Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Радзіны. Абрад. Песні. (Беларуская народная творчасць) -1998

.pdf
Скачиваний:
258
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
22.92 Mб
Скачать

Што прывёз з дарожкі. Уручаець кума куму

Сняжыначкі-квяткі.

— Дзякуй табе, мой кумочак, Што прывёз дахаткі.

333. Кум з кумой цераз тын жылі, Цераз тын жылі, дый не зналіся, Ды й не зналіся, ды й не відаліся

Праміж іх дваіх працякала рэчка,

Працякала рэчка, рэчка быстрая, Рэчка быстрая, беражыстая.

А па той раке, а па той раке Селязень плыве, селязень плыве 3 шэрай вуціцай.

Шэра вуціца — красна Манечка, Селязенічка — млад Валодзечка.

334. А тый кум з кумой* Чэраз тын жылі.

Чэраз тын жылі

Ды не зналіся.

Ды не зналіся,

Не відаліся.

Прыміж іх дваіх Прасцякла рака.

* Першы радок кожнай страфы паўтараецца 2 разы.

329

Прасцякла рака,

Рака быстрая.

А па тэй рацэ Селязень плывець.

Селязень плывець, Шэра вуціца.

Шэра вуціца

3 вуцяняткамі.

Селязенечка — Млады Васечка.

Шэра вуціца — Млада Надзечка,

Вуцянятачкі — Іхні дзетачкі.

335.Цераз бор сасна*

Павалілася.

Акума з кумам* Пасварылася:

Ані ты ка мне,

Ні я к табе. Паміж тых кумоў

Цякла рэчанька, Рэчка быстрая,

Беражыстая.

Апа той рацэ*

Плывець вутачка*

3 вуцянятамі,*

3 селязенічкам. Шэра вутачка — Усё Ганулечка,

* Радкі, пазначаныя зоркамі, паўтараюцца 2 разы.

330

Селязёначка — Усё Якімачка, Вуцянятачкі —

Усё іх дзетачкі.

336.Кум з кумой пасварыліся.

Аза што яны пасварыліся?

Пасварыліся за горкае дзіця. Кум кажа: “ Маё дзіця” .

Кума кажа: “ Маё дзіця” .

337.Ой, на бор сасна пахілілася, Да кум з кумой пасварыліся.

Не за яблычка, за чырвонае,

Аза дзіцятка, да хрышчонае.

Ты прыйдзі, кума, у маё гумно,

У маім гумне старана жыта, Старана жыта не малочана, Не малочана да й не веена. Ой, давай, кума, перавеем. Перавеем да перамераем.

Апазадачкі — ў староначку,

Ашто лепшае — на гарэлачку.

338.Цераз бор сасна павалілася,

Кума з кумам пасварылася.

А за што ж яны пасварыліся? Ці за арэшачкі, за лушчоныя, Ці за дзетачкі, за хрышчоныя?

 

J-1I0

,

 

1

 

г *

і

, i t g

339

' Ł y

 

 

 

Це _

раз

га

й с* _ сна

п* _ хі

_

лі

 

Ь, •-*“?

.

' г-а : —

■ .

т Ь .

=

 

■jj

 

і

j j

■J jjJ

 

 

 

ц е .раз

гай

са .сн а

па _ хі

_ лі

 

ся.

339.Цвраз гай сасна пахілілася,* A і кум з кумой пасварыліся.

*Кожны радок паўтараецца 2 разы.

331

Аза што ж яны пасварыліся?

Ці за чарачку, за мядоваю? Ці за хрэснічка, за любовага?

Ні за чарачку, за мядоваю,

Аза хрэснічка, за любовага.

J-168

Адна Удваіх

340.На гары вярба* Пахілілася.

А кума з кумам

Пасварылася.

Ой, кума кажыць:

То маё дзіця.

Акум жа кажыць:

Саколя ж маё.

341.Чэраз бор сасна павалілася,

Акума з кумам пасварылася

Не за межачкі, не за сцежачкі — За маленькага дзіцятачкі.

Ай, ні ты ка мне, ай, ні я к табе, Каб ні твае дзеці, каб ні мае дзеці

Ктабе не хадзілі.

342.Кум з кумой на куце сядзіць,

Паміж іх дваіх ручаёк бяжыць.

На тым ручайку гібка кладачка,

‘ Кожная страфа паўтараецца 2 разы.

332

А на той кладцы, ой, да тры кубачкі:

Уадным кубачку — зеляно віно,

Удругім — горка гарэлка,

Аў трэцім — саладок мядок.

Зеляно віно — то ’ля кумачкі,

Горка гарэлка — й ’ля кумочка, Саладок мядок — ’ля бабулечкі.

343.А кум з кумою за сталом сядзіць,

Апаміж імі тры ручаёчкі бяжыць: Адзін ручаёчак — для бабулечкі,

Адругі ручаёчак — ды для кумачкі,

Атрэці ручаёчак — для кумочка. Для бабулечкі — саладок мядок,

Адля кумачкі — зеляно віно,

Для кумочка — горкая гарэлка.

344. Кум з кумою на куце сядзяць, Межу іх дваіх ручаёк бяжыць,

А ў тым ручайку ды тры кубачкі.

Уадным кубачку — зялёна віно,

Удругім кубачку — салодак мядок,

Утрэцім кубачку — горка гарэлка. Зялёна віно — а для бабулі,

Горка гарэлка — а для кума, Салодак мядок — а для кумачкі.

345.Кум з кумой на покуце сядзяць, На покуце сядзяць, мёд п’юць.

— Пі, кумок, пі, кумка. Калі мёду не будзе,

Хоць кароўку збуду, а мёду дабуду.

— Можна, унучак, без віна гуляць, Худа, унучак, без кароўкі

Дзяцей гадаваць.

333

J—160

a ў ма_й

го

ку _ мо _ чка

но _»а _ я с(ы) _ ка _ м’я.

346. А ў майго кумочка Новая скам’я,

А ў майго кумочка

Новая скам’я.

Дзе тая дзелася Свежая радня? Дзе тая дзелася Свежая радня?

Свежая радзінка На куце сядзіць, Родная сястрыца Ў парозе стаіць.

Чужая радзінка Ды мёд-віно п’ець,

Ародная сястрычка

Слёзачкі ліець.

347.Кум з кумою гарэлку п’ець,

Не чаркамі — стаканамі,

Не горкую — салодкую.

Ашто кум ды куме мовіў:

— Кінем дзіця ў каляіну, Самі ўедзем на Украіну.

Едзем поле і другое, На трэцяе ўз’язджаем.

Астой, кума, паслухаем,

Ці не шуміць дубровушка,

Ці не стогнець дарожанька? Шуміць, шуміць дубровушка,

334

Стогнець, стогнець дарожанька Услед за намі, за кумамі, За маленькім дзіцяценькам.

— А стой, кумок, не ўхаджывай,

Чужых жонак не зваджывай,

Твая кума падхрёсная, Мая жонка вянчальная.

348.У гародзе дуб зеляненькі, На куце кум маладзенькі,

Ай, дзевачкі дуб абламалі, Багатага кума занялі.

349. Прыгожа на куце сядзець, Прыгожа на куце сядзець, Прыгожа на кумку глядзець.

Ды каб я кумкай была,

ІІІолку б на намётку дала.

Прыгожа на куце сядзець, Прыгожа на куце сядзець,

Прыгожа і на кума глядзець. Каб я кумам была,

Чырвонец бы на гарэлку дала.

350.Ёлачка зялёная, Шышачка хмелевая,

Чарачка залатая

Укруг стала пахадзіла,

Кумочка напаіла.

Ёлачка зялёная, Шышачка хмелевая, Чарачка залатая Укруг стала пахадзіла, Куму напаіла.

335

Ёлачка зялёная, Шышачка хмелевая, Чарачка залатая

Укруг стала пахадзіла, Бабульку напаіла.

351.Пад гарой явар зелянесенькі,' За сталом кумок маладзесенькі,

Ана ём штаны, ды няма цаны, Каля вората ўсё золата.

352.Ох, ляцелі ж гусі.*

Аўсё ryci да чубаты.

Аяк Генавы кумы

Усе кумы ды багаты.

Ах ляцелі гусі,

Усе гусі белакрылы.

Аяк Генавы кумы,

Усе кумы чорнабрывы.

353.А ў полі ябланька

Зеляненькая стаіць.

Аў Ванькі кумуся

Цверазенька сядзіць.

Аці ён чарачкі нядобра наліваў,

Аці ён кумачку нядобра прыглашаў?

354.Чарачка медзяная'

Па сталу пакаціла,

Кумачку і ўпаіла. Чарачка медзяная

Па сталу пакаціла,

Кума і ўпаіла.

’ Кожны радок паўтараецца 2 разы.

336

Чарачка медзяная Па сталу пакаціла, Бабу і ўпаіла.

355.А первыя госці — брат з сястрою,'

Другія госці — кум з кумою, Трэція госці — баба з дзедам. Брат з сястрою на пагуканне, Кум з кумою на пасядзення, Дзед і баба — уся нарада.

356.На стале каша стаяла,

На стале каша стаяла, Залатога кума ждала.

— Ой, куманёк, куды ты пайшоў,

Чаму ж ты да нас не зайшоў? Ой ты, кумочку-пане, Усадзі руку ў кішэню, Вымі грошыкаў жменю.

357.Кумочкі-бабочкі,

Кладзіце мыла,

Каб наша дзіцятка Пела, хадзіла,

Каб наша дзіцятка Умывалася, Каб яго мамка ўцяшалася.

358.У садзе вішня бухлата,

Ана куце кумка багата.

Аў садзе вішня бухлацей,

Ана куце кумок багацей.

*Кожны радок паўтараецца 2 разы.

359.За сталом кумочак Вясёленькі сядзіць.

Перад ім чарачка Ды паўненька стаіць.

— Пі, пі, пі, кумочак, Ды не ўсё вьшівай,

К заўтраму, кумочак, На пахмелле пакідай.

За сталом кумачка Вясёленька сядзіць.

Перад ёю чарачка

Ды паўненька стаіць.

— Пі, пі, пі, кумачка, Ды не ўсё выпівай, К заўтраму, кумачка, На пахмелле пакідай.

360.У гародзе дуб зялёненькі,

Ана куце кум маладзенькі,

Аў гародзе дуб абламалі, Дзе ж гэта багатага Кума занялі?

Аў гародзе мята лахмата,

Ана куце кума багата.

Аў гародзе мяту абламалі, Дзе ж гэтку багатую Куму занялі?

361.А хто ж у нас, а хто ж у нас Куточак заняў?

Заняў куточак, заняў куточак Маладзенькі кумочак.

Аза гэты куток, а за гэты куток Пакаціў рубялёк.

Ахто ж у нас, а хто ж у нас Куточак заняў?

338