Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Радзіны. Абрад. Песні. (Беларуская народная творчасць) -1998

.pdf
Скачиваний:
258
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
22.92 Mб
Скачать

525.Я ўчора сувячора На радзінках была,

Асягоння ранюсенька

На хрысцінкі прыйшла.

Добрыя людзі Упаілі мяне,

Пад вішанькай, пад чырвоненькай Спаць палажылі мяне.

Ой, вішанька, чырвоненькая, Не шумі над галавой,

Мой міленькі чарнабровы

Не журы мяне, маладой.

Ой вішанька, чырвоненькая, Як шумець, дык шумець, Мой міленькі чарнабровы, Як журыць дык журыць.

526.А вы, госцейкі мае, Вы зазваненькія,

Ачаго вы сядзіце

Да не п’яненькія?

Ці мой хлебушак пушон, Ці мой мілы невясёл? Калі хлебушак пушон, Дык я выпалаю, Калі мілы невясёл, Праўду выпытаю.

527.Час дадому, час. Час, ды ўжо даўно.

Будзе мяне мілы біць, Некаму абараніць.

Час дадому, час.

399

528.А госці малімонкі

He п’юць гарэлку, што горка. Нашы пчолкі здагадлівы, Паляцелі па мёд.

Пакуль яны вернуцца, Госцікі раз’едуцца.

529.А я ўчора кумой была,*

П’яненька ў двор прыйшла. Свякровачка стучыць, гручыць, Свякровачка пабіць вяліць,

Аміленькі ўцяшаецца, Па пасцелі качаецца.

Ня б’ець жану п’яненькую. Трэба біць жану цвярозую, Пад белаю бярозаю.

530.Нашто ж вы мяне На хрысціначкі пазвалі,

Калі чарачкі мне не далі?

Каб я знала, На хрэсьбіны б не пайшла.

Няўжо ж я дома б Работкі не знайшла.

531.Каб чарачка гарэлачкі,

Яж бы напілася.

Аза добрым таварышам

Яж бы нажылася.

Ая ўпіла, а я ўела,

За ім угуляла.

Аўсю сваю я маладосць

За ім я не сцярала.

*Кожны радок паўтараецца 2 разы.

400

532.Вып’ю чарачку, Вып’ю я й да дна.

Да й паслухаю

Ўсадзе ж салаўя.

Умайго салаўя Песенька адна.

Ўмяне, маладое,

Сястрыца ж адна.

Ўмяне, маладое, Сястрыца адна.

Вой яна, яна

Ўгосцях не была.

533.Каб мне чарку гарэлачкі,

Я ж бы напілася, Каб за добрым таварышам

Я ж бы нажылася.

Аза добрым таварышам Жана маладзее,

Аза белым бярэзнічкам Трава пасыхае,

Аза благім таварышам Жана прападае,

Сыноў-дочак не раджае.

534.I чарачка мала,

I гарэлкі няма.

Гнула, гнула — не цячэць,

Толькі сэрца пячэць.

Гарэлачка, гарэлачка,

401

Мая весялуха,

Як не вып’ю цябе,

Бярэ мяне скруха.

535.А я чарачку крышталовую Па стале пакачу,

Ая ў цябе, мой зяцёчак, Гарэлкі хачу.

Ачарачка крышталовая На стале не была.

Ая ў цябе, мой зяцёчак,

П’яненька не была.

J-176

536.Ні, братка, брацітка, Я ў цябе адна.*

Налі ж ты мне чару, Я вып’ю да дна.

Налі мне другую, Я й вып’ю тую.

Налі мне трэццюю, Дамоўкі пайду.

Налі мне чацвёртую, Мілога прывяду.

537. Я да цябе, мая кумачка, Не піць, есці прыйшла.

Добрыя людзі, добрыя суседзі

' Кожная страфа паўтараецца 2 разы.

402

Упаілі мяне, Пад вішанькай-чарэшанькай

Спаць палажылі мяне.

Авішанька-чарэшанька Як шуміць, дык шуміць.

Аміленькі чарнабровенькі Як журыць, дык журыць.

Авішанька-чарэшанька, Не шумі над галавой,

Аміленькі чарнабровенькі, Не журы ў мяне над галавой.

А я до_б(ы) _ ра га ро _ ду, п’ю га _ рэ _ ла _ чку,« во _ ду,

4 ^ Г

J i i j 0 J

J

j

J ш

ж_бяр _ ну _ с* ў

ку _ток - па дэм

ча _

ра _ чкі

ў рж _ ток.

538.А я добрага роду,

П’ю гарэлачку, як воду. Абярнуся ў куток — Па дзве чарачкі ў раток.

Чарачка, каток, Каціся ў раток. Чарачка віна, Каціся да дна.

J-1 3 6

403

i l1» z

Дзя _ ку _ й Бо

гу,

што

мо _ й муж

ха _ ро

_ шы.

539.Дзякуй Богу, што з родам зышлася.* Гарэлачкі з мёдам напілася.

Дзякуй Богу, што мой муж харошы.

Аён мене не б’е, не карае.

Аён мене за жану шчытае.

540.Будзем гаварыць,'*

Каму быка біць.

Будзем гаварыць, Каму быка дзяліць.

Алавецкаму почкі —

Уяго ўсе чыста дочкі.

АДзянісу яйцы —

Уяго ўсе чыста мальцы.

541.Зяць да цешчы галовачку клоніць,” *

Цешча да зяця слоўца не гаворыць.

Не ўмееш, зяцю, дачку шанаваці.

Умяне была, як розачка, цвіла,

Аў цябе стала, як мяцінка, звяла.

За то я звяла, што жоначкай стала,

За то збялела, што дзетачку мела.

'Кожны радок паўгараецца 2 разы.

**Першы радок кожнай страфы паўтараецца 2 разы.

*“ Кожны радок паўтараецца 2 разы.

J-148

542.— Памры, памры, мужыкова маці,* Застануся гаспадынька ў хаце.

Як памёрла мужыкова маці, Засталася гаспадынька ў хаце. Людзі ідуць у поле на ніўку,

Ая бягу плакаць на магілку.

А ўстань, устань, да свякроўка-матка,

Памажы мне гора гараваці,

Памажы мне дзетак гадаваці.

Ты ж не ўмела мяне шанаваці, Цяпер умей дзетак гадаваці.

* Кожны радок паўтараецца 2 разы.

405

543. Ой, п’яна я, п’яна, Чым я упілася, Бо я нешчасліва —

Доля не ўдалася.

Пайду я да брата, Брат мяне прымае, Мая братавая Скрыва паглядае.

— Не пакідай, мілы,

Не пазірай скрыва, Бо ў твае сястрыцы Доля нешчасліва.

J-1S3

 

 

 

 

 

 

 

Вой,

п'а

_ на,

п’я _

на

*,

п’і _

на.

да

па

йду спаць

ді

с(ы)_м

_ йго

па

_ нж.

544. Вой, п’яна,

П’яна я, п’яна, Да пайду спаць Да свайго пана.

Пайду спаць Да пад вішанечку.

Вішанька

Паціхоньку шуміць.

406

Вішанька

Паціхоньку шуміць.

— Мілы мой, Да галоўка баліць.

Узяў ён За галоўку мяне:

— Міленькі,

Да галоўка баліць.

Міленькі,

Каб не ручка твая,

Не балела б Да галоўка мая.

545.Ўчора на піры была, Ўчора на піры была,

Сягоння журба найшла.

Свякроўка журыць, журыць, Свякроўка журыць, журыць,

Свёкар з бізуном стаіць.

Аміленькі ў ганачку,

Аміленькі ў ганачку

Просіць свайго татачку.

— А татачка родненькі,

Не бі яе п’яную, Бі яе цвярозую.

Не бі яе п’яную, Бі яе цвярозую,

Ўчы яе да розуму.

407

А мой жа ты міленькі,

Яне вінаватая,

Што радня багатая.

Яз радзінкай сышлася,

Яз радзінкай сышлася, Да п’яна напілася.

546.Я ў піру была,’ Я ў пірушаццы.

А, здаецца ж, я Не ўпівалася.

Адамоў ішла, Не шаталася.

Аў вароціках

Пахілілася,

Ау сеначках

Павалілася.

На каго, шэльма,

Спадзявалася?

На цябе, цябе, Мой свякрутанька.

Мой свякрутанька, Родны татанька.

* Кожны радок паўтараецца 2 разы.