
Сильченко Н.В "Агульная тэорыя права"
.pdfтым ці іншым відзе крыніц права, тым большай з’яўляецца яго юрыдычная вага.
Важнае значэнне для пабудовы сістэмы крыніц права мае ўсталяванне залежнасцей паміж крыніцамі ўнутрынацыянальнага і міжнароднага права.
Вядома, нормы права, якія ўтрымліваюцца ў міжнародных дагаворах Рэспублікі Беларусь і якія ўступілі ў сілу, з’яўляюцца складанай часткай дзеючага на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь заканадаўства, падлягаюць непасрэднаму прымяненню і маюць юрыдычную сілу таго нарматыўнага акта, якім дадзена згода Рэспублікі Беларусь на абавязковасць для яе адпаведнага міжнароднага дагавору. Такім чынам, нельга ставіць міжнародны дагавор па юрыдычнай сіле адразу пасля Канстытуцыі дзяржавы. Ён можа мець юрыдычную сілу дэкрэта, указа, закону і г. д.
Аналагічна з вызначэннем юрыдычнай сілы міжнароднага дагавору можна, як уяўляецца, вызначыць юрыдычную сілу і, адпаведна, месца ў іерархіі крыніц права ўнутрыдзяржаўных дагавораў нарматыўнага зместу. Яны могуць мець юрыдычную сілу нарматыўных актаў Урада Рэспублікі Беларусь, калі адным з бакоў дадзенага дагавору з’яўляецца Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь. Такую юрыдычную сілу маюць, напрыклад, пагадненне паміж Беларускай Праваслаўнай Царквой і Рэспублікай Беларусь, а таксама пагадненне, якое заключаецца паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Саюзам Беларускіх Прафсаюзаў.
Такім чынам, юрыдычная сіла нарматыўных прававых актаў і, адпаведна, іх месца ў іерархіі нарматыўных прававых актаў з’яўляюцца тым «нарматыўным каркасам», да якога «прывязваецца» такая крыніца права, як дагавор нарматыўнага зместу (міжнародны і ўнутрыдзяржаўны). Гэта з’яўляецца дадатковай падставай для сцвярджэння аб тым, што нарматыўны прававы акт выступае галоўнай, вядучай крыніцай права ў Рэспубліцы Беларусь, а разам з дагаворам нарматыўнага зместу, як міжнароднага, так і ўнутрыдзяржаўнага характару, ён з’яўляецца асноўнай крыніцай сучаснага беларускага права.
Месца іншых відаў крыніц права і іх юрыдычная значнасць у прававой сістэме Рэспублікі Беларусь таксама вызначаюцца і замацоўваюцца ў нарматыўных прававых актах. Аб гэтым будзе ісці размова пры разглядзе дадатковых крыніц права і крыніц права, якія выдаюцца органамі судовай улады Рэспублікі Беларусь.
431
4.Характарыстыкаасноўныхунутрыдзяржаўныхкрыніц сучаснагабеларускагаправаРэспублікіБеларусь
4.1. Нарматыўныправавыакт – галоўнаякрыніцасучаснага беларускагаправа.Відынарматыўныхправавыхактаў
У тэорыі права паміж тэрмінамі «нарматыўны» і «нарматыўны прававы акт» заўсёды праводзілася мяжа. Нарматыўным актам, напрыклад, з’яўляюцца і статуты пэўнай палітычнай партыі і грамадскай арганізацыі, у якіх утрымліваюцца правілы паводзін (нормы), якія маюць абавязковае значэнне для тых асоб, што ўваходзяць у склад палітычных партый ці грамадскай арганізацыі Але яны не лічацца нарматыўнымі прававымі актамі, таму што не ўтрымліваюць норм права. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь надае тэрміну «нарматыўны» выключна прававы характар, г. зн. выкарыстоўвае яго ў больш вузкім сэнсе слова, чым у тэорыі права. Тэрмінам «нарматыўны» ў Канстытуцыі абазначаюцца толькі акты, у якіх утрымліваюцца нормы права, агульнаабавязковыя правілы паводзін, якія разлічаны на нявызначанае кола асобаў і многаразовае прымяненне.
Нарматыўныя прававыя акты з’яўляюцца асноўнай і галоўнай крыніцай права ў Рэспубліцы Беларусь. У арт. 1 Закону Рэспублікі Беларусь «Аб нарматыўных прававых актах Рэспублікі Беларусь» яны азначаюцца ў якасці афіцыйных дакументаў усталяванай формы, якія прымаюцца (выдаюцца) у межах кампетэнцыі упаўнаважанага дзяржаўнага органа (службовай асобы) ці шляхам рэферэндума з захаваннем усталяванай заканадаўствам Рэспублікі Беларусь працэдуры, якія ўтрымліваюць агульнаабавязковыя правілы паводзін, разлічаныя на нявызначанае кола асобаў і многаразовае прымяненне.
Важна падкрэсліць, што для азначэння нарматыўнага прававога акта ў якасці самастойнага падвіду крыніц нацыянальнага беларускага права ў сэнсе Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Закону Рэспублікі Беларусь «Аб нарматыўных прававых актах Рэспублікі Беларусь» важнае значэнне мае шэраг абставінаў і паняццяў, азначэнне якіх даецца ў Законе «Аб нарматыўных прававых актах Рэспублікі Беларусь».
Па-першае, нарматыўныя прававыя акты з’яўляюцца вынікам нарматворчай дзейнасці, г. зн. вынікам навуковай і арганізацыйнай дзейнасці па падрыхтоўцы, экспертызе, змяненню, дапаўненню, прыняццю (выданню), тлумачэнню, прыпыненню дзеяння, пры-
432
знанню страціўшымі сілу ці адмене нарматыўнага прававога акта ці яго часткі.
Па-другое, нарматыўныя прававыя акты з’яўляюцца вынікам дзейнасці нарматворчых органаў (службовых асоб). Прычым нарматворчымі органамі (службовымі асобамі) лічацца дзяржаўныя органы (службовыя асобы), якія ўпаўнаважаны (управамочаны) прымаць (выдаваць) нарматыўныя прававыя акты.
Па-трэцяе, нарматыўныя прававыя акты выдаюцца з захаваннем нарматворчага працэсу – нарматворчай дзейнасці нарматворчых органаў (службовых асоб) па распрацоўцы і прыняццю (выданню) нарматыўных прававых актаў, увядзенню іх у дзеянне.
Згодна з класіфікацый крыніц сучаснага беларускага права, якая была выкладзена намі вышэй, нарматыўныя прававыя акты складаюць толькі самастойны падвід крыніц нацыянальнага беларускага права. Але па сваёй значнасці, па юрыдычнай вазе ў сістэме крыніц права яны не толькі вылучаюцца на першыя ролі сярод крыніц права, але самі, у сваю чаргу, уяўляюць даволі разгалінаваную сістэму з уласцівымі ёй сувязямі і залежнасцямі. У Рэспубліцы Беларусь дзейнічае Закон «Аб нарматыўных прававых актах Рэспублікі Беларусь», у якім замацаваны юрыдычна значныя характарыстыкі дадзенай крыніцы права, праведзена класіфікацыя, замацаваны парадак распрацоўкі, прыняцця, уступлення ў сілу, дзеяння нарматыўных прававых актаў і шэраг іншых пытанняў.
Істотнае значэнне мае адмежаванне нарматыўных прававых актаў ад актаў індывідуальна-прававога характару, актаў, якія не ўтрымліваюць у сабе агульнаабавязковых правілаў паводзін – норм права – і таму не з’яўляюцца нарматыўнымі прававымі актамі. Закон «Аб нарматыўных прававых актах» у склад прававых актаў, якія не з’яўляюцца нарматыўнымі прававымі актамі ўключае тыя прававыя акты, якія прымаюцца (выдаюцца) з мэтай ажыццяўлення канкрэтных арганізацыйных, кантрольных ці распарадчых мерапрыемстваў ці разлічаны на іншае аднаразовае прымяненне.
У арт. 2 адзначанага Закону прыведзены пералік відаў нарматыўных прававых актаў па іх назве, г. зн. што нарматыўныя прававыя акты класіфікаваны тут па знешняму крытэрыю, па форме: Канстытуцыя, рашэнне рэферэндума, праграмны закон, кодэкс, закон, дэкрэт і ўказ Прэзідэнта і г. д. Усяго па дадзенай прымеце Закон налічвае семнаццаць відаў нарматыўных прававых актаў.
Найбольш распаўсюджанай і практычна значнай з’яўляецца класіфікацыя нарматыўных прававых актаў па органу прыняцця. Па дадзенай падставе можна выдзеліць: нарматыўныя прававыя
433
акты органа заканадаўчай улады, нарматыўныя прававыя акты Кіраўніка дзяржавы – Прэзідэнта краіны, нарматыўныя прававыя акты органаў выканаўчай улады, нарматыўныя прававыя акты органаў мясцовага самакіравання і кіравання, а таксама лакальныя нарматыўныя прававыя акты і нарматыўныя прававыя акты грамадскіх і кааператыўных арганізацый.
Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь з’яўляецца заканадаўчым органам Рэспублікі Беларусь і прымае законы. Палаты Нацыянальнага сходу прымаюць нарматыўныя прававыя акты ў форме пастаноў, калі гэта прадугледжана Канстытуцыяй краіны. Закон з’яўляецца заўсёды нарматыўным прававым актам, а пастановы Палат Нацыянальнага сходу могуць мець і індывідуальна-прававы характар. Згодна з Канстытуцыяй краіны законы могуць быць звычайнымі, праграмнымі альбо кодэксамі.
Усе нарматыўныя прававыя акты ў краіне павінны выдавацца ў адпаведнасці з Канстытуцыяй краіны, якая з’яўляецца Асноўным законам краіны і валодае найвышэйшай юрыдычнай сілай. Адпаведнасць нарматыўных прававых актаў і іншых крыніц права Канстытуцыі краіны называецца іх канстытуцыйнасцю, а адпаведнасць крыніц права законам краіны, іх выданне ў мэтах развіцця палажэнняў і норм, якія сфармуляваны ў законах, называецца падзаконнасцю. Такім чынам, усе нарматыўныя прававыя акты, як, дарэчы, і ўсе крыніцы права можна падзяліць на законы і падзаконныя акты.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь выдае згодна з Канстытуцыяй краіны дэкрэты, указы і распараджэнні. Прычым дэкрэты Прэзідэнта краіны могуць быць двух відаў: часовымі альбо выдадзенымі на падставе дэлегаваных парламентам паўнамоцтваў. Яны заўсёды з’яўляюцца нарматыўнымі прававымі актамі. Указы Прэзідэнта краіны могуць мець і ненарматыўны характар, калі яны маюць аднаразовае прымяненне, напрыклад, прысвечаны прызначэнню пэўнай асобы на дзяржаўную пасаду і г. д. Распараджэнні Прэзідэнта звычайна маюць індывідуальна-прававую прыроду, але могуць з’яўляцца і нарматыўна-прававымі актамі.
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, законы, дэкрэты і ўказы Прэзідэнта краіны аб’ядноўваюцца згодна з Канстытуцыяй краіны і Законам «Аб нарматыўных прававых актах» у склад заканадаўчых актаў. Паміж асобнымі відамі заканадаўчых актаў Канстытуцыя краіны і Закон «Аб нарматыўных прававых актах» усталявалі іерархічныя залежнасці, вызначылі іх юрыдычную значнасць і юрыдычную сілу. Законы, дэкрэты, указы, як, дарэчы, і ўсе астат-
434
нія акты павінны выдавацца ў адпаведнасці з Канстытуцыяй, у выпадку іх разыходжання з Канстытуцыяй дзейнічае Канстытуцыя. Калі ўзнікаюць разыходжанні паміж дэкрэтам, указам і законам, то закон мае перавагу, прыярытэт над дэкрэтам і ўказам толькі тады, калі паўнамоцтвы на выданне дэкрэта ці ўказа былі прадстаўлены законам.
Заканадаўчыя акты – дэкрэты, указы, законы – маюць большую юрыдычную сілу ў адносінах да пастаноў палат парламента – Нацыянальнага сходу краіны – нарматыўных прававых актаў Савета Міністраў і іншых відаў нарматыўных прававых актаў.
Сярод нарматыўных прававых актаў органаў выканаўчай улады асобнае месца займаюць нарматыўныя прававыя акты Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Згодна з Законам «Аб нарматыўных прававых актах Рэспублікі Беларусь» Савет Міністраў краіны выдае нарматыўныя прававыя акты ў форме пастаноў. Пастановы Савета Міністраў выдаюцца на падставе заканадаўчых актаў і павінны адпавядаць ім, але яны маюць юрыдычную перавагу перад нарматыўнымі прававымі актамі іншых рэспубліканскіх органаў выканаўчай улады. Іншыя рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання і Нацыянальнага банка краіны выдаюць нарматыўныя прававыя акты ў форме пастаноў, калі яны прымаюцца калегіяльна, і ў форме загадаў, калі яны выдаюцца кіраўніком рэспубліканскага органа аднаасобна ў межах кампетэнцыі ўзначальваемага ім органа ў адпаведнай сферы дзяржаўнага кіравання. Загады маюць галінова-функцыянальны характар.
Органы мясцовага самакіравання і кіравання прымаюць у адпаведнасці са сваёй кампетэнцыяй нарматыўныя прававыя акты, якія называюцца рашэннямі. Рашэнні прымаюць мясцовыя Саветы дэпутатаў, выканаўчыя і распарадчыя органы ў межах іх кампетэнцыі. Праз выданне рашэнняў – нарматыўных прававых актаў, якія дзейнічаюць на адпаведнай тэрыторыі, органы мясцовага самакіравання і кіравання вырашаюць пытанні мясцовага значэння, якія ўваходзяць у іх кампетэнцыю.
Да ліку нарматыўных прававых актаў адносяцца таксама лакальныя нарматыўныя прававыя акты – нарматыўныя прававыя акты, якія дзейнічаюць у межах пэўнай арганізацыі, установы, прадпрыемства і г. д. і якія распрацаваны ва ўстаноўленым парадку і зарэгістраваны ў адпаведным органе дзяржаўнай улады. Юрыдычную значнасць лакальныя нарматыўныя прававыя акты набываюць менавіта пасля адпаведнай рэгістрацыі, але яны павінны па свайму зместу адпавядаць дзеючаму праву, у тым ліку нарматыўным
435
прававым актам мясцовых органаў самакіравання і кіравання. Часцей за ўсё лакальныя нарматыўныя прававыя акты выдаюцца ў форме статутаў. Напрыклад, статут Установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы».
Памылкова адносіць да лакальных нарматыўных прававых актаў тыя асобныя акты нарматыўнага характару, якія актыўна распрацоўваюцца апошнім часам у асобных арганізацыях і ўстановах. Гэта лакальныя акты, прычым яны могуць утрымліваць нават нейкае правіла паводзін агульнага характару. Але гэтыя акты не маюць прававой прыроды. Па-першае, таму што іх прыняцце не прадугледжана дзеючым правам, і, па-другое, яны не санкцыянаваны з боку дзяржавы, па-трэцяе, дзяржава не будзе іх абараняць сваёй прымусовай сілай у выпадку парушэння.
Асобную групу нарматыўных прававых актаў складаюць нарматыўныя прававыя акты кааператыўных і прафсаюзных органаў. Гэтыя органы ўлады не ўваходзяць у склад органаў дзяржаўнай улады, таму што яны ўвасабляюць самастойныя віды сацыяльнай і палітычнай улады. Акты, якія выдаюцца гэтымі органамі ўлады, набываюць юрыдычную значнасць і юрыдычную сілу, па-першае, таму, што згодна з дзеючым правам, на падставе Законаў «Аб кааперацыі» і «Аб прафесійных саюзах» гэтыя органы маюць магчымасць выдаваць агульнаабавязковыя правілы паводзін, а, па-дру- гое, парушэнне гэтых правілаў паводзін цягне за самой ускладанне мераў юрыдычнай адказнасці.
Такім чынам, юрыдычную значнасць і прававы характар лакальныя нарматыўныя акты і акты кааператыўных і прафсаюзных арганізацый набываюць толькі са згоды дзяржавы, толькі з яе санкцыі на дзейнасць у сферы стварэння норм права.
4.2. Дагаворнарматыўнагазместу – асноўная ўнутрыдзяржаўнаякрыніцаправаўРэспубліцыБеларусь
Дагавор нарматыўнага зместу з’яўляецца адной з асноўных крыніц сучаснага беларускага права, па-першае, таму, што дадзеная крыніца мае юрыдычнае значэнне і юрыдычную вагу сярод крыніц унутрыдзяржаўнага права, а нормы права, змешчаныя ў дадзенай крыніцы права, займаюць важкі сегмент у прававым полі дзеючага беларускага права, а, па-другое, таму што дагавор нарматыўнага зместу ўтрымлівае ў сабе першасныя нормы права, якімі можна наўпрост кіравацца і на якія можна спасылацца пры вырашэнні самых раснастайных прававых спраў – пры заключэнні дагавораў,
436
здзелак, пры звароце да праваахоўных структур у выпадку парушэння норм права, якія змяшчаюцца ў дадзенай крыніцы права.
Для ўнутрыдзяржаўнага дагавору нарматыўнага зместу ў параўнанні з дагаворам нарматыўнага зместу міжнародна-прававога характару ўласцівы шэраг асаблівасцей. Вядома, дзяржаўная ўлада з’яўляецца адзіным суверэнам унутры краіны, і толькі яна прадстаўляе інтарэсы ўсёй супольнасці. Дзяржаўная ўлада сама вызначае ўмовы і парадак фармавання, стварэння і заключэння ўнутрыдзяржаўных дагавораў нарматыўнага зместу з іншымі сацыяльнымі суб’ектамі, якія выяўляюць і прадстаўляюць інтарэсы часткі насельніцтва. У прынцыпе, дзяржава можа ўрэгуляваць адносіны ў пэўнай сферы грамадскага жыцця самастойна, але з дапамогай дагавору нарматыўнага зместу адэкватнасць права інтарэсам грамадства і зместу рэгулюемых адносін значна ўзрастае. Да таго ж, заключаючы дагавор нарматыўнага зместу, дзяржава разлічвае на дадатковую падтрымку дзеючага права з боку зацікаўленых груп насельніцтва і ў абароне норм права з боку прадстаўляючых гэтую частку насельніцтва арганізацыйных структур.
Такім чынам, можна сцвярджаць, што сегмент прававога поля, які запаўняецца нормамі права, што змяшчаюцца ў дагаворы нарматыўнага зместу, вызначаецца дзяржавай. А ўлічваючы той факт, што такое вызначэнне звычайна робіцца праз выданне нарматыўных прававых актаў, можна гаварыць аб тым, што, з’яўляючыся адной з асноўных крыніц права, дагавор нарматыўнага зместу тым не менш падпарадкаваны галоўнай крыніцы сучаснага беларускага права – нарматыўнаму прававому акту.
Да нядаўняга часу найбольш распаўсюджаным відам унутрыдзяржаўнага дагавору нарматыўнага зместу былі самыя разнастайныя пагадненні паміж прафсаюзнымі органамі і адпаведнымі органамі дзяржавы. На агульнадзяржаўным узроўні паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Саюзам беларускіх прафсаюзаў заключаецца генеральнае пагадненне, а паміж галіновымі прафсаюзамі і асобнымі міністэрствамі і дзяржаўнымі камітэтамі, іншымі цэнтральнымі ведамствамі на падставе генеральнага пагаднення заключаюцца галіновыя пагадненні. У гэтых пагадненнях змяшчаюцца нормы права, якія рэгламентуюць працоўныя адносіны і адносіны па ахове працы, нормы, якія адносяцца да сацыяльнага, у тым ліку пенсіённага забеспячэння, аздараўлення і г. д.
Штогод на кожным прадпрыемстве і ў кожнай арганізацыі, якія маюць, як правіла, статус юрыдычнай асобы, паміж адміністрацыяй і прафсаюзнымі органамі заключаюцца калектыўныя дамовы, у
437
якіх рэгламентуюцца вельмі важныя і значныя для жыццядзейнасці асобы грамадскія адносіны – парадак дадатковых выплат і прэміравання, парадак аказання ўзаемадапамогі і іншыя пытанні. Калектыўныя дамовы (ці пагадненні) з’яўляюцца самай распаўсюджанай разнавіднасцю дагавору нарматыўнага зместу ўнутрыдзяржаўнага характару. Калектыўная дамова набывае юрыдычную значнасць і юрыдычную сілу пасля рэгістрацыі ў адпаведных органах дзяржавы – у выканаўчых камітэтах (адміністрацыі).
Калектыўныя дагаворы дзейнічаюць у межах асобных арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў і таму нагадваюць па дадзенай прымеце лакальныя нарматыўныя прававыя акты. Але, у адрозненне ад лакальных актаў, якія з’яўляюцца разнавіднасцю нарматыўных прававых актаў, калектыўныя дагаворы з’яўляюцца разнавіднасцю іншай крыніцы права – дагавору нарматыўнага зместу. Акрамя гэтага, лакальныя нарматыўныя прававыя акты прымаюцца адміністрацыяй органа, установы, арганізацыі, а калектыўная дамова – вынік волевыяўлення двух бакоў – адміністрацыі і прафсаюзнай арганізацыі калектыву.
Падабенства паміж лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі і калектыўнымі дагаворамі бачыцца ў тым, што і ў лакальных нарматыўных прававых актах, і ў калектыўных дагаворах змяшчаюцца лакальныя нормы права. Лакальныя нормы права – такія нормы права, якія дзейнічаюць у межах адной арганізацыі, прадпрыемства, арганізацыі, нават калі яны знаходзяцца на тэрыторыі некалькіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, праўда, аднаго і таго самага дзяржаўнага ўтварэння, а ў рэдкіх выпадках – і на тэрыторыі некалькіх дзяржаў, напрыклад, на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, калі створана сумеснае беларуска-ра- сійскае прадпрыемства, якое зарэгістравана на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, мае свае філіялы на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі і калектыўнае пагадненне якога таксама зарэгістравана ў дзяржаўных органах Рэспублікі Беларусь.
Паняцце лакальных норм права, такім чынам, уключае ў сябе нормы права, якія змяшчаюцца ў лакальных нарматыўных прававых актах і калектыўных дагаворах.
На развіццё крыніц сучаснага беларускага права ўплыў аказвае Беларуская праваслаўная царква. У прыватнасці, значны ўплыў на развіццё такой крыніцы права, як дагавор нарматыўнага зместу, аказвае Пагадненне аб супрацоўніцтве, якое было заключана паміж Беларускай праваслаўнай царквой і Рэспублікай Беларусь. Дадзенае пагадненне заклала своеасаблівы прававы падмурак развіцця
438
дагаворна-прававой базы паміж беларускай дзяржавай і Беларускай праваслаўнай царквой.
На падставе дадзенага Пагаднення былі распрацаваны, прыняты ва ўстановленым парадку і ажыццяўляюцца Пагадненні і Праграмы супрацоўніцтва паміж міністэрствамі, іншымі рэспубліканскімі органамі і Беларускай праваслаўнай царквой. На падстве вышэйазначаных Пагадненняў і Праграм на мясцовым узроўні паміж абласнымі выканаўнымі камітэтамі і ўсімі епархіямі Беларускай праваслаўнай царквы былі распрацаваны і паспяхова рэалізуюцца Праграмы мер па выкананню Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Беларускай праваслаўнай царквой.
5.Дадатковыяўнутрыдзяржаўныякрыніцыправа
Да дадатковых унутрыдзяржаўных крыніц сучаснага беларускага права адносяцца дактрына (навука), свяшчэннае пісанне, прававы прэцэдэнт і прававы звычай.
У прававой сістэме Рэспублікі Беларусь прыкладамі выкарыстання дактрыны (навукі) у якасці самастойнай, хаця і дадатковай крыніцы права, выступаюць разнастайныя канцэпцыі і дактрыны, якія былі зацверджаны законамі ці ўказамі Прэзідэнта краіны, напрыклад, Канцэпцыя ўдасканалення заканадаўства, Ваенная дактрына Рэспублікі Беларусь і г. д. Пры самым першасным аналізе яны ўяўляюць сабой пэўны «сімбіёз» прыметаў нарматыўнага прававога акта і прававой дактрыны. Прычым па знешніх фармальнаправавых прыметах яны набліжаюцца да нарматыўных прававых актаў, а па зместу – да прававой дактрыны.
Гістарычны вопыт развіцця крыніц права сведчыць аб тым, што для дактрыны (навукі) увогуле не існуе нейкіх агульнапрызнаных і агульнаабавязковых формаў. Такімі знешнімі формамі для навукі маглі быць працы знакамітых навукоўцаў-юрыстаў, разважанні аб праве вядомых, аўтарытэтных юрыстаў-практыкаў, разнастайныя каментарыі і тлумачэнні дзеючага права, навуковыя выкладкі філосафаў і нават тэолагаў і г. д. Найважнейшае значэнне для дадзенай крыніцы права мае, уласна кажучы, не форма, у якую «змяшчаюцца» навуковыя выкладкі, а сам факт надання пэўным навуковым выкладкам, разважанням і высновам афіцыйнага стутусу, пацвярджэння іх значнасці і агульнаабавязковасці для ўсіх суб’ектаў права. Прычым такі статус навуковыя палажэнні заўсёды набывалі пасля таго, як іх значнасць і агульнаабавязковасць пацвярджаліся з боку дзяржавы, тых ці іншых яе органаў і ўстаноў
439
альбо іншых афіцыйных прадстаўнікоў супольнасці, якія выконвалі тыя ці іншыя функцыі дзяржаўнай улады.
Адной з дадатковых крыніц сучаснага беларускага права з’яўляецца свяшчэннае пісанне (царкоўныя нормы). Праўда, дадзеная крыніца права выкарыстоўваецца ў вельмі абмежаваных выпадках. У якасці прыкладу можна прывесці выкарыстанне царкоўнай нормы пры вызначэнні канкрэтнай даты непрацоўнага святочнага дня па праваслаўнаму календару – Радаўніцы. Канкрэтная дата непрацоўнага дня, у які адзначаецца Радаўніца, вызначаецца на падставе нормы права, якая сфармулявана ў Указе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 мая 1999 г. № 268 і на падставе царкоўных (кананічных) норм, з дапамогай якіх вызначаецца канкрэтная дата Вялікадня і Радаўніцы. Прычым норма, якая сфармулявана ў Указе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, з’яўляецца першаснай нормай (асноўнай крыніцай права), а царкоўныя (кананічныя) нормы могуць быць аднесены да другасных (дадатковая крыніца права). Без нормы права, якая сфармулявана ў Указе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, царкоўныя нормы не маюць агульнаабавязковага значэння. У той самы час без царкоўных норм не можа быць рэалізавана і норма Указа. Дадзеныя нормы дзейнічаюць і рэалізуюцца толькі ў арганічнай спалучанасці.
У сучаснай расійскай і беларускай юрыдычнай навуцы ўвагу шырокага кола навукоўцаў прыцягвае такая крыніца права, як прававы прэцэдэнт, у сацыяльным падмурку якога знаходзіцца канкрэтная праява існуючых заканамернасцей, іншымі словамі, канкрэтная жыццёвая справа, сітуацыя, неад’емная праява і форма існавання заканамернасці, вырашэнне ці разгляд якіх адпаведнымі судовымі (іншымі юрысдыкцыйнымі інстанцыямі) прыводзіць да фармавання агульнаабавязковага правіла паводзін як для суб’ектаў разглядаемай справы, так і для іншых суб’ектаў права. І менавіта гэтым вельмі важным момантам прэцэдэнт адрозніваецца ад падобных да яго прававых з’яў.
З прававым прэцэдэнтам у прававой сістэме Рэспублікі Беларусь мы сутыкаемся не пры абагульненні судовай практыкі па асобных аднародных справах і судовай статыстыкі ў той ці іншай форме, не пры фармуляванні правапалажэнняў вышэйшымі судовымі інстанцыямі Рэспублікі Беларусь, не пры тлумачэнні дзеючых норм права і тым больш не пры выказванні меркаванняў прававога характару, нават аўтарытэтнымі дзяржаўнымі структурамі. Аналіз тых прававых сітуацый, якія абумоўліваюць фармуляванне і існаванне правапалажэнняў, што нагадваюць прававы прэцэдэнт – агульны,
440