- •Акадэмiя кіравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь
- •Уводзіны Лекцыя 1. Уводзіны
- •Гістарыяграфія, крыніцы
- •Перыядызацыя Другой сусветнай вайны
- •Міжнародная дзейнасць Германіі ў 30-х гг. XX ст.
- •Антыкамінтэрнаўскі пакт. Складванне блока агрэсіўных дзяржаў
- •Мюнхенскае пагадненне
- •Спроба стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі ў Еўропе
- •Савецка-германскія дагаворы
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №1
- •Тэма 2. Пачатак другой сусветнай вайны і падзеі ў беларусі Лекцыя 3. Пачатак Другой сусветнай вайны і падзеі ў Беларусі
- •Пачатак Другой сусветнай вайны
- •Суадносіны войск Германіі і Польшчы на пачатак вайны
- •Уступленне войск Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Украіну
- •Уз’яднанне Беларусі. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні ў заходніх абласцях бсср
- •Становішча ў краінах Балтыі. Утварэнне Малдаўскай сср
- •Савецка-фінляндская вайна
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №2
- •Тэма 3. Акупацыя германіяй краін еўропы Лекцыя 4. Акупацыя Германіяй краін Еўропы
- •«Дзіўная вайна»
- •Пашырэнне германскай агрэсіі ў Еўропе
- •Суадносіны войск на Заходнім фронце вясной 1940 г.
- •«Бітва за Англію»
- •Агрэсія Германіі на Балканах
- •Рух Супраціўлення ў краінах Еўропы
- •Падрыхтоўка Германіі да вайны з Савецкім Саюзам
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №3
- •Тэма 4. Ссср напярэдадні вялікай айчыннай вайны Лекцыя 5. Ссср напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны
- •Мерапрыемствы партыйных, савецкіх і гаспадарчых органаў па ўмацаванню абароназдольнасці краіны
- •Народная гаспадарка бсср напярэдадні вайны
- •Ідэалагічная работа напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны
- •Ваенная рэформа ў ссср
- •На мяжы з Германіяй
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №4
- •Раздзел іі. Барацьба савецкага народа супраць германскай агрэсіі тэма5. Пачатак вялікайайчыннайвайны Лекцыя 6. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны
- •Мэты Германіі ў вайне супраць Савецкага Саюза. Характар і асаблівасці вайны
- •Напад Германіі на ссср
- •Суадносіны груповак вермахта і Чырвонай Арміі на пачатак лета 1941 г.
- •Суадносіны войск групы армій «Цэнтр» і Заходняй Асобай ваеннай акругі
- •Прыгранічныя баі ў Беларусі
- •Арганізацыя абароны краіны
- •Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі летам 1941 г.
- •Прычыны няўдач Чырвонай Арміі летам-восенню 1941 г.
- •Маскоўская бітва
- •Пачатак стварэння антыгітлераўскай кааліцыі
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №5
- •Тэма 6. Акупацыйны рэжым Лекцыя 7. Акупацыйны рэжым
- •Планы нямецкіх захопнікаў па выкарыстоўванню акупіраваных тэрыторый
- •Складванне сістэмы кіравання акупіраванымі тэрыторыямі
- •Гаспадарчае рабаванне Беларусі
- •Калабарацыя на Беларусі
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №6:
- •Тэма 7. Партызанская і падпольная барацьба супраць германскіх агрэсараў на захопленай тэрыторыі беларусі Лекцыя 8. Партызанская і падпольная барацьба на акупіраванай тэрыторыі
- •Станаўленне народнага супраціўлення
- •Шырокае распаўсюджанне партызанкі на Беларусі
- •Партызанка у перыяд вызвалення Беларусі
- •Падпольная барацьба
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №7
- •Пашырэнне маштабаў Другой сусветнай вайны. Перамогі саюзных войск у Афрыцы, Міжземнамор’і і на Ціхім акіяне
- •Ваенныя дзеянні на савецка-германскім фронце
- •Сталінградская і Курская бітвы. Карэнны пералом у вайне
- •Умацаванне антыгітлераўскай кааліцыі. Праблема другога фронту
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №8
- •Тэма9. Вызваленне беларусі ад германскіх захопнікаў Лекцыя 10. Вызваленне Беларусі ад германскіх захопнікаў
- •Пачатак вызвалення Беларусі
- •Першыя аднаўленчыя мерапрыемствы
- •Беларуская наступальная аперацыя «Баграціён»
- •Узаемадзеянне партызан, падпольшчыкаў і насельніцтва з войскамі Чырвонай Арміі
- •Аднаўленне народнай гаспадаркі
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №9
- •Тэма10. Савецкі тыл у гады вялікай айчыннай вайны Лекцыя 11. Савецкі тыл у гады вайны
- •Перавод эканомікі ссср на ваенны лад
- •Усходнія раёны ссср – асноўная ваенна-прамысловая база
- •Дапамога ссср па ленд-лізу
- •Працоўны подзвіг савецкага народа
- •Ураджэнцы Беларусі – героі савецкага тылу
- •Дзейнасць беларускіх устаноў і арганізацый у савецкім тыле
- •Палітычная агітацыя і прапаганда
- •Кантрольныя пытанні да тэмы 10
- •Тэма11. Заканчэнне вялікай айчыннай і другой сусветнай войнаў Лекцыя 12. Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў. Перамога
- •Адкрыццё другога фронту
- •Вызваленчы паходуЕўропу
- •Крымская канферэнцыя
- •Берлінская аперацыя
- •Патсдамская канферэнцыя
- •Разгром Квантунскай Арміі. Капітуляцыя Японіі
- •Удзел воінаў-беларусаў на франтах Вялікай Айчыннай вайны, у складзе саюзных армій і Еўрапейскім руху Супраціўлення
- •Беларусь – адна з краін-заснавальніц аан. Страты беларускага народа ў вайне
- •Нюрнбергскі працэс над ваеннымі злачынцамі
- •Вынікі і ўрокі вайны
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №11
- •Заключэнне Лекцыя 13. Заключэнне
- •Пытанні да заліку
- •Спіс літаратуры
- •Шымуковiч Сяргей Фадзеявiч Вялікая Айчынная вайна савецкага народа
- •Курс лекцый
- •220007, Г. Мiнск, вул. Маскоўская, 17.
Маскоўская бітва
6 верасня 1941 г. Гітлер выдае дырэктыву аб наступленні на Маскву. Галоўную ролю ў ім павінны былі выканаць танкавыя злучэнні і авіяцыя. Планам прадугледжвалася разграміць савецкія войскі каля Вязьмы і Бранска,а потым праследаваць адыходзячыя войскі Заходняга фронту на шырокім участку ад верхняга цячэння Волгі да Акі і заняць такім чынам Маскву. Дзеля гэтага была сканцэнтравана моцная групоўка – 77 дывізій, каля 1 млн. чалавек, 14 тыс. гармат, 1700 танкаў, 950 самалётаў. Чырвоная Армія значна саступала вермахту, на Заходнім фронце было толькі 770 танкаў, 364 самалёта, 9150 гармат.
Генеральны наступ пачаўся 30 верасня, а 2 кастрычніка на Заходні фронт абрушыліся галоўныя нямецкія сілы. Нямецкія дывізіі прарвалі фронт у некалькіх месцах і хутка акружылі пад Вязьмай 19, 20, 24 і 32-ю арміі. Да 6 кастрычніка пад Бранскам так сама ў акружэнне папалі часці 3, 13, 50 армій. Увогуле, немцы захапілі ў палон каля 663 тыс. салдат і афіцэраў, 1242 танкі і 5412 гармат. Прычыны катастрофы былі відавочнымі – гэта перавага праціўніка ў тэхніцы, панаванне люфтвафэ ў паветры, значныя пралікі Стаўкі і яе кіраўніка ў арганізацыі абароны. Склалася рэальная пагроза з’яўлення нямецкіх танкаў пад Масквой.
Тым не менш, супраціўленне Чырвонай Арміі было надзвычай моцным. Нават ў акружэнні яе часткі працягвалі баявыя дзеянні, скаваўшы значныя сілы вермахту. За тры тыдні наступлення немцы выкарысталі палову дывізій, якія значна пацярпелі. Стаўка прымала надзвычайныя меры для выпраўлення сітуацыі. Камандаванне абароны Масквы ўсклалі на Р.Жукава. Хутка перакідвалі баяздольныя злучэнні з Далёкага Усходу і Сярэдняй Азіі. У першую чаргу прыкрываліся чыгуначныя і шасэйныя дарогі – найбольш зручныя для наступлення танкавых калон. Каля паўмільёна масквічоў, пераважна жанчын, будавалі абарончыя рубяжы. На дапамогу арміі прыйшлі знішчальныя батальёны і дывізіі народнага апалчэння.
15 кастрычніка ДКА прымае пастанову «Аб эвакуацыі сталіцы СССР горада Масквы», згодна з якой урадавыя і партыйныя ўстановы, дыпламатычныя прадстаўніцтвы пераводзіліся ў Куйбышаў. Але гэта не адзначала, што горад будзе здадзены. 17 кастрычніка партыйнае кіраўніцтва Масквы па радыё абвергла чуткі аб здачы горада. 19 кастрычніка ў сталіцы было ўведзенаасаднае становішча. 7 лістапада ў 8 гадзін раніцы ў Маскве прайшоў традыцыйнываенны парад, прысвечаны чарговай гадавіне Кастрычніцкай рэвалюцыі. Роля гэтага параду была надзвычай вялікай. Былі знятыя дакументальныя стужкі, якія паказвалі па ўсёй краіне і на франтах. Гэтыя стужкі дарылі надзею, унушалі аптымізм грамадзянам краіны і салдатам.
Пасля кароткага перапынку, 15-16 лістапада наступленне вермахта аднавілася. Нямецкія войскі спрабавалі абыйсці Маскву з поўначы – праз Клін і Кашыру. Але далей канала Масква-Волга яны ўжо не здолелі прасунуцца. Рэзервы германскай групоўкі былі вычарпаны.
Канец лістапада – пачатак снежня 1941 г. сталі кульмінацыяй бітвы пад Масквой. Вермахт да гэтага часу сутыкнуўся з вялізарнымі стратамі, якія значна паўплывалі на маральны дух у войску. Страты немцаў з 22 чэрвеня па 10 снежня 1941 г. склалі 775 тыс. чалавек. Толькі пад Масквой, з 16 лістапада да 5 снежня, вермахт страціў звыш 155 тыс. чалавек забітымі і параненымі, каля 800 танкаў, 300 гармат і да 1500 самалётаў. Гэта былі лепшыя германскія дывізіі, якія мелі вопыт пераможных войнаў. 8 снежня Гітлер аддае загад аб стратэгічнай абароне на ўсім працягу фронту.
Але да гэтага часу ўжо пачалосяконтрнаступленне савецкіх войск(5-6 снежня). Моцнымі лабавымі ўдарамі на флангах была прарваная абарона немцаў. Адначасова актыўныя дзеянні распачалі савецкія войскі ў Крыму і пад Ленінградам з мэтай недапусціць перакідвання дадатковых сілаў пад Маскву. Да пачатку лютага 1942 г. савецкія войскі прасунуліся на захад на 100-250 км. Былі вызвалены ад захопнікаў Маскоўская і Тульская вобласці. А да красавіка 1942 г. вораг быў адкінуты на 350- 400 км, было вызвалена 60 гарадоў. Савецкія войскі наблізіліся да тэрыторыі БССР, а праз разрыў, які празвалі«Суражскія вароты»на працягу 1942 г. адбывалася забеспячэнне партызанскіх атрадаў на Беларусі. План «бліцкрыгу» быў сарваны, намеціўся паварот у вайне на карысць СССР. Узмацніўся аўтарытэт Чырвонай Арміі на міжнароднай арэне, змяніліся стэрэатыпы, з якімі многія заходнія палітыкі падыходзілі да СССР.
У баях за Маскву і Тулу вызначыліся стралковыя дывізіі, якімі камандавалі нашы землякі генералы У.Р.Вашкевіч і М.М.Макаўчук, а таксама падпалкоўнікі камандзіры злучэнняў А.А.Барэйка, Е.У.Дабравольскі, М.М.Мультан, І.Л.Рагуля, А.Д.Церашкоў, П.М.Чарнышоў.
Бітва пад Масквой мела надзвычай значны міжнародны рэзананс. На фронт былі запрошаны прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу, а так сама міністр замежных спраў Англіі А.Ідэн, які быў з візітам у Маскве. Ён ўбачыў сваімі вачамі маштабы паражэння немцаў. Больш цеснымі сталі кантакты паміж краінамі, якія ваявалі супраць краін «траістага пакту»і Савецкім Саюзам. Менавіта з СССР У.Чэрчыль і Ф.Рузвельт атаясамлівалі перамогу над Гітлерам. Выраслі аб’ёмы дапамогі СССР па лініі ленд-лізу.
У выніку паражэння вермахту пад Масквой, японскі ўрад вырашыў не распачынаць вайну з СССР, да вясны 1942 г., а перанесці галоўны націск на басейн Ціхага акіяну. План вайны супраць Савецкага Саюза «Кантокуэн» быў распрацаваны летам 1941 года, і да верасня групоўка Квантунскай арміі была павялічана ў 2,5 разы да 1 млн. чалавек. Аднак перамога Чырвонай Арміі вымусіла Токіа перагледзіць свае планы акупацыі савецкага Далёкага Усходу.