Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
shpory_po_bel_yazu.rtf
Скачиваний:
141
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
1.07 Mб
Скачать

Гукапераймальнымі словамі імітуюцца разнастайныя гукі жывой і нежывой прыроды. Часцей за ўсё гукаперайманні перадаюцца на пісьме паўторамі, у якіх умоўна і прыблізна адлюстроўваецца падабенства гукаў, суадносных са словамі. Гукапер. словы могуць субстантывавацца, ужывацца ў ролі практычна як любога члена сказа, так і самога сказа, служаць словаўтваральнай асновай для ўзнікнення дзеясловаў На пісьме звычайна гукапераймальныя словы афармляюцца як простая мова: “Ку-ку! Ку-ку!” – абудзіла мой успамін сапраўдная зязюля. У некаторых граматычных апісаннях беларускай мовы гукапераймальныя словы разглядаюцца як асобны разрад выклічнікаў.Гукапер. словы трэба адрозніваць ад дзеяслоўных выклічнікаў. Дзеяслоўныя выклічнікі — гэта нязменныя словы, якія выражаюць кароткае, імгненнае дзеянне і ў сказе выконваюць ролю выказніка: бабах, бац, лясь, хрусь і інш. Частка гэтых слоў можа быць у розных сказах гукапераймальнымі словамі і дзеяслоўнымі выклічнікамі.

Выклічнік – часціна мовы, якая аб’ядноўвае словы, што выраж. розныя эмоцыі, пабуджэнні, заклікі, але не называюць іх: эх, ах, ай-яй-яй, дзякуй, біс, ура і інш.В.не маюць лексіч. значэння. Яны з’яўл. сігналамі эмоцый, пабуджэнняў, заклікаў. В. не адносяцца да сам. часцін мовы, бо не маюць намінатыўнага значэння і не з’яўляюцца членамі сказа. Не уключаюцца В. і ў групу служб. часцін мовы, бо не выконваюць у мове службовай ролі. В. не падзяляюцца на марфемы, не змяняюцца, не маюць грам. катэгорый.В.сінтаксічна не звязаныя са сказам і выступаюць звычайна як ізаляваныя часткі сказа. Інтанацыйнае адасабленне В. на пісьме перадаецца знакамі прыпынку – , або ! Паводле паходжання В.бываюць невытворныя і вытворныя.Невытворныя В. не суадносяцца з іншымі часцінамі мовы; яны складаюцца з аднаго гука ці са спалучэнняў гукаў, а таксама з іх паўтарэння: о, а, эх, ох, ух. Выклічнікі, што складаюцца з паўтарэння гукаў, называюцца складанымі: ай-яй-яй.Вытворныя В. суадносяцца са словамі іншых часцін мовы, якія страцілі лексічнае значэнне і набылі здольнасць выражаць абагульнена эмоцыі і волевыяўленні чалавека, не называючы іх. У В. пераходзяць словы розных часцін мовы: а) наз.: бацюхны, жах б) дзеясл.: годзе, в) прым.: здароў; г) прыслоўі: далоў, прэч; д) займ.: о-то-то, то-та; е) спалучэнні розных часцін мовы ва ўстойлівых зваротах: слава богу, добры дзень. Простыя вытворныя В. складаюцца з аднаго слова:, а састаўныя – з некалькіх.Паводле значэння В. падзяляюцца на тры разрады: эмацыянальныя, волевыяўленчыя і этыкету.Эмацыянальныя В. эх, ой, гм, дудкі Перадаюць розныя пачуцці і выражаюць ацэнку навакольнай рэчаіснасці: згоду, адабрэнне, задавальненне, радасць. Волевыяўленчыя В. служаць для выражэння валявых імкненняў і пабуджальных намераў асобы ў адносінах да чалавека, жывых істот. В. этыкету выраж. прывітанне, развітанне, ветлівы зварот, просьбу, падзяку.

Трэцяе скланенне назоўнікаў. Да трэцяга (ІІІ) скл. адносяцца назоўн. жаноч. роду, якія у назоўным склоне адзіночн. ліку маюць нулявы канчатак: печ, свякроў, соль, рунь, радасць. Назоўнікі ІІІ скл. маюць аснову на цверды зычны (звычайна губны): глыб, верф, кроў; на зацвярдзелы зычны: поўнач, глуш, шыр; на мяккі зычны: вось, столь.

Адзіночн.лік: Н.ноч, даль, Р.ночы, далі, Д.ночы,далі, В.ноч,даль, Т.ноччу,даллю, М.(аб)ночы,далі.

Множны лік: Н.ночы, далі, Р. начэй, даляў, Д.начам,далям, В.ночы,далі, Т. начамі, далямі, начах,далях.

Прадмет і задачы марфалогіі, сувязь з іншымі раздзеламі мовазнаўства. Асноўныя паняцці марфалогіі. Марфалогія- раздел граматыки,у яким вывуч.словы як часцицы мовы:их формы и грам.значэн.гэтых форм,правилы змянен.слоу.Марфал-я звяз. з сінтаксісам, які з'яўл-ца другой састаўной часткай-граматыкі. Грамат. формы i значэнне слоў выяўл-ца у словазлуч-ях i залежаць ад сінтаксічнай функцыі, якую выконваюць словы у сказе. Марфал. мае цесную сувязь з лексікалогіяй, фанетыкай i словаўтварэннем. Гэта сувязь знаходзщь сваё адлюстраванне у тым, што грамат. уласцівасці мнoгix слоў абумоўлены ix лексічным значэннем, характарам фанет. змен (чаргаваннем гукаў, рухомасцю націску) i спецыфікай словаутваральн. сродкау. Асноўнымі паняццямі марфалогіі з'яўл. граматычн. катэгорыі, грамат. значэнні i грамат. формы. Граматычнай катэгорыяй назыв. абагульненыя значэнні, уласцівыя пэўным разрадам слоу. У сучаснай бел. мове найбольш тыповыя грамат. катэгорыі роду, ліку, склону, асобы, часу, трывання i стану. Катэгорыя асобы служыць для выражэння адносін дзеяння да яго суб'екта. Суб'ектам дзеяння можа быць гаворачая асоба: я чытаю, субяседнік гаворачай асобы: ты чытаеш або той, пра каго (ці пра што) гаво­рачая асоба вядзе размову: ён чытае, яна шуміць.

Грамат. значэнні служаць для дапаўнення лексічных значэнняў слова: яны абумоўліваюць змяненне слова i вызначаюць яго сувязь з іншымі словамі у сказе. Грамат. зна­чэнні уласцівыя пэўным разрадам або групам слоў з аднолькавымі марфалаг. паказчыкамі, напр., назоунікам дом, плуг, стол, якія маюць розн. лексічн. значэнні, уласцівыя адны i тыя значэнні муж. роду, адзіочнага ліку i назоўн. склону. Кожная часціна мовы характар-ца пэўным кругам грамат. значэнняў.

Грамат значэнні слоў знаходзяць сваё матэрыяльнае увасабленне у розных грамат. формах. Так, канчатак -a ў слове рака з'яул. формай выражэння граматычн. значэння адзіночнасці, -i у слове рэкі-грамат. значэння множнасці. Усе знешнія відазмяненні слова, якія служаць для выраж. таго ці іншагa грамат. значэн­ня, назыв. грамат. формамі. Адрозніваюць простыя i складаныя грамат. формы.Простыя такія грамат. формы, якія уваходзяць у склад слова як яго марфалагічныя часткі. Імі могуць быць канчаткі: пол-е, бел-ы, няс-у; прыстаўкі: касіць-с-касщь, чытаць-пра-чытаць; суфіксы: paш-ы-ць- раш-а-ць, навед-а-ць- на-вед-ва-ць; прыстаукі i канчаткі, суфіксы i канчаткі: на-піш-у, бял-ейш-ы; прыстаўкі i суфіксы: най-часц-ей; прыстаўкі, суфіксы i канчаткі: най-прыгаж-эйш-ы. Складанымі(аналітычнымі) лічацца грамат. формы, яюя утвараюцца у выніку спалучэння асобных слоў. Да ix ліку адносяцца формы вышэйшай ступені параунання: больш высокі, менш цікавы; будучага часу: буду пісаць, будуць вучыцца; умоўнага ладу: зрабіў бы, паехаў бы; загаднага ладу: няхай ідзе, давайце спяваць i інш.

Назоўнік, як часціна мовы, яго лексічн. і марфалагічн. адзнакі, сінтаксічн. функцыя. Самастойныя словы, якія маюць прадметнае значэнне, назыв. назоўнікамі. Назоўнікі могуць абазначаць людзей: чалавек, жанчына, вучань, лётчык; жывёл, птушак i іншых істот: гусь, жаваранак, камар; прадметы i прылады вытворчасці: дом, стол, плуг, станок; дрэвы i расліны: бяроза, клён; рэчывы i мінералы: вада, малако, пясок, жалеза; з'явы прыроды: гром, дождж, туман; адцягненыя працэсы, дзеянні i стан: бег, гутарка, сон; адцягненыя якасці i улас­цівасці: гонар, дабрата, маладосць i г. д.Назоўнікам уласцівыя грамат. катэгорыі роду, ліку i склону, якія з'яўляюцца асноўным сродкам выражэння прадметнасщ. Кожны назоўнік можа азначацца прьшетнікам: доб­ры падарунак, шырокая рака i спалучацца з дзеясловам: трактар арэ, мора хвалюецца. У сказе назоўнікі часцей за усё выконваюць ролю дзейніка або дапаўнення, радзей-акалічнасці, азначэння ці выказніка: Хмары (дзейнік) закрылі сонца (дапаўненне). Над ракой (акалічнасць) дрэмлюць кусты (дзейнік)

Прынцыпы клас-цыі часцін мовы. У залежн. ад лексіка-грамат. прыроды усе словы бел. лггаратурн. мовы аб'ядноуваюцца ў асобныя групы, якія носяць назву ч а с ц i н мовы. Часціны мовы могуць быць самастойн. i несамастойн. Самастойныя часціны мовы валодаюць намінатыўнай функцыяй: яны назыв. прадметы, якасці, уласцівасщ, колькасць, дзеянне або паказваюць на ix наяўнасць. Гэтыя часціны мовы маюць самастойн. лексічныя i грамат. значэнні i выступаюць у ролі галоўных ці даданых членаў сказа. Да самаст. часцін мовы аднос. назоўнікі, прыметнікi, лічэбнікі, займеннш, дзеясловы i прыслоўе. Сама­стойныя часціны мовы падзял. на тры групы: першую групу складаюць назоўнікі, прыметнікі, лічэбнікі i займеннiкі (гэта іменныя часціны мовы), у другую групу увах. дзеяслоў, у трэцюю — прыслоўе. У бел. мове iменныя часцшы мовы скланяюцца, дзеяслоў спрагаецца, а прыслоўе не мае формаў словазмянення.Несамастойным часцінам мовы намінатыўная функ­цыя не уласцівая: яны не называюць прадметаў, якасцей, уласцівасцей, колькасці, дзеянняў, таму што не маюць сама­стойных лексічнага i граматычн. значэнняў. Сярод гэтых часцін мовы выразна выдзяляюцца службовыя словы, мадальныя словы, выклічнікі i гукапераймальныя словы. Службовыя словы з'яул. граматычн. сродкам выражэння адносін паміж самастойнымі словамі, яны ужываюцца таксама для перадачы дадатковых адценняў тых значэнняў, якія выражаюцца самастойнымі словамі. Да службовых слоў адносяцца прыназоўнікі, злучнікі i часціцы. Мадальныя словы выражаюць адносіны гаворачага да паведамлення або адносіны таго, пра што гаворыцца, да рэальнай сапраўднасці. Гэтыя словы звычайна звязаны са зместам усяго сказа, аднак нi галоунымі нi даданымі яго членамі яны не з'яўляюцца. Выклічнікі выражаюць розныя эмоцыі або пабуджэнне да якіх-небудзь дзе­янняў. Як i мадальн. словы, яны у большасці выпадкаў ад­носяцца да зместу усяго сказа, не з'яўляючыся яго членамі. Ад выклічнікаў неабходна адрозніваць гукапераймальныя словы, якія не выражаюць нi эмоцый, нi пабуджэнняў да дзеяння, а толькі прыблізна перадаюць розныя гукі жывой i нежывой прыроды.

Кожная часцина мовы характарызуецца сукупнасцю уласцівых ёй спецыфічных адзінак-лексічна-граматычным значэннем, марфалапчнымі формамі i сінтаксічнымі функцыямі. Аднак нерухомай мяжы паміж асобнымі часцінамі мовы няма. Вядома нямала выпадкаў, калі словы з адной часціны мовы пераходзяць у другую. Пераход гэты адбываецца у выніку таго, што слова адной часціны мовы страчвае або змяняе уласцівыя яму лексічнае i грамат. значэнне i набывае пэўныя рысы другой часціны мовы. Такім шляхам пераходзілі i пераходзяць прыметнікi у назоўнікі, дзеепрыметнікі у прыметнікі, назоўнікі у прыслоўі, прыслоўі у прыназоўнікі i злучнікі, дзеепрыслоўі у прыслоўе i г. д. Пераход слоу з адной часцшы мовы ў другую носіць прыватны характар i не парушае адзінства агульнай сістэмы часцін мовы.

Зборныя назоўнікі. 3борныя назоўнікі абазначаюць сукупнасдь аднародных прадметаў як адно непадзельнае цэлае; гэтыя назоўнікі могуць быць адушаўлёнымі i неадушаўлён. чалавецтва, сялянства, дзетвара, галлё, насенне. Нягледзячы на тое, што зборныя назоўнікі выражаюць множнасць (няпэўную), яны ужываюцца толькі ў форме адзіночнага ліку. Зборныя назоўнікі не могуць спалучацца з пэўна-колькаснымі i зборнымі лічэбнікамі; яны утвараюць спалучэнне з няпэўна-колькаснымі лічэбнікамі мала, многа: ма­ла лісця, многа збожжа i дробавымі лічэбнікамі дзве трэція сялянства. Форма вінавальнага склону зборных назоунікаў (адушаў­лёных i неадушаўлёных) звычайна супадае з формай назоў­нага склону: агітаваць сялянства, рыхтаваць насенне. Выключэнне складаюдь назоўнікі жан. роду на -а, якія у назоўн. i вінавальн. склонах маюць розныя формы: гуляе дзетвара, але люблю дзетвару. Для утварэння зборных назоўнікау ужываюцца суфіксы -ств-а, -цтв-а: птаства, студэнцтва; -j-o, -j-э: куп'ё, пер'е; -нік, -няк: хвойнік, лазняк; -ар-а, -вар-а; машкара, дзетвара і інш. Са зборнымі суадносяцца назоўнікі, якія маюць значэнне адзінкавасці. Гэта значэнне знаходзщь сваё марфалагічнае выражэнне у суфіксах -iн-a, -ын-а, якія далучаюцца да асновы зборных назоўнікаў: люд -людзіна, галлё -галіна. Аднак многія зборныя назоўнікі (моладзь, дзетвара, чалавецтва i інш.) не маюць суадносных назоўнікаў са значэннем адзінкавасці.

Лексіка-граматычныя разрады назоўнікаў, іх марфалагічныя асаблівасці. У залежнасці ад лексічн. значэння назоўнікі падзяляюцца на канкрэтныя i абстрактныя. Канкрэтныя назоўн. абазнач. прадметы i з'явы, якія маюць канкрэтнае увасабленне у аб'ектыунай рэчаіснасці. Гэтыя прадметы i з'явы можна адчуваць органамі пачуццяў i наогул уяўляць у пэўнай акрэсленасці: алень, трактар, горад, рака. Канкрэтн. назоўн. вызначаюцца суадноснымі формамі адзіночн. i множн. ліку: стол -сталы, машына –машыны, свабодна спалучаюцца з лічэбнікамі: адзін дом, тры дарогі, пяць чалавек. Абстрактныя назоўн. абазнач. розныя з'явы, якія маюць адцягненае увасабленне у аб'ектыунай рэчіснасці (гэтыя з'явы не адчуваюцца органамі пачуццяў). Звычайна гэта назвы апрадмечаных паняццяў, якасцей, уласцівасцей, дзеянняў, працэсаў i г, д.: дружба, мудрасць, павага. Абстрактн. назоуннікі, як правіла, ужываюцца у форме адзіночн. ліку i не спалучаюцца з лічэбнікамі, якія выражаюць пэўную колькасць. Аднак яны маюць уласцівасць спалучацца з асобнымі словамі (у тым ліку i лічэбнікамі), якія выражаюць няпэўную колькасць (мала адвагі, многа спрыту). Большая частка абстрактн. назоунікаў утворана ад асноў назоўнікаў, прыметнікаў i дзеясловаў пры дапамозе суфіксаў: гераізм, сімвалізм; -осць, -асцъ: прыгажосць, мудрасць; -анн-е: марчанне; -ств-а, -цтв-а: апякунства, сваяцтва; -б-а: дружба,служба і г.д.. Канкрэтн. i абстрактн. назоўн. знаходзяцца у цеснай узаемасувязі. Усе назоўн. у бел. мове адносяцца да агульных або уласных. Агульныя назоў. з'яўл-ца абагульненымі назвамi аднародных прадметаў i з'яў: гаспадыня, каваль, певень, рыба, мяч, луг, ёлка, вецер, голас. Уласныя назоўнікі гэта індывідуальныя назвы асобных прадметаў, з'яў, асоб, істот, якія служаць для выдзялення ix сярод аднародных. Да гэтых назоунікаў адносяцца словы, якія абазнач. імёны i прозвішчы, псеўданімы i клічкі геаграфічныя i астранамічныя назвы, назвы прадпрыемстваў, устаноў i г. д.: Якуб Колас, Баранавічы, Палессе, Марс, Сатурн, саугас «Перамога». Агульн. i уласн. назоўнікі адрозніваюцца паміж сабой граматычнымі адзнакамі. Пераважная большасць агульных назоўнікаў можа мець форму адзіночн. i множн. ліку: дом –дамы, лес-лясы, дароеа — дapoгі. Уласн. назоўн., як правіла, маюць форму толькі адзіночн.: Мінск, Нарач,, Каўказ, або толькі множ­н. ліку: Альпы, Дрысвяты. Паміж агульн. i уласн. назоўнікамі у мове няма нерухомай мяжы. Часам агульныя назоўн. набываюць індывідуальнае значэнне i, такім чынам, становяцца уласнымі: ры­бы (жывыя істоты)-Рыбы (сузор'е), качан (капусты)-Качан (прозвішча). Назоўн. дзеляцца на адушаулён. i неадушаўл. Адушаулёныя назоўн. абазначаюць людзей i роз­ных жывых icтот: Сцяпан, студэнт, карова, вавёрка, вуж,муха. Неадушаўл. назоўн.-гэта назвы прадметаў i апрадмечаных паняццяў, з'яў: дыван, тэлефон, лапата, тапор, вяз. Грамат. значэнне адушаўлёнасці i неадушаўлёнасці назоўнікаў не заўсёды адпавядае прынятаму уяўленню аб жывых істотах i нежывых прадметах у аб'ектыунай рэчаіснасці. Так, словы ліпа (дрэва), канюшына (расліна) звычайна адносяцца да неадушаўлён. назоўн., хоць абазначаныя iмi прадметы адносяцца да жывой прыроды, а словы курыца (смажаная), иават слова нябожчык-да адушаўлён. назоўн., хоць абазначаюць нежывых iстот.

Рэчыўныя назоўнікі. Рэчыўныя назоўнікі абазначаюць аднародныя паводле саставу рэчывы, напр. мшералы: волава, медзь, цынк; вадкасць: вада, нафта; газападобныя элементы: азот, вадарод, кісларод; прамысловыя металы: бронза, стал; сельскагаспадарчыя культуры: авёс, гарох, бульба, капуста; прадукты харчавання: хлеб, масла, цукар, соль; вырабы шырокага ужытку: абутак, адзенне, сукно i г. д. Часцей за усё рэчыўныя назоўнікі ужываюца у форме адзіночн. ліку: жыта, малако, мёд, мука. Некаторыя рэчыўныя назоўн. маюць форму толькі множн. ліку: aпілкi, дрожджы. Рэчыўныя назоўнікі не могуць спалучацца з колькаснымі лічэбнікамі, але утвараюць спалучэнні з рознымі словамі, што выражаюць пэўную або няпэўную колькасць: літp вады, пуд солі, многа пяску. Паводле будовы рэчыўныя назоўннікі у асноўным невытворныя. Нязначная колькасць утворана пры дапамозе суфіксаў -іц-а: жывіца; -энн-е, -енн-е: варэнне, угнаенне; -iн-a, -ын-а: свініна, збажына; -ацін-а, -яцін-а: кураціна, парасяціна. 3 асобнымі рэчыунымі назоўнікамі, якія маюць невытворную аснову, суадносяцца назоўнікі са значэннем адзінкавасці. Гэта значэнне знаходзщь сваё марфалагічнае выражэнне у суфіксах -iн-a, -ын-а, -інк-а, -ынк-а, якія далучаюцца да асноў рэчыўных назоўнікаў; бульба -бульбіна, гарох- гарошына, пясок — пясчынка.

Катэгорыя роду назоўнікаў. Род назоўнікаў -гэта такая грамат. катэгорыя, якая паказвае на здольнасць назоўнікаў спалучацца з пэўнымi формамі звязаных з iмi слоў. Усе назоўнн. бел. мовы, маюць адзін з трох родаў: мужч., жаночы ці ніякі. Род назоўн. вызначаецца характарам ix асновы i склонавымі канчаткамі (горад -муж. род, рака -жан. род, поле- ніякі род), а таксама формамі дапасаваных да ix прыметнікаў, лічэбнікаў, займен. i дзеясловаў прошл. часу (дрымучы лес-муж. род, наша хата -жаночы род, дрэва расло -ніякі род). У асобных выпадках род назоўнікаў вызначаецца па ix канкрэтных лексічных значэннях. Да мужч. роду адносяцца назоўн. з цвёрдай i мяккай асновай, якія у назоўн. склоне адзіночнага ліку маюць нулявы канчатак, а у родн. склоне -канчаткі -а(я) i -у(-ю): заяц, луг, стол, мёд, холад. Мужч. род звычайна маюць нескланяльныя назоўн., якія абазнач. жывёл i іншых жывых істот: кенгуру, какаду. Да жаноч. роду адносяцца назоўн. з цвёрдай i мяккай асновай, якія у назоўн. склоне адзіночн. ліку маюць канчатак -а(-я) або нулявы канчатак, а у родн. склоне ужываюцца з канчаткам -ы(-i): каса,зямля, даль. Назоўн., якія канчаюцца на -а, згодна з ix лексічным значэн. належыць да мужч. роду: бацька, дзядзька, мужчына. Да ніякага роду аднос. назоўн. з цвёрдай i мяккай асновай, якія у назоўн. склоне адзіночн. ліку маюць канчаткі -о(-ё) i -а(-е): акно, жніво, галлё, поле. Ніякі род маюць таксама на­зоўн. на -мя i нескланяльныя назоўн., якія абазнач. неадушаўлён. прадметы i паняцці імя, полымя, стрэмя, кіно, дзіця. Апрача назоўн. мужч., жаноч. i ніякага роду, у бел. мове ёсць назоўн.,якія адносяцца да агульнага роду. Іx рысай з'яул. тое, што яны могуць абазнач. асоб мужч. полу, у другіх- асоб жаноч. полу: запявала, калека, няумека, ciрата.

Катэгорыя роду назоўнікаў, асноўныя значэнні склонаў і спосабы іх граматычнага выражэння. Большасць назоўнікау мае уласцівасць змяняцца па скло­нах. Склон-гэта такая грамат. катэгорыя, якая вызначае сінтаксічную ролю назошніка i яго сувязь з iншымі словамі у сказе. У бел. мове 6 склонаў: назоўны, родны, давальны, вінавальны, творны i месны. Назоўны склон лічыцца п р а м ы м, ён паказвае на незалежнасць назоўніка ад іншых слоў у сказе. Родны, давальны, вінавальны, творны i месны склоны -у с к о с н ы я, яны выражаюць залежнасць назоўніка ад iншыx слоў у сказе. Назоўны склон абазнач. прадметы, якія самі утвараюць дзеянне або падвяргаюцца уздзеянню з боку іншых прадметаў: Дзяўчынка чытае кнігу. Родны склон абазнач. прадметы, якія з'яўляюцца частковым аб'ектам дзеяння, а таксама прадметы паводле ix прыналежнасці, адносна цэлага да часткі i г. д.; Хлопчык выпіў малака. Давальны склон абазнач. прадметы, да якіх звернута дзеянне Летняю парой у хаце дзецям не сядзіцца. Вінавальны склон абазнач. прадметы, якія з'яўля­юцца прамым або ускосным аб'ектам дзеяння: Крушынскі едзе у горад. Творны склон служыць для абазнач. прадметаў, якія ахопліваюцца дзеяннем або пры дапамозе якіх ажыццяўляецца дзеянне: Неба было пакрыта х м а р а м і.Месны склон абазнач. прадметы, якія з'яўл-ца аб'ектам думкі або паказваюць, дзе i калі адбываецца дзеянне: Мужчыны гавараць аб розных справах. Склонавыя значэнні назоўнікаў выражаюцца не толькі канчаткамі, але i рознымі прыназоунікамі. Уступаючы у спалучэнне з назоўнікамі, прыназоунікі дапамагаюць раскрыць i удакладніць многія эначэннi ускосных склонаў.

Скланенне назоўнікаў. Тыпы асноў, варыянтнасць у залежнасці ад асноў.Змяненне назоўнікаў па склонах прынята называць скланеннем. У адпаведнасці з формай склонавых канчаткаў пераважная большасць назоўнікаў адносіцца да першага, другога ці трэцяга скланенняў. Па першым скланенні звычайна змяняюцда назоўнікі мужч. i ніякага роду: завод, дзень, акно, слова, па другiм i трэцiм -назоунікі жаноч. роду: глеба, мова,восень. Асобную групу складаюць рознаскланяльныя назоўнікі, якія у розных склонах прымаюць канчаткі некалькіх тыпаў скланення: імя, неба, маці i iнш. Назоўнікі, утвораныя у вынікy субстантывацыі прыметнікаў i дзеепрыметнікаў, скланяюцца так, як звычайныя прыметнікi або дзеепрыметнікi: рабочы, ранены, сталовая. Ёсць таксама назоўнікі, якія зусім не змяняюцца па скло­нах: дэпо, рагу, фае. Гэта так званыя нескланяльныя назоўнікі.

Першае (І) скланенне назоўнікаў і яго асаблівасці. Да I скл. аднос. назоўнікі муж­ч. роду, якія у назоўн. склоне адзіночн. ліку маюць нулявы канчатак: двор, газ, гром, матор, палац, а так­сама назоўн. ніякага роду, якія у назоўн. склоне адзіночн. ліку маюць канчаткі -о(-ё) i -а(-е): пісьмо, жыццё, лета, поле. Назоўн. I скл. могуць мець аснову на цвёрды зыч­ны: бот, верас, палатно; на мяккі зычны: конь, госць, край, лісце; на зацвярдзелы зычны: дождж, ключ, мора; на зычныя г, к, х: луг, мох, павека. Характар асновы назоўн. аказвае уплыў на ix склонавыя канчаткі.

Адзiночны лiк, мужч.род:Н. сын, бор; Р.сына, бору; Д.сыну, бору, В.сына, бор; Т.сынам,борам; М.(аб)сыне,бары.

Ніякі род, адзіночн. лік: Н.поле, Р.поля, Д.полю, В. поле, Т. полем,М .(аб)полі.

Канчатак звычайна маюць назоўнікі з асновай на зацвярдзелыя зычныя, -і—з асновай на мяккія зычныя: на дажджы, у шалашы, аб ключы, на моры; пры жыцці, аб жаданні.

Множн.лік,мужч.род:Н.сыны, Р.сыноў,Д.сынам, В.сыноў,Т.сынамі, (аб)сынах.

Ніякі род,множн.лік: Н.воблакі, Р.воблакаў, Д.воблакам, В.воблакі, Т.воблакамі, М.(аб) воблаках.

Другое скланенне назоўнікаў і яго асаблівасці. Да другога (ІІ) скл. адносяцца назоўн. жаноч., мужч. i агульнага роду, якія у назоўным склоне адзіночн. ліку маюць канчатак -а(-я): вада, лаза, зямля, сям'я; бацька, ваявода, старшыня; запявала, ціхоня. Назоўн. ІІ скл. жаноч. роду могуць мець аснову на цвёрды зычны: радзіма, дуброва; на мяккі зычны: вішня, нядзеля, цішыня; на зацвярдзелы зычны: пара, сцюжа, плошча, каша; на зычныя г, к, х: дарога, мука, страха. Назоўн. мужч. роду звычайна маюць аснову на цвёрды зычны: мужчына, прамоўца; на мяккі зычны: суддзя; на зычныя г, к: калега, дзядзька.

Адзіночн.лік, жаноч.род: Н.рука, Р.рукі, Д.руцэ,В.руку,Т.рукой(-ою),М.(аб) руцэ.

Адзiночны лiк, мужч.род: Н.мужчына, Р. мужчыны, Д.мужчыну, В.мужчыну, Т. мужчынам, М.(аб)мужчыне.

Адзіночн.лік, агульны род: Н.няўмека, Р. няўмекі, Д. няўмецы (ку), В.няўмеку, Т. няўмекай(ам), М. (аб) няўмецы (ку).

Нескланяльныя назоўнікі. У сучаснай бел. мове ёсць значная колькасць назоўнікаў, якія не змяняюцца па склонах i ліках. Большасць ix-агульныя i уласныя назвы іншамоўнага паходжання: бюро, дэпо, кінo, кафэ, купэ, рэле, фае, журы, таксі, tшaci, noнi, кенгуру; Гюго, Русо, Bepдзi, Руставелі, Дзюма, Гётэ, Фур'е, Неру. Не скланяюцца таксама уласныя імёны славянскага па­ходжання, якія канчаюцца на -о, -ых i шш.: JIano, Дурнаво, Баранавых, Сядых. Апрача таго, да нескланяльных назоўнікаў звычайна адносяцца гука-літарныя абрэвіятуры: БССР, ААН, БДУ, РТС, ЦСУ, ТАСС. Праўда, асобныя абрэвіятуры (дот, дзот i iнш.) маюць уласцівасць змяняцца па склонах i ліках.

Множналікавыя назоўнікі. JIiк назоўнікаў - такая грамат. катэгорыя, якая выражае адносіны прадметаў да ix колькасці. У бел. мове адрозніваюцца два лікі назоўнікаў: адзіночн. i множны. Адзiночн. лік служыць для указання на адзінкавыя прадметы i з'явы аб'ектыўнай рэчаіснасці дом, клён, лямпа, а множны лік — на раздзельнае мноства ix: вазы, размовы, мары. Форму толькі множн. ліку маюць назоўнікі, якія аба­знач. парныя або састаўныя прадметы: акуляры, вароты, граблі, дзверы, штаны; асобныя з’явы прыроды: замаразкі, прамежкі часу: суткі; некаторыя абстрактныя паняцці: дрыжыкі, xiтрыкi, паводзіны; некаторыя рэчывы: дрожджы, памыі; некаторыя уласныя імёны (пераважна геаграфічныя назвы): -Баранавічы, Карпаты. Апрача таго, у форме множн. ліку звычайна ужываюцца адпрыметнікавыя назоўн., якія абазначаюць пэўныя класы жывёл: земнаводныя, сумчатыя; віды раслін: азімыя, яравыя, цытрусавыя; віды грашовых выплат цi збораў: прэміялъныя} сутачныя. Гэта -множналікавыя назоўнікі.

Рознаскланяльныя назоўнікі і іх лексіка-семантычны групы. Рознаскланяльн. лічацца назоўнікі, для якіх уласцівыя канчаткі не аднаго, а некалькіх тыпаў скланення. Да рознаскланяльн. звычайна адносяцца назоўнікі ніякага роду на -мя: імя, племя, стрэмя; мужч. роду на -ын (-iн), -анін(-янін): армянін, мінчанін, грамадзянін; ніякага роду на -я(-ё), якія абазнач. маладых icтот: парася(-ё), ягня(-ё). Апрача таго, канчаткі розных скланенняў маюць назоўнікі вока, вуха, неба, маці i некат. іншыя. У сучасн. бел. мове на –мя канчаецца 8 назоўнікаў: імя, племя, полымя, стрэмя, семя, цемя, вымя, бярэмя.

Адзін.лік: Н.імя, племя,бярэмя, Р.імя(імені), племя(племені),бярэмя, Д.імю(імені), племю(племені), бярэмю, В.імя, племя,бярэмя, Т. імем(іменем),племем (племені), бярэмі.

Множны лік: Н.імі(імены),бярэмі, Р. імяў(імен,іменаў), бярэмяў,Д.імям (іменам),бярэмям, В.імі(імены), бярэмі,Т.імямі(іменамі),бярэмямі, М. (аб)імях(іменах),бярэмях. Назоўнікі імя, племя, стрэмя могуць скланяцца з устаўкай -ен-(-ён-) i без яе (у множным ліку слова племя ужы­ваецца толькі з устаўкай).

Скланенне назоўнікаў на –я (ё),якія абазнач. маладых істот:

Адзін.лік: Н.дзіця,ягня (ё), Р.дзіцяці,ягняці, Д. дзіцяці, ягняці, В. дзіця,ягня(ё), Т.дзіцём, ягнём, М.(пры)дзіцяці,ягняці.

Множны лік: Н.дзеці,ягняты, Р.дзяцей,ягнят, Д. дзецям, ягнятам, В.дзяцей,ягнят, Т. дзецьмі (дзецямі),ягнятамі.,М.(пры) дзецях, ягнятах.

Якасныя прыметнікі і іх асаблівасці. Якасныя прыметн. абазнач. прыметы прадметаў як непасрэдна успрынятыя якасці, якія выяўляюцца у большай ці меншай ступені: добры, малады, зялёны, моцны, мудры, просты, ясны. Асаблівасцю якасн. прым. з'яуляецца тое, што яны могуць мець поўную i кароткую (зрэдку) формы,атрымліваць эмацыяналь-на-экспрэсіўныя адценні значэнняў i утвараць ступенi параўнання. У сучаснай бел. мове часцей за усё якасныя прыметн. ужываюцца у поўнай форме: новы, ружовы, свежы, цвёрды, чысты. Кароткую форму якасныя прыметн. (прычым не усе) маюць толькі у назоўна-вінавальным склоне адзіночн. i множн. Як правіла, сустракаюцца такія формы пераважна у гутарковай мове i мове мастацкай літ-ры: гатоў, павінен, повен, рад. Эмацыя-нальна-экспрэсіўныя адценні якасныя прыметн. звычайна набы-ваюць пры далучэнні да ix суфік-саў суб'ектыўнай ацэнкі: малы-маленькі (памяншальнасць), вялікі-вялізны (павелічальнасць), белы-бялюткi (ласкальнасць). Якасныя прыметн. утвараюць формы вышэйшай i найвышэйшай ступеней параў-нання: дужы-дужэйшы –найдужэйшы. У большасці выпадкаў якасныя прыметн. маюць невытворную аснову, але ад ix шырока утвараюцца прыслоўі нізкi -нізка, добры- добра; назоўнікі: ciнi-сінь, ціхі-цішыня; дзеясловы: дужы- дужэць, прыгожы — прыгажэць. Многія якасныя прыметн. утвараюць антанімічныя па­ры: мяккі -цвёрды, лёгкі -цяжкі, добры -дрэнны, малады -стары, мокры -cyxi.

Прыметнік як часціна мовы, яго граматычныя катэгорыі і формы. Самастойныя словы, яюя выражаюць прыметы прадметаў, назыв-ца п р ы м е т н i к а м i. Прыметнікі могуць абазначаць унутраную якасць прад­метаў: добры, вясёлы, новы; колер прадметаў: жоўты, ciнi, чырвоны; памер прадметаў: вялікі, малы; форму прадметаў: доўгі, круглы, квадратны, прыналежнасць прадметаў: бацькау, матчыну; матэрыял, з якога зроблены прадметы: драўляны, жалезны, цагляны i інш. Прыметнікі змяняюцца па родах: новы- новая -новае, ліках: новы -новыя i склонах: новы-новага -новаму i г. д. Аднак гэтыя формы прыметнікаў не маюць граматычнай самастойнасці, а поўнасцю залежаць ад формаў роду, ліку i склону назоўнікаў ці іншых слоў, да якіх прыметнікі дапасаваны: добры звычай-добрага звычаю, добрая пара­да-добрай парады, добрае надвор'е -добрага надвор'я, добрыя рэчы -добрых рэчаў. У сказе прыметнікі звычайна выконваюць ролю азначэння або іменнай часткі выказніка: Ярка свеціць веснавое сонца.

Ступені параўнання прыметнікаў. Якасныя прыметнікі могуць абазначаць розную ступень якасці прадмета, щто знаходзяць сваё марфалагічнае выражэнне у формах вышэйшай i найвышэйшай ступеней параўнання. Прыметнікi у формах вышэйш. i найвышэйш. ступеней параўнання характарызуюць прадмет шляхам супастаўлення яго з іншымі прадметамi, якiя надзелены такой самай якасцю: лепшы, дужэйшы, яснейшы; найлепшы, найдужэйшы, найяснейшы. Якасныя прыметнікi, якія абазначаюць пастаянную i нязменную якасць прадметаў, не утвараюць ступеней параўнан­ня: мёртвы, сонны, каляровы, жанаты, вусаты. Вышэйш. ступень параўнання прыметнікау паказвае, што якасць аднаго прадмета праяўляецца у большай ці меншай ступенi, чым такая ж якасць іншых прадметаў: Сцяпан быу маладзейшы за Андрэя на два гады. Апрача таго, большая або меншая ступень якасці можа быць уласцівая таму самаму прадмету, але пры розных умовах i у розны час: 3 кожным годам Miнск становіцца усё прыгажэйшым горадам. Вышэйш. ступень параўн. прыметнікаў мае простую i складаную форму. Простая (сiнтэтычная) форма вышэйш. ступені параўнання утвараецца шляхам далучэння да асноў якасных прыметнікаў суфіксау -эйш-(-ейш-), -ш- i канчаткаў, якія змяняюцца у залежн. ад роду, ліку i склону. Суфікс -эйш- далучаецца да асноў на зацвярдзелыя зычныя або на г, к, х, якія чаргуюцца з зычнымі ж, ч, ш: храбры -храбрэйшы, прыгожы -прыгажэйшы. Суфікс -ейш- далучаецца да асноў на цвёрдыя i мяккія зычныя: новы -навейшы, густы –гусцейшы. Суфікс -ш- ужываецца звычайна тады, калі зыходная аснова прыметніка не адпавядае яго вытворнай аснове: малы -меншы, добры-лепшы„ дрэнны -горшы. З гэтым суфіксам ад прыметнікаў малады, стары утвараюцца формы малодшы, старшы, якія адрозніваюцца ад формаў маладзейшы, старэйшы лексічным значэннем. Складаная(аналiтычная) форма вышэйш. ступені параўн. утвараецца спалучэннем якасных прымет­нікаў з прыслоўямі больш, менш: больш смелы, менш важны. Найвышэйш ступень параўн. прыметнікаў паказвае, што аднаму прадмету якасць уласціва у найбольшай або найменшай ступені параўнальна з іншымі прадметамі: Сцяпан адчуваў сябе самым шчаслівым чалавекам на зямлі. Найвыш. ступень параўн. прыметнікаў мае про­стую i складаную форму. Простая сінтэтычная форма найвыш. ступені параўнання утвараецца шляхам далучэння да прыметніка у простай форме вышэйш. ступені параўнання прыстаўку най-:найвышэйшы,найлепшы, найменшы,найгоршы.Складаная (аналi-тычная) форма найвыш. ступені параўн. утвараецца у выніку спалучэння якасных прыметнікаў з прыслоўямі найбольш, найменш i займенікам самы: найбольш шчаслівы, найменш важны, самы глыбокі, самы стары.

Лічэбнік,яго лексічныя і марфалагічныя адзнакі, сінтаксічн. функцыі. Самастойн. словы, якія маюць адцягненае значэнне ліку, называюцца лiчэбнiкамi. Лічэбн. могуць абазначаць адцягнены лік: адзін, два, пяць, дзесяць, тысяча; колькасць прадметаў: тры чалавекі, шэсць вагонаў, сто рублёу; парадак пры ix ліэнні: першы паверх, чацвёрты раз, дваццаты год, соты кіламетр. Лічэбн. вызначаюцца пэўнымі асаблівасцямі з граматычнага боку. Так, адны лічэбн. скланяюцца на ўзор назоўнікаў: шэсць, шасці, шасцю, другія-на узор прыметнікаў: пяты, пятага, пятаму. Раду лічэбшкау не уласцівыя катэгорыі роду i ліку: чатыры, сем, трыццаць, дзвесце,, аднак некаторыя маюць спецыфічныя формы роду i ліку: адзін, адна, адно, адны; дзесяты, дзесятая, дзесятае, дзесятыя. Лічэбн. iстотна адрозніваюцца ад падліковых назоўнікаў: першыя называюць адцягнены лік, другія -прадметы паводле пэўнай меры i колькасці два -двойка, дзесяць- дзесятка, сто -сотня. У сказе лічэбн. (самастойна i у спалучэнні з іншымі часцінамі мовы) выконваюць ролю дзейніка: Адзін у полі не воін; выказніка: Наша хата дзесятая ад канца сяла; азначэння: Настаў чацвёрты дзень новага года; дапаўнення: Пяцёра аднаго не чакаюць; акалічнасці: У дванаццаць гадзін у пасёлку загаварыла радыё.

Скланенне, словаўтварэнне и націск у прыметніках. Якасныя i адносныя прыметн. змяняюцца па адным тыпе скланення. Формы склонавых канчаткаў гэтых прыметн. залежаць ад характару ix асновы, а таксама ад родавай прыналежнасці азначаемых iмi назоўнікаў (у адзіночн. ліку): высокі дом, высокая мачта, высокае дрэва. Якасныя i адносныя прыметн. могуць мець аснову на цвёрды зычны: горды, светлы, жалезны; на мяккі зычны: ciнi, aceннi; на зацвярдзелы зычны: мудры, чужы, пешы; на зыч­ныя г, к, х: доўгi, яркі, cyxi.

Адзіноч.лік,

муж.р. жан.р. ніякі р.

Множны лік: Н.гордыя, сухія,

Р.гордых, сухіх,Д.гордым,сухім,

В. як Н. або Р.Т. гордымі, сухімі,

М.(аб) гордых, сухіх.

Н.горды гордая гордае

Р.гордага гордай гордага

Д.гордаму гордай гордаму

В.як Н. або Р.гордую гордае

Т.гордым гордай гордым

М.(аб) гордым гордай гордым

Прыналежн. прым. змяняюцца па асобым тыпе скланення. У Н. і В. склонах уласна-прыналежныя прым. ужыв. з канчаткамі назоўн. І і ІІ скланен., а ў Р., Д.,Т.,М. склонах маюць такія ж канчаткі, што і якасныя або адносныя прым. з асновай на цвердыя зычныя.

Множны лік

Н. бацькавы.сестрыны,

Р. братавых, сестрыных,

Д.братавым, сестрыным,

В. як Н. або Р.

Т.братавымі,сестрынымі,

М.(аб)братавых, сестрыных

Адзін.лік

Муж.р, жан.р, ніякі р.

Н.братаў бацькава сестрыно

Р.братавага бацькавай сестрынога

Д.братаваму бацькавай сестрыному

В.як Н.або Р.бацькаву сестрыно

Т.братавым бацькавай сестрыным

М.(аб)братавым бацькавай сестрыным

Лексіка-грамат. разрады прыметнікаў. Якасныя прыметн. абазнач. прыметы прадметаў як непасрэдна успрынятыя якасці, якія выяўляюцца у большай ці меншай ступені: добры, малады, зялёны, моцны, мудры, просты, ясны. Асаблівасцю якасн. прым. з'яуляецца тое, што яны могуць мець поўную i кароткую (зрэдку) формы,атрымліваць эмацыяналь-на-экспрэсіўныя адценні значэнняў i утвараць ступенi параўнання. У сучаснай бел. мове часцей за усё якасныя прыметн. ужываюцца у поўнай форме: новы, ружовы, свежы, цвёрды, чысты. Кароткую форму якасныя прыметн. (прычым не усе) маюць толькі у назоўна-вінавальным склоне адзіночн. i множн. Як правіла, сустракаюцца такія формы пераважна у гутарковай мове i мове мастацкай літ-ры: гатоў, павінен, повен, рад. Адносныя прыметн. абазнач. прыметы прадметаў не непасрэдна, а праз іх адносіны да іншых прадметаў. Гэтыя прыметы могуць паказваць на матэрыял, з якога зроблены прадмет: дубовая мэбля, жалезны лом; на месца знаходжання прадмета: лясная дарога; на час існавання прадмета: заўтрашні дзень; на меру i колькасны склад прадметаў: дзесятковыя дробы, трайны выйгрыш; на дзеянне, звязанае з прадметам: дзесятковыя дробы, трайны выйгрыш; на дзеянне, звязан. з прадметам: нарыхтоўчы пункт, сушыльныя агрэгаты i г.д. Адносн. прыметн. не маюць кароткай формы, не набываюць эмацыянальна-экспрэсіўных адценняў i не утвараюць ступеней параўнання. Гэтыя прыметн. маюць вытворную аснову: яны утвараюцца шляхам далучэння пэўных афіксаў да асноў назоўнікаў: зіма- азімы, лаза- лазовы; лічэбшкаў: адзін- адзінокі, два -падвойны; дзеясловаў: чытаць -чытальны. Прыналежныя прыметн. абазнач. такія прыметы прадметаў, якія паказваюць на прыналежнасдь гэтых прадметаў пэўнай асобе ці жывой істоце: бацькаў дом, вавёрчына гняздо. Прыналежнасдь, якая выражаецца прыметн. можа быць непасрэднай або адноснай. прыналеж. прыметн. дзеляцца на уласна-прыналежн. i адносна-прыналежн. Уласна-прыналежн. прыметн. утвараюцца ад асновы уласных i агульных назоўнікаў пры дапамозе суфіксаў -оў(-ёў), -аў(-еў), -ын(-ін). Суфіксы -оў, -ёў (пад націскам) i -aў, -еў (не пад націскам) ужыв. пры утварэнні прыметн. ад асноў адушаўлён. назоўн. мужч. роду: леснікоў, князеў, мядзведзеў. Суфіксы -ын, -ін служаць для утварэння прыметн. ад асноў адушаўлён. назоўнікаў жаноч. роду: сястрын, цётчын, зязюльчын. Адносна-прыналежн. прыметн. утвар. ад асноў агульных назоўнікаў, якія абазнач. жывёл i птушак, пры дапамозе суфікс. ін-(-ын-), -яч- i канчатка -ы(-ая, -ае, -ыя): гусіны, курыны, цялячы.

Адносныя і прыналежныя прыметнікі. Адносныя прыметн. абазнач. прыметы прадметаў не непасрэдна, а праз іх адносіны да іншых прадметаў. Гэтыя прыметы могуць паказваць на матэрыял, з якога зроблены прадмет: дубовая мэбля, жалезны лом; на месца знаходжання прадмета: лясная дарога; на час існавання прадмета: заўтрашні дзень; на меру i колькасны склад прадметаў: дзесятковыя дробы, трайны выйгрыш; на дзеянне, звязанае з прадметам: дзесятковыя дробы, трайны выйгрыш; на дзеянне, звязан. з прадметам: нарыхтоўчы пункт, сушыльныя агрэгаты i г.д. Адносн. прыметн. не маюць кароткай формы, не набываюць эмацыянальна-экспрэсіўных адценняў i не утвараюць ступеней параўнання. Гэтыя прыметн. маюць вытворную аснову: яны утвараюцца шляхам далучэння пэўных афіксаў да асноў назоўнікаў: зіма- азімы, лаза- лазовы; лічэбшкаў: адзін- адзінокі, два -падвойны; дзеясловаў: чытаць -чытальны. Нягледзячы на тое, што якасныя i адносныя прыметн. вызначаюцца розныші семантычнымі i марфалагічнымі рысамі, паміж імі няма нерухомай мяжы. Адносныя прыметн., асабліва пры ужыванні ix у пераносным сэнсе, часта пераходзяць у разрад якасных; параўн.: жалезны дах-жалезны характар, залаты пярсцёнак-залаты характар. Але у выніку такога пераходу адносн. прыметн. набываюць не усе рысы якасных. Так, яны не могуць мець кароткай формы, ступені параўнання утва­раюць толькі апісальна i рэдка служаць базай для утварэння новых слоў. Прыналежныя прыметн. абазнач. такія прыметы прадметаў, якія паказваюць на прыналежнасдь гэтых прадметаў пэўнай асобе ці жывой істоце: бацькаў дом, вавёрчына гняздо. Прыналежнасдь, якая выражаецца прыметн. можа быць непасрэднай або адноснай. У залежнасці ад гэтага прыналеж. прыметн. дзеляцца на уласна-прыналежн. i адносна-прыналежн. Уласна-прыналежн. прыметн. утвараюцца ад асновы уласных i агульных назоўнікаў пры дапамозе суфіксаў -оў(-ёў), -аў(-еў), -ын(-ін). Суфіксы -оў, -ёў (пад націскам) i -aў, -еў (не пад націскам) ужыв. пры утварэнні прыметн. ад асноў адушаўлён. назоўн. мужч. роду: леснікоў, князеў, мядзведзеў. Суфіксы -ын, -ін служаць для утварэння прыметн. ад асноў адушаўлён. назоўнікаў жаноч. роду: сястрын, цётчын, зязюльчын. Адносна-прыналежн. прыметн. утвар. ад асноў агульных назоўнікаў, якія абазнач. жывёл i птушак, пры дапамозе суфікс. ін-(-ын-), -яч- i канчатка -ы(-ая, -ае, -ыя): гусіны, курыны, цялячы. Такім жа спосабам утвораны прыметн. дзіцячы. Некаторыя прыметн. утвар. шляхам далучэння да асноў аду­шаулён. назоўн. канчатка -ы(-ая, -ае, -ыя) i чаргавання канцавых зычных асновы: чалавечы, мядзведжы, воўчы. У радзе выпадкаў (асабліва пры пераносным ужыванні) уласна-прыналежныя i адносна-прыналежныя прыметн. страчваюць уласцівыя iм рысы i пераходзяць у разрад якас­ных або адносных. Часцей за усё такія прыметн. знаходзяцца у складзе розных устойлівых выразаў: мядзведжая паслуга, воўчы апетыт,, кракадзілавы слёзы.

Разрады лічэбнікаў паводле значэння

Лічэбнік — гэта часціна мовы, якая абазначае колькасць аднародных прадметаў або паказвае на парадкавы нумар прадметаў пры іх лічэнні: тры, чатыры.

Лічэбнік як самастойная часціна мовы мае ўласцівыя ей марфалагічныя прыметы і сінтаксічныя асаблівасці. Лічэбнікі (за выключэннем дзевяноста, паўтара, паўтары) скланяюцца; пры спалучэнні лічэбніка з назоўнікам утвараецца сінтаксічна непадзельнае словазлучэнне, якое выступае як адзін член сказа: У возера Байкал упадае трыста трыц­цацъ шэсцъ рэчак (дзейнік).

Ад лічэбнікаў трэба адрозніваць назоўнікі з лікавым значэннем тыпу тройка, пяцёрка, сотня, дзеся­так:

Паводле значэння, граматычных уласцівасцей і характару ўжывання лічэбнікі падзяляюцца на колькасныя: пяць, дваццацъ, і па­радкавыя: пяты, дваццаты, сто сорак чацвёрты.

Сярод колькасных лічэбнікаў выдзяляюцца ўласна-колькасныя: восем, дванаццаць, трыста, зборныя: двое, пяцёра, дробавыя: тры пятыя, адна шостая.

Колькасныя і зборныя лічэбнікі

Уласнаколькасныя лічэбнікі абазна­чаюць пэўную колькасць аднародных прадметаў: сем чалавек, восем кніг, а таксама адцягнены лік: Пятнаццацъ дзеліцца на пяцъ. Гэтыя лічэбнікі складаюць нешматлікую лексічную групу (іх усяго 39 са словамі тысяча, мільён, мільярд).

Паводле марфалагічнага складу сярод уласнаколькасных лічэбнікаў адрозніваюцца простыя, складаныя і састаўныя. Да простых адносяцца лічэбнікі з адным коранем: адзін, два, дзесяцъ, сто, тысяча; ад іх утварыліся ўсе іншыя лічэбнікі. Да складаных адносяцца вытворныя лічэбнікі, у якіх зліліся два словы: пяцьдзесят, дзвесце, дзевяцьсот.

Састаўнымі называюцца лічэбнікі, якія складаюцца з некалькіх асобных слоў: семдзесят дзевяць, сто восемдзесят чатыры. Уласнаколькасныя лічэбнікі па марфалагічных прыметах неаднастайныя. Абсалютная большасдь лічэбнікаў гэтай групы (тры, чатыры — да дзевяцісот) не мае катэгорыі роду; усе яны (за выключением адзін) не змяняюцца па ліках.

Марфалагічнымі прыметамі выдзяляюцца лічэбнікі адзін (адна, адно), два (дзве), тысяча, мільён, мільярд.Словы тысяча, мільён, мільярд выражаюць колькасныя паняцці і ўжываюцца пры лічэнні прадметаў: тысяча трактараў, мільён пудоў; ад іх утвараюцца парадкавыя лічэбнікі: тысячны, мільённы. Словы тысяча, мільён, мільярд маюць катэгорыю роду: тысяча — жан. род, мільён, мільярд — муж­. род; Адзначаныя граматычныя прыметы набліжаюць словы тысяча, мільён, мільярд да назоўнікаў тыпу дзесятка, сотня.

Зборныя лічэбнікі абазначаюць пэўную коль­касць прадметаў як сукупнасць, як адно цэлае: двое, трое. Утвараюцца яны ад колькасных лічэбнікаў пры дапамозе суфіксаў -oj-э; двое (deoj-э), трое (mpoj-э.

Ca зборнымі лічэбнікамі ўжываюцда назоўнікі: якія маюць форму толькі множнага ліку ці абазначаюць назвы парных прадметаў: двое сутак, трое ва-рот, чацвёра саней, пяцёра лыжаў; якія абазначаюць назвы маладых істот: двое кацянят, трое жарабят;якія абазначаюць асоб мужчынскага полу: двое муж­чин, трое салдат. Да зборных адносяцца таксама лічэбнікі абодва (мужчынскага і ніякага роду), абедзве (жаночага роду).

Складаныя і састаўныя лічэбнікі

Паводле марфалагічнага складу сярод уласнаколькасных лічэбнікаў адрозніваюцца простыя, складаныя і састаўныя. Да простых адносяцца лічэбнікі з адным коранем: адзін, два, дзесяцъ, сто, тысяча; ад іх утварыліся ўсе іншыя лічэбнікі. Да складаных адносяцца вытворныя лічэбнікі, у якіх зліліся два словы: пяцьдзесят, дзвесце, дзевяцьсот.

Састаўнымі называюцца лічэбнікі, якія складаюцца з некалькіх асобных слоў: семдзесят дзевяць, сто восемдзесят чатыры. Уласнаколькасныя лічэбнікі па марфалагічных прыметах неаднастайныя. Абсалютная большасдь лічэбнікаў гэтай групы (тры, чатыры — да дзевяцісот) не мае катэгорыі роду; усе яны (за выключением адзін) не змяняюцца па ліках.

Марфалагічнымі прыметамі выдзяляюцца лічэбнікі адзін (адна ж.р., адно сяр.р), два (дзве), тысяча, мільён, мільярд. Словы тысяча, мільён, мільярд выражаюць колькасныя паняцці і ўжываюцца пры лічэнні прадметаў: тысяча трактараў, мільён пудоў; ад іх утвараюцца парадкавыя лічэбнікі: тысячны, мільённы. Словы тысяча, мільён, мільярд маюць катэгорыю роду: тысяча — жан. род, мільён, мільярд — муж­. род; Адзначаныя граматычныя прыметы набліжаюць словы тысяча, мільён, мільярд да назоўнікаў тыпу дзесятка, сотня.

Дробавыя лічэбнікі

Дробавыя лічэбнікі абазначаюць дробавыя велічыні — або толькі часткі ад цэлага: тры пятыя, шэсцъ восьмых, або цэлае і часткі яго: пяцъ цэлых сем дзесятых, дванаццацъ цэлых чатыры сотыя. Шляхам розных спалучэнняў можна ўтварыць вялікую колькасць дробавых лічэбнікаў, якія абазначаюць самыя разнастайныя велічыні.

Дробавыя лічэбнікі ўтвараюцца з колькаснага лічэбніка і парадкавага лічэбніка (у назоўніку); назоўнік пры іх ужываецца ў родным склоне: пяцъ шостых тоны, восем сотых гектара.

Сярод дробавых лічэбнікаў асобна стаяць словы паўтара, паўтары. Слова паўтара ўжываецца з назоўнікамі мужчынскага і ніякага роду, паўтары — з назоўнікамі жаночага роду: паўтара кілаграма, паўтара вядра, паўтары тоны.

Дробавыя лічэбнікі звычайна ўжываюцца ў афіцыйна-дзелавым і навуковым стылях мовы, асабліва ча­ста — у матэматычных працах.

Парадкавыя лічэбнікі.

Парадкавыя лічэбнікі паказваюць на парадкавы нумар прадметаў пры іх лічэнні: шостае пытан­ие, дзевятая кніга. Парадкавыя лічэбнікі - словы вытворныя ад колькасных лічэбнікаў: тры — трэці, ты­сяча — тысячны. Пры ўтварэнні лічэбнікаў трэці, чацвёрты асновы колькасных лічэбнікаў тры, чатыры значна змяніліся. Некаторыя лічэбнікі маюць суплетыўныя асновы: адзін — першы, два — другі.

Пры ўтварэнні парадкавых лічэбнікаў ад састаўных уласнаколькасных змяняецца толькі апошняе слова спалучэння: тысяча трыццаць чатыры — тысяча трыццацъ чацвёрты.

Характэрнай рысай парадкавых лічэбнікаў з'яўляецца тое, што яны маюць такія ж марфалагічныя асаблівасці, як і прыметнікі. Аднак яны адрозніваюцца ад прыметнікаў: парадкавыя лічэбнікі абазначаюць не якасць ці ўласцівасць предмета, а яго парадкавы нумар; яны захоўваюць лікавае значэнне; суадносяцца асновамі з уласнаколькаснымі лічэбнікамі. Ва ўсіх склонах парадкавыя лічэбнікі маюць націск на аснове: восьмы, адзінаццаты; восьмаму, і г. д.; у лічэбніку другі націск прыпадае на канчатак: другі, другого,, другому.

Лічэбнікі у іншых часцінах мовы.

Некаторыя лічэбнікі могуць пераходзіць у іншыя часціны мовы. У такім выпадку яны страчваюць колькаснае значэнне, набываюць значэнне адпаведнай часціны мовы і выконваюць яе сінтаксічную ролю ў сказе.

Лічэбнік адзін (адна, адно, адны) часта набывае значэнне займенніка: …у адной сталоўцы; часціцы: Адна Вера шчыра ...; прыметніка: … адным цветам; прыслоўя: …ішоў дахаты адзін.

Лічэбнікі адзін, другі, першы ў спалучэнні са словам раз могуць ужывацца ў ролі прыслоўяў са значэннем 'аднойчы, калі-небудзь, упершыню': … адзін раз бяда яго спаткала.

Слова другі (другая, другое) часта ўжываецца як займеннік: Другая краіна, другія малюнкі.

Няпэўна-колькасныя словы

Для абазначэння няпэўнай, коль­касці ўжываюцца няпэўна-колькасныя сло­вы: многа (нямнога), мала (нямала), трохі, шмат, столькі, гэтулькі, колькі, некалькі. Гэтыя словы хоць і выражаюць колькасныя паняцці, аднак не маюць значэння ліку.

Няпэўна-колькасныя словы могуць спалучацца з назоўнікамі, якія абазначаюць рэчыўныя предметы і адцягненыя паняцці: многа цукру, нямала мёду, шмат пілавіння, столькі радасці, гэтулькі хваляванняў. Словы многа (нямнога), мала (нямала), трохі, шмат, як і прыслоўі, не скланяюцца, могуць ужывацца пры дзеясловах, паказваючы ступень і меру праяўлення дзеяння.

Словы некалькі, столькі, гэтулькі, колькі паказваюць на няпэўную колькасць, як займеннікі. Слова колькі, як займеннік, можа выконваць у сказе ролю злучальнага слова, гэтыя словы скланяюцца, як прыметнікі ў мн.ліку.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]