Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Радзіны. Абрад. Песні. (Беларуская народная творчасць) -1998

.pdf
Скачиваний:
258
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
22.92 Mб
Скачать

J-168

Адна

 

усс

ii

 

 

H $

Ha_uu ба_б(м)_кд

» м . д у . м Г ^

м* _ ду _жл, на _ ду_жя.

Адня

а

 

Усе з

ą

W tK lTiW V LM iM t

Д* ст«_но_ч(ы)_г і д а .с у . жа,

дд _ су _ жа, дд_ су _ жі

420.Наша бабка нядужа,

Нядужа, нядужа.

Да станочка дасужа,

Дасужа, дасужа.

Наша бабка падпіла, Падпіла, падпіла.

Пад прыпечкам спаць лягла, Спаць лягла.

Шчуры, мышы шалелі,

Шалелі, шалелі,

Ёй фартух праелі,

Праелі, праелі.

А што ж бабе плакаць,

Плакаць, плакаць.

Нечым фартух лапіць, Лапіць, лапіць.

421.Наша бабка нядужа, нядужа,

Дужа яна дасужа, дасужа.

Наша бабка падпіла, падпіла, Бабка госці падвяла, падвяла. Чужы мышы шалелі, шалелі, Ёй жа хвартух праелі, праелі.

Астаў жа дзед плакаці, плакаці: Нечым хвартух латаці, латаці.

359

422.Стара бабулька, нядужа, нядужа, Па падарачкі дасужа, дасужа.

Таўчы-малоць — дык сям’я, дык сям’я, Па падарачкі — дык сама, дык сама.

423.Бабуліна доля ліхая,

Што яе ўнучка скупая.

I ўсё на свайго мужа міргае:

— А прымі ж ты, мужу, бутэлечку, Бо пап’е бабулька гарэлачку. Кумава доля ліхая, Што яго кумка скупая.

Усё на свайго мілага міргае:

— А прыміж ты, мілы, бутэлечку, Бо пап’е кумок гарэлачку.

424.Пад гарой вярба ўсё гарбатая,' За сталом бабулька багатая,

Ана ёй кабат — тры капейкі.

425.— Дзе ж ты, бабка, начавала,*

3 галавы платок пацярала?

Ахто знайшоў — скажыся, Дам табе, перайма, піражочак I гарэлачкі штафочак.

— Дзе ж ты, кумок, начаваў, 3 галавы шапку пацяраў?

Ахто знайшоў — скажыся, Дам табе, перайма, піражочак

*Кожны радок паўтараецца 2 разы.

I гарэлачкі штафочак.

— Дзе ж ты, кумка, начавала, 3 галавы платок пацярала?

А хто знайшоў — скажыся,

Дам табе, перайма, піражочак

Iгарэлачкі штафочак.

426.Бабуля, бабуля піва варыла, Бабуля, бабуля хвартух спаліла. Бабуля, бабуля на “ мыла” кладзе,

Унучка, унучка на хвартух нясе.

427.Бабка к унучцы сабіралася, Усё й нядзельку прыбіралася. А ў панядзелак муку сеяла,

А ў аўторак хлеб учыняла,

А ў сераду ў печ садзіла,

Ой, у чацвер з печы вымала.

А ў суботачку ў лукошка клала,

А ў нядзелечку к унучцы пайшла,

Палажыла на стол хлябінку сваю.

Як стаў унучак хлябец рэзаць, А ў той хлябінцы ды цяля з хвастом.

— Пастой, унучак, не пазор мяне,

Як пры лучыначцы а хлеб мясіла,

А лучыначка пагасілася,

А цялятачка ўмясілася.

428.Бабка к унучцы сабіралася,

Усю й нядзельку прыбіралася.

А ў панядзелак цеста ўчыніла,

А ў аўторак мясіла.

Ой, у сераду ў печку садзіла, Ой, у чацвер з печкі выняла. Ой, у пятніцу вадой памыла, Ой, у суботу к унучцы пайшла.

К унучцы пайшла, пірагі панясла.

361

Аяк стаў унучак піражок рэзаць, Ой, дзіва дзіва, ды й дзіўненькае:

Упіражочку цяля ды цаленькае.

— Ой вы, унучачкі, не дзівіцеся, Як пры лучыначцы дзежку мясіла.

Алучыначка патушылася,

Ацялё у дзежку ды ўвалілася.

429.Бабка да ўнучкі, бабка да ўнучкі

Баразёнкай ішла.

Бабка ўнучцы, бабка ўнучцы Парасёнка нясла.

— На ж табе, унучачка, на ж табе, унучачка, Падкармі свой жывот.

Ай кума да кума, а й кума да кума Баразёнкай ішла.

Ай кума куму, а й кума куму Гусянятка нясла.

На ж табе, кум, на ж табе, кум, Падкармі свой жывот.

Акум да кумы, а кум да кумы

Баразёнкай ішоў.

А й кум куме, а й кум куме

Ласянятка прывёў.

— На ж табе, кума, на ж табе, кума, Падкармі свой жывот.

J -.4 4

430.Бабуля к унучцы ішла, Баразёнкай ішла.’

Другі радок кожнай страфы паўтараецца 2 разы.

362

Бабуля унучцы

Два баранкі нясла.

Каб не балелі

Жываточкі твае.

На табе, унучка,

Два баранкі мае.

431.Бабка к унучцы, бабка к унучцы

Баразёнкай ішла.*

Бабка ўнучцы, бабка ўнучцы

Парасёнка нясла.

А ён пішчыць, а йна ташчыць,

Парасёнка нясець:

— Ай, на ж табе, мая ўнучачка,

Парасёнка майго.

Папраўляй жа, мая ўнучачка,

Жывацёнка свайго.

* Другі радок кожнай страфы паўтараецца 2 разы.

363

432.— Ці многа, бабка, ці многа, любка, Раз у адведках была.

Першы раз я з юшкай, Другі — з калатушкай, Толькі раз я была. Прантоўка, бабка, прантоўка,

Таўчы-малоць нядужа,

Па намётачку дасужа.

Таўчы-малоць не магу,

Па намётачку пабягу.

Таўчы-малоць — крох-вох, Па намётачку — дох-дох.

433.Бабка курку, бабка курку

Дзярэць, дзярэць.

Яе за пуп, яе за пуп Бярэць, бярэць. Бабка курку драла,

Яе за пуп брала.

434.Было ў бабкі, было ў любкі

Да й чатыры бычкі.

Прыхадзілі к бабцы, прыхадзілі к любцы Да й чатыры купцы.

Прадай, бабка, прадай, любка, Чатырох сваіх бычкоў.

Ёсць у мяне буры, пасвіць мае куры, —

Яй таго не прадам,

Яй за дзенюшкі ня ’ддам.

Ёсць у мяне рабы, поліць мне грады, —

Яй таго не прадам,

Яй за дзенюшкі не ’ддам.

Ёсць у мяне лысы, мыець мае місы, —

Яй таго не прадам,

Яй за дзенюшкі ня ’ддам.

Ёсць у мяне крутарог, а што пора праміж ног,

Яй таго не прадам,

Яй за золата ня ’ддам.

J —152

435.A было ў бабкі, а было ў любкі Ай чатыры бычкі.*

Апрышло к бабцы, а прышло к любцы

Ай, чатыры купцы.

А прадай, бабка, а прадай, любка, Бычка буранькага.

А мой буры пасе куры,

Яяго не прадам.

А прадай, бабка, а прадай, любка,

Бычка рабенькага.

А мой рабы ходзіць да бабы,

Яяго не прадам.

А прадай, бабка, а прадай, любка, Бычка лысенькага.

А мой лысы мые місы,

Яяго не прадам.

А прадай, бабка, а прадай, любка, Бычка чорненькага.

А мой чорны будзе вольны,

Яяго не прадам.

'Другі радок кожнай страфы паўтараецца 2 разы.

365

436.Было ў бабкі, было ў любкі Да й чатыры бычкі.*

Прыходзіла к бабцы, прыходзіла к любцы Да й чатыры купцы.*

Прадай, бабка, прадай, любка,

Чатароўца із бычкоў.*

Ёсць у мяне буры, пасвіць мае куры.

Яй таго не прадам,

Яй за дзенюжкі не ’ддам.

Ёсць у мяне рабы, возіць мяне бабай,

Яй таго не прадам,

Яй за дзеньгі не ’дцам.

Ёсць у мяне шэры, расчапурыць перы,

Яй таго не прадам,

Яй таго так не аддам.

Ёсць у мяне лысы, мыець мае місы,

Я й таго не прадам.*

437.Бабулька, бабулька, таўчы-малоць нядужа, нядужа, На падаркі й дасужа, дасужа.

Дзе гарэлку пачуіць, пачуіць, Там пад плотам начуіць, начуіць. А там мышы шалелі, шалелі,

* Радкі, пазначаныя зоркамі, паўтараюцца 2 разы.

366

Бабе дзірку праелі, праелі.

Трэба зашыць скуратом, скуратом, Баба плачыць жыватом, жыватом. Трэба зашыць аўчынкай, аўчынкай, Баба будзе дзяўчынкай, дзяўчынкай.

438.Запражыце, запражыце да дванаццаць валоў, Завязіце, завязіце да бабульку дамоў. Запражыце, запражыце казла смаленага, Завязіце, завязіце дзеда хваленага.

439.Запражыце й, запражыце й

Казу смаленую. Завязіце й, завязіце й

Бабу хваленую.

Наша бабка, наша бабка Падвозаньку любіць.

Ой, яна ж нам, маладзенькім, Гарэлачкі купіць.

Яшчэ купіць, яшчэ купіць

Ды й шчэ падсалодзіць.

Ой, яна ж нам, маладзенькім, Вельмі дагодзіць.

 

• -1UU

j

 

=F=

 

 

 

 

 

 

y j

 

J

J

 

J—J

 

J J J

 

J

J

J

^

--i----------

 

--

 

Да

за

npa

це,

 

да

эа _ ла

_ жы

_ це

L,

1 1 ft ! 1-T-fTT-- " П ' Н

 

3

 

 

 

•;

]

I1

 

r s vfr-K El

y

j

J

iJ

-fcftju

 

ка---------_эла

wjJ»

га_та

cl_-JQ j------- ®

*

ка.эла pa

_ га_та _

га.

 

pa

_

_ ra^*-----

440.Да запражыце, да залажыце

Казла рагатага.*

Вой, павязём мы ў магазін

Дзеда й багатага.

Да запражыце, да залажыце Казу рагатую.

' Другі радок кожнай страфы паўтараецца 2 разы.

367

Ой, павязём мы ў магазін Бабу й багатую.

441.Запрагу я, запрагу я Да дванаццаць сабак, Павязу ж я, павязу ж я

Да й бабусю ў кабак.

Мая ж бабуся да й не гордая,

Да й не пышная, — Сама зайдзе ў кабак.

Запрагу я, запрагу я

Да дванаццаць сабак,

Павязу ж я, павязу ж я Да й кумочка ў кабак.

Наш кумочак да й не горды, Да й не пышны, — Сам ён зайдзе ў кабак.

Запрагу я, запрагу я Да дванаццаць сабак, Павязу ж я, павязу ж я Да й кумусю ў кабак.

Наша кумуся да й не гордая,

Да й не пышная, —

Сама зайдзе ў кабак.

а

ба _ ба

кры _ чыць,

не

йдзе.

ш

442.Дзед бабу тапіць вядзе,

Дзед бабу тапіць вядзе, А баба крычыць, не йдзе.