Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Samusik_A_F_-_Pomniki_gistoryi_i_kultury_Belar

.pdf
Скачиваний:
352
Добавлен:
20.02.2016
Размер:
7.18 Mб
Скачать

сцены якога ўмацаваді контрфорсамі. Акрамя таго, да бакавых фасадаў гэтага храма дабудавалі паўадкрытыя галерэі, а з боку ^ш сід-узвялі комплекс капліц-пахавальняў. У Гродзенскай школе

 

дойлідства праявай раманскага стылю у першую чаргу стала вы-

 

карыстанне шліфаванага камяня для ўпрыгажэння фасадаў, ды і

 

галаснікі па форме былі бліжэй да сваіх еўрапейскіх аналагаў.

Аднак найбольшую цікавасць пры вывучэнні ўплыву раман-

 

скай традыцыі на храмавае дойлідства Беларусі мае Мінская

 

Замкавая царква, рэшткі якой былі выяўлены ў час раскопак

 

1949 г. на тэрыторыі дзядзінца. Згодна меркаванняў навукоўцаў,

 

гэты храм узводзіўся польскімі майстрамі на месцы драўлянай

 

царквы, спаленай у 1067 г., і меў характэрныя рысы для раман­

 

скага стылю. На жаль, яго будаўніцтва па нейкіх абставінах так і

 

не было завершана (сцены паспелі ўзвесці на вышыню крыху

 

больш чым 1 м), але ацалелыя фрагменты сведчаць пра арыгі-

 

нальнасць канструкцыі Замкавай царквы. Гэта быў невялікі,па-

 

мерамі 12x16 м,трохнефавы і трохацсідньі-храм з чатырма слупа-

 

мі,на якія павіненізыў абапірацца купал. Цэнтральны неф меў

 

шырыню 3,5 м, а бакавыя — 1,2 м. Галоўная апсіда храма высту­

 

пала за перыметр сцен больш чым на 4 м, што было тыпова для

 

візантыйскіх храмаў. Але тое, што гэты выступ у сцяне згла-

 

джваўся выступаючымі бакавымі апсідамі, было даволі арыгі-

 

нальным рашэннем. Незвычайны для айчыннай архітэктурнай

 

традыцыі падмуркі царквы, якія ўключалі ў сябе драўляныя эле­

 

менты. Сцены храма складваліся не 3 таннагй цэглы, а з прываз-

 

ных каменных блокаў. Такі ж падыход быў уласцівы і для Наваг-

 

рудскай Барысаглебскай царквы, але ў Мінску дадаткова мерка-

 

валася яшчэ і Ўнутраная іх абліцоўка вапняковымі плітамі. У вы­

 

шку гэтых адметнасцяў Мінская Замкавая царква павінна была

 

стаць унікальным збудаваннем на землях старажытнарускіх

 

княстваў. Разам з тым тут адчувалася пэўнае падабенства з тага-

 

часнымі польскімі храмамі (сабор у Познані, XI ст.).

 

Падобны адыход ад візантыйскай архітэктурнай традыцыі

 

можна растлумачыць толькі тым,што Мінск у час будаўніцтва

 

храма быў незалежным ад Полацка і прэтэндаваў на стварэнне

 

ўласнага княства. 3 летапісаў вядома, што з канца 1060-х гг.

 

Полацкае княства часова страціла кантроль над Цэнтральнай

 

Беларуссю. Аднак ужо ў 1084 г. Мінск зноў быў цалкам спус-

I

тошаны войскам кіеўскага князя Уладзіміра Манамаха. Ды і

j

Полацк хутка аДнавіў тут сваю ўладу. Верагодна па гэ-

тых прычынах узвядзенне царквы ў Мінску было пры-

I

пынена, запасы бутавага камня пайшлі на ўмацаванне

I

знешняга вала, а недабудаваны храм быў пераўтвораны ў

К гарадскі некропаль, дзе археоЛагі знайшлі 21 пахаванне.

I

69

У сярэдзіне XIII ст. рэшткі Замкавай царквы канчаткова засы­ пал! зямлёю і над імі была пракладзена маставая, што, дарэчы, выратавала яго ад далейш ага разбурэння. У 1993 г. у гонар храма на беразе Свіслачы бы ў створаны невялікі мемарыял — з плітак быў выкладзены яго контур і ўстаноўлены памятны знак, прысвечаны 200-годдзю Мінскай епархіі.

Акрамя Мінска, раманскія храмы верагодна ўзводзіліся і ў іншых гарадах Беларусі. Так, дзякуючы Іпацьеўскаму летапісу, вядома, што адначасова з узвядзеннем “валынскіх вежаў” у Брэсце і Камянцы былі пабудаваны і мураваныя храмы. На жаль, Камянецкая Благавешчанская царква была разбурана яшчэ ў сярэдневякоўі, а рэшткі царквы св. Пятра ў Брэсце знішчылі ў XIX ст. пры будаўніцтве крэпасці. Гэтыя два храмы былі ўзведзены ў тэхніцы балтыйскай муроўкі з вялікапамернай цэглы. Хутчэй за ўсё яны былі крыжовакупальнымі храмамі з трыма апсідамі. У Іпацьеўскім летапісу адзначаецца таксама і будаўніцтва князем Войшалкам у XIII ст. яшчэ аднаго мураванага храма ў в. Лаўрышава пад Навагрудкам, але яго сляды пакуль не знойдзены.

Падводзячы выснову развіццю айчыннага мураванага культавага дойлідства ў XI—XIII стст., можна адзначыць, што пранікненне на беларускія землі раманскіх традыцый паклала пачатак новай архітэктурнай традыцыі, пры якой мясцовыя дойліды выкарыстоўвалі асобныя элементы разнастайных стыляў і пераймалі прагрэсіўныя будаўнічыя навыкі розных школ. Такі падыход існаваў у Беларусі і ў далейшым,што прывяло да з ’яўлення унікальных помнікаў архітэктуры сусветнага значэння.

6.4. Раманскае мастацтва Бедарусі

Найболып яскравай тэндэнцыяй раманскага стылю ў жывапісу і скульптуры было імкненне адлюстраваць магутнасць і веліч Бога, з чым было звязана пашырэнне выяў Страшнага Суда. Тагачасныя фрэскавыя кампазіцыі былі строга сіметрычны. Пры гэтым фігура Хрыста заўсёды дамінавала над астатнімі, значна пераўзыходзячы іх па памерах. Больш свабодны і дынамічны характар мелі апавядальныя фрэскавыя цыклы на біблейскія сюжэты.

Як ужо адзначалася, характэрнай адметнасцю раманскага стылю ў мастацтве былі шматлікія адыходы ад рэальных прапорцый (празмерна вялікія галовы, маленькія ногі і рукі). Падобнае парушэнне прапорцый было выклікана жаданнём падкрэсліць асобны жэст і вылучыць індывідуальныя рысы персанажаў. Што ж датычыцца адзення, то яго паказвалі даволі схематычна, канцэнтруючы ўвагу гледача на маральных і духоўных каштоўнасцях вобразаў. Щадат

70

__^вагі звярталася на арнамент. які складаўся з геаметрынных Фі- г у р альбо матывау з сЬ л о р ы і сЬаЎны. Пана^анне “звярынага стылю” з ’яўляецца яшчэаднбй ягсТхарактэрнай прыкметай, хаця і паходзіць сваімі каранямі з часоў язычніцтва. Аналізуючы тагачасную тэхніку жывапісу, трэба адзначыць адсутнасць полутаноў і дамінаванне яркіх насычаных фарбаў, часта падзеленых паміж сірэой'чорнымі лініямі.

БІ^арусУрямянпкі гт'ы.тгУ у мастацтве стаў адчувацца ўжо ў ГХІІ ст. У дасягнуў найвышэйшага развіцця у XIII ст.. У айчынным фрэскавым жывапісу раманскія традыцыі праявіліся ў роспі- ~сахІІятніцкай царквы Бельчыпкага манастыра пад Полаіжам. У Фрасцы ўсе фігуры былі размешчаны на адной лі_ніі, над якой уздымалася толькі галава юнага Хрыста.што падкрэслівала значнасць менавіта гэтага персанажа. У фрэсцы “Рас- ~крыжаванне” таксама прасочваюцца раманскія рысы — фігурьГ Маці Боскай і апостала Іаана, размешчаныя па адзін бок крыжа, былі значна паменшаны і быццам аддалены ад гледача. Акцэнт тут рабіўся на крыжы, у параўнанні з якім нават цела Хрыста здавалася зменшаным. Драматызм моманту падкрэсліваўся напісаным ў вельмі экспрэсіўнай манеры тварам Хрыста. Такім чынам, хоць візантыйскі канон жывапісу і дамінаваў у Беларусі, але раманская тэндэнцыя да манументальнасці вобразаў таксама прысутнічала. Мелі раманскія рысы і фрэскі Полацкага х рама-паха- вальні, што быў узведзены ў ХТГ~ст’, поЬ ачзС паса-Е ф расш -'' неўскай царквой. Захавалася толькі некалькі фрагментаў выяў святых і асобныя элементы арнаменту. Можна меркаваць, што роспісы гэтага храма мелі насычаную афарбоўку і выразныя лініі контураў. Асаблівая ўвага ўдзялялася тварам святых, што павін_дНа было, сведшзшь.дра эмацыянальнае напружанне" воёразаў.

Значны ўплыў аказау раманскі стыль і на р а зв іі^ ^ ш іж ш ш - гуавюуы. якой была ўласціва манументальнасць кампазіцыі. Так, знакамітае 'Ду.раўскае евангеллЦ, створанае пад візантыйска-кі- ёў$йм уплывам,па свайму аздабленню вельмі падобна на тагачасныя еўрапейскія творы (Рэймскае евангелле). Звяза_ны з Беларуссю і^другі вядомы дакументальны помнік —с Трырскае\

mnzejufie. У XI ст. яно належыла польскай прынцэс'ё Гертру- ^зе, якая падаравала евангелле сваймў'сыну Яраполку (тураўскі князь у 1078— 1086 гг.). Па жаданню Яраполка гэты твор быў ^ дапоўнены пяцю мініяцюрамі, з я'кіх найболып цікавыя “Карана-

ванне Яраполка” і “Апостол Пётр з групавым партрэ-

:

там сям’і Яраполка”, выкананыя ў рэчышчы раманскай

1

""культурнай традыцыі.

I

« На жаль, тагачасныя скульптуры, якія Ўпрыгожвалі

 

зфамы і княжадкія палацы, выраблядіся пераваж наТдрэ-

. ва і ў болыхіасці ые дайшдІ>да-.наш-ых,.дзён. .Захавалася далью вьіява Хрыста з кампазіцыі

^б гч ы Глшбоцкага раёпд^ Суровасць вобраза, манументальнасць і

Лаканізм выразйых сродкаў прыдаюць ёй падабенства з аналагічнымі еўрапейскімі раманскімі творамі.

\Хаеад*тэд&нындля раманскага стылю пысы маюць а§раЗ'КІ-.з__ ^ ІХолацка4“Св. Канст анцін і Алёна”, з М1нска~пСв. Мікола і Стэ-

фам^„Ларэ% Б^’ З 'выявай лучніка з Турава. Ўсім ім уласцівы -Значныя дыспрапорцыі ў перадачы чалавечых фігур, хаця індывідуальныя рысы твараў паказаны даволі дакладна. У полацкім абразку раманскі стыль праявіўся ў агульнай трактоўцы прыземістых фігур, падкрэсленай лінейнасці кампазіцыі і характэрнай перадачы складак адзення. Формы імператарскіх карон таксама маюць падабенства з еўрапейскімі. Абразок з Мінска датуецца першай паловай XIII ст. Змешчаныя тут святыя былі вельмі папулярнымі ў Беларусі — Мікола абараняў ад хвароб, а Стэфан ахоўваў падарожнікаў. У гзтым творы адчуваецца як раманскі, так і візантыйскі ўплыў. Да таго ж тут прысутнічаюць і мясцовыя традыцыі з рэалістычнай трактоўкай вобразаў святых.

У дэ^араты ущ ,^щ щ ^адны м м а с т а щ ^ д д щ у pa- . манскіх традыцый адчуваецца ў пашырэнні “звярынага стылю” з выявамі рэальных ці фантастычных жывёл (кітаврас, птушка-сі- рын). У Нацыянальным музеі ў Мінску захоўваецца шэраг рэчаў паўсядзённага ўжытку з праявамі “звярынага стылю” — вухачыстка з выявай сабакі, накладка на зброю з малюнкамі жывёл, амулет-конік, паясны кручок з галоўкай коніка і г.д. У час раскопак Мінскай Замкавай царквы ў 1951.„г%было_ выяўлена дзіцячае пахаванне, каля якога знайпілі залаты бранзалет вагой 75,5 г. Сплецены з дроту,ён дакончваўся дзвюма стылізаванымі пад жывёл галоўкамі. Вырабы ў “звярыным стылі” былі знойдзены таксама пры раскопкахУГураваУВаўкавыска і^Лукомля (выявы аленя, рысі, воўка). Аказаў уплыў раманскі стыль і на выраб шахматных фігурак, дзе маецца адчувальная дыспрапорцыя целаў, але пры гэтым захоўваецца пільная увага да індывідуальнасці твараў і асобных дэталяў адзення.

Вельмі актыўна садзейнічаў распаўсюджанню ў Беларусі ра- манскага-стьілю імпар,т»- ма.стацкіх вырабаў з Еўропы. На дзядзінцы Мінска знойдзена частка лыжкі длй"прычасця, прывезеная з Францьй. Вянчае яе статуарная'касцяная фігурка мужчы- " " ~ ны ў заходнееўрапейскім аддзенні, падпаясаным шырокім поясам ці рамнём. У Гродзенскай Каложскай царкве..быу знойдзены бронзавы вадаліў (рукамыйнік) у выглядае коннага рыцара з Саксоніі. У Ваўкавыску вельмі арыгінальнай знаходкай з’яўляецца наверша, выразанае з мар-

72

жовай косці ў выглядзе скульптурнай галавы ільва вышынёй 3,8 см, якое мае застрашальны выгляд. У раскрытай пастцы леў трымае чалавека сталага ўзросту, апранутага ў аддзенне заходнееўрапейскага арыстакрата XI—XII стст. 3 тыльнага боку наверша змешчана выява ^ а л адога феадалэ> ў падобным адзенні, які сядзіць на троне. Магчыма нав&т,'інто гэта адзін і той жа чалавек, але ў розныя часы жыцця. Па тэхніцы апрацоўкі косці можна меркаваць, што гэта наверша было прывезена з поўдня Германіі. '■

Такім чынам, раманскі стыль стаў важным этапам першапачатковага складвання арыгінальнага сярэдневяковага еўрапейскага мастацтва і архітэктуры. Пры гэтым еўрапейскі ўплыў прыдаў значны творчы імпульс для далейшага развіцця беларускай культуры. Раманскі стыль яшчэ доўгі час адчуваўся ў Беларусі. Такія характэрныя рысы стылк>, як манументальнасдь будынкаў, паўцыркульныя плоскія нішы,ар'кі і завяршэнні ваконных праёмаў, балтыйская муроўка, былі ўласцівы шэрагу айчынных помнікаў нават у пачатку XVII ст.

Кантродьныя пытанні і заданні

1.Вылучыце характэрныя рысы раманскага стылю і яго адметнасці ў Беларусі.

2.Прааналізуйце адметнасці першых айчынных мураваных

вежаў.

3.Адзначце прычыны слабага ўплыву стылю на айчыннае культавае дойлідства.

4.Пакажыце праявы раманскага стылю ў беларускім мастацтве.

Аітаратура

Вы соцкая Н.Ф. Скульптура и резьба Беларуси X II— XVIII вв. Мн., 1998.

Загорульский Э.М. Древнейший храм Минска. Мн., 1993. Краўцэвіч А.К. Гарады і замкі Беларускага Панямоння XIV—

XVIII

стст. Мн., 1991.

 

 

Куш нярэвіч A.M. Культавае дойлідства

Беларусі

XIII—

XVI

стст. Мн., 1993.

 

 

Трусов О.А. Памятники монументального

зодчества

II

Белоруссии XI—XVII вв. Мн., 1988.

 

 

73

Глава 7

ПОМНІКІ ГОТЫКІ У БЕЛАРУСІ

7.1. Паходжанне стылю. Характэрныя рысы

Развіццё матэрыяльнай і духоўнай культуры ў сярэдневяковай Еўропе прывяло да значнага ўдасканалення тэхнікі будаўніцтва і сродкаў выяўленчага мастацтва. Менавіта гэты фактар дазволіў навукоўцам у XIX ст. вылучыць два асноўных стылявых напрамка ў гісторыі сярэдніх вякоў. Першы з іх быў абумоўлены дамінаваннем раманскага стылю, а другі вядомы пад назвай “гот ыка”. Гэты тэрмін паходзіў ад італьянскага слова “gotico”,Ba ўжытак яго ўвялі яшчэ гуманісты эпохі Рэнесанса. Згодна іх меркаванням, такім чынам падкрэслівйліся архаічнасць і варварская сутнасць сярэдніх вякоў,бо плямёны готаў, насяляўшыя Еўропу ў першыя стагоддзі нашай эры, лічыліся ўзорам дзікасці і нецывілізаванасці ў параўнанні з антычным Рымам.

УЗаходняй Еўропе гатычны стыль пачаў складвацца ў XII ст.

уФранцыі і дасягнуў свайго росквіту ў XV—XVI стст., калі іс-

навала так званая “палымяная” готыка з павышанай дэкаратыўнасцю. У Беларусі даследчыкі вылучаюць раннюю (канец XIII—першая палова XIV ст.) і познюю (сярэдзіна XIV—першая палова XVI ст.) готыку.

У цэлым готыка, як і раманскі стыль, развівалася ў рэчышчы феадальнай сістэмы, дзе архітэктура па-ранейшаму захоўвала пераважна крэпасны ці культавы характар. Разам з тым з ’яўленне новага стылю сведчыла пра змены ў сярэдневяковым грамадстве. Усё большы ўплыў пачалі адыгрываць свецкія колы грамадства, што прывяло да развіцця жыллёвага і грамадзянскага будаўніцтва. Складваліся цэлыя гарадскія ансамблі, дзе спалучаліся свецкія, культавыя і абарончыя збудаванні. Фарміраваўся і но­

вы гарадскі цэнтр — рынкавая плошча, ад якой разыходзіліся вуліцы, забудаваныя двух- і пяціпавярховымі жылымі будынкамі з высокімі франтонамі. Пад уплывам готыкі ўдасканальваліся і фартыфікацыйныя збудаванні. Гарады абносіліся магутнымі сценамі з высокімі вежамі.

74

Разглядаючы характэрныя адметнасці гатычнага стылю, папершае,неабходна адзначыць складванне новай каркаснай канструкцыі будынкаў, якая дазволіла пераадолець масіўнасць і прыземістасць раманскіх пабудоў, значна аблегчыць сцены і зводы,а таксама істотна пашырыць аб’ём. Новы канструкцыйны прынцып заключаўся ў стварэнні каркаса з камянёў і ўнутраных слупоў, што пераходзілі ўверсе ў стрэльчатыя аркі нервюраў тонкага крыжовага скляпення, цяжар ад якога перадаваўся на падтрымліваючыя сцены контрфорсы. У выніку істотна змяніўся знешні выгляд будынкаў. Аркі, а таксама завяршэнні ваконных і дзвярных праёмаў атрымалі стрэльчатую форму. Храмы значна павялічылі свае памеры і сталі больш вытанчанымі і ўзнёслымі, што як бы адлюстроўвала імкненне душы на неба з адрывам яе ад зямных праблем. Буйныя саборы таго часу разглядаліся ў якасці вышэйшага ўзору спалучэння архітэктуры і выяўленчага мастацтва, што павінна было эмацыянальна ўздзейнічаць на вернікаў праз прастору храма, накіраванасць да нябёсаў яго вежаў і зводаў, насычаныя ўнутранай дынамікай скульптуры, ірэальныя светацені ад вітражоў.

Па-другое, значныя змены адбыліся ў сярэдневяковым мастацтве, дзе паглыбіўся і ўскладніўся сінтэз розных яго кірункаў, што садзейнічала пашырэнню колькасці сюжэтаў. Тут па-ранейшаму дамінавала рэлігійная тэматыка з прызнаннем панавання ў свеце вышэйшых цзацыяна.пьных сіл, але асноўным відам выяўленчага мастацтва стала скульптура,якая зноў пасля антычнасці з’явілася на фасадах і алтарах культавых пабудоў. Пры гэтым застыласць раманскіх статуй змянілася д^онамічнай рухомасцю постацей з выразным рытмам драпіровак. СкулШту^энаё-’’"іздабленне храмаў уключала сцэны з Святога Пісання, выявы фантастычных жывёл (хімер),свецкія скульптурный кампазіцыі з жыцця рамеснікаў і сялян. З ’явіліся ў храмах таго часу і створкавыя алтары, дзе пазалочаныя скульптуры змяшчаліся ў цэнтры, а рухомыя бакавыя част­ ью распісваліся. Пры гэтым захоўвалася’парушэнне прапорцыйча-

лавечага цела з пэўнай выцягнутасцю форм.

Готыка ў Беларусі таксама мела свае асаблівасці. Яе шырокае распаўсюджанне__хуз^ пачалося з канца XIV ст., а ў ранейшых йомнійжгеўстракаліся толь1Д^Г0бныя~рысьі стылю (стрэль­ чатыя аркі і нервюрныя скляпенні). Сярод прычын запозненага прыходу готыкі на беларускія землі можна назваць адсутнасць непасрэдных сувязяў з Заходняй Еўропай, войны з крыжакамі і феадальнўю раздробленасць. У выніку на беларускіх землях гатычныя замкі і храмы мелі абарончы ха­ рактер з лаканічным знешнім дэкорам,а адзіным прыкла-

дам “пальщянай готыш” v BKJI

стаў касцёл св. Ганны ў

,-Щп.ьт (канец'1Г9'~~с1\)Г"*"^

,

Акрамя таго, на айчыннае дойлідства XIV—XVI стст. аказвалі ўплыў яшчэ візантыйскія, раманскія і мясцовыя архітэктурныя традыцыі. Да таго ж усё большае значэнне з цягам часу набывалі ідэі Адраджэння. У выніку, калі ў Заходняй Еўропе мяжа паміж раманскім стылем і готыкай, готыкай і рэнесансам прасочваецца даволі дакладна, то ў Беларусі нават у XVII ст. усе азначаныя стылі разам адчуваліся ў архітэктуры і мастацтве. Дзякуючы гэтаму, айчынныя помнікі готыкі набылі непаўторны каларыт і сусветную мастацкую каштоўнасць.

7.2.Удасканаленне айчыннага замкавага дойлідства ў X IV — XVI стст.

Найболын ранняй праявай готыкі ў Беларусі можна лічыць асобныя архітэктурныя элементы Камянецкай вежы. Так, над верхнім ярусам захаваліся рэшткі кулаЗШі5га~завяршэння каркаснай канструкцыі, з прычыны наяўнасці якой байніцы гэтага паверха мелі стрэльчатую форму (астатнія — паўцыркульную). Разам з тым шырокае выкарыстанне гатычнага стылю распачалося толькі пасля пачатку ўзвядзення ў Беларусі мураваных замкавых комплексаў.

Тэрмін “замак” паходзіць ад слова “замыкаць” і пад ім разумеюць добраўмацаваны абарончы комплекс, які выконваў функцыі рэзідэнцыі феадала. Іх з ’яўленне ў Беларусі звязана з ускладненнем грамадскіх адносін, калі старая планіроўка горада з дзядзінцам, вакольным горадам і пасадам перастала адпавядаць змяніўшымся абставінам. З ’явілася патрэба ў невялікіх, але магутных мураваных цытадэлях, якія б кантралявалі цэлыя акругі. Узорам для іх сталі крыжацкія замкі ў Прыбалтыцы. Па кампазіцыі яны адносіліся да тыпу “кастэляў”. што ў перакладзе з французскай мовы азначае нев.ялікі замкавы комплекс- У Беларусі іх будаўніцтва адбывалася па за?адў'Іял!кага князя Гедыміна.

У пачатку XIV ст. замак-кастэль узводзіўся ў в„ Куэва Смаргонскага раёна. Ён быў размешчаны на штучна створаным насыпе ў сутоцы рэк Крэвянка і Ш ляхцянка і ў плане нагадваў чатырохвугольнік (85x109x72x97 м). Яго сцены таўшчынёй 3 м і вышынёй 13 м мелі каменную аснову і цагляную баявую галерэю ўверсе. Дзве вежы замка былі размешчаны па ды ягааадіі ўзведзены пазней за сцены. Даўночная пяціпавярховая “Кня-

ж аская” вежа-данжон выступала за агульны перыметр і мела вялікія памеры (18,7x17 м). Уваход у яе быў магчымы толькі з баявой галерэі. Верхнія ярусы адводзіліся пад княжаскія пакоі і мелі вялікія ваконныя праёмы са стрэльчатымі завяршэннямі. Другая чатырохпавярховая “Ма-

76

лая” вежа (11x10,7 м) была прыбудавана да сцен знутры. Пасля Гедыміна Крэўскі замак належыў Альгерду і Ягайле. У 1382 г. па загаду апошняга тут быў забіты вялікі князь Кейстут. У 1385 г. у замку заключылі Крэўскую унію. У 1503— 1506 гг. яго асаджалі крымскія татары, а ў 1519 г. штурмам узялі маскоўскія войскі. У далейшым замак страціў стратэгічнае значэнне і прыйшоў у заняпад. У гады першай сусветнай вайны лінія фронту праходзіла праз Крэва, і замак быў разбураны рускай артылерыяй. Нягледзячы на гэта, яшчэ і зараз .уКрэве захаваліся вялікія фрагменты сцен і рэшткі вежаў. У 1320 г. замак-кастэлъ быў узведзены ў Лідзе.

Ён таксама размяшчаўся на штучным насыпе, быў абкружаны балоцістымі берагамі рэк Лідзеі і Каменкі, а ў плане нагадваў няправільны чатырохвугольнік (93,5x83,5x80x84 м). Яго сцены, складзеныя з валуноў, мелі вьішыню 12 м і таўшчыню да 2 м. У верхняй іх частцы знаходзілася цагляная баявая галерэя з байніцамі праз кожныя 2,4 м. Адметнасцю замка бы лотое, што дыяганальна пастаўленыя вежы тут не былі вынесены за агульны перыметр. Паўднёва-заходняя квадратная ў плане вежа (11,Зх 11,3 м) будавалася разам з замкам, а паўночна-усходнюю ўзвялі толькі ў канцы XIV ст. Яна мела большыя памеры (12x12,5 м) з таўшчынёй сцен 3 м і прыкрывала галоўны ўваход у комплекс. Апошні быў выкананы ў выглядзе паўсядзённай Малой брамы шырынёй 2,5 м і вышынёй 3 м і параднай Вялікай брамы, шырыня якой дасягала 4;5 м, а вышыня — 6 м. Лідскі замак прыкрываў ад крыжакоў Навагрудак, а таму неаднаразова штурмаваўся рыцарамі. Ужо ў 1384 г. яны ўзялі яго прыступам, але наступныя аблогі ў 1392 г. і 1394 г. замак вытрымаў. У далейшым яго некалькі разоў захоплівалі

77

казакі і рускія войскі, а ў пачатку XVII ст. шведы ўзарвалі замкавыя вежы. 3 1982 г. праводзіцца рэстаўрацыя Лідскага замка і зараз большая частка работ ужо завершана.

Наяўнасць у Беларусі ш эрагу замкаў-кастэляў усё ж не магла стрымаць бесперапынныя напады крыжакоў, якія сталі пагражаць буйным гарадам рэгіёну. Гэта прывяло да ўдасканалення і іх абарончых умацаванняў. У часы князя Вітаўта (1398— 1402) гатычны замак быў узведзены ў Гродна. У плане ён паўтараў абрысы папярэдняга дзядзінца і меў форму няправільнага трохвугольніка (120x90x70 м). За макжеў.дяц-ь^вежаўтсярод якіх былі старая вежа XIII ст., вежа-брама і яшчэ тры квадратныя ў плане вежы. Істотна былГ"перабудаваны сцены XII ст. — іх таўшчыня дасягала 3 м, а зверху з ’явілася баявая галерэя. Пры гэтым зроблены яны былі з двух радоў каменя, прастора паміж якімі запаўнялася забутоўкай. Меўся ў замку і двухпавярховы мураваны палац (45x15 м),які быў прыбудаваны да крапасной сцЯЖіТ~3”вонкавага боку вежы сцены і палацбьШ'"ўкгацаваньі йонтрфорсамі. Ад горада замаіГаддз'яляЗ^СЯ' 50-тднтровк т ^ровам, тіріаз 'які ‘быу перакінуты пад^ёьшьцдост. Перад ім, на месцы былога вакольнага горада, быў утвораны Ніжні замак. Пасля перамогі над крыжакамі ў XV ст. Гродна не страціла свайго важнага значэння, што было звязана з удалым геаграфічньШ месцаЗНН-"' ходжаннем на палове шляху з Кракава ў Вільню. Дзякуючы гэтаму Гш дзенскі замак пераўтварыўся ў адну з вялікакняжаскіх рэзідэнцый, якая ў XVI ст. была значна перабудавана" ў"'еТйлі рэнесансу. Да нашага часу ад замка Вітаўта захаваліся фраг­ менты сцен, рэшткі падмуркаў палаца і вежа-брама.

Яшчэ адзін знакаміты замак-дзядзіней знаходзіўся ў Навагруд­ ку. У папярэднім раздзеле адзначалася, што ў 1394 г. крыжакі значна пашкодзілі тутэйшы драўляны замак з мураванай ве- жай-брамай. У выніку гэтага да 1410 г. тут праходзілі значныя будаўнічыя работы, якія можна лічыць першым этапам узвядзення Навагрудскага гатычнага замка. За гэты час драўляныя ўмацаванні паступова замяняліся на мураваныя. Перабудаваная ^“Шчы- 'рўкаіііэыла квадратнай у плане (11,4x11,4 м), мела пяць паверхаў, вышыню 25 м з таўшчынёй сцен каля 2,7 м. Яе сцены праразалі вузкія байніцы, а ўнізе знаходзілася вялікая брама. Ва ўсходнім куце комплексу была ўзведзена трохпавярховая Касыёльная вежа (9x9 м). На адваротным баку крэпасці з ’явіліся трохпавярховыя

Малая Брама (8x10 м) і Посадская вежа (7,7x7,7 м). Паміж сабой гэтыя чатыры вежы злучаліся цаглянай сцяной агульнай працягласцю болып 180 м. Акрамя таго, на ўсходнім схі-

ле ўзгорка

над крыніцай пабудавалі Калодзежную^ вежу

(8x8 м),якая

21-мятровай сцяной была звязана з замкам.

78

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]