- •А.І.Смолік
- •Уводзіны
- •1. Тыпалогія культуры
- •1.1. Паняцці тыпу, тыпалогіі і тыпалагізацыі культур
- •1.2. Крытэрыі класіфікацыі культур
- •2. Культура першабытнага грамадства
- •2.1. Перыядызацыя і паняцце першабытнай культуры
- •2.2. Вызначальныя рысы першабытнай культуры
- •2.3. Помнікі першабытнай культуры на тэрыторыі Беларусі
- •3. Культура старажытных грамадстваЎ
- •3.1. Культура Месапатаміі
- •3.2. Мастацтва Месапатаміі
- •4. Культура егіпта
- •4.1. Адметныя асаблівасці старажытнаегіпецкай цывілізацыі
- •4.2. Важнейшыя рысы культуры Старажытнага Егіпта
- •4.3. Мастацтва
- •4.4. Матэрыяльная культура
- •5. Антычныя культуры
- •5.1. Паняцце антычнасці. Адметныя рысы антычнай культуры
- •5.2. Культура Старажытнай Грэцыі як пачатак і парадыгма еўрапейскай культуры
- •5.3. Мастацтва ў культурным жыцці старажытных грэкаў
- •5.4. Адукацыя, выхаванне і норавы старажытных грэкаў
- •6. Культурная спадчына старажытнарымскай цывілізацыі
- •6.1. Перыядызацыя культуры Старажытнага Рыма
- •І агульная характарыстыка гісторыка-культурных перыядаў
- •6.2. Мастацтва Старажытнага Рыма
- •6.3. Культура быту
- •7. Культура кітая
- •7.1. Перыядызацыя гісторыі і культуры Кітая
- •7.2. Адметныя рысы старажытнакітайскай культуры
- •7.3. Мастацтва Кітая
- •8. Культура старажытнай індыі
- •8.1. Асноўныя гістарычныя тыпы індаарыйскай цывілізацыі
- •8.2. Асноўныя рысы культуры
- •8.3. Мастацтва
- •9. Культура візантыі
- •9.1. Хрысціянскі характар культуры
- •9.2. Філасофія і тэалогія
- •9.3. Мастацтва Візантыі
- •10. Сярэдневяковая культура
- •10.1. Сярэднявечча: паняцце і яго адметнасці
- •10.2. Субкультуры Сярэднявечча
- •10.3. Мастацкая культура
- •10.4. Сярэдневяковая беларуская культура
- •10.5. Мастацтва Беларусі ў Сярэднявеччы
- •11. Культура эпохі адраджэння
- •11.1. Агульная характарыстыка эпохі Адраджэння
- •11.2. Мастацтва
- •11.2.1. Літаратура
- •11.2.3. Музыка
- •11.3. Навука
- •11.4. Адраджэнне на тэрыторыі Беларусі
- •12. Культура новага часу
- •12.1. Агульная характарыстыка культуры Новага часу
- •12.2. Філасофска-рэлігійныя канцэпцыі
- •12.3. Мастацтва
- •12.4. Культура Беларусі
- •13. Сучасная культура
- •13.1. Агульныя рысы сучаснай культуры
- •13.2. Навука як сацыякультурны феномен
- •13.3. Мастацкая культура першай паловы хх ст.
- •13.4. Постмадэрнізм у культуры другой паловы хх ст.
- •13.5. Беларуская культура ва ўмовах сучаснай глабалізацыі
- •Слоўнік паняццяў і катэгорый культуры
- •Культуралогія: гісторыя культуры
- •220007, Мінск, вул. Рабкораўская, 17.
- •220007, Г.Мінск, вул. Рабкораўская, 17.
6.2. Мастацтва Старажытнага Рыма
Архітэктура. У галіне выяўленчага мастацтва рымляне былі практычнымі. Першапачаткова яны запазычылі асноўныя прыёмы жывапісу, архітэктуры і скульптуры ў этрускаў, а затым у грэкаў. Да II ст. да н.э. у Рыме і іншых гарадах Італіі пераважала драўляная архітэктура. У раннюю эпоху па этрускім узорам былі ўзведзены храм Юпітэра на Капітоліі, свяцілішча Сатурна, храм Згоды і інш.
Найчасцей рымляне будавалі не столькі культавыя будынкі, колькі адміністрацыйныя, судовыя, гандлёвыя ўстановы, стадыёны, цыркі, тэатры, бібліятэкі, грамадскія лазні, акведукі і інш. Паступова драўлянае дойлідства пачынае саступаць каменным пабудовам, быў вынайдзены бетон.
Для рымскай архітэктуры былі ўласцівы манументальнасць, грандыёзнасць, маштабнасць (звычайна большая ў параўнанні з грэчаскімі помнікамі), велічнасць, пышнасць будынкаў, мноства ўпрыгажэнняў, імкненне да сіметрычнасці пабудоў. Адным з галоўных яе прызначэнняў лічылася праслаўленне велічы імперыі і ўлады імператара. Рымляне найчасцей прымянялі тры грэчаскія архітэктурныя ордэры – дарычны, іянічны і асабліва карынфскі, якому яны надавалі перавагу як найбольш дэкаратыўнаму і відовішчнаму. Рымскія архітэктары шырока прымянялі аркі, купалы, зводы, калоны, пілястры. Узніклі новыя тыпы пабудоў, напрыклад базілікі, амфітэатры, тэрмы, трыумфальныя аркі. Першая базіліка была пабудавана ў 184 г. да н.э. па ініцыятыве вядомага грамадскага дзеяча Марка Порцыя Катона Старэйшага. Яна ўяўляла прамавугольны будынак, раздзелены знутры шэрагамі калон і слупоў. Тут праводзіліся гандлёвыя аперацыі, вяршыўся суд, ладзіліся палітычныя сходы, хаваліся ад дажджу і спёкі.
З пачатку II ст. да н.э. рымляне ўпрыгожваюць горад аркамі ў гонар найбольш значных ваенных перамог. У I ст. да н.э. у Рыме пачалі разбіваць грамадскія сады, каля якіх будаваліся тэрмы. Яны ўяўлялі комплекс пабудоў, у якія ўваходзілі грамадская лазня, бібліятэка, месцы для гульняў, сяброўскіх сустрэч і адпачынку, гімнастычныя залы. Наведванне тэрмаў уваходзіла ў штодзённы побыт рымлян. Арачныя і скляпеністыя канструкцыі выкарыстоўваліся таксама пры будаўніцтве амфітэатраў. Імі называліся спецыяльныя эліпсападобныя пабудовы, дзе арганізоўваліся гладыятарскія бойкі, цкаванне звяроў і іншыя масавыя відовішчы.
Асаблівую ролю ў жыцці рымлян адыгрывалі форумы. Форум – гэта плошча, якая была галоўным цэнтрам палітычнага, рэлігійнага, адміністрацыйнага і гандлёвага жыцця горада ў Старажытным Рыме. На ім знаходзіліся храмы галоўных багоў, базілікі і інш. Першы “Форум Раманум” быў узведзены ў VI ст. да н.э. Пазней вакол першага форума ўзніклі яшчэ пяць форумаў – імператараў Цэзара, Аўгуста, Веспасіяна, Нервы, Траяна.
У тэарэтычную распрацоўку пытанняў архітэктуры значны ўклад унёс рымскі архітэктар і інжынер I ст. да н.э. Вітрувій. У яго трактаце “Дзесяць кніг аб архітэктуры” былі абагульнены вопыт грэчаскага і рымскага дойлідства і распрацавана канцэпцыя горада з цэнтральным форумам. Вітрувій упершыню абгрунтаваў патрабаванне “трываласці, прыгажосці і карысці” пабудоў.
Ва ўсім старажытным свеце архітэктура не мае сабе роўнай па вышыні інжынернага майстэрства, своеасаблівасці тыпаў збудаванняў, багацці кампазіцыйных формаў, маштабаў будаўніцтва. Рымляне далі пачатак новай эпосе сусветнага дойлідства, у якой асноўнае месца належала грамадскім будынкам, разлічаным на велізарную колькасць людзей.
Скульптура. Скульптурныя выявы ў Рыме з’явіліся параўнальна рана. Пліній Старэйшы паведамляе аб скульптуры ў II ст. да н.э. і ранейшай, уключаючы ганаровыя статуі ў грамадскіх месцах. Сярод скульптурных твораў рымляне найвышэйшага ўзроўню дасягнулі ў галіне “гістарычнага рэльефа” (гістарычныя сюжэты на арках і калонах) і рэалістычнага партрэта. Барэльефы на гістарычныя тэмы з’яўляюцца спецыфічным рымскім скульптурным жанрам, які не меў папярэднікаў у старажытнагрэчаскім мастацтве. Самы ранні з дайшоўшых рымскіх гістарычных рэльефаў – з помніка Элімея Паўла, пастаўленага ў Дэльфах у гонар яго перамогі над македонскім царом Персеем у 168 г. да н.э.
У супрацьлегласць грэчаскім аголеным выявам рымляне ствараюць закрытую статую. Прыклад таму найбольш ранні – рымска-этруская статуя II ст.да н.э. “Прамоўца”, дзе паказаны высакародны рымлянін, апрануты ў тогу, з паднятай рукой.
|
Рымска-этруская статуя ІІ ст. да н.э.“Прамоўца” |
|
Музей выяў рымскiх iмператараў |
Жывапіс. Пра старажытнарымскі жывапіс дакладнай інфармацыі вельмі мала, таму што жывапісных твораў рымлян амаль не захавалася, бо з цягам часу знік першасны матэрыял, на якім выконваліся гэтыя работы. Але, як адзначае вядомы амерыканскі вучоны В.Дзюрант, ужо этрускі жывапіс “гаварыў” сваім уласным голасам і быў адзіным у сваім родзе. Выяўленчае мастацтва этрускаў самабытнае, хаця ў ім можна знайсці сляды малаазіяцкіх, а пазней грэчаскіх уплываў. Жывапісу ўласціва імкненне да рэалізму, асабліва гэта характэрна для роспісаў грабніц этрускай знаці. На іх намаляваны сцэны з гаспадарчага жыцця: работа на кухні; кладоўка, поўная прадуктаў харчавання. Этрускія мастакі не клапоцяцца аб перадачы дэталяў, але надаюць шмат увагі перадачы істотных рыс намаляванага.
|
Этрускі жывапіс |
Менавіта дзякуючы этрускаму ўплыву рымскі партрэт у жывапісе пазней дасягнуў высокай мастацкай дасканаласці.
Аб характары старажытнарымскага жывапісу мы можам меркаваць па фрэскавым роспісе канца III ст. да н.э., які знойдзены ў адным пахаванні на Эсквілінскім узгорку. Тагачаснаму жывапісу ўласцівы той жа рэалізм і “паслядоўна-апавядальны стыль”.
|
Роспісы для упрыгожвання грамадскіх будынкаў |
Для рымскага жывапісу імператарскага перыяду характэрны так званы “чацвёрты пампейскі” стыль з умоўнымі і фантастычнымі выявамі, з намаляванымі і ляпнымі архітэктурнымі дэталямі, спалучэннем яркіх тонаў. Асноўны сюжэт насценных карцін і арнаментаў складалі вада і зеляніна. Улюблёным сюжэтам таго часу былі таксама эпізоды з грэчаскай міфалогіі. Абагульненасцю і экспрэсіўнасцю адметны і тагачасныя партрэты. Высокага майстэрства дасягнулі аўтары знакамітых “фаюмскіх партрэтаў”, што былі знойдзены на тэрыторыі Егіпта. Гэтыя партрэты намаляваны фарбамі з воску на дошках або на асобным палатне. У іх адчуваўся абвостраны інтарэс да чалавечай індывідуальнасці, багатага ўнутранага свету чалавека. Вядомы таксама розныя роспісы, фрэскі і мазаікі, якімі рымляне ўпрыгожвалі сцены, падлогі і дахі палацаў імператараў, грамадскіх будынкаў. Асабліва добра захаваліся жывапісныя творы, мазаікі, фрэскі, рэшткі храмаў, тэрмаў, тэатра ў г. Пампеі.
Літаратура. Рымская літаратура ўзнікае ў другой палове III ст. да н.э. як літаратура пераймальная. Вядомы англійскі даследчык культуры А.Тойнбі адзначаў, што “ўся лацінская літаратура, уключаючы нават такія шэдэўры, як паэмы Вергілія, з’яўляецца варыянтам грэчаскіх арыгіналаў, якія пераведзены на латынь”. Пачаткам рымскай літаратуры можна лічыць 240 г. да н.э., калі Марк Лівій Андронік пераклаў на лацінскую мову “Адысею” і некалькі грэчаскіх трагедый.
Паступова ў Рыме пачала складвацца лірычная паэзія, якая развілася з народных песень. Заснавальнікам рымскай паэзіі лічыцца Вергілій Публій Варон − аўтар зборніка пастухоўскіх песень “Буколікі”, дыдактычнай паэмы “Георгікі”, няскончанай эпічнай паэмы “Энеіда”. Ужо пры жыцці ён стаў сапраўдным класікам старажытнарымскай літаратуры. Гарацый Квінт Флак з’яўляўся аўтарам лірычных, сатырычных вершаў, філасофскіх паэм, вершаваных зборнікаў “Оды”, “Сатыры”, трактата “Навука паэзіі”.
Авідзій Публій Назон праславіўся найперш сваёй любоўнай лірыкай, а таксама буйнымі паэмамі “Фасты”. Яго пяру належаць папулярныя “Любоўныя элегіі”, а таксама вясёлая і іранічная паэма “Навука кахання”. Найвышэйшага росквіту лірычная паэзія дасягнула ў творчасці Гая Валерыя Катула. Яго літаратурная спадчына складаецца са 116 вершаў, у якіх ён пісаў і пра радасць кахання, і здраду каханай жанчыны, і пра смутак аб загінуўшым браце, і выказваў уласныя перажыванні ад вастрыні палітычнай барацьбы, у якой сам актыўна ўдзельнічаў. Да ліку найбольш таленавітых пісьменнікаў-празаікаў можна аднесці Апулея Луцыя (каля 125−180 гг.). Ён з’яўляўся аўтарам славутага аванцюрна-прыгодніцкага рамана ў 11-ці кнігах “Метамарфозы” (“Залаты асёл”). Літаратурнае жыццё канцэнтравалася вакол Гая Цыльнія Мецэната, які збіраў і падтрымліваў матэрыяльна таленавітых паэтаў і празаікаў. У іх ліку былі Вергілій Марон, Гарацэлій Флакх, Секет Праперцый, Публій Авідзій і інш. З найбольш вядомых літаратараў гэтага часу неабходна адзначыць Марка Тулія Цыцэрона (106−43 гг. да н.э.) − палітычнага дзеяча, аўтара і пісьменніка, аднаго са стваральнікаў класічнай лацінскай мовы, славутага майстра аратарскай прозы. З яго творчай спадчыны захаваліся 58 судовых і палітычных прамоў, 19 трактатаў па рыторыцы, філасофіі, палітыцы і больш за 800 пісьмаў. Багатую літаратурную спадчыну пасля сябе пакінулі Марк Валерый Марцыял (каля 40−104 гг.) і Дэцым Юлій Ювенал. Апошняга вельмі паважалі ў старажытнасці і ў Новы час. Шмат якія выразы паэта сталі афарызмамі (“У здаровым целе − здаровы дух”, “Хлеба і відовішчаў” і інш.)
У параўнанні з грэчаскай рымская літаратура была не такой маштабнай, эстэтычнай, праўдзівай. Матывы і сюжэты рымскай літаратуры найчасцей былі звязаны з практычным жыццём старажытных рымлян. Для яе была ўласціва асаблівая ўвага да ўнутранага свету асобы, да эмацыянальнага стану, псіхалагічных перажыванняў чалавека.
Падагульняючы гісторыю культуры старажытнарымскай цывілізацыі, нельга не сказаць пра рымскае права. Яно складвалася на працягу некалькіх стагоддзяў. Першы звод рымскіх законаў, складзены ў 450 г. да н.э., быў вядомы пад назвай “12 табліц”. Гэтыя законы былі запісаны на табліцах са слановай косці і выстаўлены напаказ, каб кожны мог азнаёміцца з імі. Законы “12 табліц” рэгламентавалі правы ўласнасці, наследавання, грамадскія паводзіны, сямейныя адносіны, грашовыя аперацыі, адказнасць за злачынствы. Пазней, у перыяд Рэспублікі, з мэтай удасканалення традыцыйнага рымскага права сталі выдаваць эдыкты.
Займаючы пасаду, суддзі выдавалі асобы дакумент − “эдыкт”, які ўтрымліваў уласнае тлумачэнне коднага закона і быў заснаваны на эдыкце папярэдняга суддзі. Росквіт рымскай юрыспрудэнцыі адносіцца да I−III стст. н.э. Знакамітымі юрыстамі гэтага часу Гаем, Папіянам, Паўлам, Уільпінам, Мадэсцінам і іншымі была распрацавана дэталёвая сістэма прававых нормаў, якія рэгулявалі маёмасныя адносіны. Імі была створана таксама гнуткая сістэма дамоў, якая ахоплівала разнастайныя гаспадарчыя адносіны, устаноўлены нормы забеспячэння абавязкаў, вельмі дасканалыя юрыдычныя нормы аб спадчыне. Найбольшай папулярнасцю карысталіся “Інстытуцыі”, створаныя Гаем. Рымскія юрысты падзялялі права на прыватнае, якое тычылася пэўных асоб, і публічнае, якое адносілася да інтарэсаў Рымскай дзяржавы.
У перыяд Рэспублікі рымскія законы прымаліся сенатам і народным сходам, яны сталі больш дэмакратычнымі. Законы ў розных правінцыях Старажытнага Рыма адрозніваліся паміж сабой, паколькі даводзілася ўлічваць мясцовыя традыцыі, звычаі, абрады. У эпоху Імперыі большасць законаў выдаваў непасрэдна імператар. Усе іншыя законы, нават прынятыя сенатам, павінны былі зацвярджацца імператарам. Рымляне ўсяляк узвышалі каштоўнасць закона і павагу да яго. Рымскае права было найбольш дасканалым і распрацаваным у тагачасным цывілізаваным свеце. Яно аказала прыметны ўплыў на развіццё прававой сістэмы розных народаў свету.




