Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ШПОРЫ биб. менеджмент.doc
Скачиваний:
38
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
203 Кб
Скачать
☆

7.Суб’екты бібліятэчнага менеджменту.

Суб’екты – гэта менеджэры, кіраўнікі рознага ўзроўню, якія хзаймаюць пасады ў бібліятэцы.

На першы ўзроўні кіраўнікі адказваюць за прыняцце важных рашэнняў для бібліятэкі. Нагэтым ўзроўні фарміруюцца мэты і палітыка развіцця бібліятэкі.

Гэты ўзровень прадстаўлены дырэктарам, яго намеснікамі, вучоным сакратаром і вучоным саветам.

Дырэкцыя выконвае наступныя функцыі:

Выпрацоўка генеральнай стратэгіі і доўгатэрміновых планаў бібліятэкі

Размеркаванне рэсурсаў

Правядзенне кадравай і гаспадарчай палітыкі бібліятэкі

Кантроль за фінансавым становішчам бібліятэкі

Вучоны сакратар і Вучоны савет выконваюць функцыі:

Бягучае планаванне

Кіраўніцтва навукова-даследчай работай і яе ўкараненнем у практыку

Выпрацоўка праграм і метадаў, накіраваных на рэалізацыю мэт бібліятэкі

На другім ўзроўні прадстаўлены кіраўнікі сярэдняга звяна, якія ўзначальваюць аддзелы, філіялы бібліятэкі. Асноўнай іх функцыяй з’яўляецца арганізацыя работы адпаведных аддзелаў, філіялаў бібліятэкі.

На трэццім ўзроўні прадстаўлены кіраўнікі нізавога звяна, якія не ўпраўляюць, а займаюцца выкананнем аператыўных планаў. Гэты ўзровень упраўлення называецца аперацыйным менеджментам. У яго ўваходзяць кіраўнікі груп, сектароў і галоўныя спецыялісты бібліятэкі. Іх дзейнасць накіравана на павышэнне эфектыўнасці развіцця вытворчасці па пэўнаму стратэгічнаму напрамку, выкарыстанне новых тэхналогій.

На ўсіх узроўнях упраўлення кіраўнікі выконваюць не толькі ўпраўленчыя, але і выканаўчыя функцыі. З павышэннем узроўню кіраўніцтва ўдзельная вага выканаўчых функцый паніжаецца. Прынятыя ў менеджменце разлікі паказваюць, што на першым узроўні выканаўчыя функцыі займаюць 10% агульнага бюджэту часу кіраўніка, на другім – 50%, на трэццім – каля 70%.

8.Віды бібліятэчнага менеджменту, іх узаемасувязі.

Адрозніваюць агульны і генеральны менеджмент.

стратэгічны стратэгія стабілізацыі

стратэгія развіцця

практычны

інавацыйны

9.Тыпы арганізацыйных структур бібліятэкі.

Сучасныя бібліятэкі Беларусі выкарыстоўваюць бюракратычную структуру ўпраўлення, дзе бібліятэка падзелена на спецыялізаваныя функцыянальныя падраздзяленні, забяспечаныя сістэмай правілаў і стандартаў.

У бібліятэках РБ прымаюцца адаптыўныя арганізацыйныя структуры, якія лёгка мадыфікуюцца.

Структуры: праектна-матрычныя, інавацыйныя і кангламерат.

У праектна-матрычнай арганізацыі адбываецца налажэнне спецыяльна створаных, часовых мэтавых структур на пастаянную структуру бібліятэкі. Арганізуецца ўпраўленне праектамі. Для іх работы прызначаюцца кіраўнікі праектаў і вызначаюцца адказныя выканаўцы з розных падраздзяленняў бібліятэкі.

Інавацыйныя структуры ствараюцца для распрацоўкі новаўвядзенняў, якія маюць стратэгічнае значэнне для бібліятэкі.

Кангламераты з’яўляюцца адным з падыходаў да стварэння адаптыўных арганізацыйных структур і складаюцца з базавай бібліятэкі і яе філіялаў. Прыкладам кангламератнай структуры з’яўляецца ЦБС.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]