—Прымай, мужу, ca стала бутэльку, Пап’е наша бабуля гарэлку.
—А я ж той гарэлкі не буду прымаці, Буду я са сваёй бабулькай гуляці.
395.Бедавала наша бабулька:
—А ці мая доля такая?
Ці мая ўнучка скупая? Сядзіць на палочку ў куточку,
Ана свайго мужа мігае:
—Прымі, прымі, муж, бутэльку,
Бо вып’ець бабуля гарэлку. Прымі, прымі, муж, закуску,
Бо забярэ бабуля ў хустку.
396.Бабуліна доля ліхая,
Што яе ўнучка скупая, Сядзіць у куточку на палочку, Усё на свайго мужа маргае.
— А забяры ж ты, мужу, бутэльку,
Бо пап’е бабулька ўсю гарэлку.
А як наша бабулька пачула,
Усе з стала піражкі сапхнула.
— Было мяне бабкай не браці, Было мяне лепшай шукаці.
397. Ой, чаму ты, бабка, не умываешся, не умываешся,
На каго ты, бабка, спадзяваешся,
спадзяваешся? Ці на свайго дзеда старога, старога, Ці на свайго ўнука малога, малога.
Пасадзіце бабку на пасад, на пасад, Прыбралася бабка харашо, харашо.
—Вядзі мяне, дзедка, у лясок, у лясок,
Ая табе сатку паясок, паясок.