Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Заданн па фанетыцы

.doc
Скачиваний:
14
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
26.11 Кб
Скачать

ФАНЕТЫКА

  1. Выпішыце словы, у якіх літары е, ё, ю, я, і абазначаюць два гукі. Падкрэсліце гэтыя літары і пазначце адпаведныя ім гукі.

Змесці, пюрэ, п’ю, юнацтва, герой, пяю, нясе, сезон, нёс, сеньёр, землякі, аб’інець, зямля, алея, лес, лёс, лье, кефір, месяц, завязь, веліч, вельмі, Ілья, аб’ява, бяда, феерверк, пер’е, барэльеф, няма, палымяны, дзевяць, мяцеліца, піяніна, меліярацыя.

  1. Зрабіце транскрыпцыю пададзеных слоў.

Аўдыторыя, ліпень, дуб, парог, ямб, бінт, касмічны, снег, перпёлка, дзьму, хаджу, езджу, мінскі, вясенні, гусляр, пад’ехаць, сям’я, біялогія, кліент, фае, звечарэла, нядобра, міліцыянер, цэмент, цыферблат.

  1. Выпішыце словы, вымаўленне якіх не супадае з напісаннем. Пакажыце такія неадпаведнасці.

Ястраб, пераезд, дзеяслоў, пяхота, месячны, барацьба, шчаўе, дождж, людзі, заціхаць, брыльянт, рабіна, капаюць, люблю, лякарства, ураджайны, удзячны, шчупак, мянтуз, п’яўка.

  1. Адзначце словы, у якіх спалучэнне дз ці дж абазначае адзін гук.

Дрожджы, падзяка, джала, дзень, падзямелле, паджаць, дзіцячы.

  1. Пры спісванні слоў пакажыце ў дужках, як вымаўляюцца выдзеленыя зычныя.

Мяккі, дарожны, бесчалавечна, на дарожцы, у вокладцы, падзолісты, апаратчык, кулямётчык, перабежчык, генуэзскі, Навагрудчына, латочнік, рэзчык, нясвіжскі, балхашскі, сцерагчы, магчымасць, лёгкі, шведскі, канадскі, калужскі, носішся, арэнбургскі, расчысціць, заданне, расчляніць, счышчаць, счарсцвець, галлё, збожжа, зжаты.

  1. Спішыце словы. Адзначце ў дужках, як вымаўляюцца [з], [с] перад наступнымі мяккімі.

Змерзнуць, астраханскі, поспехі, скінуць, песня, смешны, змешаны, спецыфіка, схільнасць, схема, спёка, паснедаць, сцежка, сцюдзёны, схіліць, спі, змялі, пасмяюцца, скіслы, пасведчанне, разгінаць, баязлівец, пазбіраць, бязмен, без смеху, скідка, схітрыць, зараснікі.

  1. Спішыце словы. Падкрэсліце літары, якім адпавядаюць звонкія зычныя гукі.

Дзверы, жыццё, малацьба, лодка, згінаць, хлеб, грамадскі, падпісчык, дакладчык, лаўрэат, рукзак, гіпатэнуза, смачна, зелянець, гадзіннік, салаўі.