Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Samusik_A_F_-_Pomniki_gistoryi_i_kultury_Belar

.pdf
Скачиваний:
319
Добавлен:
20.02.2016
Размер:
7.18 Mб
Скачать

тавалі вішнёўкі і маліннгкг, для чаго бралася пароўну мёду і ягад. Характэрным пітвом для беларусаў быў “крупнік”, які варылі з гарэлкі, мёду, перца, карыцы, гваздзікі і мускатнага арэха. Былі пашыраны розныя настойкі (анісаўка, палынаўка). Ужывалася з XV ст. гарэлка і без якіх-небудзь дадаткаў — у сярэдневяковай Беларусі яна мела назву “аквавіта”, што з латыні перакладалася як “вада жыцця”. 3 XVI ст. было пашырана і піва, якое выраблялася з пшанічнага і ячменнага соладу. Сярод безалкагольных напояў адметнасцю беларусаў было ўжыванне імі

бярозавага і кляновага сокаў.

Падсумоўваючы агляд айчынных этнаграфічных помнікаў у цэлым, можна сказаць, што дадзены кампанент гісторыка-куль- турнай спадчыны Беларусі прадстаўляе сабой рэальнае ўвасабленне духоўнай і матэрыяльнай культуры нашых продкаў.

Кантродьныя пытанні і заданні

1.Дайце тлумачэнне такім тэрмінам, як “народ”,“культура” і “побыт”.

2.Прааналізуйце асноўныя заняткі і рамёствы беларусаў.

3.Вылучыце тыпы народнага жылля.

4.Вызначце асаблівасці беларускага адзення, абрадаў і кухні.

Літаратура

Беларускае народнае адзенне / В.К. Бандарчык, JI.A. Малчанава і інш. Мн., 1975.

Беларускае народнае жыллё / В.К. Бандарчык, У.М. Іваноў і інш. Мн., 1973.

Зайкоўскі Э., Тычка Г. Старадаўняя беларуская кухня. Мн., 1995.

Ліцьвінка В.Д. Святы і абрады беларусаў. Мн., 1998. Молчанова Л.А. Материальная культура белорусов. Мн., 1968.

Глава 4

ПОМНІКІ ПЕРШ АБЫТНАГА ЛАДУ НА ТЭРЫТОРЫІ СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСІ

4.1. Археалагічныя помнікі як асноўная крыніца па вывучэнню першабытнага ладу

Першабытная эпоха хоць і займае найбольш вялікі перыяд чалавечай эвалюцыі, пакінула пасля сябе параўнальна невялікую колькасць помнікаў. Пры гэтым адзінай крыніцай дакладных звестак па гісторыі першабытнага ладу застаюцца археалагічныя помнікі. Тлумачыцца гэта практычна поўнай адсутнасцю ў дадзены перыяд пісьмовых крыніц.

Назва “археалогія” паходзіць ад аб’яднання старажытнагрэчаскіх слоў “archaios” i “logos”, якія перакладаюцца як “старажытны” і “навука”. На сучасны момант пад археалогіяй падразумяваюць галіну гістарычнай навукі, якая даследуе станаўленне чалавечага грамадства па матэрыяльных рэштках жыцця і дзейнасці людзей.

Асноўным аб’ектам даследавання ў археалогіі з ’яўляюцца археалагічныя помнікі, пад якімі разумеюць вырабленыя чала- ■векаьГстаражытныя прадметы і збудаванні, а таксама пахаванні, што захаваліся на зямной паверхні, пад зямлёй і вадой. Зыходзячы з усяго гэтага, можна вылучыць некалькі асноўных відаў археалагічных помнікаў.-. '

" “Тіа-першае, гэта пасяленні, якія падзяляюцца нафтаянкі (пасяленні каменнага і бронзавага вякоў) ,таселішчы г селішчы (неўмацаваныя пасяленні бронзавага і жалезнага вякоў)марадзі- ш чы (умацаваныя пасяленні жалезнага веку). Да асобнык элементаў гэтай групы помнікаў адносяцца рэшткі жылля, майстэрань, гаспадарчых і абарончых збудаванняў.

Па-другее, асобную групу складаюць пахавальныя помнікі —^урганныя і бескурганныя жогммшаГТПаводле пахавальнага абраду, магло быць трупапалажэнне ці трупаспаленне,а сярод рытуальных рэчаў археолагі знаходзяць найчасцей посуд, зброю, упрыгажэнні і рэшткі адзення.

40

Па-трэцяе, вылучаюцца таксама кулътавыя збудаваинг, болын вядомыя пад назвамі свяцілішчаў ці капіш чаў. Знаходзіліся яны ў цяжкадаступных месцах і звычайна былі прысвечаны аднаму ці некалькім язычніцкім багам. Іх планіроўка ўключала насыпныя валы, кіменныя ці драўляныя ідалы, а таксама месца для ахвярапрынашэнняў. Ag старых кацішчаў паходзяць найменні некаторых сучасных геаграфічных аб’ектаў — Святое во-

зера,Перуноаа гара і інш.

~—

‘Бажным момантам пры археалагічных раскопках з’яўляецца

 

даціроўка знойдзеных прадметаў. Найбольш дакладнымі мета-

 

дам! даціроўкі зараз лічыццайзадыявугляродны аналіз (паказвае

 

ступень распаду вугляроду ў рэштках арганікі),£цэндрахраналагічны (вызначае ўзрост драўляных рэчаў)^тэрмалюмінісцэнтны (вызначае час абпальвання керамікі). ‘

Для сістэматызацыі археалагічных помнікаў вылучаюцца археалагічныя культуры, пад якімі разумеюць гістарычную агульнасць архёалагІчных помнікаў аднаго часу на акрэсленай тэрыторыі, якія істотна адрозніваюцца ад знойдзеных у суседніх рэгіёнах. Найбольш важнымі характэрнымі рысамі прынята лічыць падабенства арнаменту, пахавальнага рытуалу, культавых абрадаў, тыпаў паселішч, прылад працы і зброі. Назвы археалапчных культур вызначаюцца іх м есцазнаходжанне.м (нёманская, сожская), асаблівасцямі арнаменту (шнуравой ці штрыхаванай керамікі), посуду (лейкападобных кубкаў, шарападобных амфар), зброі (культура баявых сякер), пахавальнага абраду (культура доўгіх курганоў).

Усяго ў Беларусі выяўлена каля 1300 помнікаў каменнага і бронзавага вякоў, 1500 гарадзішчаў і"селішчаў ранняга жалезнага веку і да 6 тыс. могільнікаў. Пры гэтым найбольш перспектыўнымі для далейшых археалагічных даследаванняў лічацца Палессе, Пасожжа, Панямонне і Падняпроў’е.

Большасць знойдзеных археолагамі прадметаў змешчаны за­ раз у экспазіцыях айчынных муз,еяў, дзе яны сканцэнтраваны ў асобных археалагічных аддзелах. Так, экспазіцыя “Старажытная Беларусь” маецца ў Нацыянальным музеі гісторыі і куль­ т уры Беларусі, які дзейнічае ў Мінску з 1957 г. Сярод прадстаўленых экспанатаў вылучаюцца рэшткі першабытнага жытла з касцей маманта, старажытныя культавыя прадметы і помнікі першабытнага 'мастацтва.

3 1977 г. пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР працуе музей старажытнабеларускай культ уры , трэць экспазіцыі якога займаюць помнікі археалогіі (6 тыс. экспанатаў). Сярод іх вылучаюцца

41

побытавыя рэчы з першабытных стаянак, а таксама унікальныя мастацкія помнікі з гліны і косці.

Адным з найбольш старажытных у Беларусі лічыцца музей Беларускага Палессяў Пінску, заснаваны ў"1926 г. Аддзел археалогіі тут працуе з 1936 г. іналічвае зараз каля 10 тыс. прадметаў S jja c k o n a K мясцовых стаянак і могільнікаў.

Цікавыя археалагічныя помнікі змешчаны ў іншых беларускіх музеях (Гродна, Гомель і інш.). Самы арыгінальны му­ зей, тэматычна звязаны са старажытнасцю, быў створаны ў 1?85 г. у Мінску. Гэта М узей валуноў, дзе на плошчы ў 6 га сабрана каля 3 тыс. валуноў. Тут ёсць камяні з выбітымі на паверхні старажытнымі знакамі і малюнкамі. Павышаную цікавасць прадстаўляюць культавыя валуны — “Стары” з мінскага капішча, валун-крыж з в. Каралёў Стан пад Мінскам і крыжідал з в. Ж ары Вілейскага раёна.

Такім чынам, археалагічныя знаходкі дазваляюць скласці даволі дакладнае ўяўленне аб старажытнай Беларусі, а іх выставы здольны ўнесці разнастайнасць у турыстычныя маршруты па нашай краіне.

4.2. Помнікі каменнага веку ў Беларусі

Каменны век — самы працяглы з перыядаў развіцця чалавечага грамадства. Яго назва паходзіць ад асноўнага матэрыялу,з якога ў той час выраблялі прылады працы. Згодна традыцыі ён падзяляецца на палеаліт (3 млн—10 тыс. год да н.э.), мезаліт (10—6 тыс. год да н.э.) і неаліт (6—3 тыс. год да н.э.).

Чалавек трапіў на беларускія землі ў часы ранняга палеаліту каля 30 тыс. год т.н. Найбольш старажытная стаянка перша­ бытных людзей у Беларусі была знойдзена ў 1928—1929 гг. Ю. Попелем і К. Палікарповічам у в. Юравічы Калінкавіцкага раёна на абрывістым беразе р. Прыпяці. Яе ўзрост прыблізна вызначаецца ў 26,5 тыс. год. Археолагі выявілі тут рэшткі авальнай жыллёвай пабудовы, якая складалася з валуноў, чарапоў і буйных касцей мамантаў. У вялікай колькасці былі знойдзены прылады працы з крэменю (вастраканечнікі, скрэблы, нажы) і косці (сякеры, цёслы, іголкі). Ж ыхары яе займаліся перав^жна паляваннем,аб чым сведчаць шматлікія рэшткі касцей жывёл — толькі мамантаў тут было забіта каля 20 асобін. Знойдзены на

стаянцы і прылады працы з праявамі першабытнага мастацтва — капалка з абломка мамантавага біўня, аздобленая спалучэннем зігзагаў, шасцівугольнікаў і гарызантальных рысак, а таксама некалькі касцяных пласцін з шліфоўкай і штрыхоўкай усёй паверхні.

42

Яшчэ адна з найстаражытных стаянак у Беларусі была знойдзена на ўзвышшы каля в. Бердыж Чачэрскага раёна ў 1926 г. К. Палікарповічам. Яе ўзрост прыблізна складае 24 тыс. год. Тут былі выяўлены рэшткі чатырох жылых пабудоў, зробленыя ў выглядзе паўзямлянак. У якасці фундаменту і сцен у іх выкарыстоўваліся чарапы мамантаў, а таксама вертыкальна пастаўленыя плоскія косці,на якія абапіраўся канічны дах з драўляных дошак і буйных рэбраў, накрыты скурамі жывёл. Плошча жытлаў вагалася ад 24 да 63 м2, а ў іх цэнтры размяшчаліся адкрытыя вогнішчы, ад якіх захаваліся вялікія вугальныя лінзы (2 м у дыяметры і да 1,5 м таўшчынёй). У інтэр’ер паўзямлянак уваходзілі лежакі са скур, галля і травы на касцяной аснове. Ка­ ля жытлаў размяшчалася пяць гаспадарчых ям-лядоўняў, дзе захоўваўся запас мяса. Сярод знойдзеных тут прылад працы мож­ на адзначыць наканечнікі коп’яў,нажы-кінжалы, разцы, скрэблы, сякеры, а таксама абломак біўня маманта з геаметрычным арнаментам.

Як доўга існавалі першыя стаянкі ў Беларусі, дакладна невядома. Але паступовае пахаладанне і прыход ледавіка прывялі да адступлення чалавека на поўдзень. Прыблізна 18 тыс. год т.н. ледавік дасягнуў сваей максімальнай мяжы (Гродна — Вшейка — Орша), ніжэй якой размясціўся шырокі пояс прыледавіковай пустэчы.

Толькі праз 3 тыс. год пачалося пацяпленне клімату, што дазволіла людзям вярнуцца на тэрыторыю сучаснай Беларусі. Ра­ зам з тым у познім палеаліце яны пачалі засяляць басейны буйнейшых мясцовых рэк. Знойдзеныя тут каля 20 стаянак таго часу з ’яўляюцца часовымі паселішчамі паляўнічых-вандроўні- каў. Жытло звычайна ўзводзілася з дрэва і накрывалася скурамі. 3 найбольш вядомых тагачасных археалагічных культур выдзяляецца грэнская, адна з найбольш старажытных стаянак, якая выяўлена каля в. Бароўка Быхаўскага раёна (12— 10 тыс. год т.н.). Знойдзеныя ў вялікай колькасці прылады працы з крэме­ ню дазваляюць меркаваць аб існаванні тут майстэрні па яго апрацоўцы. Дарэчы, арыгінальны спосаб вырабу наканечнікаў стрэл дазволіў даказаць, што плямёны грэнскай культуры рассяліліся з цягам часу па ўсяму Верхняму Падняпроўю.

У часы мезаліту ў Беларусі наступілі вельмі спрыяльныя для жыцця чалавека кліматычныя ўмовы. Густыя лясы з разнастайным жывёльным светам садзейнічалі хуткаму росту мясцовага насельніцтва, аб чым сведчаць 120 тага­ часных стаянак чалавека ў Цэнтральнай і Усходняй Б е­ ларусь Акрамя пастаянных паселішчаў з доўгатэрміновым жытлом, ствараліся і сезонныя, дзе людзі жылі ў час

43

палявання. Каля буйных радовішчаў крэменю знаходзіліся майстэрні. Жылыя пабудовы будаваліся з дрэва. Адкрытае вогнішча знаходзілася перад уваходам. Ежа па-ранейшаму захоўвалася ў гаспадарчых ямах. Што ж датычыцца прылад працы, то ў мезаліце з ’яўляюцца больш складаныя вырабы-мікраліты з касцяной ці драўлянай асновай і зменнымі крэмневымі зубца- мі-востраканечнікамі.

3 археалагічных культур мезаліту ў Беларусі вылучаецца сожская, вядомая зараз па 30 стаянках. Сярод іх можна адзначыць стаянку VI—V тыс. да н.э. каля в. Горкі Чэрыкаўскага раёна.

Размешчаная на высокім беразе ракі, акрамя некалькіх жытлаў, яна ўключала яшчэ і майстэрню па апрацоўцы крэменю. Тут бы­ ло знойдзена каля 55 тыс. прадметаў, сярод якіх вельмі шырока прадстаўлены разнастайныя прылады працы.

Сярод нешматлікіх твораў мастацтва часоў мезаліту можна вылучыць сякерападобную прыладу з рога аленя з-пад Смаргоні. Уся яе паверхня была аздоблена арнаментам з папярэчнымі нарэзкамі, зігзагападобнымі лініямі і кропкавымі паглыбленнямі. Ацалелая месцамі ў нарэзках белая з вохрыстым адценнем паста спачатку верагодна запаўняла ўвесь арнамент, які эфектна глядзеўся на цёмным фоне вырабу. Знаходка хутчэй за ўсё служыла для рытуальных мэт.

Сярод адметных рыс неаліту вылучаюцца пераход да вырабляючай формы гаспадаркі, больш дасканалая апрацоўка камен­ ны х прылад працы з іх шліфоўкай і свідраваннем, а таксама выкарыстанне глгны для вырабу посуду. Арнаментацыя керамікі

ў тыя часы вызначалася высокай распрацаванасцю форм, прапорцый і складалася з зігзагаў, ялінак, ромбаў, трохвугольнікаў, шматграннікаў. Узор наносіўся на сырую гліну палачкай з наматаным на яе шнуром, тарцом вузкай лапаткі, пальцамі, рознымі завостранымі прадметамі. Паступова з ’явіліся і рэгіянальныя асаблівасці ў форме посуду і яго арнаменту, што дазволіла навукоўцам вылучыць у Беларусі асобныя археалагічныя культуры.

Адбылося ў неаліце і далейшае ўдасканаленне жылля. Неабмежаваныя лясныя запасы і наяўнасць каменных сякер аблегчылі працу па ўзвядзенню разнастайных будынкаў, дзе сцены рабіліся з жэрдак, а дах падтрымліваўся тоўстымі апорнымі слупамі. Прычым існаванне ў часы неаліту ў Беларусі ўжо некалькіх тыпаў жылля (наземных і паўзямлянкавых) сведчьйпа аб

фарміраванні мясцовых культурных традыцый, выпрацаваных з улікам геаграфічных умоў.

Яшчэ адной важнай праявай неаліту стала зараджэнне натуральнага абмену паміж плямёнамі. Дзякуючы яму, насельніцтву Беларусі стаў даступны прыбалтыйскі

44

бурштын. Па сваіх якасцях ён вельмі падыходзіў для ўпрыгажэнняў (падвескі, гузікі, кольцы), якія насілі на шыі, запясцях, нашывалі на вопратку. Разам з эстэтычнай функцыяй яны адыгрывалі і ролю магічных амулетаў.

Разглядаючы асобныя археалагічныя культуры Беларусі эпохі неаліту, неабходна адзначыць у першую чаргу днепра-данецкую, якую археолагі даследавалі па 150 стаянках ва Усходнім Палессі. Так, каля ўжо згаданай в. Юравічы выяўлены тры паселішча гэтай культуры. Тут былі знойдзены рэшткі паўзямлянкі і наземнага жытла, прылады працы з крэменю і фрагменты глінянага посуду, у тым ліку з выявамі чалавека і качкі.

На поўнач ад гэтай археалагічнай культуры пражывалі плямёны нарвенскай культуры. На адной з стаянак каля в. Асавец Бешанковіцкага раёна былі знойдзены унікальныя помнікі неалітычнага мастацтва — фрагменты керамікі з стылізаванымі фігуркамі людзей, бурштынавыя падвескі, касцяныя накладкі з арнаментам. Асобнае месца сярод знаходак займалі драўляныя ці касцяныя скульптуркі людзей, а таксама выявы лася, змяі і птушыных галовак.

На ўсходзе Беларусі ў час неаліту пражывалі плямёны верхнедняпроўскай культуры. Зараз выяўлена да 500 іх паселішчаў. У якасці прыкладу можна прывесці шэсць невялікіх паселішчаў у наваколлі в. Лучын Рагачоўскага раёна. Акрамя шматлікіх ка­ менных прылад працы і керамічных фрагментаў, тут раскапаны рэшткі дзвюх наземных пабудоў з вогнішчамі ў цэнтры.

На захадзе Беларусі ў басейне Нёмана і Верхняй Прыпяці размяшчаліся плямёны нёманскай культуры. На тэрыторыі, якую яны кантралявалі, у познім неаліце з ’явіўся унікальны археалагічны помнік — крэмнездабываючыя ш ахты каля п. Краснасельскі Ваўкавыскага раёна. Як ужо адзначалася, у неаліце адбылося значнаеі ўдасканаленне апрацоўкі крэменю, што садзейнічала пашырэнню асартыменту, а таксама колькасці вырабляемых прадметаў і прывяло да здабычы крэменю шахтным спосабам. Шахты былі знойдзены польскімі археолагамі ў 1920-я гг. За час іх вывучэння было выяўлена больш за 600 шахт дыяметрам у 1,5 м і глыбінёй да 8 м. Сярод знаходак пераважалі шахцёрскія касцяныя прылады працы. Акрамя гэтага, у адной з шахт быў пахаваны мужчына. Побач з шахтамі існавалі майстэрні па апрацоўцы крэменю. Непадалёк быў выяўлены могільнік культу­ ры шарападобных амфар, прадстаўнікі якой жылі пераважна на тэрыторыі сучаснай Германіі і Полынчы. Побач з чалавечымі пахаваннямі тут знаходзіліся рэшткі жывёл (коней, быкоў, авечак), а таксама вялікая колькасць керамікі,зброі і ўпрыгажэнняў.

45

У цэлым каменны век быў тым перыядам у гісторыі Беларусі, калі яна стала месцам этнагенезу першабытнага чалавека. Пры гэтым вызначальным фактарам, які ўздзейнічаў на працэс засялення беларускіх зямель, былі кліматычныя ўмовы. Што ж датычыцца стану тагачаснай матэрыяльнай культуры, то яе прымітыўны характар пакуль яш чэ стрымліваў далейшую эвалюцыю чалавечага грамадства.

4.3. Помнікі бронзавага веку ў Бедарусі

Пачатак новага перыяду ў развіцці першабытнага ладу быў цесна звязаны з пачаткам апрацоўкі металаў. У Беларусі пер-

і і і ы я падобныя вырабы з ’явіліся на рубяжы III і II тыс. да н.э., што амаль на 1,5 тыс. год пазней, чым у Азіі ці Егіпце. Тлумачылася такое спазненне аддаленасцю рэгіёну ад старажытных металургічных цэнтраў і адсутнасцю радовішчаў медзі і волава — першых металаў, якія пачаў выкарыстоўваць чалавек. Вынікам гэтага стала дамінаванне ў Беларусі ў часы бронзавага веку каменных і касцяных прылад працы. Што ж датычыцца бронзавых рэчаў, то яны ў невялікай колькасці прывозіліся сюды з Балкан, Карпат і Каўказа. Акрамя таго, існавала і мясцовая металургічная вытворчасць, заснаваная на прывазной сыравіне.

У час бронзавага веку ў Еўропе панавалі індаеўрапейскія на­ роды, якія ў Беларусі былі прадстаўлены плямёнамі шнуравой керамікі. Усход і поўдзень Беларусі займалі прадстаўнікі сярэднедняпроўскай культуры . Яны мелі вялікія па плошчы паселішчы (да 1,5 тыс. м2), якія былі размешчаны на ўзвышшах каля буйных рэк. Асобна тут можна вылучыць іх стаянку на Дняпры каля Быхава, якая атрымала назву Ксяндзова Гара. Акрамя іншага, археолагі знайшлі тут керамічны посуд з плоскім дном, што сведчыла аб з ’яўленні першай прымітыўнай мэблі.

Ускладненне язычніцкіх вераванняў у часы бронзавага веку прывяло да складвання ў нашых продкаў пахавальнага абраду. Раскопкі курганных могільнікаў сярэднедняпроўскай культуры далі вялікі фактычны матэрыял па тагачаснаму асартыменту прылад працы, зброі і паказалі, што медзь з бронзай сталі асноўным матэрыялам першых айчынных ювеліраў (дыядэмы, шэйныя грыўні, бранзалеты, падвескі і скроневыя кольцы). Адпаведныя рэчы выяўлены, напрыклад, у бескурганным мойльні-

ку каля в. Рудня-Ш лягіна Веткаўскага раёна.

Іншыя культуры штрыхаванай керамікі займалі тэрыторыю Заходняга Палесся і Панямоння. Што ж датычыцца мясцовых неалітычных плямён, то яны былі вымушаны адыйсці на поўнач Беларусі, дзе ўзнікла новая паўночнабе-

46

ларуская археалагічная культура. Яе стаянкі былі знойдзены каля в. Галоўск Сенненскага раёна на ўскраіне тарфяніка Крывіна. Тут знойдзены рэшткі драўлянага наземнага жылля выцягнутай формы пад двухсхільным дахам, фрагменты посуду, прылад працы, зброі, упрыгажэнняў з бурштыну і косці. Адметнасцю паўночнабеларускай культуры сталі знаходкі культавых выяў жывёл і мужчын-паляўнічых, а таксама асобныя вырабы з бронзы (сякеры, шыла).

У познім бронзавым веку Паўднёвую і Цэнтральную Бела­ русь займалі плямёны тшцінецка-сосніцкай супольнасці, для якіх быў характэрны так званы “гнездавы” спосаб рассялення (побач знаходзілася звыш 5 пасяленняў). Значны крок наперад зрабіла тэхніка будаўніцтва жылля, якое стала двухкамерным, звонку абмазвалася глінай і абагравалася печамі-каменкамі, што паліліся па-чорнаму. Каля в. Прысно Веткаўскага раёна зной­ дзены паселішча і могільнік сосніцкай культ уры , а стаянка

т ш цінецкай культ уры была выяўлена ў в. Камень Пінскага раёна. Буйны могільнік гэтай культуры быў раскапаны каля

в. Прылукі Брэсцкага раёна.

Такім чынам, бронзавы век усё ж не прынёс істотных змен у гаспадарчае жыццё першабытных людзей у Беларусі. Разам з тым з ’яўленне першых металічных вырабаў сведчыла аб наспяванні ўмоў для паскарэння эвалюцыі чалавечага грамадства.

4.4. Помнікі ранняга жалезнага веку ў Беларусі да IX ст.

Ранні жалезны век стаў апошнім перыядам першабытнага развіцця чалавека. Галоўнай яго адметнасцю быў пачатак у VIII—VII стст. да н.э. апрацоўкі жалеза, якое зрабіла сапраўдны перайарот у грамадска-эканамічным жыцці Беларусі. З ’яўленне лішкаў ураджаю, рост насельніцтва і пашырэнне абмену прывялі да ўзнікнення маёмаснай няроўнасці.

3 улікам новых умоў існавання, акрамя традыцыйных неўмацаваных селішчаў, з ’явіліся гарадзішчы, якія абносіліся глыбокімі равамі і валам з драўляным востраколам. У Беларусі вядомы гарадзішчы трох тыпаў — мысавыя, узгоркавыя і балотныя.

Спачатку яны выконвалі пераважна абарончыя функцыі, але паступова сталі таксама цэнтрамі гаспадарчага і грамадска-рэлі- гійнага жыцця. Планіроўка гарадзішчаў залежыла ад форм сямейна-родавай арганізацыі. Пры вялікай патрыярхальнай сям’і ж ылая забудова размяш чалася ўздоўж валоў, а у цэнтры знаходзіліся гаспадарчыя будынкі і загоны

для жывёлы. Распад такіх сямей прывёў у III—IV стст. н.э.

47

да раўнамернага размеркавання па ўсёй плошчы гарадзішчаў жылля і гаспадарчых пабудоў. Некаторыя з гарадзішчаў, асабліва на Палессі, мелі функцыю толькі крэпасці-сховішча, дзе жы - хары хаваліся ў час небяспекі, а ў астатні час жылі ў звычайных селішчах.

Далейшае развіццё атрымала і першабытнае мастацтва. У арнаменце глінянага посуду сталі пераважаць салярныя знакі (канцэнтрычныя кругі, крыжы, праменепадобныя лініі), што сведчыла аб наяўнасці асобнага культу сонца. Значна пашырыўся асартымент упрыгаж энняў, дзе з ’явіліся вырабы з жалеза, срэбра, волава і свінца (шпількі, фібулы, падвескі).

Сведчаннем далейшага прагрэсу з ’яўляюцца знаходкі ў паселішчах Беларусі з канца I ст. н.э. некалькіх тысяч медных, срэбных і залатых манет Рымскай імперыі, Баспорскага царства, Фракіі і нават Егіпта, якія выкарыстоўваліся нашымі продкамі пры гандлі з замежнымі купцамі і ў якасці ўпрыгажэнняў.

У перыяд ранняга жалезнага веку ў Беларусі існавала да дзесяці розных археалагічных культур. Асобнае месца сярод іх займалі плямёны мілаградскай культуры, якія засялялі поўдзень і паўднёвы ўсход Беларусі і першымі пачалі апрацоўваць жале­ за. Сваю назву тэта культура атрымала ад гарадзішча каля в. Мілаград Рэчыцкага раёна, дзе было выяўлена мысавае гарадзішча,умацаванае двума радамі валоў. Ж ыллё размяшчалася ў яго цэнтры, а паміж валамі знаходзілася гаспадарчая зона. 3 поўначы да гарадзішча прымыкала неўмацаванае селішча. Культура мілаградцаў развівалася пад уплывам болын развітых скіфаў,што знайшло сваё адлюстраванне ў тэхніцы апрацоўкі імі жалеза (мячы, сякеры, сярпы). Шмат знойдзена ў іх паселішчах металічных упрыгажэнняў (фібулы, бранзалеты, грыўні, пярсцёнкі,скроневыя кольцы),якія дапаўняліся вырабамі з бурштыну і шкла. П ахавальны абрад мілаградцаў прадугледж - ваў трупаспальванне і стварэнне буйных могільнікаў. Адзін з іх быў даследаваны каля в. Дубай Столінскага раёна. Сярод зной­ дзеных тут рэчаў была залатая завушніца. 3 язычніцкіх культаў у мілаградцаў быў пашыраны культ жывёл, аб чым сведчаць дзесяткі фігурак звяроў і птушак, выяўленых на гарадзішчы каля

в.Гарошкаў Рэчыцкага раёна.

УIII—II стст. да н.э. гарадзішчы і селішчы мілаградскай культуры занялі плямёны зарубінецкай культуры . Найбольш

даследаваны археалагічны помнік знаходзіп^а каля в. Чаплін Лоеўскага раёна, дзе на беразе Дняпра выяўлена гарадзішча з рэшткамі 21 жытла, селішча і курганны могільнік. Акрамя традыцыйнага інвентару, тут знойдзе­ ны таксама ліцейныя формы і тыглі, неабходныя ў мета-

48

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]