Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Документология (Касап).doc
Скачиваний:
21
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
648.19 Кб
Скачать

Вучэбна-метадычны комплекс па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці ДакументаЛогія

Факультэт інфармацыйна-дакументных камунікацый, завочнага навучання

Кафедра тэорыі і гісторыі інфармацыйна-дакументных камунікацый

Курс 1

Семестр I, II

Лекцыі 20/24 Экзамен II

(гадзін) (семестр)

Практычныя (семінарскія)

заняткі 14/18 Залік I

(гадзін) (семестр)

Аўдыторных гадзін па

вучэбнай дысцыпліне 34/48

(гадзін)

Усяго гадзін па

вучэбнай дысцыпліне 70/128 Форма атрымання

вышэйшай адукацыі дзённая, завочная

Склала Вера Аляксандраўна Касап, кандыдат педагагічных навук. дацэнт.

Вучэбна-метадычны комплекс складзены на аснове тыпавой вучэбнай праграмы “ТЭОРЫЯ ІНФАРМАЦЫІ І ДАКУМЕНТАЛОГІЯ. Раздзел 2 ДАКУМЕНТАЛОГІЯ (Мн., 2010)” 12.02.2010 № ТД-Е, 2011 тып.

Разгледжана і рэкамендована к зацвярджэнню кафедрай тэорыі і гісторыі інфармацыйна-дакументных камунікацый

(пратакол № 3 ад 11.10.2013 г.)

Загадчык кафедры

__________В.А. Касап

Минск

2013 Рабочая праграма тлумачальная запiска

“Дакументалогiя” з’яўляецца раздзелам дысцыпліны “Тэорыя інфармацыі і дакументалогія” для студэнтаў па спецыяльнасцi 1-23 01 11 – Бібліятэказнаўства і бібліяграфія, яна ўваходзiць у абавязковы кампанент вучэбнага плана.

Мэта дысцыпліны – даць цэласнае ўяўленне аб сутнасці, функцыях, метадах, відавым складзе, структуры дакументаў, якія існуюць у сістэме дакументных камунікацый, пазнаёміць з заканадаўча-нарматыўнай базай існавання дакументаў у грамадстве, актуальнымі праблемамі дакументалогii і дакументных камунікацый, відавым складам дакументаў у бібліятэчна-інфармацыйнай дзейнасці, перспектывамі выкарыстання дакументаў.

Задача дысцыпліны – навучыць студэнтаў арыентавацца ў мностве дакументаў сістэмы інфармацыйна-дакументных камунікацый.

Студэнты павінны ведаць:

– тэрміналогію дакументалогіі, функцыі, уласцівасці і віды дакументаў,

– гісторыю ўзнікнення асобных груп дакументаў,

– спосабы і метады стварэння дакументаў;

умець:

– аналізаваць структуру розных дакументаў і ствараць іх класіфікацыю,

– вызначаць найбольш каштоўныя дакументы для пэўных груп карыстальнікаў,

– працаваць з даведачным апаратам дакументаў.

Праграма дысцыпліны складаецца з дзвюх частак: “Тэарэтыка-метадалагiчныя асновы дакументалогii” i “Прыкладная дакументалогiя”. У першай абагульнены навуковыя падыходы i погляды вучоных на гiсторыю, сучаснасць i перспектывы дакументалогii. Разглядаюцца прынцыпы, метады, канцэпцыi развiцця навукi, вызначаецца яе месца ў сiстэме навук. Дакумент разглядаецца як сiстэмны аб’ект у сукупнасцi яго прымет, уласцiвасцей i сувязей у дакументнай сферы. У другой частцы надаецца ўвага дакументам, якiя функцыянуюць у розных сiстэмах: бiблiятэчнай, выдавецкай, iнфармацыйнай дзейнасцi, журналiстыцы, справаводстве i iнш. Студэнты пазнаёмяцца з выданнямі, неапублікаванымі, аўдыёвізуальнымі, патэнтнымі, электроннымі дакументамі, а таксама з тэхнічнымі нарматыўна-прававымі актамі, прамысловымі каталогамі, дакументамі справаводства і інш. У комплексе дзве часткі дапамогуць студэнтам пазнаёміцца з адным з галоўных аб’ектаў інфармацыйнай дзейнасці – дакументам. “Дакументалогiя” мае цесныя сувязi з дысцыплiнамi, якiя забяспечваюць падрыхтоўку спецыялiстаў, скiраваных на вызначэнне i выкарыстанне дакументаў у грамадстве, у прыватнасцi з “Фондазнаўствам”, “Iнфармацыйнымi рэсурсамi”, “Каталагiзацыяй дакументаў” i iнш.

Дысцыпліна “Дакументалогiя” вывучаецца на працягу аднаго семестра. Яна ўключае лекцыі, семінарскія, практычныя і лабараторныя заняткі. На 2013–2014 г.г. прадугледжана 128 гадзіны заняткаў, з якіх 24 – лекцыйныя, 13 – семінарскія, 12 – практычныя, 76 – самастойная работа па курсе.