Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Радзіны. Абрад. Песні. (Беларуская народная творчасць) -1998

.pdf
Скачиваний:
258
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
22.92 Mб
Скачать

607.— Ольха ты, ольха мая,

Ольха ты, ольха мая, Што ж ты не так зялёна, Што ж ты не так кудрава,

Як у Пятроў дзень была?

— Дайце мне буйныя,

Дайце мне росы цёплыя,

Буду я так зялёна, Буду я так кудрава,

Як у Пятроў дзень была.

Жонка ты, жонка мая, Жонка ты, жонка мая,

Што ж ты не так прыгожа, Што ж ты не малада,

Як у роднага таткі была?

Дайце мне негу таткіну,

Дайце мне волю мамкіну, Буду я так малада, Буду я й так прыгожа,

Як у роднага татанькі была, Як у роднай маманькі была.

608.Рамон белы, рамон белы

Траву пабяляе.

Радня ж мая багатая

У гасцях не бывае.

Чаму, сястра, чаму, родная,

Угасцях не бываеш,

Ці ты, сястра, ці ты, родная, Дарожкі не знаеш,

Ці ты, сястра, ці ты, родная,

Коніка не маеш?

Мой брацейка, мой родненькі,

Яй коніка маю.

Япрыеду да брацейкі

Унядзельку рана.

Вот ці будзе, брацейка,

Братовачка рада?

459

Прыехала сястра ў госці, Брамачка замкнёна.

— Мой брацейка, мой родненькі, Не добра ты радзіш.

Прыехала сястра ў госці,

За столік не садзіш.

Мой брацейка, мой родненькі, Адчыні хоць дзверы,

Мяне братнія сабакі Чуць не з’елі.

Бадай цябе, сястра,

Уполі разарвалі. Шчаслівыя і мы былі б,

Каб цябе не зналі.

609.Гой, куме, куме, ты пабраце, Да не кідай мяне па ліхой гадзіне.

Да хадзем, куме, ў зялёную дуброву, Да й выкапаем дуба з карою.

Да й скруцім жа мы свісцёлку, Да хадзем жа мы к маладой удовачкі. Ой, хадзем, куме, да паслухаймо, Што наша ўдава парабляе, Да што наша ўдава парабляе.

Ажно наша ўдава сілненько плача, Плача, плача, ды прыказвае:

Хто ж майму дабру гаспадар будзе,

Хто ж маім дзеткам бацюхнам будзе? Да адазваўся горкі п’яніца,

Горкі п’яніца да нядбаліца.

Я твайму дабру гаспадар буду,

Ятваім дзеткам бацюхнам буду.

Ятваё дабро папрапіваю,

Ятвае дзеткі паразганяю.

460

J—150

^

j_ J

J . j

. j i й j f U f

 

бу _

дзьма ni

_ ці да na _ ня _ дзел... [ка].

610.Ой, кумэ, кумэ, добра горілка^ Будэмо пыты до поныділ (ка).'

От поныділка аж до аўтырка,

Ой, кумэ, кумэ, смачна горіл (ка).

Продамо, кумэ, тэля ў сераду, Вып’емо, кумэ, шчэ й у серэ (ду).

Продамо, кумэ, білу тэлыцю, Вып’емо, кумэ, шчэ у п’ятныц(ю).

Продамо, кумэ, міскі і ложкі,

Вып’емо, кумэ, в суботу трошкі.

Нэ пуйдэм, кумэ, мы на работу, Вып’емо, кумэ, шчэ й у суботу.

611.Ой, куме, куме, добра гарэлка,

Вып’емо, куме, шчэ й з панядзелка.

I з панядзелка да й да аўторка, Ой, куме, куме, добра гарэлка.

Кожны другі радок паўтараецца 2 разы. Тэкст прыводзіцца з захаваннем дыялектных асаблівасцей гаворкі (у запісе Г. В. Таўлай).

461

Прадайма, куме, всюю чэрэду, Вып’емо, куме, шчэ й у серэду. Прадаймо, куме, міскі ды ложкі, Вып’емо, куме, шчэ й у чацвер трошкі.

Прадаймо, куме, рабу цяліцу,

Вып’емо, куме, шчэ й у пятніцу.

Кідаймо, куме, усюю работу, Вып’емо, куме, шчэ й у суботу.

612.Ой, куме, куме, горка гарэлка, Піць, гуляць будзем да панядзелка. Возьмем мы, куме, рублей па сорак, Вып’ем мы, куме, яшчэ ў аўторак.

Прададзім, куме, хвартух спераду, Вып’ем, куме, яшчэ ў сераду.

Прададзім, куме, чашкі і лыжкі, Вып’ем, куме, у чацвер патрошкі. Прададзім, куме, рабу цяліцу, Вып’ем мы, куме, яшчэ ў пятніцу. Кончыўшы гэту нашу работу,

Вып’ем мы, куме, яшчэ ў суботу. Ай, ад нядзелі і да нядзелі,

Штоб на нас людзі ўсе паглядзелі.

613.А сонейка за лес пала,* Матка дачку праважала. Матка ў дачкі папытала:

Кожны радок паўтараецца 2 разы.

462

Чаго, донька, з ліца спала.

А браў жа ён ягадзінінку, Высушыў як лучынінку. Браў жа ён як ягодзінку,

Высушыў, як смародзінку.

614.Я, молада, я, молада, у грыбы пайшла.

Уфыбы пайшла, у грыбы пайшла, загулялася, Дамоў ісці, дамоў ісці пабаялася.

Пятух пяе, пятух пяе — шчэ й дамоў не йду, Другі пяе, другі пяе — шчэ й не думаю.

Зорка ўзышла, зорка ўзышла — я дамоў пайшла. Ліхія псы, ліхія псы заліваюцца, Новыя дзверы, новыя дзверы адчыняюцца, Тонкі полаг, тонкі полаг распахаецца,

Амой мілы, а мой мілы прасынаецца.

Ах ты, жана, ах ты, жана, дзе дасюль была?

Ці ты, мілы, ці ты, мілы, адурачыўся,

Усю ночку, усю ночку адварачваўся. Я, молада, я, молада, за табой спала,

Ручкі, ножкі, ручкі, ножкі на цябе клала.

Аты ляжыш, а ты ляжыш, як калодзіна,

Яза табой, я за табой, як ягодзіна.

Аты ляжыш, а ты ляжыш, як пень гнілы,

Яза табой, я за табой, як дзень мілы.

615.Араў Сымон, араў Да самага бору.

Пусціў коні на дуброву, Сам пайшоў дадому.

Прыйшоўшы дадому,

Пытаецца ў дзеці:

А скажыце, мае дзеці,

Адзе ж ваша маці?

Як на наша зараклася, Што не наша маці.

463

А тут наша маці Пагнала цяляці. Заклялася, зараклася, Што не наша маці.

Прыйшоўшы дадому,

Ён лёг на падушкі:

А дзе ж мая Кацярынка,

Адзе ж мая шчабятушка? Сіроцкія слёзы

Дарма не бываюць,

Як падуць на белы камень, Камень разбіваюць.

J-160

ęт /

А ў пі ры бы_л нс ўпі

S S

* _ыоу _ КІ і шла - не ва ля

616.А ў піры была — не ўпівалася, Дамоўкі ішла — не валялася.

Ля сваіх варот пахілілася,

На мяне мамка пасварылася.

— Было, дзіця, не ўпіваціся,

Ні на кога, дзіця, спадзіваціся.

На свёкара, на свякровачку,

Ці на дзевяра, я на заловачку.

J-156

617

А ў піJ_ ру

быr

_ гла -і-Гне

ўпі г ваг Ш

* *

ll•) $«I

H*Jй даJ_ моў■£:-■=■-if_-шлаr--srне

r»а _ ляrl j i

617.А ў піру была — не ўпівалася.

Яй дамоў ішла — не валялася.

Аў вароцічках пахілілася,

Пахілілася, павалілася.

Аў вакне стаіць, на мяне глядзіць,

Аў вакне стаіць, на мяне глядзіць.

А нашто, дзіця, упівалася?

На каго, дзіця, спадзявалася?

Я й на свёкарку, як на татачку,

Яй на свякроўку, як на мамачку.

Яй на залвіцу, як на сястрыцу,

Яй на залова, як на братова.

Яй на дзеверка, як на братачку,

Яй на дзеверка, як на братачку.

465

t

t

-

" '

y _ nl _

ла _ ся - аж ва _лю

_ ся.

 

*>№ f än- ш й

 

- ^ _ Li

2. Па _ йшла б

за _ муж - дык

б а _ ю

_

ся,

па _ йшла б за

муж ды_к(ы) ба

_ ю

_

ся.

618.Упілася — аж валюся,’ Пайшла б замуж, дык баюся.

Я й ліхога мужа маю, Будзе біці — добра знаю. Стукну, фукну у ваконца:

Адчыніся, маё сонца.

Цяпер табе не ’дчынюся.

Аужо ты мне не гадзісся.

Ідзі лепей утапіся.

На камені ногі мыла

I з Дунаем гаварыла:

— Ах ты, Дунай, Дунаечку, Прымі мяне, хазяечку.

Я чацвёра дзетак маю, А пятае спавіваю.

Дунай кажа: «Я прымаю».

Яна кажа: «Я й займаю».

619.Я ўчора ў піру была,

П’яная дамоў прыйшла.

Удзверы пастукала,

*Кожны радок паўтараецца 2 разы.

466

У аконца паслухала. Свякроўка журбой журыць, Свёкарка вяліць набіць. Мілы па сенях ходзіць, Шапачку ў руках носіць, Ён свайго татку просіць:

— Татачка, мой родненькі,

Не бі жану п’яную, Бі жану цвярозую Белаю бярозаю. Бяроза, як бель, бела,

Мне жана штодзень міла.

620.Да жана і з мужам пасварылася,”

Пасварылася да й пацешыла, Павяла ў зялёны сад і павесіла. Пашла дамоў, праступаючы,

Свайму міламу прамаўляючы:

— Лезь, мілы, далоў ды пойдзем дамоў. Ці ты на яблынцы не насядзеўся, Салодкіх яблычкаў не наеўся,

Салаўёвых песень не наслухаўся.

621. Людзі ў полі жыта сеюць,

А я сваё гора.

Людзі ходзяць, Бога просяць, Каб жыта ўрадзіла.

Я хаджу, Бога прашу, Каб гора не ўсходзіла.

Калі ўзышло тое жыта Густымі кустамі, Зацвіцела маё гора Рознымі цвітамі.

Усе цвяты пустацветы, Адзін — васілёчак, Наехала ка мне гасцей

' Кожны радок паўтараецца 2 разы.

467

Повен мой дварочак. Усе госці нямілыя,

Адзін — мой браточак.

622.Эй, пайду, пайду па тых сцежках, Дзе я даўно хадзіла.

Ці не ўбачу, ці не ўбачу я, Каго верна любіла.

Хоць не яго, хоць не яго, Хоць таварыша яго. Распытаюся, разузнаюся Ды пра шчасцейка яго.

Як ён жывець, як ён жывець,

А я бедна гарую,

Цёмну ночку, цёмну ночку

Без лучынкі начую.

 

Л

 

 

 

 

3

623

 

■■■*-—

Р Т ^ - g - j' i

І& М = ф = _ Г-1> Г

 

Ай, бя

да

ма

я,

а _ й, бя _

да

ма _ я

V

J

Г

f f o

ла _ я.

лы

ня _

мі J* _

623.Ай, бяда мая*

Ды нямілая.

Жонка проч пашла,

Мяне кінула.

Ўадным калодцы Вадзіцу бярэць,

*Першы радок кожнай страфы паўтараецца 2 разы.

468