Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шымукович С.Ф ВОВ.doc
Скачиваний:
24
Добавлен:
20.02.2016
Размер:
1.06 Mб
Скачать

Кантрольныя пытанні да тэмы 10

  1. Якія рэгіёны СССР становяцца пад час вайны галоўнымі пастаўшчыкамі ваеннай тэхнікі і зброі?

  2. Якія галіны ваенна-прамысловага комплексу развіваліся найбольш паскоранымі тэмпамі? Якія прычыны вы можаце указаць?

  3. Як адбывалася фінансаванне ваенных выдаткаў у Савецкім Саюзе? У чым была галоўная розніца ў гэтай практыцы між Германіяй і СССР?

  4. Якія памеры мела дапамога СССР ад саюзнікаў? Пастаўкі якой прадукцыі былі найбольш карыснымі для СССР?

  5. Якія вы ведаеце варыянты пачынаў працоўных? Каго з беларускіх рабочых вы можаце назваць, як ударнікаў працы?

  6. Каго з выдатных савецкіх канструктараў вы можаце назваць? Што яны зрабілі дзеля агульнай Перамогі?

  7. Якую ролю выконвалі беларускія культурныя дзеячы, якія працавалі ў тыле?

  8. Чаму савецкае кіраўніцтва спрыяльна стала адносіцца да Рускай Праваслаўнай Царквы ўгады вайны?

Тэма11. Заканчэнне вялікай айчыннай і другой сусветнай войнаў Лекцыя 12. Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў. Перамога

Асноўныя паняцці:

дэсант у раёне горада Дз’еп; паўстанне ў Парыжы; наступленне ў Ардэнах; Львоўска-Сандамірская аперацыя; Яска-Кішынёўская аперацыя; Усходне-Пруская аперацыя; Вісла-Одэрская аперацыя; Заходне-Карпацкая аперацыя; Карпацска-Дуклінская аперацыя; вызваленне Прагі; Крымская канферэнцыя; зоны акупацыі; рэпатрыяцыя; Краёвая Рада Народавая; Польскі Камітэт нацыянальнага вызвалення; канферэнцыі Аб’яднаных Нацый у Сан-Францыска; Карлсхорст; Берлінская аперацыя; парад Перамогі; рэпарацыі; Савет міністраў замежных спраў; мірныя дагавары; атамная бомба; Хірасіма і Нагасакі; Квантунская армія; А.Васілеўскі; Акт аб безагаворачнай капітуляцыі; армія генерала У.Андэрса; Монтэ-Касіна; гарыбальдзійскія дывізіі; Цэнтральны камітэт былых савецкіх ваеннапалонных; Арганізацыя Аб’яднаных Нацый; міжнародны ваенны трыбунал; міжнароднае правасуддзе.

Адкрыццё другога фронту

Ашаламляльныя перамогі чырвонай Арміі прымусілі кіраўніцтва Англіі і ЗША паскорыць мерапрыемствы, накіраваныя на адкрыццё другога фронту ў Еўропе. Гэта так сама адпавядала інтарэсам СССР, бо па словах І.Сталіна на Цегеранскай канферэнцыі Чырвоная Армія ўжо стамілася адна змагацца супраць германскай ваеннай машыны.

Гісторыя пытання аб другім фронце пачынаецца яшчэ ў пачатку 1942 г., калі пасля перамогі пад Масквой склаліся выдатныя магчымасці для высадкі саюзнікаў у Паўночнай Францыі. Але спроба высадзіць дэсант на ўзбярэжжы ў раёне горада Дз’еп скончылася сакрушальным паражэннем саюзнікаў. Аперацыя была дрэнна распрацавана, у ёй удзельнічала мала войскаў, таму нямецкім войскам у Францыі без вялікіх намаганняў удалася нейтралізаваць гэтую спробу. Савецкі Саюз працягваў несці адзін асноўны цяжар у барацьбе з фашысцкай Германіяй.

Праблема другога фронту,як галоўная задача на 1944 г.,абмяркоўвалася наЦегеранскай канферэнцыі «Вялікай тройкі». Менавіта ў Тэгеране Масква атрымала завярэнні аб правядзенні буйной дэсантнай аперацыяй на поўначы Францыі не пазней 1 мая 1944 г. Але толькі 6 чэрвеняаперацыя «Аверлорд», у якой удзельнічалі амерыканскія, англійскія і канадскія войскі, была ўдала праведзена. Гэта буйнейшая дэсантная аперацыя ў гісторыі чалавецтва. Саюзнікі мелі над немцамі перавагуўколькасці асабовага саставу і танкаў у 3 разы, у самалётах – боль чым у 60 разоў, валодалі поўным панаваннем і на моры. 15 жніўня амерыканскія і французскія злучэнні высадзіліся і на поўдні Францыі. 11 верасня дзве групоўкі саюзнікаў злучыліся і ўтварылі адзіны стратэгічны фронт у Заходняй Еўропе.

Як беларускія партызаны аказвалі дапамогу Чырвонай Арміі пад час вызвалення Беларусі, так і французскі рух Супраціўлення, які налічваў у сваіх радах 500 тыс. чалавек, дапамагаў саюзным войскам. Так, 18 жніўня пачалося ўсеагульнае паўстанне ў Парыжы, і праз 4 дні горад быў у руках паўстанцаў. Да канца года Францыя і большая частка Бельгіі былі вызвалены. Саюзныя арміі падыйшлі да граніц Германіі. Гэтыя поспехі саюзнікаў шмат у чым залежалі ад дапамогі Чырвонай Арміі. Так, у другой палове снежня 1944 г. немцы пачалінаступленне ў Ардэнах, арміі саюзнікаў стаялі на мяжы разгрому. У выніку Чырвонай Арміі прыйшлося распачаць раней запланаванага Вісла-Одэрскую аперацыю, што азначала дадатковыя страты сярод савецкіх салдат.

У лютым 1945 г. саюзныя арміі пачалі агульнае наступленне на Захадзе. Фарсіраваўшы ў сакавіку Рэйн, яны акружылі ўРуры 325-тысячную групоўку нямецкіх войск, якая капітулявала ў красавіку. З гэтага часу саюзныя арміі прасоўваліся на ўсход, практычна не сустракаючы арганізаванага супраціўлення немцаў.