- •А.І.Смолік
- •Уводзіны
- •1. Тыпалогія культуры
- •1.1. Паняцці тыпу, тыпалогіі і тыпалагізацыі культур
- •1.2. Крытэрыі класіфікацыі культур
- •2. Культура першабытнага грамадства
- •2.1. Перыядызацыя і паняцце першабытнай культуры
- •2.2. Вызначальныя рысы першабытнай культуры
- •2.3. Помнікі першабытнай культуры на тэрыторыі Беларусі
- •3. Культура старажытных грамадстваЎ
- •3.1. Культура Месапатаміі
- •3.2. Мастацтва Месапатаміі
- •4. Культура егіпта
- •4.1. Адметныя асаблівасці старажытнаегіпецкай цывілізацыі
- •4.2. Важнейшыя рысы культуры Старажытнага Егіпта
- •4.3. Мастацтва
- •4.4. Матэрыяльная культура
- •5. Антычныя культуры
- •5.1. Паняцце антычнасці. Адметныя рысы антычнай культуры
- •5.2. Культура Старажытнай Грэцыі як пачатак і парадыгма еўрапейскай культуры
- •5.3. Мастацтва ў культурным жыцці старажытных грэкаў
- •5.4. Адукацыя, выхаванне і норавы старажытных грэкаў
- •6. Культурная спадчына старажытнарымскай цывілізацыі
- •6.1. Перыядызацыя культуры Старажытнага Рыма
- •І агульная характарыстыка гісторыка-культурных перыядаў
- •6.2. Мастацтва Старажытнага Рыма
- •6.3. Культура быту
- •7. Культура кітая
- •7.1. Перыядызацыя гісторыі і культуры Кітая
- •7.2. Адметныя рысы старажытнакітайскай культуры
- •7.3. Мастацтва Кітая
- •8. Культура старажытнай індыі
- •8.1. Асноўныя гістарычныя тыпы індаарыйскай цывілізацыі
- •8.2. Асноўныя рысы культуры
- •8.3. Мастацтва
- •9. Культура візантыі
- •9.1. Хрысціянскі характар культуры
- •9.2. Філасофія і тэалогія
- •9.3. Мастацтва Візантыі
- •10. Сярэдневяковая культура
- •10.1. Сярэднявечча: паняцце і яго адметнасці
- •10.2. Субкультуры Сярэднявечча
- •10.3. Мастацкая культура
- •10.4. Сярэдневяковая беларуская культура
- •10.5. Мастацтва Беларусі ў Сярэднявеччы
- •11. Культура эпохі адраджэння
- •11.1. Агульная характарыстыка эпохі Адраджэння
- •11.2. Мастацтва
- •11.2.1. Літаратура
- •11.2.3. Музыка
- •11.3. Навука
- •11.4. Адраджэнне на тэрыторыі Беларусі
- •12. Культура новага часу
- •12.1. Агульная характарыстыка культуры Новага часу
- •12.2. Філасофска-рэлігійныя канцэпцыі
- •12.3. Мастацтва
- •12.4. Культура Беларусі
- •13. Сучасная культура
- •13.1. Агульныя рысы сучаснай культуры
- •13.2. Навука як сацыякультурны феномен
- •13.3. Мастацкая культура першай паловы хх ст.
- •13.4. Постмадэрнізм у культуры другой паловы хх ст.
- •13.5. Беларуская культура ва ўмовах сучаснай глабалізацыі
- •Слоўнік паняццяў і катэгорый культуры
- •Культуралогія: гісторыя культуры
- •220007, Мінск, вул. Рабкораўская, 17.
- •220007, Г.Мінск, вул. Рабкораўская, 17.
13. Сучасная культура
13.1. Агульныя рысы сучаснай культуры
У ХХ ст. краіны Захаду ўступілі ў перыяд сталага індустрыяльнага і постіндустрыяльнага грамадства, для якога ўласціва наяўнасць новых прынцыпаў рэгуляцыі сацыякультурнага жыцця. Складаны механізм прамыслова развітой сістэмы патрабуе для свайго падтрымання не толькі адпаведнай сацыяльнай і палітычнай сістэмы, але і адэкватнага духоўнага забеспячэння ў выглядзе сістэмы нормаў і каштоўнасцей. Яны ствараюць асэнсаваны і актыўны ўдзел насельніцтва ў неабходных відах жыццядзейнасці, выканання адпаведнай разнастайнасці роляў і дасягнення згоды паміж рознымі слаямі і групамі. Прыярытэт эканамічнай сферы, звязанай з прамысловай вытворчасцю, надае асаблівае значэнне падтрыманню тых каштоўнасцей, без якіх нельга забяспечыць паўнавартасны “ўдзел у агульнай справе”, “роўнасць партнёраў”. Вымяраюцца гэтыя каштоўнасці фінансава-эканамічнымі крытэрыямі.
У сістэме каштоўнасцей асобы індустрыяльнага грамадства вызначаюцца дасягненні і поспех; валоданне прыватнай уласнасцю; індывідуалізм; спажыванне; універсалізм; актыўнасць і праца; вера ў прагрэс; права асобы на жыццё, свабоду і ўласнасць; павага да навукі і тэхнікі і інш.
Са сталым індустрыяльным грамадствам звязваюць і станаўленне масавай культуры. У сучасным грамадстве пануюць мас-медыя і масавая культура. Праз сродкі масавай інфармацыі масавая культура пранікае ў самыя шырокія слаі насельніцтва, самыя аддаленыя куткі як у рамках нацыянальных супольнасцей, так і ў глабальных маштабах.
У постіндустрыяльным грамадстве склаўся і прынцыпова іншы тып вытворчасці, распаўсюджання і захавання культуры. Культура стала найбольш дынамічным, нават у параўнанні з тэхнікай, кампанентам цывілізацыі. Вытворчасць, перадача, захаванне і спажыванне інфармацыі ажыццяўляюцца на прынцыпова іншай тэхналагічнай аснове, што прыводзіць да карэнных змен у культуры. “Экранная культура” – інтэрнацыянальная па сваёй прыродзе. Яна лёгка перасякае нацыянальна-дзяржаўныя межы, не мае моўных абмежаванняў, таму хутка авалодвае свядомасцю разнамоўнай аўдыторыі “без перакладчыка”.
Даступнасць і разнастайнасць культурнай інфармацыі прыводзяць, з аднаго боку, да значнай аднароднасці сусветна-інфармацыйнай прасторы, да зняцця ўсіх перашкод, а з другога – да вялікай разнастайнасці інфармацыі, з якой чалавек можа выбраць тое, што адпавядае яго арыентацыі.
Здольнасць хуткага і надзейнага пераносу інфармацыі на любыя адлегласці робіць магчымым радыкальную дэцэнтралізацыю важнейшых працэсаў, у тым ліку вытворчасць, кіраванне, адукацыю.
З сярэдзіны ХХ ст. у духоўным жыцці развітых краін, якія ўступілі ў постіндустрыяльную эпоху, выразна праяўляецца кірунак, што атрымаў назву постмадэрнізм. Гэты кірунак заметна паўплываў на ідэалагічнае і рэлігійнае жыццё, літаратуру і мастацтва, на гуманітарныя веды. Постмадэрнісцкая ментальнасць складвалася як пераадоленне не толькі класічных, але і мадэрнісцка-авангардных установак і арыентацый, як адаптацыя духоўнай дзейнасці да ўмоў сталага дэмакратычнага грамадства, якое адрозніваецца плюралізмам у самых разнастайных сферах быцця.
Постмадэрнізм не адмаўляе ні мадэрнізм, ні іншыя культурныя парадыгмы, але знішчае тую статусную іерархію, вяршыню якой займалі творцы і эксперты, а масам прыходзілася знаходзіцца ў падножжы. Адкідваецца і розніца паміж цэнтрам і перыферыяй, паміж стваральнікамі культурных твораў і аўдыторыяй і нават паміж дасканалым, ці высокім, у мастацтве і выпадковым, ці паўсядзённым. У гэтай плыні не прызнаецца “дыктатура навізны і прагрэсу”, адсутнічае клопат пра чысціню мастацкай з’явы, дапускаецца і нават заахвочваецца існаванне самых разнастайных элементаў.
Сацыякультурнай сістэме постіндустрыяльнага грамадства ўласцівы шэраг негатыўных аспектаў. Перш за ўсё гэта маніпулятыўны характар гэтай сістэмы. Тэхналагічныя дасягненні "інфармацыйнага стагоддзя" прывялі да духоўнага абясцэньвання былой культуры, яе адыходу ад асноўных сфер грамадскага жыцця, да страты для духоўнага стану чалавека.
Непрыманне негатыўных наступстваў постіндустрыяльнага грамадства спрыяе ўзнікненню разнастайных альтэрнатыўных формаў жыццеўладкавання: экалагічныя рухі; утапічныя камуны; арганізацыі, што ўзніклі на аснове розных усходніх містычных вучэнняў; авангардныя плыні, звязаныя з пакланеннем музычна-эстрадным тыпам масавай культуры і інш.
