вопросы
.docxУ кастрычніку 1944 г. Беларускі музей атрымаў ордэр на новае больш прасторнае памяшканне, але заняць яго ўжо не паспелі. СНК Літ.ССР ухваліў рашэнне аб ліквідацыі музея і падзеле яго калекцый паміж Літоўскай ССР і Беларускай ССР.
19 лістапада 1944 г. адбылася сустрэча дырэктара Я. Шутовіча з урадавай дэлегацыяй з Мінска на чале з намеснікам дырэктара па навуковай рабоце Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі ВАВ В.В. Сабліным. Падчас сустрэчы апошні настойваў на неабходнасці пераводу Беларускага музея ў Мінск, дзе для ўсіх яго супрацоўнікаў будуць забяспечаны найбольш спрыяльныя ўмовы. Шутовіч адмовіўся ад гэтай прапановы, спаслаўшыся на неабходнасць калегіяльнага рашэння па такому важнаму пытанню з удзелам прадстаўнікоў усёй віленскай беларускай супольнасці. На жаль, на абмеркаванне гэтага пытання часу ўжо не было. 20 лістапада Я. Шутовіч быў арыштаваны, а на яго месца прызначаны Ю. Пятруліс, пры якім і адбылася ліквідацыя музея.
фондавы збор Віленскага беларускага гісторыка-этнаграфічнага музея імя Івана Луцкевіча быў падзелены паміж рознымі дзяржаўнымі ўстановамі Літоўскай і Беларускай ССР.
Лепшыя калекцыі апынуліся ў Гісторыка-этнаграфічным музеі АН Літоўскай ССР і яго філіялах (Карціннай галерэі, Музеі прыкладнога мастацтва і інш.), Літоўскім дзяржаўным мастацкім інстытуце, таксама бібліятэках Віленскага універсітэта і АН Літоўскай ССР. Ліквідацыя Беларускага музея імя І. Луцкевіча пазбавіла беларускую навуковую грамадскасць вялікай колькасці разнастайных першакрыніц, а шырокія колы насельніцтва Заходняй Беларусі – важнейшай нацыянальнай асветніцкай установы.
Два вельмі важныя у навуковах і культурных адносінах музеі ў міжваенны перыяд знаходзіліся ў Гродне. Падмуркам першага з іх можна лічыць прыватную калекцыю Ю. Ядкоўскага, якую будучы вучоны пачаў збіраць яшчэ ў юнацтве пад уплывам свайго настаўніка, вядомага гродзенскага гісторыка і краязнаўца Я.Ф. Арлоўскага. Інтэнсіўныя працы па фарміраванню фондавага збору будучага гісторыка-археалагічнага музея прыпыніла першая сусветная вайна. Але і падчас нямецкай акупацыі Ю. Ядкоўскі, які адмовіўся ад эвакуацыі ў глыб Расіі, выкарыстоўваў кожную магчымасць узбагачаць свой збор. Важнай падзеяй для развіцця музейнай справы на Гродзеншчыне было ўтварэнне па ініцыятыве Ю. Ядкоўскага ў сакавіку 1920 г. Камісі па ахове помнікаў мастацтва і культуры пры гродзенскім павятовым упраўленні (падобныя камісіі, створаныя польскай грамадскасцю зрабілі шмат падчас нямецкай акупацыі на этнічных польскіх землях). Адказным сакратаром быў абраны Ю. Ядкоўскі. Ён жа ўзначаліў работу па збіранню матэрыялаў для будучага музея.
Першапачаткова гэтыя матэрыялы канцэнтраваліся ў будынку архіва Гродзенскага староства. Але, ужо на пасяджэнні 22 сакавіка 1920 г. была ўхвалена адозва, згодна якой будынак архіва вызначаўся як часовы прытулак, да пераезду камісіі ў Стары замак. Там жа планавалася разгарнуць экспазіцыі будучага музея. Згодна задуме Ядкоўскага апошні быў павінен мець назву “Нацыянальнага”, што, відаць, тлумачылася перш за ўсё прагматычнымі меркаваннямі, а менавіта імкненнем павысіць статус музея, што ў сваю чаргу адкрывала перспектывы шчодрага дзяржаўнага фінансавання.
Фарміраванне фондавага збору Гродзенскага музея было перапынена ў ліпені 1920 г., калі войскі Чырвонай Арміі занялі Гродна. Напярэдадні члены камісіі С. Нітаслаўскі, В. Герман і Ю. Ядкоўскі вывезлі найбольш каштоўныя прадметы ў глыб Польшчы – у г. Влацлавек.
Адкрыццё “Выстаўкі мясцовых старажытнасцей і старога Гродна”, наладжанай Ю. Ядкоўскім
Можна сцвярджаць, што грамадскі рэзананс, які атрымала “Выстаўка мясцовых старажытнасцей” паспрыяў шырокай дзяржаўнай і грамадскай падтрымцы ідэі стварэння гістарычнага музея ў Гродне. 9 снежня 1922 г. у адрэстаўраваным будынку староства адбылося ўрачыстае адкрыццё Гродзенскага музея (ці як яго назваў Ядкоўскі ў прывітальным слове “першы Нацыянальны на крэсах”).
Экспазіцыя музея размясцілася ў трох залах.
Акрамя экспазіцыйных памяшканняў у будынку Гродзенскага староства музею былі выдзелены плошчы пад інвентарызацыйна-кансерватарскую і фатаграфічную майстэрні, архіў і бібліятэку.
Надаючы шмат увагі арганізацыі і правядзенню выстаў, Ю. Ядкоўскі сваёй асноўнай задачай усё ж лічыў збіранне і захаванне гісторыка-археалагічных матэрыялаў, а таксама пабудову на іх аснове сталай экспазіцыі. У красавіку 1928 г. Ю. Ядкоўскі стварыў Камітэт рэстаўрацыі Старога замка. У выніку дзейнасці камітэта ў 1931 г. музей быў пераведзены і пачаў дзейнічаць у калысцы горада, помніку архітэктуры ХІ – ХІХ стст., Старым замку
Пасля ўз’яднання заходнебеларускіх зямель з БССР у дзейнасці музея адбыліся значныя змены. Па загаду савецкіх уладаў старая экспазіцыя была згорнута, пачалася перадача калекцый у Беласток для плануемага там абласнога краязнаўчага музея. У Гродзенскім замку новыя супрацоўнікі дэманстравалі часовыя выставы прапагандысцкага зместу, якія дасылаліся з Масквы (“Жыццё і дзейнасць В.І. Леніна”, “Вызваленне Заходняй Беларусі”).
53. Вялікае значэнне меў прыродазнаўчы музей у Гродна, яго заснаванне было звязана з вяртаннем у 1924 г. у Гродна натураліста і калекцыянера Жыўны (ен нарадзішся у Гродна, у сям’і фельчара, у пошукх працы Станіслаў Паўлавіч выехаў у ЗША, дзе 15 гадоў працаваў прэпаратарам на кафедры прафесара Вуда). Ен падарожнічаў з Вудам і стварыў уласную прыродазнаўчую калекцыю, з якой у 1924 г. вярнуўся ў родны горад. З 1926 па 1939 г. з’яўляецца захавальнікам прыродазнаўчага музея ў Гродна. Памер у 1940 г.
З гарадскога бюджэту на ўтрыманне музея кожны год выдзялялася субсідыя. Пры перадачы сваёй калекцыі ва ўласнасць гораду паставіў адну ўмову – залічэнне яго на пасаду захавальніка будучага музея. Спачатку калекцыя размяшчалася ў двух пакоях будынка пажарнай аховы. Урачыстае адкрыццё музея – 21 лістапада 1926 г. у новым будынку на вул. Дзельнай. На гэты момант у фондх захоўвалася 2864 адзінкі. Жыўна з’яўляўся дырэктарам музея і адзіным штатным супрацоўнікам (не лічачы пасальнага)- рабіў акцэнт на збор узораў мясцовай прыроды. Крыніцамі папаўнення былі ахвяраванні: Вэнжэк-Відавска перадала больш 500 мінералаў з Урала, Сібіры, інжынер Дзержаноўскі – калекцыю чучалаў вадаплаваючых птушак. Былі абмены дублетамі з іншымі навуковымі ўстановамі. Была ў будынку музея бібліятэка і майстэрня. Для наведвання адкрыты кожны дзень з 9 да 13 гадзін. Уваход платны. Прадметы з музея можна было ўбачыць на рэгіянальнай выставе у Беластоку, у Познані. Быў створаны і батанічны сад. 1939 г. –батанічны сад закрыты для наведвання, а прыродазнаўчы музей у якасці аддзела далучылі да Гістарычнага музея. Частка калекцыі захавалася ў аддзеле прыроды Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея.
Музей у Белавежы заснаваныў 1919 г. па ініцыятыве Шрэдэрса, кіраўнік прафесар Пачоскі. Стварыў зельнік раслін Белавежскай пушчы. Музей размяшчаўся першапачаткова ў царскім палацы, а ў 1937 г. музей пераехаў у спецыяльна ўзведзены будынак побач з палацам. Пад час вайны музей разам з палацам згарэў і быў адноўлены ў 1946 г.
51. Рух “Рэгіяналізм”-папулярызацыя навуковых ведаў, стварэнне ўмоў для навуковай працы ў правінцыях. Створана Польскае краязнаўчае таварыства ў Варшаве ў 1906 г.
Калекцыя па этнаграфіі, флоры, фауне валодаў Палескі музей імя маршала Ю. Пілсудскага ў Пінску. Першапачаткова музей займаў два пакоі ў будынку магістрата, тут жа ў 1926 г. была адкрыты першая экспазіцыя. Дырэктар Геаргіеўскі распрацаваў новую структуру музея, склад з аддзелаў: архівальна-графічны, жывой прыроды, нежывой прыроды. У 1936 г. урачыстае адкрыццё музея, які пераехаў у новы будынак, прадстаўлены бясплатна банкам (там ен знаходзіўся да 1996). У будынку была прыродазнаўчая лабараторыя і бібліятэка. У 1939 г. Пінскі музей быў перайменаваны ў Пінскі гісторыка-рэвалюцыйны музей (пазней Пінскі абласны гісторыка-краязнаўчы музей)
Баранавіцкі музей створаны на падставе выставы, якая адлюстроўвала мінулае і сучаснасць горада, 1929 г. Музей з 3 аддзелаў: прыроды, этнаграфіі, гісторыі, прызначаны для дэманстрацыі сувязі Баранавіцкага павета з гісторыяй Польшчы. Пасля злучэння заходнебеларускіх зямель з БССР фонды музея пачалі папаўняцца пераважна творамі мастацтва – змена яго профеля, 1939 г. пастанова СНК БССР пра адкрыццё ў Баранавічах Музея выяўленчых мастацтваў.
Як і ў Баранавічах адкрыццю краязнаўчага музея ў Слоніме папярэднічала выстава 1924 г. старажытных дакументаў і кніг, арганізаваў Стаброўскім. 1929 – урачыстае адкрыццё музея, прысутнічаў прэзідэнт Польшчы Масьціцкі. Дырэктар – Стаброўскі, на аснове яго калекцый была пабудавана ўся экспазіцыя. Ен быў адзіным супрацоўнікам музея. Пасля ўсталявання савецкай улады музей спыніў сваё існаванне, будынык быў заняты пад прыватную кватэру старшыні райвыканкама.
Актыўную дзейнасць разгарнула Ваўкавыскае аддзяленне ПКТ. Праграму краязнаўчай працы распрацаваў энтузіаст, фатограф, інжынер Будын-Давідоўскі. У 1933 – выстава, дзе дэманстравалася 600 экспанатаў. Да 1937 г. калекцыі аддзялення экспанаваліся ў будынку магістрата, іх вывучэннем і сістэматызацыяй займаўся Пех – чыгуначнік, краязнаўца, выдаткошваў уласныя сродкі на набыццё новых калекцый. У 1940 г. музею нададзены статус дзяржаўнага, Пех праводзіў раскопкі на Шведскай гары, якія ўзбагацілі музейны збор. Захаваць у гады вайны не ўдалося, каштоўнае вывезена ў Германію.
Калекцыі ў Глыбокім, Браславе, Лідзе, Брэсце.
