Прышла ўдоўка к брацітку на двор, К брацітку на двор.
— Брацітка, родненькі, пусці пагрэцца,
Пусці паірэцца.
Мне з малым дзіцяткам няма дзе дзецца, Няма дзе дзецца.
679. Хадзіла ўдоўка па шэрым бару,
Насіла ўдоўка дзіця ў прыпалу.
Да прышла ўдоўка к брацетку на двор.
—Брацетка, родненькі, пусці пагрэцца,
Мне з малым дзіцяткам няма дзе дзецца.
—Сястрыца родная, не ў маёй уласці, Пусціў бы пагрэцца — жаны баюся.
Хадзіла ўдоўка па шэрым бару,
Насіла ўдоўка дзіця ў прыпалу.
Да прышла ўдоўка к сястрыцы на двор.
—Сястрыца, родная, пусці пагрэцца,
Мне з малым дзіцяткам няма дзе дзецца.
—Сястрыца родная, ідзі ў хатку,
Кладзі дзіцятка ў караватку.
Будзем з табою ды гаварыці,
Будзем з табою долю дзяліці.
Наша мамка ды нас раджала,
Няроўную долечку ды нам давала.
Амне дала долю медавую, Табе дала долю слезавую.
Ая буду мядок піці,
Аты, сястрыца, слёзкі ліці.
680.Бярозка, бярозка ў лесе шумела, Я ж болей чаркі піць захацела. Думаю, думаю, што ж мне рабіці?
Як далі гарэлкі, няма з кім піці.
Да мае брацеткі ды за гарамі, Да я іх не ўвіжу ды за бедамі. Да мае сястрыцы ды за вадою, Ды я іх не ўвіжу ды за бядою. Жыву я адна, жыву ўдавою,
Ніхто не прыхінець, усе забываюць.
681.Пайду я, выйду я быстраю ракою,* Сарву я кветачку праваю рукою. Каб гэта кветачка ў руках завяла,
Яж гэтай бяседкі тры гады ждала, Тры гады, тры гады і дзве нядзелечкі,
Яў гэтай бяседцы без спадзяваначкі.
Тры гады і дзве мінутачкі,
Я ў гэтай бяседцы на адны сутачкі.
682.Я ўчора з вячора п’яная была, Сягоння раненька не буду піці,
Меліся ў мяне госцікі быці. Мілыя госцікі ды кум і кума,
Любыя госцікі браток і сястра, Яшчэ найлюбейшыя ацец і маці.
Божа мой мілюсенькі, дзе мне іх браці, Нет жа тае кумачкі, дзе іх купляці?
*Кожны радок паўтараецца 2 разы.
683.Пайду я, пайду я
3 карчмы ў карчму. Найду я, найду я Салаўя сплючы.
—Салавей, салавей, Скажы мне праўду, Да дзе мой міленькі
Да дзе начуе?
Акалі ў мяду, Я й сама найду.
Акалі ў гарэлцы,
Хай заліецца.
684. Позна й позна з вечара не спала.*
Тонкі, звонкі кужалёчак прала.
Часта, часта ў вакно паглядала.
Адкуль, адкуль мой татка ўз’едзіць. Як пайду я татку пераймаці, Левай ручкай варотцы ’дчыняці. Правай ручкай слёзкі уціраці.
Як увідзеў ды мой родны татка.
—Не плач, дзіця, не плач, дарагое.
Ясам знаю, што жыццё плахое.
Асвякроўка — не родная мамка,
Асвёкарка — ды не родны татка, Дзевярахна — не родныя брахны,
Азалвіцы — не родныя сястрыцы.
—Ах, мой татка, няпраўдачку кажаш. Дзевярахны — як родныя брахны,
*Кожны радок паўтараецца 2 разы.
Азалвіцы — як родны сястрыцы,
Асвёкарка — як родненькі татка.
Асвякроўка — як родная мамка.
Аміламу а ніяк не ўгаджу.
Не мыюся — шэльма лянівая,
Памыюся — шэльма паршьгеая.
J-1J2
- Ча_му ты,кве _ тка, на ва_дзе звя_ла, ча_му ты, кве_тка, на ва_дзе звя _ ла?
685.— Чаму ты, кветка, на вадзе звяла?*
Ці ты, сястрыца, сем лет ляжала?
— Я не ляжала ня ’дный нядзелькі — Ссушыў жа мяне муж маладзенькі.
Муж маладзенькі ходзіць да дзеўкі, Ходзіць да дзеўкі, дзевак кахаіць, Ён маё сэрца пераядаець.
686.Соўнейка за лес захадзіла,’
Матка дачушку правадзіла.
Аправадзіўшы, папытала:
—Чаго, дачушка, з ліца спала?
—Мамачка, родненькая мая,
Да не пытайся майго ліца,
*Кожны радок паўтараецца 2 разы.