Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Samusik_A_F_-_Pomniki_gistoryi_i_kultury_Belar

.pdf
Скачиваний:
319
Добавлен:
20.02.2016
Размер:
7.18 Mб
Скачать

імя

вядомага славянскага асветніка. Складзена яна была ў

IX

ст. і яе асновай стаў візантыйскі алфавіт, адкуль запазычылі

24

літары, а яшчэ 19 былі створаны для перадачы гукаў непа-

срэдна славянскай мовы.

 

Першымі мясцовымі дакументальнымі крыніцамі, якія дай-

шлі да нас з часоў старажытнабеларускіх княстваў, былі лет а- пісы (гістарычна-літаратурныя творы з пагадовым апісаннем падзей). Вытокі летапісаў знаходзіліся ў славянскіх вусна-паэтыч- ных паданнях пра гістарычнае мінулае. Акрамя гэтага, вялікі ўплыў на іх стварэнне аказвала перакладная гістарычная проза. Уласціва летапісам і пэўная тэндэнцыйнасць у падачы матэрыялу, што было выклікана залежнасцю аўтараў ад мясцовых уладароў. Паводле жанравай структуры большасць з іх з ’яўлялася зводамі, якія аб’ядноўвалі кароткія дзелавыя запісы, гістарычныя апавяданні і аповесці, а таксама розныя дакументы і літаратурныя творы, запазычаныя з іншых крыніц.

Найбольш вядомы тагачасны летапіс — “Аповесць м інулы х гадоў’’ (Кіеў, пачатак XII ст.), які быў напісаны манахам Кіе- ва-Пячэрскай лаўры Нестарам на аснове больш ранніх крыніц. Пазней ён стаў амаль абавязковым кампанентам большасці з летапісных зводаў. У творы апісвалася гісторыя ўсходніх славян: іх паходжанне, рассяленне ва Усходняй Еўропе, норавы і звычаі. У датаванай частцы твора ў пагадовай форме выкладалася гісторыя старажытнарускіх княстваў за 852— 1110 гг. Менавіта гэты летапіс прывёў найбольш раннія звесткі пра Полацк,Мінск,Віцебск, Тураў, Пінск, Брэст і іншыя беларускія гарады. Змешчаныя тут гістарычныя аповесці данеслі да нас яскравыя вобразы полацкага князя Рагвалода і яго дачкі Рагнеды, знакамітага кня­ зя Усяслава Чарадзея.

У XII—XIII стст. складаўся Полацкі летапіс, але ён да нашых дзён не захаваўся.

Сярод іншых летапісаў сусветную вядомасць атрымаў Радзівілаўскі летапіс, асаблівую каштоўнасць якому надавалі 617 каляровых мініяцюр,тэматычна звязаных са зместам. Да нас дайшоў толькі адзін яго спіс канца XV ст., зроблены ў Смаленску. Да сярэдзіны XVII ст. ён знаходзіўся ў Нясвіжскім архіве Радзівілаў, якія пазней падаравалі яго Кёнігсбергскай бібліятэцы, адкуль у XVIII ст. летапіс быў вывезены ў Расію.

Акрамя летапісаў, да дакументальных помнікаў гэтага перыяду трэба аднесці евангеллі, якія таксама перапісваліся ма­ нахам!. Евангелле (ад грэч. — добрая вгстка) — гэта агульная назва першых чатырох гістарычных кніг Новага Запавету пра зямное жыццё і вучэнне Ісуса Хрыста (ад Матфея, Марка, Лукі, Іаана). Самым старажытным у Бе-

19

ларусі лічыцца Тураўскае евангелле XI ст. Тэкст размешчаны ў парадку царкоўных чытанняў па нядзелях на ўвесь год і ўпрыгожаны ініцыяламі ў візантыйскім геаметрычным стылі. У канцы XI—пачатку XII ст. было напісана Мсціслаўскаг евангелле, каштоўная вокладка для якога была зроблена ў Канстанцінопалі. Сярод твораў канца XII—XIII ст. вылучаюцца Полацкае і Аршанскае евангеллі, упрыгожаныя мініяцюрамі, рознакаляровымі застаўкамі і ініцыяламі.

Сярод іншых дакументальных помнікаў XII ст. нельга не адзначыць “Жыціе Ефрасінні Полацкай”, якое зараз захоўваецца ў Пецярбургу, а таксама пропаведзі, малітвы, павучанні і прытчы вядомага беларускага асветніка епіскапа Кірылы Тураўскага.

Асобнае месца сярод дакументальных помнікаў гэтага перыяду займаюць берасцяныя граматы. 3 прычыны дарагавізны пергаменту берасцяной карой звычайна карыстаўся просты на­ род пры дзелавой паўсядзённай перапісцы. У Беларзда падобныя граматы знойдзены ў Віцебску і Мсціславе,яа гаворка ў іх ідзе пра продаж адзення, жыта і пшаніцы.

З ’яўленне ў Беларусі значнай колькасці разнастайных даку­ ментальных помнікаў прывяло да ўзнікнення і спецыяльных сховішчаў для іх захоўвання. У XI ст. з’явіліся першыя айчынныя бібліятэкі, дзе знаходзіліся летапісы, граматы і свецкая перакладная літаратура. Дакладна вядома пра існаванне падобнага сховішча ў Полацкай Сафіі.

Такім чынам, у IX—XII стст. пачалося складванне першых айчынных дакументальных помнікаў, якія ў далейшым сталі важнейшымі крыніцамі па гісторыі зараджэння дзяржаўнасці на беларускіх землях і мінулага старажытнабеларускіх княстваў.

2.2. Дакументальныя помнікі Беларусі другой паловы XIII— XVIII ст.

Утварэнне Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ) прывяло да значных змен у геапалітычным становішчы Усходняй Еўропы. Аб’яднанне старажытнабеларускіх княстваў з язычніцкімі плямёнамі Прыбалтыкі дазволіла ім на роўных супрацьстаяць тата­ рам і крыжакам. Дакладнае ўяўленне аб тых часах можна скласці пераважна па дакументальных крыніцах. На жаль, Навагрудскі

і Пінскі летапісы таго перыяду таксама не захаваліся, але Галіцка-Валынскі летапіс XIII ст. падрабязна апісвае тагачасныя падзеі ў Беларусі. Менавіта тут змешчана унікальная інфармацыя па гісторыі Пінска, Брэста і Навагрудка,даюцца звесткі пра заснаванне Лаўрышаўскага манастыра і будаўніцтва Камянецкай вежы. Пры гэтым, аднак,

20

падзеі ў творы паказаны з пункту погляду галіцка-валынскіх князёў, якія спрабавалі захапіць Заходнюю і Цэнтральную Беларусь, а таму часта ваявалі з Навагрудкам.

Пэўную цікавасць прадстаўляюць і тагачасныя замежныя хронікі. У першую чаргу гэта так званыя крыжацкія хронгкі, якія складаліся ў Прыбалтыцы ў XIII—XIV стст. Сярод іх мож ­ на назваць “Хроніку” Генриха Латвійскага (1224— 1227),'“Хроніку Прускай зямлі" П. Дусбурга (1326) і “Хроніку Лгвоніі” Г. Варт - бурга (1378). Ва ўсіх гэтых творах падрабязна распавядаецца пра крыжацкія паходы ў Беларусь. Пры гэтым змешчаная тут інфармацыя дазваляе скласці дакладнае ўражанне аб абарончых збудаваннях Гродна, Навагрудка, Ліды, Крэва, Брэста, паказвае гісторыю цяжкай барацьбы нашых продкаў з еўрапейскімі рыцарамі.

Пасля ўтварэння ВКЛ летапісанне ў Беларусі набыло новае развіццё. З ’явілася неабходнасць у стварэнні агульнадзяржаўных летапісаў, дзе гісторыя Беларусі,Літвы і Украіны адлюстроўвалася з пункту погляду заканамернасці іх аб’яднання ў адзіную краіну. Першымі агульнадзяржаўнымі летапісамі сталі “Летапісец вялікіх князёў літ оўскіх” (1430) і Беларуска-літоўскі летапіс (1446), складзеныя ў Смаленску манахамі з асяроддзя мясцовага епіскапа Герасіма, прыхільніка вялікага князя Вітаўта. У гэтых творах паслядоўна апісваліся падзеі IX—XV стст. Пры гэтым асноўная інфармацыя падавалася такім чынам, што пераемнасць Кіеўскай Русі і ВКЛ станавілася відавочнай. Шмат увагі тут надавалася і асобе Вітаўта, прычым падкрэсліваліся яго таленты палкаводца і дыпламата.

У XVI ст. ідэі агульнадзяржаўнага патрыятызму ў ВКЛ значна ўзмацніліся, што было звязана з актывізацыяй войнаў з Масквой. Пры гэтым летапісы ўсё больш белетрызаваліся,а ў змест усё часцей уключаліся вусна-паэтычныя легенды і паданні. У 1520-я гг. у Вільні была створана “Хроніка Вялікага княст - ва Літоўскага і Ж амойцкага”, дзе давалася гісторыя ВКЛ ад легендарнага князя Палемона да Гедыміна. У яе аснову была пакладзена легенда пра высокароднае паходжанне літоўскіх князёў і шляхты ад знаці старажытнай Рымскай імперыі часоў імператара Нерона. Дадзены твор утрымліваў важную інфар-

мацыю па гісторыі беларускіх зямель, але

гісторыя часам трак-

тавалася даволі адвольна і нават скажона

— у хроніцы сцвяр-

джалася, што Ефрасіння Полацкая ў канцы свайго жыц-

|

ця пераехала ў Рым, дзе прыняла каталіцтва і пабудава-

,11

ла касцёл. У канцы твора была змешчана “Аповесць пра

Иу

Жыгімонта і Барбару Радзівіл”, дзе

распавядалася пра

ііні

каханне і тайнае вянчанне вялікага

князя літоўскага,

 

21

караля Польшчы Жыгімонта II Аўгуста і прыгажуні Барбары Радзівіл.

Яскравай праявай у Беларусі гуманістычных ідэй Рэнесанса стала дзейнасць нашага знакамітага суайчынніка Ф. Скарыны, якіў1517 — 1519 гг. уП разе надрукаваў 23 кнігі Старога Запавету, а потым у Вільні выдаў “Малую падарожную кнгжыцу”

(1522) і “Апостал” (1525). Вынікам дзейнасці першадрукара ста­ ла лідэрства Беларусі ў кнігавыдавецкай справе ўсходніх сла­ вян. Менавіта на беларускіх землях у другой палове XVI—па- чатку XVII ст. дзейнічалі буйнейшыя друкарні ВКЛ. Сярод найбольш важных тагачасных кірылічных выданняў трэба адзначыць “Кат эхізіс” С. Буднага (1562, Нясвіж) і “Евангелле" В. Цяпінскага (1580, в. Цяпіна Чашніцкі раён).

Яшчэ адным сведчаннем Рэнесанса стала з ’яўленне ў Беларусі героіка-эпічных паэм мясцовых аўтараў. Адным з пачынальнікаў гэтай літаратурнай традыцыі ў BKJI быў М. Гусоўскі, які ў 1523 г. выдаў у Кракаве паэму “Песня пра зубра”. Змест твора быў заснаваны на асабістых назіраннях, уражаннях і перажываннях аўтара і вызначаўся арыгінальнасцю і самабытнасцю. Зубр у паэме прадстаўляў алегарычны вобраз роднага краю, яго былой магутнасці. 3 вялікім мастацкім талентам апісваў М. Гусоўскі прыроду Беларусі і паляванне на зубра,гістарычна дакладна і праўдзіва падаў і ўславіў гераічнае мінулае нашых продкаў.

У XVII ст. адбыўся крызіс класічнага летапісання, які прывёў да з ’яўлення новых жанраў гістарычнай літаратуры.

Па-першае, шырокую папулярнасць набылі хранографы — своеасаблівыя гістарычныя энцыклапедыі, сярод якіх найбольшую вядомасць атрымала “Вялікая хроніка”. Паводле жанравай структуры гэта звод гістарычных аповесцяў і пагадовых запісаў розных аўтараў з гісторыі вялікай колькасці краін і народаў. Пачынаючы з апавядання пра стварэнне свету, хроніка падрабязна асвятляла гісторыю Старажытнай Грэцыі і Рыма, а так­ сама Блізкага Усходу. 3 еўрапейскай гісторыі тут асобная ўвага ўдзялялася імперыі Карла Вялікага. Вельмі дэтальна хранограф разглядаў гісторыю ўсходніх славян, дзе акцэнт рабіўся на мінулым Беларусі і Украіны. Акрамя фактычнага матэрыялу, прыводзілася шмат міфаў, легендаў і паданняў, што рабіла гэты твор займальным і цікавым для шырокіх колаў насельніцтва. У 1578 г. у Кракаве выйшла даршае выданне “Хронікі

Еўрапейскай Сарматыі” А. Гваньіні. Італьянец па паходжанні, ён працяглы перыяд служыў у BKJI, дзе нават займаў пэўны час пасаду каменданта Віцебска. У сваім творы ён даў шмат звестак па гісторыі і геаграфіі Беларусі, апісаў шэраг айчынных гарадоў.

22

Па-другое, крызіс традыцыйнага летапісання праявіўся ў пашырэнні цікавасці да жыцця асобных людзей. Вынікам гэтага стала ўяўленне дыярыуш аў, ці дзённікаў. Іх стваральнікамі былі прадстаўнікі шляхецкага і духоўнага саслоўя, а творы ўяўлялі сабой успаміны аб важных гістарычных падзеях, непасрэднымі сведкамі якіх былі аўтары. Адным з першых дыярыушаў у Беларусі сталі “Гістарычныя запіскі” Ф. Еўлашэўскага (другая палова XVI—пачатак XVII ст.), у якіх апісваліся падзеі Лівонскай вайны і працэс заключэння Люблінскай уніі. У першай палове XVII ст. быў створаны і “Дыярыуш ” А. Філгповіча. Сярод іншых тагачасных мемуараў трэба адзначыць успаміны князя М.К. Радзівіла Сіроткі,дзе ён распавядаў пра свае замежныя вандраванні (канец XVI ст.),а таксама мемуары Я. Цадроўскага у якіх апісваліся адметныя падзеі айчыннай гісторыі за 1617— 1682 гг.

Па-трэцяе, заняпад агульнадзяржаўнага летапісання прывёў да стварэння асобных гарадскіх ці сельскіх летапісаў. Так, у тэ­ ты час быў складзены Баркалабаўскі летапгс, дзе адлюстроўваюцца падзеі XVI ст., звязаныя з в. Баркулабава Быхаўскага раёна. Лёс гэтай невялікай вёскі паказваўся на фоне тагачасных гістарычных падзей, а аўтарам твора з ’яўляўся мясцовы праваслаўны святар Ф. Філіповіч. Аснову летапісу складалі ўласныя ўспаміны святара,ш то надавала твору рысы мемуараў. Тут адзначаліся вялікія памеры спусташэння беларускіх зямель у час Лівонскай вайны, давалася інфармацыя пра заключэнне Брэсцкай царкоўнай уніі, а таксама аб асобных населеных пунк­ тах Усходняй Беларусі з апісаннем іх абарончых збудаванняў і храмаў. У XVIII ст. С. Аверкам быў складзены Віцебскі летапіс. Ён грунтаваўся на больш ранніх летапісах горада і распавядаў пра яго гісторыю з часоў Кіеўскай Русі. Акрамя пагадовых запісаў з мінулага Віцебска, тут былі змешчаны асобныя звесткі з гісторыі ВКЛ іншых еўрапейскіх краін, а таксама спісы віцебскіх ваявод і членаў магістрату.

Акрамя летапісаў і хронік, важнымі дакументальнымі помнікамі Беларусі XVI—XVIII стст., безумоўна, з ’яўляліся і разнастайныя афгцыйныя дакументы. На першым месцы тут знаходзілася Метрыка BKJI (дзяржаўны архіў), ад якой да нашага ча­ су захавалася каля 600 кніг. Сярод змешчаных дакументаў былі даравальныя граматы, вялікакняжацкія прывілеі, сеймавыя пастановы, вопісы войск, перапісы асобных гарадоў, старостваў і эканомій, генеалагічныя кнігі, межавыя карты і інш. Вялікую каштоўнасць зараз прадстаўляюць інвентары з апісаннямі шляхецкіх і царкоўных уладанняў, якія складваліся ў Беларусі да XIX ст. Сюды заносілася падрабяз-

23

г

нае апісанне населеных пунктаў па вуліцах, агляд шляхецкіх сядзіб (жыллёвыя і гаспадарчыя пабудовы, іх архітэктура, планіроўка, інтэр’еры), звесткі аб размяшчэнні храмаў, млыноў, кузняў, пастаялых двароў і г.д. Часам у іх змяшчаліся планы маёнткаў і замалёўкі сялянскага жыцця. Толькі дзякуючы інвентарам, зараз можна прасачыць гісторыю некаторых айчынных замкаў і рэзідэнцый феадалаў на працягу стагоддзяў.

Акрамя дзяржаўных архіваў, у Беларусі існавалі і прыватныя сховішчы дакументаў. Сярод буйнейшых архіваў магнацкіх родаў вылучаліся зборы Радзівілаў, Сапегаў, Тышкевічаў і Хадкевічаў. Агульным для ўсіх прыватных архіваў з’яўлялася падрабязнае апісанне ўладанняў гаспадара. Калі улічыць той факт, што магнаты валодалі вялізнай колькасцю маёнткаў, фальваркаў і нават гарадоў па ўсёй Беларусі, то можна зразумець каштоўнасць гэтых матэрыялаў, дзе да таго ж дэтальна распісваліся адметнасці мясцовых ш эдэўраў свецкай і культавай архітэктуры, узведзеных на сродкі гаспадара. Дарэчы, цікавая інфармацыя аб культавых збудаваннях утрымлівалася і ў адяштарных архівах езуітаў у Полацку і Пінску, піяраў — у Лідзе, дамініканцаў — у в. Валынцы Верхнедзвінскага раёна.

Асобнае месца ў тагачаснай дакументальнай спадчыне займае публіцыстычная і палемічная лгтаратура. Так, у сярэдзіне XVI ст. з ’явіўся т ракт ат Міхалона Літвіна '‘Пра норавы татар, літ вінаў і маскавітаў” (да 1550), дзе гаварылася аб неабходнасці шырокіх рэформаў у ВКЛ, давалася апісанне быту мясцовага насельніцтва, былі прыведзены звесткі аб становішчы жанчын у тагачасным грамадстве і г.д. У першай палове XVII ст. была створана “Прамова М ялеш кі”, дзе крытыкаваліся норавы і звычкі шляхты, асуджалася знішчэнне народных традыцый і бяздумнае перайманне ўсяго замежнага. Блізкім па духу да гэ­ тага твора быў і “Ліст да Абуховіча" (1655), дзе таксама высмейваліся паводзіны тагачаснай кіруючай эліты.

Цікавай

дакументальнай крыніцай таго перыяду таксама

з ’яўляюцца

апісанні беларускіх зямель, пакінутыя замежнымі ^

падарожнікамі ці еўрапейцамі, што працяглы час жылі ў ВКЛ. Так, у Беларусі ў пачатку XV ст. пабываў бургундскі дыпламат Ж . дэ Ланаа, які аглядаў тутэйшыя гарады і сустракаўся з Вітаўтам і Ягайлай. У пачатку XVI ст.' Беларусь наведаў нямецкі дыпламат С. Герберштэйн, які даў звесткі аб тагачасным воблі-

I

ку Барысава, Брэста, Віцебска, Гродна, Крэва, Мінска, Ор-

II

шы і Полацка. Яго твор “Запіскі аб маскоўскіх справах”

З

быў выдадзены ў Вене ў 1549 г. У ім падрабязнае апісан-

■$№=■

не атрымалі заняткі і побыт беларусаў, іх рэлігійныя ве-

 

раванні,а таксама абрады. У 1582—1612 гг. сакратаром

24

вялікіх князёў літоўскіх быў вядомы нямецкі храніст Р. Гейдэнштэйн. У сваім творы “Запіскі пра Маскоўскую вайну” дыпламат прыводзіў цікавы матэрыял аб заключным перыядзе Лівонскай вайны — аўтар дэталёва апісаў аблогу і штурм войскамі Рэчы Паспалітай Полацка. У 1667 г. праз Беларусь праехаў вядомы рускі дыпламат і падарожнік Л. Толстой, які даў падрабязнае апісанне Магілёва, Мінска, Барысава, Міра, Слоніма і іншых айчынных населеных пунктаў.

Самымі арыгінальнымі дакументальнымі помнікамі тагачаснай Беларусі з ’яўляюцца мясцовыя арабскія рукапісныя кнігі.

Напісаны яны былі татарамі, якія сяліліся ў BKJI з XIV ст. і паступова прыстасавалі арабскую сістэму пісьма да беларускай фанетыкі. Пры гэтым для абазначэння некаторых гукаў, якіх не было ў арабскім алфавіце, былі створаны спецыяльныя літары (“дз”,“ц”,“ж ”,“ч”,“п”). У выніку з ’явіліся унікальныя рукапісныя помнікі, напісаныя арабскім пісьмом на беларускай мове (кітабы, тэфсіры, хамаілы, тэджвіды). Змест гэтых кніг — усходнія паданні, казкі, прыгодніцкія аповесці, апісанні мусульманскіх рытуалаў, маральна-этычныя павучанні для моладзі і г.д.

Такім чынам, дакументальная спадчына Беларусі XIII— XVIII стст. адзначаецца вялікай колькасцю важных і цікавых крыніц, яскрава адлюстраваўшых тагачаснае палітычнае, эканамічнае і культурнае жыццё нашай Радзімы. Менавіта ў адзначаных дакументах змешчана унікальная інфармацыя аб айчын­ ных помніках свецкага і культавага дойлідства, якія складаюць бясцэнную частку нашай гісторыка-культурнай спадчыны.

L 9 * . '

2.3. Дакументальная спадчына X IX — X X стст.

,п !

У канцы XVIII ст. беларускія землі ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі, што не магло не адбіцца і на змесце дакументальных помнікаў. Так, найболын важнае месца тут па-ранейшаму займалі дзённікі. Разам з тым з прычыны жорсткай цэнзуры гэта былі пераважна мемуары рускіх афіцэраў і чыноўнікау. што неслі службу ў далучаных заходніх губернях. Нягледзячы на пэўную тэндэнцыйнасць, гэтыя крыніцы змяшчаюць шмат карыснай інфармацыі па гісторыі тагачаснай Беларусі. Напрыклад, генерал I...Безбародка ў сваім дзённіку расказваў аб ж ыцці ў Г^одзёнскім Новым замку апошняга караля Рэчы Паспаліхай Станіслава„АЎгуста.

Зразўмела, што асноўнай тэмай падобных мемуараў, прысвечаных Беларусі, было апісанне найболын важных падзей,што адбываліся на працягу XIX—пачатку XX ст. У больш чым 20 дзённіках гаварылася аб падзеях вайны 1812 г. (I. Благавешчанскі, М. ПятроўГМГ Раманаў). ПІмат

^ ...................................

25

мемуарыстаў закраналі тэму падаулення паустанняў-1830—1831jr. і 1863 г. (С. Акрэйц, А. Апочын, Ф. Барталамей, К. Толь, I. Любарскі, в П іа то ). Крыніцамі па гісторыі першай сусветнай вайны сталі ўспаміны М. Лемкр—А..—Да-.тттвянава і У. Сухамлінава.

Мемуары рускіх вайскоўцаў і чыноўнікаў дапаўняюць успаміны мясцовых жыхароў. Агульнай іх тэндэнцыяй з ’яўляецціГтое, што пісаліся яны пераважна асобамі, вымушанымі на доўгі час па тых ці іншых абставінах пакінуць родныя мясціны, а таму падобныя творы насычаны настальгіяй па Радзіме. Сярод падобных літаратурных крыніц можна назваць “Дзённікі маіх часдў” Ю. Нямцэвіча,“Успаміны з мгнулага” А. Аёынца,“Мае падарожжы" I. Дамейкі. Арыгінальнымі дакументальнымі помнікамі з’яўляібцца і мастацкія творы вядомых беларускіх пісьменнікаў. У паэмах А. Міцкевгча “Пан Тадэвуш” і “Дзяды” даецца яскравае апісанне тагачаснага бытў мясц'овай п тяхть^а ў творах У. Cujpaкомлі распавядаецца пра мінулае Нясвіжа і яго наваколле.

Унікальнымі тагачаснымі дакументальнымі помнікамі з’яўляюцца ананімныя сат ырычныя творы “Энэіда навыварат”

(да 1830) і “Тарас на Парнасе” (1850), дзе даецца апісанне побыту беларускіх сялян, адчуваецца сувязь з народным фальклорам.

Працягваліся выдавацца ў тэты перыяд і нат ат кі_па.дарож-

.нікаў, тпто праязджалі праз Беларусь. СяроД найбольш ранніх твораў тут можна вылучыць дзённік вядомага пісьменніка ДЛ', Фанвізіна, які ў канцы XVIII ст. апісаў шэраг мясцовых па­ ла цаў і сядзіб. Акрамя гэтага, цікавыя звесткі змешчаны ў тво­ рах мастака І.Д. Захарава, акадэмікаў В.М. Севяргіна, С.П. Шавырава'Т інш. Пры гэтым лепшьім творам у дадзеным,гканры лічыцца дзённік П.М. Шпілеўскага, які ў сярэдзіне ХІХ» Л . праехаў з Варшавы ў Мінск І даў агляд шэрагу гарадоў Заходняй і Цэнтральнай Беларусі.

Новай тэндэнцыяй XIX ст. стала праца па выданню збоунікай дакументаў з ггсторыг Беларусг. Найболыіі актыўна гэта справа вялася^ў'Вілмі'ТГзе" зТГО65^г7 дзейнічала Археаграфічцаякамі^, сія. Да 1915 г. яна выдала 39 тамоў з матэрыяламі Гродзенскага»

""Брэсцкага і Слонімскага земскіх судоў, магістратаў Брэста, Кобрына і Магілёва, інвентарамі прыватных ўладанняў. Два тамы былі прысвечаны гісторыі царквы ў ВКЛ, а яшчэ два асвятлялі гісторыю татарскай і яўрэйскай абшчын у Беларусі.

Асобная Археаграфічная камісія дзейнічала і ў Пецярбургу. На працягу XIX ст. яна выдала “Акты Заходняй Русі” (5 т., 1846—1853) і “Акты Паўднёвай г Заходняй Расіі” (15 т., 1861—1892). Прыярытэт у іх аддаваўся дакументам па палітычнай і рэлігійнай гісторыі Беларусі: тут былі змешчаны судзебнік Казіміра IV, прывілеі Мінску, Віцебску, Полацку,

26

Магілёву, Брэсту на магдэбургскае права, устаў на валокі, розныя дыпламатычныя дакументы, а таксама матэрыялы па гаспадарчаму развіццю беларускіх зямель з XIV ст.

Арыгіналы, зцачнай часткі змещчаных тут дакументаў захоуваліся ў Віленскім архіве. с.т.аражьітных актаў, створаным у 1 г Яп 1903 г. падобнае архіўнае сховішча існавала таксама іў Віцебску, але пазней яго перавезлі ў Вільню. 3 1872 г. невялікі архіў дзейнічау і v М ів с к у . Тут захоўваліся 'СПравы розных ёудовых’інстанцый губерні. Ствараліся ў Беларусі ў XIX ст. і публічныя бібліятэкі, разлічаныя на масавага чытача. Першыя з іхГпачалі сваю дзейнасць у Гродне (1830), Магілёве (1833) і Мин­ ску (1845). У 1913 г. у Беларусі дзейнічала каля 850 бібліятэк з фондам болып чым 420 тыс. тамоў. На жаль, у гады першай сусветнай вайны болынасць дакументаў і каштоўных кніг былі эвакуіраваны з заходніх губерняў на ўсход і назад не вярнуліся.

У савецкі час дакументальныя помнікі развіваліся па некалькіх кірунках.

Па-першае, па-ранейшаму выдавалася^ежуд£ная літарату ра, дзе асаблівую важнасць набылі ўспаміны палітычных і грамадскіх дзеячаў (А.А. Грамыка, К.Т. Мазураў, С.В. Прытыцкі). Тэмай вялікай колькасці мемуараў сталі падзеі Вялікай Айчыннай вайны (В.І. Казлоў,І.Л. Сацункевіч,В.Ф. Мачульскі,А.Т. Стучэнка,А.Р. Галаўко, А. Палякоў). Акрамя гэтага, з друку выходзілі аўтабіяграфічныя творы вядомых дзеячаў айчыннай культуры (Я. Коласа, М. Танка, П. Глебкі, Я.Н. Драздовіча, У.С. Караткевіча, А.М. Адамовіча, І.П. Шамякіна). Новай тэндэнцыяй стала пераўтварэнне ўспамінаў у захапляльныя гістарычныя раманы чаму садзейнічаў удзел у іх стварэнні пісьменнікаў і журналістаў

Па-другое, якасна новым відам дакументальных крыніц сталі

кіна-, срота- і„фднадакументы. Першыя фотаздымкі айчынных помнікаў гісторыі і культуры рабіліся яшчэ ў пачатку XX ст. (Я. Балзункеві^, Я. Булгак), але толькі далейшае развіццё тэхнікі надала гэтаму працэсу масавы характар. Менавіта дзякуючы аматарскім і прафесійным фотаздымкам, а таксама дзейнасці ай­ чынных рэжысёраў, якія здымалі ў міжваенны перыяд кінафільмы ў былых памешчыцкіх сядзібах, да нашага часу дайшлі выявы знішчаных пазней шэдэўраў беларускага дойлідства (Станькаўскі палац). Часам толькі ацалелыя фота- і кінаматэрыялы дазваляюць зараз праводзіць рэстаўрацыйныя работы.

Па-трэцяе, на дзяржаўны ўлік былі ўзяты ўсе архіўныя сховішчы, што дазволіла палепшыць справу зберажэння і памнажэння дакументальных помнікаў. Ужо ў 1922 г. быў створаны Цэнтральны архіў БССР. Зараз'ў ’БеларусГдзёй- нічае-.шэсЦБ^ўйнж*архшау"'(Нагрііннальны архіў, Нацыя-

27

нальныя гістарычныя архівы ў Мінску і Гродна, Цэнтральны дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва, Цэнтральны дзяржаўны архіў кінафотадакументаў, Цэнтральны дзяржаўны архіў навўкова-тэхнічнай дакументацыі). Акрамя іх маюцца таксама аб- "ласныя і ведамасныя архівы (НАН РБ, БДУ, БДЭУ і інш.).

Шмат каштоўных дакументальных помнікаў захоўваецца ў бібліятэках краіны. Пасля ўтварэння БССР у бібліятэчнай спра­ ве была праведзена рэформа, якая скасавала прыватныя публічныя бібліятэкі. У 1922 г. была ўтворана аб’яднаная Беларуская дзяржаўная і універсі'тэцкая бгбліятэка з філіяламі ў Віцебску, Гомелі, Магілёве і пры Доме ўрада ў Мінску. Зараз у Беларусі дзейнічае каля 6 тыс.. бібліятэк з кніжным фондам 90 млн тамоў. У буйнейшых бібліятэках існуюць аддзелы рэдкіх кніг, дзе захоўваюцца каштоўныя рарытэты. У Нацыянальнай бібліятэцы зберагаюцца 42 інкунабулы (друкаваныя кнігі, выдадзеньія да XVI ст.), якія адносяцца да дакументальных помнікаў сусветнага значэння.

У цэлым неабходна адзначыць, што дакументальныя помнікі Беларусі з’яўляюцца адным з важнейшых элементаў айчыннай гісторыка-культурнай спадчыны. Менавіта яны ўтрымліваюць тую найкаштоўнейшую інфармацыю, якая дазваляе скласці дакладнае ўяўленне аб мінулым асобных шэдэўраў архітэктуры і мастацтва, звязаўшы іх з вядомымі гістарычнымі падзеямі і асобамі.

Кантрольныя пытанні і заданні

1.Прааналізуйце эвалюцыю летапісання ў Беларусі.

2.Якім чынам ідэі Рэнесанса паўплывалі на айчынныя даку­

ментальныя помнікі?

3.Вызначце асноўныя віды беларускай дакументальнай спад­

чыны.

4.Прааналізуйце адметнасці асобных айчынных дакумен­

тальных помнікаў.

Літаратура

Грыцкевіч В.П., Мальдзіс А.І. Шляхі вялі праз Беларусь. Мн.,1980. Рассадзін С.Я. Герадотавы андрафагі / / Весці АН БССР.

Сер. грамад. навук. 1992. № 3—4.

Улащик Н.Н. Введение в изучение белорусско-литов­ ского летописания. М., 1985.

Францыск Скарына і яго час: Энцыкл. давед. Мн., 1988. Чамярыцкг В.А. Беларускія летапісы як помнікі літа-

ратуры. Мн., 1969.

28

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]