Радзіны. Абрад. Песні. (Беларуская народная творчасць) -1998
.pdfЁн купіў, ён надзеў, На куму паглядзеў.
—Ты кума, ты кума, Ты усім хараша!
512.Кум да кумы заляцаўся,
Лянок рваць ёй абяцаўся. Як ён рваў, прырываў, Прырываючы, казаў:
—Ты кума, ты душа,
На ўсе кумы хараша!
Кум да кумы заляцаўся, Лянок слаць ёй абяцаўся. Як ён слаў, прысцілаў, Прысцілаючы, казаў:
— Ты кума, ты душа,
На ўсе кумы хараша!
Кум да кумы заляцаўся, Лянок праць ёй абяцаўся. Як ён праў, прапрадаў,
Прапрадаючы, казаў:
— Ты кума, ты душа,
На ўсе кумы хараша!
Кум да кумы заляцаўся,
Красёнцы ткаць ёй абяцаўся.
Як ён ткаў, прытыкаў,
Прытыкаючы, казаў:
— Ты кума, ты душа,
На ўсе кумы хараша!
513.А кум да кумы ў асець,’
Акума куму сыр нясець.
Акум да кумы на ганачак,
Акума куму бараначак.
*Кожны радок паўтараецца 2 разы.
