Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
shpory (1).docx
Скачиваний:
9
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
33 Кб
Скачать
☆

19. Гістарычнае краязнаўства ў Заходняй Беларусі (1921 – 1939 гг).

Падобна, як у БССР, у 20 – 30-я гады ў Заходняй Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай Польскай, краязнаўчы рух стаў праявай сацыяльна-культурнай актыўнасці насельніцтва. Яшчэ да рашэнняў Рыжскага міру, падчас захопу беларускіх зямель польскімі войскамі, узнікалі ініцыятывы па арганізацыі краязнаўчай дзейнасці з боку польскай інтэлігенцыі, як вышэйшай па культурным узроўні часткі польскага этнасу ў Беларусі. Найперш імкнуліся ўзнавіць функцыянаванне Польскага краязнаўчага таварыства (ПКТ), як вядучай грамадскай арганізацыі, а таксама развіць рэгіёназнаўчыя даследаванні ў навуковых установах і новаадкрытым Віленскім універсітэце імя С.Баторыя.

Заключэнне Рыжскага міру (1921) замацавана за Польшчай вялікія беларускія тэрыторыі. Паводле праведзенага адміністрацыйна-тэрытарыльнага падзелу заходнебеларускія землі ўваходзілі ў склад Беластоцкага, Віленскага, Навагрудскага і Палескага (цэнтр ваяводства – Брэст-над-Бугам) ваяводстваў. Плошча Заходняй Беларусі ахоплівала 113 тыс. км ці 29% ад тэрыторыі Польшчы. У 1921 г. тут пражывалі 3372134 чалавекі, што 12,5% насельніцтва Польшчы. Беларусаў з іх было 70,5%.

Грамадскі, дзяржаўны і школьны краязнаўчы рух хутка пашыраўся. Усе гэтыя з’явы адбываліся і ў заходнебеларускіх землях.

Беларускі рух, які сам з’яўляўся складаным спалучэннем культурных, ідэалагічных, палітычных пазіцый і мэтаў, які бесперапынна выкарыстоўваўся ў жорсткім ідэалагічным і палітычным супрацьстаянні паміж СССР і БССР, з аднаго боку і Польшчай, з другога, меў большы ідэалагічны ўціск з боку польскіх уладаў у параўнанні з другімі этнічнымі плынямі. Кіраўніцтва Польшчы імкнулася заканадаўчымі мерамі абмежаваць магчымасць ўдзелу беларусаў у нацыянальным жыцці. Напрыклад, калі ў 1936 г. беларусы правялі ў Вільні – як і да рэвалюцыі галоўным цэнтрам беларускага грамадскага і культурнага жыцця, ўрачыстае і прыгожае свята “Дзень беларускай культуры”, то ў 1937 г. яно было не дазволена. Віленская адміністрацыя праводзіла вобыскі, канфіскацыю беларускай прэсы. Так, у №1 за 1938 г. часопіса “Калосьсе” паведамлялася, што падчас вобыску ў рэдакцыі канфіскавалі 250 мінскіх савецкіх кніг”, якія па ўзаемнаму абмену пасылала Акадэмія навук. Дзеячы нацыянальнага руху былі перакананы, што “беларускае літаратурнае і навуковае жыццё ў Заходняй Беларусі з”яўляецца вельмі занядбаным”. Такія ж негатыўныя з’явы адбываліся і ў краязнаўстве, дзе на заканадаўчым узроўні ўлады стымулявалі аматараў краязнаўства да ўдзелу ў масавых дзяржаўных краязнаўчых установах , што перашкаджала функцыянаванню нешматлікіх беларускіх краязнаўчых арганізацый.

Буйнейшымі ў Заходняй Беларусі былі Палескі музей і музей, створаны Ю.Ядкоўскім у Гродна.

Невялікія краязнаўчыя музеі ўзніклі ў шэрагу гарадоў. Сярод іх стваральнікаў выдзяляецца яркая асоба Іосіфа Іосіфавіча Стаброўскага (1869 – 1968). Ураджэнец г.Слоніма, выпускнік Полацкага кадэцкага корпусу, ён атрымаў адукацыю археолага і ваеннага. Палкоўнік Стаброўскі ўдзельнічаў у першай сусветнай вайне. Вярнуўшыся ў родны горад у 1921 г. прысвяціў сябе збіранню матэрыялаў пра мінулае края. Вялікая гісторыка-археалагічная калекцыя стала асновай створанага ім краязнаўчага музея.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]