Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Samusik_A_F_-_Pomniki_gistoryi_i_kultury_Belar

.pdf
Скачиваний:
351
Добавлен:
20.02.2016
Размер:
7.18 Mб
Скачать

царква ў в. Грыгаровічы Лепельскага раёна (1861), якія часам дапаўняліся класічным дэкорам — Пакроўская царква ў в. Кішчыцы Шклоўскага раёна (1845). Акрамя гэтага, пашырыўся цэнтрычны тып храма з прыбудаванымі да яго прытворам ды апсідай

ізавершайы пяцікупаллем — царква св. Ганны ў в. Любішчыцы Івацэвічскага раёна (1845), Пакроўская царква ў Дзяржынску (1851). Пэўную разнастайнасць уносіла выкарыстанне муроўкі з бутавага каменю. Падобныя храмы мелі масіўныя вежы-званіцы

іатынкаваныя элементы дэкору — царква Аляксандра Неўскага ў в. Крэва (1854),Георгіеўская царква ў в. Лоск Валожынскага раёна (1856).

Адчула ўплыў псеўдарускага стылю і драўлянае дойлідства,

якое ў спрошчанай форме імкнулася да капіравання мураваных храмаў — Троіцкая царква ў Жыткавічах (1842), Успенская цар­ ква ў в. Зорычы Барысаўскага раёна (1842), Праабражэнская царква ў в. Новая Мыш Баранавіцкага раёна (1859).

Такім чынам, у адрозненне ад класіцызму, да якога аднолькава станоўча ставіліся як католікі, так і праваслаўныя, рамантызм у культавым дойлідстве прывёў да бескампраміснага размежавання на прыхільнікаў еўрапейскіх і візантыйска-рускіх куль­ турных традыцый.

11.4. Рамантызм у айчынным мастацтве

Рамантызм у выяўленчым мастацтве найбольш яскрава праявіўся ў жывапісе. Пад яго ўплывам узрасла цікавасць мастакоў да ўнутранага свету чалавека,яго пачуццяў. Галоўным персанажам стаў вобраз героя-пакутніка. Нават прырода адлюстроўвалася надзвычай эмацыянальна. Карціны адрозніваліся дынамізмам, насычаным каларытам, кантрастам колераў, светлаценяў, лёгкай манерай пісьма. На змену антычных сюжэтаў прыйшла “ўсходняя” тэматыка з паказам “дзіўнага” жыцця народаў Азіі, Афрыкі і г.д. Узмацнілася цікавасць і да здабыткаў народнай культуры.

Як ужо адзначалася ў Беларусі, рамантызм набыў нацыя- нальна-вызваленчую афарбоўку, што ўплывала і на выяўленчае мастацтва. Пры гэтым у творах айчынных мастакоў-раманты- каў усё ж адчуваўся подых класіцызму, бо ў Вільні і Пецярбургу, дзе вучылася большасць з іх,панаваў менавіта гэты напрамак. Асаблівасць рамантызму ў беларускім жывапісе заключалася ў тым, што найбольшы уплыў ён аказаў на партрэт, у якім мастакі імкнуліся стварыць вобраз творчай і незалежнай асобы — “героя свайго часу”.

137

Сярод мастакоў, якія працавалі ў стылі рамантызму, трэба адзначыць Я. Дамеля (1780— 1840). У яго гістарычных карцінах перавага аддавалася адлюстраванню знамянальных падзей з мінулага Радзімы — “Вызваленне Т. Касцюшкі з цямніцы”, “Адступленне французаў з Вільні”. Партрэты Я. Дамеля былі насычаны ўнутраным псіхалагізмам і вылучаліся жаданнем падкрэсліць індывідуальныя рысы асобы (Д. Радзівіл, I. Храптовіч,Я. Рус­ тэм). Рамантычны настрой мелі яго пейзажы — “Вадзяны млын”, “Дрэвы над вадой”. Працаваў мастак і ў рэлігійным жанры — для Кальварыйскага касцёла ў Мінску ён напісаў шэраг абразоў.

У крыпце гэтага ж храма, дарэчы, Я. Дамель быў пахаваны. Найбольш яркім прадстаўніком айчыннага рамантызму лі-

чыцца В. Ваньковіч (1800— 1842). Яго карціны адрозніваліся надзвычайнай рэчаіснасцю, выдатным выкарыстанем каляровай гамы, а таксама светлаценяў. У сваіх творах ён імкнуўся паказаць асобу ў час творчага натхнення — “А. Міцкевіч на скале Аюдаг”, партрэты Э. Ромера, А. Адынца, А. і К. Тавянскіх. У 1990-я гг. у гарадской сядзібе Ваньковічаў пачаў працу дом-му­ зей знакамітага мастака.

Па ранейшаму значную ўвагу мастакоў прыцягвалі айчынныя помнікі архітэктуры. Так, М. Кулеша (1795— 1863) у рэчышчы рамантызму стварыў замалёўкі Мірскага замка, Каложскай царквы ў Гродна, сядзібы Т. Касцюшкі ў ф. Мерачоўшчына. Аднак самым вядомым мастаком у гэтым жанры стаў Н. Орда (1807— 1883), ураджэнец в. Варацэвічы Іванаўскага раёна. У час сваіх падарожжаў па Беларусі ён зрабіў каля 200 замалёвак айчынных замкаў, палацаў і храмаў, частка з якіх да нашага часу не ацалела. У шэрагу сваіх малюнкаў мастак адлюстраваў айчынныя пейзажы і воблік тагачасных вёсак. У яго творах архітэктурныя шэдэўры арганічна аб’яднаны з прыродным асяроддзем. Асобную ўвагу Н. Орда аддаваў мясцінам, звязаным з жыццём знакамітых суайчыннікаў (А. Міцкевіча, М.К. Агінскага, С. Манюшкі, У. Сыракомлі).

Меншы ўплыў аказаў рамантызм на айчынную скульптуру, якая працягвала развівацца ў класічным накірунку. Толькі ў творчасці Р. Слізня (1804—1881) шэраг партрэтаў нясуць яўны рамантычны адбітак,які праявіўся ў тонкай эмацыянальнасці і глыбіні індывідуальных характарыстык (выявы Марылі, Францішкі і Міхаіла Верашчакаў).

Больш значным уздзеянне рамантызму было на дэка- ратыўна-прыкладное мастацтва, арыентаванае на аздабленне інтэр’ераў тагачасных палацаў і сядзіб. Парадныя пакоі рэзідэнцый афармляліся ў гатычным, кітайскім, турэцкім і іншых стылях, што патрабавала ўзбагачэнне іх

138

адпаведнай ляпнінай, разьбой па дрэву, статуэткамі міфалагічнага і сімвалічна-алегарычнага характару. Напрыклад,італьянскі дэкаратар В. Вінцэнцг ў 1850-я гг. у рамантычным духу перарабіў інтэр’еры палаца ў Гомелі. Тут з ’явілася новае ляпное ўбранне (маскі, гірлянды), вітражы, каміны з штучнага мармуру, шматлікія творы еўрапейскага мастацтва. “Усходні” матыў праявіўся ў цудоўнай калекцыі кітайскіх ваз,падараваных гаспадару прускім каралём Фрыдрыхам-Вільгельмам IV.

Такім чынам, рамантызм у Беларусі пакінуў значны адбітак у выглядзе арыгінальных, а часам нават унікальных помнікаў архітэктуры і мастацтва. На жаль,час яго існавання быў не доўгім — унутраныя супярэчнасці і новыя капіталістычныя ўмовы прывялі да наступления “эклектычнага хаоса”, які яшчэ і зараз прысутнічае ў сусветнай культуры.

Кантрольныя пытанні і заданні

1.Адзначце сутнасць рамантызму і яго адметнасці ў Беларусі.

2.Прааналізуйце ўплыў рамантызму на грамадскае і пала- цава-сядзібнае дойлідства.

3.Вылучыце кірункі развіцця рамантызму ў рэлігійнай сферы.

4.Якое месца займае рамантызм у айчынным мастацтве?

Літаратура

Беларусь у малюнках Напалеона Орды. Мн., 2001. Кулагін А.М. Адраджэнне готыкі. Мн., 1993.

Михайловский Е.В. Реставрация памятников архитектуры. М.,1971.

Трусаў А.А. Старонкі мураванай кнігі. Мн., 1990.

Федорук А.Т. Садово-парковое искусство Белоруссии. Мн., 1989.

Глава 12

У сярэдзіне XIX ст. стала відавочна,што класічная куль­ турная традыцыя, не вытрымаўшы канкурэнцыі з рамантызмам, прыйшла ў поўны заняпад. У той жа час рамантычныя тэндэнцыі ў архітэктуры і мастацтве працягвалі развівацца і ў хуткім часе выйшлі за межы пераймання толькі гатычных традыцый. Арыентаваны з самага пачатку на ўзнаўленне здабыткаў мінулага рамантызм на пэўным моманце сваей эвалюцыі ўжо проста не мог ігнараваць магчымасць капіравання знакамітых шэдэўраў раманскага стылю, рэнесансу, барока, ракако і нават класіцызму. Пачалася эпоха гістарызму, калі новаму асваенню падлягалі ўсе без выключэння ранейшыя стылі і нават дахрысціянская архаіка. Для кожнай культурнай традыцыі быў выпрацаваны дакладны набор характэрных адметнасцяў, які ў выглядзе знешняга дэкору і ўнутраных інтэр’ераў павінен быў пераўтварыць звычайны будынак у арыгінальную, авеяную ду­ хам рамантыкі пабудову.

Неабходна таксама ўлічваць, што другая палова XIX ст. ста­ ла часам умацавання капіталістычнага грамадства. Сфарміравалася новая прамысловая і фінансавая эліта, якую ў болынасці выпадкаў не цікавілі праблемы захавання стылявога адзінства, а вабілі раскоша і арыгінальнасць. Жаданне вылучыцца прывяло да аб’яднання ў адзінае цэлае асобных эфектных элементаў розных стыляў. Вынікам падобнай “анархіі” і перамогі індывідуальнага суб’ектывізму стала трансфармацыя рамантызму ў эклектыку (ад грэч. “eklektikos” — які выбірае) з панаваннем разнародных неа-

стыляў, змешванне якіх праявілася ў надзвычайнай стракатасці тагачаснай архітэктуры і мастацтва.

Неабмежаваная вузкімі стылявымі рамкамі свабода творчасці знайшла сваё ўвасабленне і ў авангардысцкай навацыі. Менавіта ў ей частка грамадства бачыла рэаль-

140

ную магчымасць адраджэння духу стылявога адзінства. Пры гэ­ тым узамен неастылям прапаноўвалася распрацаваць якасна но­ выя архітэктурна-мастацкія прыёмы з выкарыстаннем сучасных тэхнічных магчымасцяў. Так, дзякуючы эклектыцы, у 1890-я гг. нарадзіўся новы стыль — мадэрн (ад франц. “moderne” — найноўшы, сучасны), пры якім прапагандаваліся нетрадыцыйныя прынцыпы формаўтварэння, панавала свабодная функцыянальна абгрунтаваная кампазіцыя, выкарыстоўваліся новыя віды канструкцый і матэрыялаў, пашыралася колеравая палітра архітэктуры з смелым ужываннем фарбаў, керамікі, смальты і вітражоў. Надзвычай важную эстэтычную вартасць атрымала ўзорная цагляная муроўка. Менавіта яна падкрэслівала мастацкі вобраз будынка, прыдавала фасадам імпазантнасць і дазваляла праз атынкаваны дэкор падкрэсліць урачыстасць і маляўнічасць пабудовы. У мастацтве мадэрнісцкія тэндэнцыі былі выкліканы жаданнем адлюстраваць карэнныя змены ў чалавечым светаўспрыманні, увасобіць у творах неспакойны і напружаны дух новай эпохі. Пошук новага прывёў да аб’яднання прафесій архітэктара, мастака і скульптара ў адзінае цэлае, што было неабходна для стварэння цэласнага шэдэўра — палаца альбо храма, дзе яго кампазіцыя і дэкаратыўнае аздабленне былі падпарадкаваны дакладна вызначанай вобразна-сімвалічнай задуме.

У Беларусі гістарызм і мадэрн сталі найбольш яскравым адлюстраваннем новай эпохі. Усяго за паўстагоддзе (1860— 1910) істотным чынам змяніўся воблік айчынных гарадоў і мястэчак, з’я- віліся дзесяткі шыкоўных палацава-сядзібных комплексаў і велічных храмаў, папулярнасць у мастацтве набылі рэалізм і аван­ гард. На жаль, адметнай праявай часу стала страта архітэктурай і мастацтвам нацыянальных асаблівасцяў. Усё болыпы культурны ўплыў на рэгіён сталі аказваць суседнія краіны. Разам з тым гэтая тэндэнцыя выклікала пратэст часткі айчыннага грамадства, і з канца XIX ст. пачаўся першы этап адраджэння беларускай літаратуры і культуры.

12.2. Эвалюцыя айчыннага горадабудаўніцтва

1860-я гг. азнаменавалі сабою значныя змены ў айчынным горадабудаўніцтве. Адмена прыгоннага права прывяла да пашырэння колькасці гарадскога насельніцтва, а пракладванне першых чыгуначных лійій распачало працэс перабудовы га- •'радоў і мястэчак, у якіх з ’явіўся новы тып грамадскіх пабудоў — вакзалы. Яны разглядаліся як своеасаблівыя “візітныя карткі”, а таму мелі ўрачысты і парадны вы­ гляд. Агульным для іх былі: падоўжана-восевая кампазі-

141

цыя, наяўнасць больш высокага цэнтральнага аб’ёму з вялікім арачным уваходам, неакласічнае аздабленне з выкарыстаннем рызалітаў, атыкаў, пілястраў і руста. Менавіта ў такой манеры былі пабудаваны вакзалы ў Барысаве (1877— 1879), Магілёве (1902) і Маладзечна (1907), якія ацалелі да нашых дзён. Адзін з буйнейшых вакзалаў у Расійскай імперыі быў узведзены ў Брэсце (1886). Яго будынак меў выгляд неагатычнай “крапасной” сцяны з зубчатым парапетам і вежачкамі. На жаль, у 1941 г. ён быў значна пашкоджаны, а пасля аднаўлення страціў свой пачатковы воблік. Такі ж лёс напаткаў і большасць іншых айчынных вакзалаў — Віцебскі (1866), Гомельскі (1880), Гродзенскі (1867). У Мінску было ажно два вакзалы — драўляны Брэсцкі (1871) і мураваны Віленскі (1890), але гэтыя помнікі мадэрна да нашага часу ўвогуле не захаваліся. Разам з тым ацалеў будынак упраўлення Лібава-Роменскай чыгункі (1911). Пабудаваны так­ сама пад уплывам мадэрну,ён меў арыгінальную вуглавую вежачку, нязвыклыя абрысы вокан, керамічныя ўстаўкі і г.д.

Пашырэнне дзелавой актыўнасці ў першую чаргу праявілася ў з’яўленні значнай колькасці банкаўска-крэдытных устаноў. Пры іх будаўніцтве архітэктары часцей за ўсё гвярталіся да псеўдарускага ці неакласічнага стыляў, якія прыдавалі пабудовам манументальны і прадстаўнічы характар. У пачатку XX ст. у Мінску быў узведзены новы корпус аддзялення Дзяржаўнага банка, дзе сёння размяшчаецца Нацыянальны музей. Адкрываліся ў Беларусі філіялы Пазямельна-сялянскага банка, для якіх узводзіліся будынкі з рысамі абарончага дойлідства — у Гродна (1913), Магілёве (1903— 1914) і Віцебску (1913— 1917). Дзейнічалі ў рэгіёне і расійскія банкі, якія таксама засноўвалі тут свае прадстаўніцтвы. Шырока вядомы Руска-Азіяцкі банк адкрыў

свае

аддзяленні, аформленыя ў неакласічным стылі, у Бабруй-

ску

(1902) і Гомелі (1910— 1912), а Маскоўскі міжнародны

банк

— у Магілёве (1904— 1906). Да нашага часу ў Беларусі за-

хаваліся і будынкі шэрагу мясцовых прыватных банкаў — у Бабруйску (пачатак XX ст.), Гомелі (1901) і Слоніме (1905).

Хуткімі тэмпамі ішло развіццё культурна-асветнай сферы. Навучальныя ўстановы будаваліся ў гэты час, пераважна, з выкарыс­ таннем тых жа псеўдарускага і неакласічнага стыляў, якія мелі фактычна афіцыйны статус — будынкі гімназій у Брэсце (1905), Гомелі (1898), Гродна (1893), Магілёве (1875), Мінску (1879) і Мсціс-

лаве (1908); рэальных вучылішчаў — у Гродна (1907) і Магілёве (1885); духоўных вучылішчаў — у Віцебску (1890, 1902) і Магілёве (1889-1892); земляробчай школы — у в. Лужэсна пад Віцебскам (1909). Большасць з іх яшчэ і за­ раз выкарыстоўваецца па свайму прамому прызначэнню.

142

Таксама ранейшую функцыю маюць і ацалелыя будынкі тэатраў. У Магілёве сваей велічнасцю ўражвае мясцовы драма­ т ичны тэатр (1886—1888), узведзены ў псеўдарускім стылі.

Галоўны фасад яго ўпрыгожваюць масіўныя чатырохгранныя вежы, а ўваход вырашаны лучковай аркадай. Менавіта ў ім найбольш удала была выкарыстана эстэтычная выразнасць фігурнай цаглянай муроўкі, якая дапаўнялася рустам, кілепадобнымі ліштвамі і ажурнымі чыгуннымі элементамі. Не менш выразным і прыгожым аказаўся будынак гарадскога тэатра ў Мінску (1890). Падобны на палац, ён меў барочна-рэнесансавы дэкор (нішы, пілястры, люкарны, руст, лучковы франтон над цэнтральным рызалітам).

У пачатку XX ст. у Беларусі з’явіліся “народныя дамы” правобраз сучасных палацаў культуры. У Гродна ў 1904 г. была ўзведзена падобная пабудова ў неакласічным стылі. Адкрываліся ў азначаны час і першыя дзяржаўныя музеі. У Мінску захаваўся будынак царкоўна-археалагічнага музея (1910—1913) у псеўдарускім стылі. Падобны на казачны замак, ён меў асіметрычную кампазіцыю — у левым куце размяшчалася круглая вежа з цыбулепадобным купалам,а набліжаны да правага боку ўваход акцэнтаваўся востраканечнай вуглавой вежачкай.

3 канца XIX ст. актывізавалася і мураванае жыллёвае будаўніцтва. У гарадах узводзіліся рэпрезентатыўныя гасцініцы, якія аздабляліся звычайна ў мадэрнісцкім кірунку — гасцініцы ў Гродна (1912) і Мінску (1913). Пашырылася ў тэты час і будаўніцтва “даходных дамоў” (наёмнае жыллё для сярэдніх колаў). Такім чынам забудоўваліся: вул. Савецкая,Валадарскага, К. Маркса ў Мінску; вул. Суворава,

143

Крылова, Талстога і М аякоўскага ў Віцебску; вул. Леніна і Савецкая ў Пінску. Тут ацалела да 30 даходных дамоў. Яны вызначаліся багатым аздабленнем парадных фасадаў, дзе ў адзінае цэлае былі аб’яднаны дэкаратыўныя элементы болынасці неастыляў і мадэрну.

Разам з тым найбольшай прыгажосцю і арыгінальнасцю, зразумела, вызначалася заможная індывідуальная забудова — гарадскія асабнякі і дачы ў прадмесцях. Купецкія дамы таго ча­ су — гэта шыкоўныя будынкі з насычаным дэкорам і арыгінальнай кампазіцыяй. У Бабруйску прыватны асабняк (1912) у стылі мадэрна на ўзроўні другога паверха меў вуглавыя вежападобныя надбудовы і цэнтральны цыліндрычны аб’ём мансарды з круг­ лым акном. У Гродна асабняк (1914) вылучаўся пілястрамі з чыгуннымі вензелямі і складанай канструкцыяй даху. У Слоніме галоўны акцэнт у знешнім афармленні асабняка пачатку XX ст. рабіўся на спалучэнні жоўтай муроўкі і чырвоных цагляных элементаў дэкору. Раскошай вылучаліся сярод гарадской забудовы і “дамы ўрачоў”: у Гродна тут дамінаваў вежападобны аб’ём з трапецападобным дахам (1911), а ў Гомелі — фасады бьілі аздоблены ў стылі неаракако (1903). Сярод прыгарадных дач заслугоўвае ўвагі дом у Клімавічах пачатку XX ст. з моцна выступаючым кілепадобным франтонам, а таксама “Белая дача” ў Мінску канца XIX ст. з “абарончай” вежай-дамінантай.

Н еад’емным элементам новага вобліку гарадоў стала значная колькасць пабудоў гаспадарчага прызначэння, якія таксама “апраналіся” ў эклектычнае дэкаратыўнае ўбранне. Воданапорныя вежы таго часу больш паходзілі на старадаўнія ве- жы-данжоны (Гродна, Мінск). Неагатычнае афармленне атрымала Мінская электрастанцыя (1895), а гарадское пажарнае дэпо (1885) было аформлена ў стылі мадэрна. Ужываўся эклектычны дэкор для ўзбагачэння фасадаў прамысловых аб’ектаў: у Добрушы адміністрацыйны будынак папяровай фабрыкі (1870) быў упрыгожаны дэкаратыўнымі вежачкамі і пілястрамі нетрадыцыйнай формы; у Мінску ў раёне Лошыцы ацалела вінакурня (1896) з фігурнай цаглянай муроўкай параднага ф аса­ да; у Шклове — кантора папяровай фабрыкі (1898) з высокай вежай у стылі мадэрна на ўваходзе.

Такім чынам, менавіта ў канцы XIX—пачатку XX ст. у Беларусі распачалося масавае мураванае будаўніцтва, якое ў знач- I най ступені змяніла знешні воблік гарадскіх цэнтраў,на-

Лсыціла іх эфектнымі і арыгінальнымі збудаваннямі.

144

12.3.Эклектыка і мадэрн

упалацава-паркавым дойлідстве Беларусі

Уплыў гістарызму і эклектыкі на эвалюцыю прыватных айчынных рэзідэнцый праявіўся ў шэрагу фактараў,якія ўздзейнічалі на іх знешні выгляд незалежна ад абранага стылявога напрамку.

Па-першае, больш не ўзводзіліся буйныя палацы, месца якіх занялі ўтульныя сядзібы адносна невялікіх памераў.

Па-другое, перавага аддавалася асіметрычна-ступенчатай кампазіцыі, пры якой прымыкаючыя адзін да аднаго аб’ёмы паступова ўзрасталі па вышыні.

Па-трэцяе, дамінавала тэндэнцыя да стылявога адзінства ў афармленні комплексаў, але кожная з рэзідэнцый мела непаўторныя індывідуальныя адметнасці.

Неаготыка па-ранейшаму займала дамінуючае месца ў пала­ цава-паркавым дойлідстве. Арыгінальны палац быў узведзены ў

в. Чырвоны Бераг Жлобгнскага раёна (1890— 1893). Яго Г-падоб- ная ў плане кампазіцыя была дапоўнена тэрасай-балконам перад уваходам, а таксама эркерамі з контрфорсамі пад стромкімі шатрамі. Элементы дэкору з пабеленага каменя-пясчаніка ўдала спалучаліся з чырвонымі цаглянымі сценамі і чарапічным дахам. Блізкая па духу сядзіба была ўзведзена ў в. Галавічполле Шчучынскага раёна (1909). Тут таксама меліся гранёныя эркеры і атынкаваны дэкор, а асаблівасць яе заключалася ў высокіх стрэльчатых шчытах на фасадах, вертыкалізм якіх падкрэсліваўся вежачкамі-фіяламі. Не менш прыгожа выглядала і падобная на замак сядзіба ў Расонах канца XIX ст., складаны ступен­ чаты сілуэт якой узмацняўся масіўнай вуглавой вежай з шатро­ вым завяршэннем. Падобнае архітэктурнае рашэнне было прынята ў в. Краскі Ваўкавыскага раёна, дзе да драўлянай сядзібы (1839) у 1905 г. прыбудавалі дзве вежы з зубчатым пара­ петам уверсе. У в. Бальценікі Воранаўскага раёна палац пачатку XX ст. складаўся з двух карпусоў, злучаных паміж сабой крытай галерэяй-аркадай, у якой знаходзіўся зімні сад. У в. Любча Навагрудскага раёна палац з вытанчанымі вежачкамі на ф аса­ дах (1864— 1870) размясціўся ў старадаўнім замку, што прида­ вала яму надзвычай рамантычны каларыт.

Арыгінальныя будынкі ў стылі італьянскага “палаццо” ўзводзіліся ў Беларусі пад уплывам неарэнесансу. Аба- 'вязковым тут была наяўнасць вежы-дамінанты з вялікімі арачнымі вокнамі, а таксама разнастайнага дэкору (руст, атык, пілястры, нішы), ствараўшага так званы “прыгожы

145

беспарадак”. Шыкоўныя неарэнесансавыя сядзібы былі ўзведзены ў Пружанах (канец X IX ст.),в. Лынтупы Пастаўскага раёна (1907),в. Тарнова Лідскага раёна (канец XIX ст.) і в. Ястрамбель Баравіцкага раёна (1897).

Кансерватыўна настроеныя колы шляхты сталі галоўнымі ініцыятарамі ўзвядзення ў рэгіёне неакласічных палацаў. Яны лічылі, што толькі антычны ордэр можа прыдаць сядзібе гарманічную цэласнасць, а таксама ідэальную дакладнасць вобраза і сілуэта — Шчучын (1890— 1914), в. Камянполле Міёрскага ра­ ёна (1873), в. Стралкова Клецкага раёна (1909), в. Савейкі Ляхавіцкага раёна (1859). Уплыў эклектыкі тут мог праяўляцца ва ўжыванні “ламанага даху” — в. Опса Браслаўскага раёна (1904), в. Поразава Свіслацкага раёна (канец XIX ст.).

Шэраг неастыляў у сядзібным дойлідстве Беларусі знайшлі сваё адлюстраванне ў адзінкавых комплексах. Адной з прычын f-сдкага звароту да неабарока і неаракако было атаясамленне іх з перыядам падзелаў Рэчы Паспалітай. Яны прадстаўлены толь-

кі

сядзібамі ў Ж алудку Ш чучынскага раёна і К рупках (абод-

ва

— пачатку XX ст.). Псеўдарускі стыль пашыраўся пераваж-

на

ў праімперскіх колах. У ім быў аформлены палац у

в. Дзям’янкі Добрушскага раёна, падобны на старажытны церам. Уласцівыя Ьтылю кілепадобныя аркі маглі выкарыстоўвацца і як дадатак да іншых неастыляў (в. Станькава Дзяржынскага раёна).

Мадэрн таксама даволі слаба праявіўся ў сядзібным дойлідстве з-за кароткага часу свайго існавання. Для яго характэрны асіметрычнасць, кампазіцыя з рознавялікіх аб’ёмаў пад складаным дахам, адсутнасць звычнага дэкору, акцэнтаванні ўвагі на функцыянальную зручнасць пабудовы. У такой манеры былі ўзведзены палацы ў п. Старабарысаў, в. Межава Аршанскага ра­ ёна, п. Свіслач Гродзенскага раёна (пачатак XX ст.). Пошук новага ў знешнім афармленні праявіўся ў Лошыцкай сядзібе (1890) на ўскраіне Мінска, дзе драўляныя элементы дэкору эфектна глядзеліся на фоне атынкаваных белых сцен.

Значнае ўздзеянне аказала эклектыка на паркавае мастац­ тва. Адбылося ўскладненне структуры паркаў з падзелам на пейзажныя і рэгулярныя зоны. Пры гэтым кожны з іх захоўваў уласны індывідуальны вобраз,чаму садзейнічала ўдалае прыроднае размяшчэнне, каскады ставаў і рамантычныя пабудовы. Сярод апошніх вылучаліся ўяздныя брамы — у в. Вялікая Ліпа Нясвіж-

скага раёна яе цэнтральны аб’ём быў прарэзаны стрэльчатай аркай, а ўваходы ў крылы-стайні аздаблялі гарэльефы з выявамі рыцараў (пачатак XX ст.). Насычаліся багатым дэкорам і іншыя збудаванні. Шыкоўная неарэнесансавая стайня мелася ў сядзгбе Альбярцін пад Слонімам (па-

146

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]