456.А кум куме — родны брат, Завёў куму ў зялёны сад.
— Шчыплі, кумка, ягадкі,
Каторы салодкі — у карманок,
Каторы горкі — у кубок.
Салодкі для кумы, Горкі для жаны.
Еж, кумачка, успажывіся,
Ажоначка — удавіся.
457.А кум ідзець па вуліцы,
Акума — па гародзе. Пытаецца кум у кумы:
—Адкуль кума родам?
Акума кажа:
—А з Расіі.
Акум — з Беларусі. Зышліся, зляцеліся,
Як шэрыя гусі.
458.— Ты, кумачка, галубачка мая,
Прыгалуб мяне на чужой старане.
—Рада б цябе прыгалубіць к сабе,
Будуць гукаць, за што любіш ты мяне.
—Да мы з табой, як адной маткі дзеткі.
459.А што, ой, у нас ды за дзіва выходзя, Кум да кумы ўночы ходзя.
Стук ды фук у ваконца:
— Кумачка, адчыні, кума ў хату ды пусці. Добра ж, ой, табе ў пярынах ляжаці,
Ацяжка, ой, і мне пад акном стаяці.
Я, ой, па тваім ды гародзе ходзячы, Чорныя сцежкі павыбіваў
I шаўровыя боты патаптаў
Я, ой, пад тваім вакном стоячы.