Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Samusik_A_F_-_Pomniki_gistoryi_i_kultury_Belar

.pdf
Скачиваний:
326
Добавлен:
20.02.2016
Размер:
7.18 Mб
Скачать

была ўшанавана помнікамі на месцы размяшчэння 9-й і 10-й пагранзастаў (1965,1968), а таксама помнікам усім загінуўшым у га­ ды вайны пагранічнікам — масіўная чатырохгранная калона, з тоўшчы якой выступав куб з гарэльефам савецкага воіна (1972).

Па-другое, на паўднёвай ускраіне горада знаходзіцца помнік воінам 22-й танкавай дывізіі (1967).

Па-трэцяе, мемарыяльнымі дошкамі ў 1964 г. былі адзначаны месцы найбольш цяжкіх баёў за горад — ваенкамат і вакзал, абаронцы якіх змагаліся да апошняга.

Далейшы рух нямецкай арміі па трасе Брэст — Масква савецкія войскі спрабавалі спыніць у Бярозаўскім і Пружанскім раёнах, дзе ў канцы чэрвеня 1941 г. разгарэліся бязлітасныя баі. У гонар тых падзей у Ружанах быў насыпаны курган Славы і пастаўлены на пастаменце танк (1967). Успамінам пра подзвігі савецкіх лётчыкаў, якія нанеслі велізарныя страты праціўніку, сталі помнікі-самалёты ў Бярозе (1974) і Пружанах (1971).

Разам з тым гераічнае супраціўленне не здолела спыніць нямецкае наступление і хутка баі ішлі ўжо ў Цэнтральнай Бе­ ларуси дзе самым вядомым помнікам з ’яўляецца мемарыял, прысвечаны подзвігу М. Гастэлы і яго экіпажа (1976). Размешчаны на ўзгорку каля дарогі Мінск — Вільнюс пад Радашковічамі, ён уяўляе сабой высокі абеліск з бюстам лётчыка ўверсе. Тут жа на ўзгорку знаходзяцца і выявы чатырох птушак, сімвалізуючых лётчыкаў-герояў. У 2 км ад Радашковіч у 1981 г. быў устаноўлены яшчэ адзін аналагічны помнік — лётчыку I. Прэсайзену і яго экіпажу, накіраваўшаму свой самалёт на нямецкую калону ўсяго праз дзень пасля гібелі М. Гастэлы. Падобная мемарыяльная стэла з 1980 г. стаіць і ў в. Весялова Барысаўскага раёна каля пераправы праз р. Бярэзіна,якую экіпаж самалёта М. Булыгіна ў ліпені 1941 г. таксама здолеў знішчыць толькі цаной свайго жыцця.

Неабходна адзначыць,што шмат савецкіх вайскоўцаў трапляла ў акружэнне, і праяўлены імі гераізм быў не заслужана за ­ быты. Некаторыя падзеі тых часоў высвятляліся амаль выпадкова. Так, пры будаўніцтве вадасховішча каля в. Старыца Капыльскага раёна была знойдзена гармата. Вывучэнне дакументаў паказала, што воіны 10-й стралковай дывізіі здолелі падбіць тут чатыры нямецкіх танкі і прыкрылі адступленне іншых савецкіх частак на ўсход. У іх гонар гарм атуў 1970 г. устанавілі на ўзгорку як помнік.

У 1964 г. у п. Багушэўск Сенненскага раёна быў адкрыты мемарыял у гонар 20-й арміі, якая 6— 10 ліпеня 1941 г. спрабавала спыніць наступление немцаў у Бела­ русь Гэтыя баі ўвайшлі ў гісторыю пад назвай “Лепель-

167

скага контрудара”. 3 абодвух бакоў у ім было

задзейнічана да

1,5 тыс. танкаў, а немцы часова

адкінуты на 40 км.

 

 

Нягледзячы на гэта неўза-

 

баве баявыя

дзеянні цалкам

 

перанесліся на ўсход Белару-

 

сі. Жорсткія баі ішлі за Магі-

 

лёў. Каля в. Буйнічы 12 ліпе-

 

ня 1941 г. воінамі 388-га страл-

 

ковага палка

было знішчана

 

39 нямецкіх

танкаў.

Сведка

 

тых падзей

— карзспандэнт

 

газеты “Известия” К. Сіма-

 

наў апісаў той бой у рамане

 

“Жывыя і мёртвыя”. У 1979 г.

 

згодна завяшчанню

пісьмен-

 

ніка яго прах быў развеяны

 

на Буйніцкім полі, аб чым

 

сведчыць устаноўлены ў 1980 г.

 

памятны камень. А ў 1995 г.

 

у гонар абаронцаў тут быў

 

створаны мемары ял — на

 

ўзгорку стаіць капліца, а ва-

 

кол яе размясцілася выстава

Капдіца на Буйніцкім полі

вайсковай тэхнікі.

 

 

Менавіта ў баях за Усход-

 

нюю Беларусь 14 ліпеня 1941 г.

 

у Оршы ўпершыню былі за-

дзейнічаны легендарныя “Кацюшы”. Прысвечаны ім мемарыяльны комплекс быў узведзены ў 1966 г. (Ю. Градаў, В. Занковіч, JI. Левін). Гэта ўстаноўлены на пастамент макет “Кацюшы”, а побач — сем масіўных тумб з васьміметровымі жалезабетоннымі элементамі-рэйкамі, якія сімвалізуюць першы залп рэактыўных установак па ворагу.

3 сярэдзіны жніўня 1941 г. разгарэліся баі і за Гомель. УКамсамольскім скверы горада ў 1975 г. быў устаноўлены помнік

на месцы пахавання

12 гомельскіх апалчэнцаў (Г. Гарбанёў,

Л. Тамкоў), які ўяўляе

сабой чугунны аб’ём з тэматычнымі ба-

рэльефамі.

 

З ’яўляецца Беларусь і радзімай аднаго з самых вядомых камандзіраў Чырвонай Арміі пачатковага перыяду вайны. Кавалерыйскі корпус генерал-маёра Л. Даватара рабіў дзерзкія рэйды па тылах нямецкай арміі, замаруджваючы яе рух на Маскву. У снежні 1941 г. ён загінуў пры абароне Масквы. Музейная экспазіцыя, якая распавядае пра

168

яго гераічнае жыццё,размешчана ў краязнаўчым музеі Бешанковіч, што знаходзіцца на тэрыторыі былога палацава-паркавага комплексу.

Такім.чынам, у помніках і мемарыялах увекавечаны най­ больш важныя моманты абароны Беларусі летам 1941 г. Дадаткам да іх могуць служыць шматлікія пахаванні савецкіх воінаў, якія загінулі абараняючы айчынныя гарады і вёскі. Часам яны размяшчаліся побач з вядомымі помнікамі архітэктуры — у в. Ж амыслаў Іўеўскага раёна ў цэнтры параднага партэра перад палацам стаіць помнік воінам 24-й Ж алезнай Самара-Улья- наўскай дывізіі (1967).

14.2. Айчынныя мемарыялы, прысвечаныя партызанскаму і падпольнаму руху

Партызанскі рух на тэрыторыі Беларусі зарадзіўся ў першыя дні акупацыі, а ўжо ў 1943 г. кантраляваў да 2/3 тэрыторыі рэспублікі. Сярод фактараў, якія садзейнічалі хуткаму яго развіццю,была наяўнасць так званых “Віцебскіх варот” — 40-кіламет- ровага разрыву ў лініі фронту паміж Веліжам і Усвятам, які існаваў у лютым-верасні 1942 г. Менавіта праз яго ў Беларусь трапілі дзесяткі тысяч вайскоўцаў, паступала зброя і медыкаменты. У савецкі тыл праз іх выйшла да 200 тыс. бежанцаў. У памяць аб сумесных дзеяннях арміі і партызан у в. Заполле пад Віцебскам у 1977 г. быў створаны мемарыял у выглядзе злучаных паміж сабой пяціканцовай зоркай двух пілонаў з выявамі воіна і партызана,паміж якімі праходзіла вузкая дарожка (В. Ягадніцкі).

Усяго ж у гады вайны ў Беларусі дзейнічала больш 1200 партызанскіх атрадаў. Найбольш вядомыя з іх былі ўшанаваны шэрагам значных мемарыялаў, якія тэматычна падзяляюцца на некалькі груп. Па-першае, помнікамі былі адзначаны месцы дыслакацыі некаторых партызанскіх атрадаў. Мемарыял у гонар брыгады “Разгром” быў узведзены ў 1982— 1984 гг. каля в. Раваніцкая Слабада Чэрвенскага раёна. Асноўны яго элемент — састаўленыя ў піраміду шэсць бетонных аўтаматаў семіметровай вышыні, сімвалізуючыя атрады, што ўваходзілі ў склад брыга­ ды. Буйны мемарыяльны комплекс быў створаны і ва ўрочышчы Зыслаў у Любанскім раёне (1969, А. Заборскі), дзе знаходзілася асноўная база Акцябрска-Любанскай партызанскай зоны. Складаўся ён з цэнтральнага 14-метровага абеліска, брацкіх магіл 290 партызан, шасці адноўленых зямлянак і памятнага знака на месцы былога аэрадрома. Мемарыял “Загінуўш ым і жывым” быў утвораны каля в. Навасёлкі Петрыкаўскага раёна. Ён уключае шасціметровыя выявы воі-

169

на-франтавіка, партызана, байца-антыфашыста і камсамоль- ца-нашчадка, а таксама сцяну памяці з прозвішчамі загінуўшых (1975, М. Якавенка). Ва ўрочышчы Хаваншчына каля в. Корачын Івацэвічскага равна ў 1971 г. у пачатковым выглядзе была адноўлена база партызан — чатыры хаты з тагачасным начыннем, дзве зямлянкі,“лясная школа” і калодзеж.

Па-другое, увекавечвалася ў помніках і баявая дзейнасць партызан. Мемарыял “П рары ў” каля г. Ушачы прысвечаны жорсткім баям вясны 1944 г. 16 партызанскіх брыгад (17 тыс. чалавек) з акружыўшай іх 60-тысячнай нямецкай групіроўкай (1974, А. Анікейчык, Ю. Градаў, JI. Левін). Бетонная дарога праходзіць там, дзе калісьці ішлі на прарыў партызаны. Урэшце яна прыводзіць на ўзгорак да масіўнай сцяны, разарванай папалам. У месцы пралому стаіць дзевяціметровая бронзавая фігура партызана. Побач знаходзяцца пахаванні 450 паўшых партызан, а таксама кампазіцыя “Апош ні прывал”. У 1967 г. у Бягомлі быў пастаўлены помнік у гонар часовага захопу гораду ў 1942 г. брыгадай “Ж алязняк”. Сведчаннем той перамогі стала трохметровая стэла з выявай группы партызан, што нібыта выходзяць з вялікай масіўнай глыбы. Каля в. М ашукі пад Клецкам у 1972 г. быў насыпаны курган з металічным штыком уверсе, які служыць напамінам аб нападзе партызан з атрада “Сокалы” на нямецкую калону, калі былі забіты 11 высокапастаўленых афіцэраў.

Па-трэцяе, ушаноўвалася і памяць аб асобных кіраўніках партызанскага руху — Ц. Бумажкова (помнік пастаўлены ў п. Акцябрскі, 1961, А. Заспіцкі), В. Каржа (в. Хорастава Салігорскага ра­ ёна, 1975), П. Машэрава (Віцебск, 1980, 3. Азгур), М. Шмырова (Віцебск, 1969,3. Азгур). Акрамя таго, М. Шмырову, які ў часы вайны быў больш вядомы як “бацька Мінай”, прысвечана экспазіцыя мемарыяльнага музея ў Віцебску, адкрытага ў 1969 г.

Па-чацвёртае, не былі забыты і радавыя партызаны, якія сталі дзякуючы сваім подзвігам бессмяротнымі. У Мінску ў 1959 г. быў устаноўлены помнгк М. Казею (С. Селіханаў, В. Волчак), які ў маі 1944 г. падарваў сябе гранатай,каб не здавацца ў палон. На радзіме юнага героя ў в. Станькава Дзяржынскага раёна быў створаны яго музей. Усенароднае прызнанне атрымаў і В. Талаш, які нягледзячы на свой амаль стогадовы ўзрост дапамагаў партызанам і быў нават часова арыштаваны немцамі. Помнік легендарнаму “дзеду Талашу” быў пастаўлены на яго радзіме ў

Петрыкаве (1958). Акрамя таго, ён стаў героем коласаўскай паэмы “Дрыгва” і разам з унукам Панасам быў увекавечаны 3. Азгурам у скульптурнай кампазіцыі на пл. Я. Коласа (1972). Шэраг нашых землякоў у гады вайны паўтарылі і подзвіг I. Сусаніна. Так, у Дзятлава быў уста-

170

У час акупацыі ў Беларусі дзейнічала каля 260 лагераў смерці. Буйнейшы з іх — Трасцянецкі, знаходзіўся на паўднёвым усходзе ад Мінска. Тут загінула звыш 200 тыс. чалавек. Зараз каля в. Вялікі Трасцянец устаноўлены помнік, а ў в. Малы Трасцянец — памятны знак. Пад Мінскам у в. Масюкоўшчына размяшчаўся яшчэ адзін буйны канцлагер, дзе было знішчана каля 80 тыс. чалавек. У савецкі час на месцы масавых пахаванняў узвялі манумент з вечным агнём, а таксама мемарыяльную ратонду, дзе захоўваецца спіс з прозвішчамі амаль 10 тыс. ахвяр нацыстаў.

Густая сетка лагераў смерці ў той перыяд апутвала ўсю Б е­ ларусь. Памяць аб закатаваных там людзях таксама была ўшанавана асобнымі мемарыяламі. У Віцебску на месцы былога канцлагера, дзе было знішчана каля 80 тыс. чалавек, у 1964 г. на ўзгорку быў пастаўлены 20-метровы абеліск (А. Бельскі). Больш за 40 тыс. савецкіх ваеннапалонных загінула ў прыгарадзе Магілёва — Лупалаве. Створаны ў 1984 г. мемарыял уключае дзве стэлы з фрагментамі кратаў, могілкі вязняў і вечны агонь. Яшчэ адзін мемарыял знаходзіцца каля в. Азарычы Калінкавіцкага раёна (1965). Колькасць загінуўшых тут перавышае 16 тыс. чалавек. Комплекс складаецца з цэнтральнага абеліска і двух бакавых плоскіх стэл з гарэльефамі салдата, жанчыны, партызана і дзяўчынкі ў памінальных позах. Стэлай з высокім бе­ тонным штыком і пяціканцовай зоркай у 1972 г. было адзначана месца размяшчэння ў Бабруйскай крэпасці лагера смерці, дзе загінула больш 44 тыс. чалавек.

Асобна ўшаноўвалася памяць пра месцы масавых растрэлаў. У Мінску на вул. Талбухіна ў 1963 г. была ўстаноўлена памятная пліта на месцы пахавання 10 тыс. савецкіх грамадзян. Яшчэадно масавае захараненне знаходзіцца ў глыбіні Парка Чалюскінцаў. На жаль, прозвішчы тысяч людзей, растраляных 22 студзеня 1942 г., так і засталіся не вядомы, а таму на брацкай магіле, створанай у 1955 г., пазначаны імёны толькі двух воінаў, загінуўшых пры вызваленні горада. На заходняй ускраіне Баранавіч ва ўрочышчы Гай летам 1942 г. было растраляна 3 тыс.

жыхароў Чэхіі і Славакіі. У 1971— 1972 гг. тут быў створаны ме­ марыял — бетонная арка з двух пілонаў са званом наверсе і меднай плітой з выявамі мноства пратэстуючых рук. Акрамя гэ­ тага, у комплекс уваходзяць дзве брацкія магілы і памятная сцяна, складзеная з 3 ‘тыс. камянёў. Ва ўрочышчы Барок ка­ ля Глыбокага мемарыяльная стэла і скульптура воіна ў 1964 г. былі ўстаноўлены на месцы знішчэння 27 тыс. савецкіх і італьянскіх ваеннапалонных. Яшчэ 10 тыс. ва­ еннапалонных было растраляна ў Барысаве — у 1967 г.

173

на гэтым месцы быў разбіты мемарыяльны сквер і пастаўлена стэла з стылізаванымі выявамі вязняў. Маюцца ў Беларусі і мес­ цы масавых растрэлаў яўрэяў. У Мінску ў сярэдзіне 1990-х гг. на тэрыторыі былога Ракаўскага прадмесця быў створаны мема­ рыял “Яма”, які ўвекавечыў памяць аб 100 тыс. яўрэяў, загінуўшых у час вайны ў гарадскім гета. На тэрыторыі былога італьянскага сада каля Мірскага замка мемарыялам адзначана месца забойства некалькіх тысяч вязняў тутэйшага гета (1966). У 1967 г. у в. Вішнева Валожынскага ра'ёна быў пастаўлены помнік 2 тыс. яўрэям,растраляным у 1942 г.

У цэлым помнікамі і мемарыяламі адзначаны практычна ўсе памятныя мясціны, звязаны я з масавым знішчэннем людзей у час акупацыі. Пры гэтым іх выкарыстанне ў патрыятычна-вы- хаваўчай і турыстычнай сферах не страціла сваей актуальнасці і сёння.

14.4. Помнікі ў гонар вызвадення Беларусі

Тэрыторыя Беларусі цалкам была вызвалена Савецкай Арміяй летам 1944 г. у час аперацыі “Багратыён”. Менавіта гэта падзея, таксама як і сам факт перамогі над нацысцкай Германіяй, аказаўся ўвасоблены ў найвялікшай колькасці помнікаў і мемарыялаў.

У М інску ў 1954 г. на пл. Перамогі быў устаноўлены 40-мет- ровы абеліск, абліцаваны шэрым гранітам з паясамі нацыянальнага арнаменту і завершаны выявай ордэна Перамогі (Г. Заборскі, У. Кароль). На чатырох яго гранях былі размешчаны бронзавыя гарэльефы: “9 мая 1945 года” (А. Бембель),“Савецкая Армія ў га­ ды Вялікай Айчыннай вайны” (С. Селіханаў),“Слава загінуўшым героям” (3. Азгур),“Партызаны Беларусі” (А. Глебаў). 3 1961 г. перад абеліскам гарыць Вечны агонь. _У 1984 г. на падземным ярусе была зроблена мемарыяльная зала з прозвішчамі 566 Герояў Савецкага Саюза — ураджэнцаў Беларусі. У 1985 г. у сталіцы быў адкрыты мемарыял “Мінск Горад-герой”: на ўзгорку ўзвышаецца 45-метровая стэла, побач з якой размешчана фігура жанчыны, сімвалізуючая пер’амогу (В. Занковіч, В. Крамарэнка,У. Раманенка,В. Яўсееў).

Падобныя велічныя мемарыялы ствараліся і ў іншых гарадах рэспублікі. У Віцебску ў 1974 г. урачыстае афармленне атрымала пл. Перамогі, галоўны манумент якой быў зроблены ў выглядзе трох абеліскаў вышынёй 56 м кожны, аб’яднаных фрызам з рэльефамі: “Воіны”,“Партызаны” і “Падполыпчыкі”. Унізе быў створаны своеасаблівы пантэон з Вечным агнём. Састаўной часткай комплексу з ’яўляюцца

174

таксама два выцягнутых басейны і вялікі фантан з 200 вертыкальнымі струменямі (А. Бельскі, В. Данілаў, 3. Конаш і інш.).

Распаўсюджанай формай ушанавання Перамогі ў Беларусі сталі курганы Славы. Найбольш вядомы з іх знаходзіцца на 21 км шашьГМІнск — Масква (1969, А. Бембель, А. Стахо'віч, А. Арцімовіч і інш.). Яго агулыіая вышыня дасягае 70 м. Наверсе кургана ўстаноўлены чатыры штыкі — у гонар франтоў, вызваляўшых Беларусь. Паміж сабою яны злучаны кальцом з барэльефнымі выявамі воінаў і партызан. V Полацку курган Славы быў насыпаны ў 1966 г. як памяць аб 150 тыс. мясцовых жыхароў, загінуўшых за гады вайны. Усяго ў Беларусі маецца да 180 курганоў Славы — у Бешанковічах, Оршы (абодва — 1966), Гродна, Лунінцы, Йазыры (усе — 1967), Мсціславе (1968), Гомелі (1969), Лідзе (1972), Крычаве (1973), Рагачове (1977).

Былі адзначаны манументамі і месцы значных бітваў пры вызваленні Беларусі. Так, у 1985 г. у Лоеве быў створаны музей з выставай ваеннай тэхнікі, прысвечаны фарсіраванню Дняпра восенню 1943 г. У 1984 г. буйны мемарыял узнік на месцы жор-

CTK ix баеў каля в. Лудчыцы Быхаўскага раёна (П. Белавусаў, У. Лятун, В. Бялянкін, Б. Шчарбакоў). Зроблены ён у выглядзе кургана з фігурай Баяна, услаўляючага подзвіг савецкіх воінаў. Унізе, у кромку кургана, устаўлена сцяна-стэла з выявамі Герояў Савецкага Саюза, вызначыўшыхся ў баях за Быхаўшчыну. У в. Сычкава Бабруйскага раёна мемарыял быў створаны ў гонар знішчэння бабруйскай групіроўкі немцаў (1986, П. Цомпель, М. Бакуменка, А. Казакоў, В. Неміленцаў). На 18-метровым пастаменце разам стаяць савецкі воін і партызан. За імі насыпа­ ны высокі курган у памяць аб паўшых, а побач шэсць стэл з выявамі Герояў Савецкага Саюза. Адзін з іх — М. Селязнёў паўтарыў подзвіг А. Матросава, і ў яго памяць побач быў размешчаны асобны помнік-дзот (1968). Значны мемарыял, прысвечаны 10 тыс. загінуўшых савецкіх воінаў, быўадкры ты ў 1973 г. каля в. Рыленкі Дубровенскага раёна (М. Рыжанкоў, М. Ткачук). Уваход у комплекс вырашаны ў выглядзе масіўнай брамы, наверсе якой размешчаны фрыз з выявамі суровых твараў салдат. Па баках алеі,што вядзе да могілак, устаноўлены чатыры стэлы з рэльефамі, распавядаючымі аб асобных эпізодах бою. На саміх могілках знаходзяцца 170 пліт з прозвішчамі паўшых. Мемарыяльны комплекс у §. Ленгна Горацкага раёна звязаны з падзеямі кастрычніка 1943 г., калі ўпершыню ўступілі ў бой салдаты польскай Арміі Людовай. У 1968 г. тут быў адкрыты музей савецка-польскай баявой садружнасці. Перад ім пастаўлена васьміметровая стэла ў выглядзе сцяга, які трымаюць дзве рукі. На могілках мемарыяльнымі плітамі

175

 

з Вечным агнём адзначана

 

пахаванне больш 500 поль-

 

скіх і 1700 савецкіх салдат.

 

Яшчэ адно значнае пахаван­

 

не загінуўшых воінаў знахо-

 

дзіцца ў Мінску на Вайсковых

 

могілках. Тут у 42 брацкіх і

 

500 асобных магілах пахавана

 

каля тысячы савецкіх салдат

 

і афіцэраў. У 1965 г. у іх го­

 

нар быў пастаўлены агульны

 

помнік у выглядзе

фігуры

 

салдата. У Бабруйску на мес­

 

цы пахавання 325 савецкіх воі-

 

наў у 1999 г.

быў

створаны

 

арыгінальны мемарыял у вы-

 

глядз^:г стылізаванай пад храм

 

аркі-брамы з коннай статуяй

 

уверсе. Усяго

ж на Беларусі

 

маецца звыш

3 тыс. брацкіх

Мемарыял у Бабруйску

магіл паўшых савецкіх воінаў.

Памяць аб вайсковай сла­ ве ўшаноўвалася і манументамі з выкарыстаннем ваен-

най тэхнікі. Пачатак гэтаму быў пакладзены ў 1945 г. у Мінску, калі побач з Домам афіцэраў размясцілася выстава трафейнай зброі (танкі, самалёты і нават дот), дамінаваў над якой пастаўлены на ўзвышшы танк “Т-34” Д. Фролікава — першы з уварваўшыхся ў горад 3 ліпеня 1944 г. На жаль, у 1952 г. выстава была знішчана, а савецкі танк устанавілі на гранітным п’едыстале. Помнікі-танкі таксама маюцца ў Барысаве (1960), в. Краснае Маладзечанскага раёна (1978), Магілёве (1967), Полацку (1980), Старых Дарогах (1974). Помнік у выглядзе самаходнай артылерыйскай устаноўкі знаходзіцца ў М ар’інай Горцы (1973). Часам на пастамент узносіліся і га'рматы — у Горках (1982), Дзятлава (1975), Расонах (1974), Століне (1977), Чэрвені (1967). У Пінску асноўным элементам мемарыяла воінам-вызваліцелям стаў бранякацер, які першым высадзіў тут дэсант (1967).

Значнае ўражанне аказвае мемарыял у Жодзіна, прысвеча­ ны беларускай маці-патрьіётке Н. Купрыянавай. усе пяць сыноў якой загінулі ў час вайны. Адкрьіты ў 1975 г., ён прадстаўляе' ,сабой шматфігурную кампазіцыю: застыўшыя на ганку маці і сыны, якія павінны ісці на фронт (А. Заспіцкі, I. Міско, М. Рыжанкоў, А. Трафімчук).

176

У пасляваенны перыяд у Беларусі былі ўстаноўлены таксама тысячы індывідуальных помнікаў паўшым савецкім воінам. _Ак­ рамя гэтага, практычна паўсюдна ўзводзіліся “Помнікі земля­ кам” — тым, хто так і не вярнуўся дадому з вайны. Частка з іх размешчана непадалёк ад айчынных замкаў і палацаў (Быхаў, Дукора Пухавіцкага раёна, в. Жылічы Кіраўскага раёна).

Асобнае месца ў пераліку помнікаў і мемарыялаў займае

Музей гісторыі Вялгкай Айчыннай вайны, які пачаў сваю дзейнасць у Мінску 7 лістапада 1944 г. Менавіта тут сабрана багацейшая экспазіцыя (120 тыс. экспанатаў), падрабязна раскрываючая ўсе падзеі ваенных гадоў. Асабістыя рэчы ўдзельнікаў вайны, зброя і унікальныя дакументы прыдаюць ёй псіхалагіч- на-напружанае гучанне, робяць яе цікавай і актуальнай як для беларусаў,так і для замежных гасцей.

Падводзячы агульную выснову, трэба адзначыць, што ўвекавечванне памяці пра Вялікую Айчынную вайну ў Беларусі прыняло надзвычай шырокія маштабы. Разам з тым гэта цалкам апраўдана, улічваючы яе велізарны ўклад у агульную Перамогу.

Кантрольныя пытанні і ваданні

1.Адзначце асноўныя мемарыялы, прысвечаныя абароне Беларусі летам 1941 г.

2.Вылучыце агульнае і адметнае ў помніках партызан- ска-падпольнаму руху.

3.Назавіце кірункі ўшанавання памяці ахвяр акупацыйнага рэжыму.

4.У якіх манументах увекавечана ў Беларусі Перамога над нацысцкай Германіяй?

Літаратура

Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне. Мн., 1990. Брэсцкая крэпасць-герой. Мн., 1980.

Зайцев А. Мемориальные ансамбли в городах-героях. М., 1985.

Курган славы. Мн., 1977. Хатынь. Мн., 1981.

177

Глава 15

ПОМНІКІ АРХІТЭКТУРЫ I МАСТАЦТВА БЕЛАРУСІ ПАСЛЯВАЕННАГА ПЕРЫЯДУ

15.1. Горадабудаўніцтва Беларусі ў аднаўленчы перыяд

Вялікая Айчынная вайна нанесла непаправімы ўрон культур- на-гістарычнай спадчыне Беларусі. 3 270 гарадоў і райцэнтраў БССР 209 падвергліся татальнаму зруйнаванню. У вёсках было спалена да 1,2 млн пабудоў (40 % мелі грамадскае прызначэнне). У час вайны былі разбураны ці значна пашкоджаны бясцэнныя шэдэўры архітэктуры — палацы ў Бачэйкава, Косава, Ружанах, Станькава, Магілёўская і Гродзенская ратушы.

Аднаўленчыя работы ў Беларусі пачаліся ўжо летам 1944 г., але доўгі час перавага тут аддавалася прамысловым аб’ектам. Толькі пасля заканчэння вайны былі распрацаваны генпланы ад­ раджэння Мінска (1946), Віцебска, Гомеля, Магілёва (усе — 1947), Брэста (1948), Гродна (1949). Іх адметнасцю стала тое, што рыхтаваліся яны архітэктарамі з Белдзяржпраекта (М. Андросаў, Г. Заборскі, Н. Трахтэнберг), але пад пільным кантролем спецыялістаў з Масквы і Ленінграда (М. Паруснікаў, М. Баршч,Р. Гегарт). Менавіта апошнія адказвалі і за ўзвядзенне ў Беларусі большасці важных аб’ектаў і новых гарадскіх ансамбляў. Такі падыход працягваў даваенную тэндэнцыю да стварэння адзінага наднацыянальнага вобліку савецкіх гарадоў. За аснову тут зноў быў узяты неакласіцызм, але на гэты раз з вельмі насычаным знешнім дэкорам, што дазволіла некаторым з даследчыкаў называць яго “сталінскім ампірам”.

Найбольшая ўвага надавалася аднаўленню Мінска,які павінен быў стаць узорам для ўсёй Беларусі. Згодна генпла­ ну ў развіцці горада прадугледжвалася два асноўных напрамкі: на вул. Савецкай і Пушкінскай (прасп. Ф. Скарыны) размяшчаліся асноўныя адміністрацыйныя і куль- турна-асветніцкія ўстановы, а Магілёўскі тракт (Парты-

178

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]