Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
2013_Voprosy_GEK_istoria.docx
Скачиваний:
7
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
83.79 Кб
Скачать

Дадатковая літаратура

  1. Егоров, В.Л. Русь и ее южные соседи в Х-ХШ в. / В.Л.Егоров // Отечественная история. – 1994. - № 6.

  2. Зимин, А.А. Холопы Древней Руси / А.А.Зимин // История СССР. – 1965. - № 6.

  3. Скрынников, Р.Г. История Российская 1Х – ХУП в. / Р.Г.Скрынников. – М.: Изд-во «Весь мир», 1987.

  4. Тихомиров, М.Н. Древняя Русь / М.Н.Тихомиров. – М.: Наука, 1975.

  5. Новая российская энциклопедия. В 12 т. – Т.1. – Россия. – М.: Энциклопедия, 2003. – С.200-430. Раздел «История».

  6. История России Х1Х – начала ХХ в.: Учеб. для ист.фак. ун-тов / под ред. В..Федорова. 3-е изд., перераб. и доп. – М., 2002.

  7. Михайловская, Л.Л. История западных славян с древнейших времен до 1914 г.: УМК / Л.Л.Михайловская, Д.И.Лазарева. – Минск, 2004.

  8. Симакова, О.А. История южных и западных славян с древнейших времен до 1914 г.: учеб.пособие / О.А.Симакова, А.П.Сальков, С.С.Александрович. – Минск, 2006.

  9. Отечественная история новейшего времени. 1985-2005: учебник / отв.ред. А.Б.Безбородов. – М., 2007.

  10. Часноўскі, М.Э. Краіны Сярэдняй Еўропы ў 1990-я гады: у 2 ч. – Мінск, 2002.

3.2 Крытэрыі адзнакі ведаў і кампетэнцый выпускнікоў на дзяржаўным экзамене

Ацэнка

Крытэрыі ацэнкі ўзроўню ведаў і кампетэнцый студэнта

10 балаў

  • Сістэматызаваныя, глыбокія і поўныя веды па ўсіх раздзелах праграмы ДзЭК, а таксама па асноўных пытаннях, якія выходзяць за яе межы;

  • дакладнае выкарыстанне навуковай тэрміналогіі (у тым ліку на замежнай мове), стылістычна пісьменны, лагічна правільны адказ на пытанні;

  • бездакорнае валоданне інструментарыем вучэбнай дысцыпліны, уменне яго эфектыўна выкарыстоўваць у пастаноўцы і вырашэнні навуковых і прафесійных задач;

  • выражаная схільнасць самастойна і творча вырашаць складаныя праблемы ў нестандартнай сітуацыі;

  • поўнае і глыбокае засваенне асноўнай і дадатковай літаратуры, рэкамендаванай вучэбнай праграмай дысцыпліны;

  • уменне арыентавацца ў тэорыях, канцэпцыях і напрамках па вывучаемай дысцыпліне і даваць ім крытычную адзнаку, выкарыстоўваць навуковыя дасягненні іншых дысцыплін

9 балаў

  • Сістэматызаваныя, глыбокія і поўныя веды па ўсіх раздзелах праграмы ДзЭК;

  • дакладнае выкарыстанне навуковай тэрміналогіі (у тым ліку на замежнай мове), стылістычна пісьменны, лагічна правільны адказ на пытанні;

  • валоданне інструментарыем вучэбнай дысцыпліны, уменне яго эфектыўна выкарыстоўваць у пастаноўцы і вырашэнні навуковых і прафесійных задач;

  • схільнасць самастойна і творча вырашаць складаныя праблемы ў нестандартнай сітуацыі ў межах вучэбнай праграмы;

  • поўнае засваенне асноўнай і дадатковай літаратуры, рэкамендаванай вучэбнай праграмай дысцыпліны;

  • уменне арыентавацца ў асноўных тэорыях, канцэпцыях і напрамках па вывучаемай дысцыпліне і даваць ім крытычную ацэнку

8 балаў

  • Сістэматызаваныя, глыбокія і поўныя веды па ўсіх пастаўленых пытаннях у аб’ёме праграмы ДзЭК;

  • выкарыстанне навуковай тэрміналогіі, стылістычна пісьменны, лагічна правільны выклад адказу на пытанні, уменне рабіць абгрунтаваныя вывады;

  • валоданне інструментарыем вучэбнай дысцыпліны, уменне яго выкарыстоўваць у пастаноўцы і вырашэнні навуковых і прафесійных задач;

  • схільнасць самастойна вырашаць складаныя праблемы ў межах вучэбнай праграмы;

  • засваенне асноўнай і дадатковай літаратуры, рэкамендаванай вучэбнай праграмай дысцыпліны;

  • уменне арыентавацца ў асноўных тэорыях, канцэпцыях і напрамках па вывучаемай дысцыпліне і даваць ім крытычную ацэнку

7 балаў

  • Сістэматызаваныя, глыбокія і поўныя веды па ўсіх раздзелах праграмы ДзЭК;

  • выкарыстанне навуковай тэрміналогіі, лінгвістычна і лагічна правільны выклад адказу на пытанні, уменне рабіць абгрунтаваныя вывады;

  • валоданне інструментарыем вучэбнай дысцыпліны, уменне яго выкарыстоўваць у пастаноўцы і вырашэнні навуковых і прафесійных задач;

  • засваенне асноўнай і дадатковай літаратуры, рэкамендаванай вучэбнай праграмай дысцыпліны;

  • уменне арыентавацца ў асноўных тэорыях, канцэпцыях і напрамках па вывучаемай дысцыпліне і даваць ім крытычную ацэнку

6 балаў

  • Дастаткова поўныя і сістэматызаваныя веды ў аб’ёме праграмы ДзЭК;

  • выкарыстанне неабходнай навуковай тэрміналогіі, стылістычна пісьменны, лагічна правільны выклад адказу на пытанні, уменне рабіць абгрунтаваныя вывады;

  • валоданне інструментарыем вучэбнай дысцыпліны, уменне яго выкарыстоўваць у вырашэнні вучэбных і прафесійных задач;

  • здольнасць самастойна прымяняць тыповыя рашэнні ў межах вучэбнай праграмы;

  • засваенне асноўнай літаратуры, рэкамендаванай праграмай дысцыпліны;

  • уменне арыентавацца ў базавых тэорыях, канцэпцыях і напрамках па вывучаемай дысцыпліне і даваць ім параўнальную ацэнку

5 балаў

  • Дастатковыя веды ў аб’ёме праграмы ДзЭК;

  • выкарыстанне навуковай тэрміналогіі, стылістычна пісьменны, лагічна правільны адказ на пытанні, уменне рабіць вывады;

  • валоданне інструментарыем вучэбнай дысцыпліны, уменне яго выкарыстоўваць у вырашэнні вучэбных і прафесійных задач;

  • здольнасць самастойна прымяняць тыповыя рашэнні ў межах вучэбнай праграмы;

  • засваенне асноўнай літаратуры, рэкамендаванай праграмай дысцыпліны; уменне арыентавацца ў базавых тэорыях, канцэпцыях і напрамках па вывучаемай дысцыпліне і даваць ім параўнальную ацэнку

4 балы

  • Дастатковы аб’ём ведаў у межах адукацыйнага стандарта;

  • засваенне асноўнай літаратуры, рэкамендаванай вучэбнай праграмай дысцыпліны;

  • выкарыстанне навуковай тэрміналогіі, лагічны выклад адказу на пытанні, уменне рабіць вывады без істотных памылак;

  • валоданне інструментарыем вучэбнай дысцыпліны, уменне яго выкарыстоўваць у вырашэнні стандартных (тыповых) задач;

  • уменне арыентавацца ў асноўных тэорыях, канцэпцыях і напрамках па вывучаемай дысцыпліне і даваць ім ацэнку;

  • работа пад кіраўніцтвам выкладчыка на занятках, дапушчальны ўзровень культуры выканання заданняў.

3 балы, незалічана

  • Недастаткова поўны аб’ём ведаў у межах адукацыйнага стандарта;

  • веданне часткі асноўнай літаратуры, рэкамендаванай вучэбнай праграмай дысцыпліны;

  • выкарыстанне навуковай тэрміналогіі, выклад адказу на пытанні з істотнымі лінгвістычнымі і лагічнымі памылкамі;

  • слабае валоданне інструментарыем вучэбнай дысцыпліны, некампетэнтнасць у вырашэнні стандартных (тыповых) задач;

  • няўменне арыентавацца ў асноўных тэорыях, канцэпцыях і напрамках вывучаемай дысцыпліны; пасіўнасць на занятках, нізкі ўзровень культуры выканання заданняў.

2 балы, незалічана

Фрагментарныя веды ў межах адукацыйнага стандарта; веданне асобных літаратурных крыніц, рэкамендаваных вучэбнай праграмай дысцыпліны; няўменне выкарыстоўваць навуковую тэрміналогію дысцыпліны, наяўнасць у адказе грубых стылістычных і лагічных памылак; пасіўнасць на занятках, нізкі ўзровень культуры выканання заданняў.

1 балл, незалічана

Адсутнасць ведаў і кампетэнцый у межах адукацыйнага стандарта ці адмова ад адказу.

Ф 20-035

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]