Па двары хадзіла, Усё гэта чула, усё гэта чула.
— Брацікі-саколікі, садзіцеся на конікі, Даганяйце ж вы яе і садзіце ля мяне,
I частуйце, як мяне.
583.Да былі ў брата дзве сястрыцы
Да дзве родныя,
Паклікаў ён іх на хрысцінкі. Па багатую конікі паслаў,
Абядняшачка пехатой прыйшла. Багатырачка на куце сядзіць,
Абядняшачка ў парозе стаіць. Багатырачка мёд-віно да п’ець,
Абядняшачка дробны слёзкі льець.
—Досыць, сястрыца, табе слёзкі ліць,
Хадзі да мяне мёд-віно піць.
—Да пі, сястрыца, пі, родная,
Амне, мападзе, сэрца б’ецца.
—Мая сястрыца, мая родная,
Была ў нас мамачка
Абудвых родная,
Да надавла абудвум роўнае,
Да дзе ж ты тое да падзявала?
—Мая сястрыца, мая родная, Да пааддавала да на хлеб-соль Дробныя дзеткі гадуючы,
Сваю долечку праклінаючы.
—Мая сястрыца, мая родная,
Да пайдзём гукнём у вішнёвы садок. Багатырачка як гукнула, Яе доля дарожкай ідзець,
Да сем жа пар боцікаў нясець, А бядняшачка да як гукнула,
Яе доля із лазы ідзець, Да пяць жа пар да лапцей нясець.