Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
dyplom_LOpukh_VS.doc
Скачиваний:
62
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
859 Кб
Скачать

Агляд літаратуры

Вывучаць, навукова распрацоўваць антрапанімічныя праблемы пачалі даўно, але доўгі час антрапаніміяй займаліся асобныя навукоўцы, якія вывучалі разрозненыя факты. Толькі ў пачатку XX ст. пачала складвацца антрапаніміка як адмысловая навука. У гэты перыяд у навуковы абыходак пачалі ўключаць матэрыялы па сучаснай і гістарычнай антрапаніміі розных краінаў і народаў.

Заснавальнікам беларускай антрапанімікі з’яўляецца Мікалай Васільевіч Бірыла. Ён сабраў і прааналізаваў вялікую колькасць анамастычнага матэрыялу. Яго працы “Беларуская антрапанімія: Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўнай лексікі”, “Беларуская антрапанімія: Структура ўласных мужчынскіх імёнаў”, “Беларуская антрапанімія: Уласныя імёны, імёны- мянушкі, імёны па бацьку, прозвішчы” прысвечаныя разгляду беларускіх прозвішчаў у структурна-семантычным аспекце.

Багаты антрапанімічны матэрыял назапашаны ў працах Паўла Уладзіміравіча Сцяцко “Беларускае народнае словаўтварэнне: Афіксальныя назоўнікі” [18], “Народная лексіка і словаўтварэнне” [23], дзе даследуецца субстантыўная словаўтваральная сістэма беларускай народна-дыялектнай мовы, яе адносіны да словаўтваральнай сістэмы беларускай літаратурнай мовы. У шматлікіх артыкулах разглядаюцца праблемы беларукай анамастычнай лексікі, падаецца апісанне ўтварэння і паходжання некаторых беларускіх прозвішчаў [22].

Вялікую каштоўнасць для даследавання антрапонімаў мае сумесная праца П. Сцяцко і С. Богуша “Мянушкі на беларусі ў гісторыі і сёння” [19] , дзе прасочваецца семантычная і фармальная структура беларускіх мянушак у мінулым і на сучасным этапе. Прафесарам П. Сцяцко сабраны, зафіксаваны і праналізаваны сучасныя прозвішчы Зельвеншчыны, разгледжана структура, семантыка адымёнавых онімаў пісьменнікаў Беларусі [21].

У працы Галіны Усціновіч “Антрапанімія Гродзеншчыны і Брэстчыны (XIV- XVIII стст.) [28] аналізуецца семантыка і структура ўласных асабовых імёнаў, імёны апелятыўнага паходжання і іншыя кампаненты разгорнутых найменняў асобы ў заходнебеларускіх землях XIV- XVIII стст.

Важную інфармацыю маюць навукова-папулярныя кнігі Васіля Шура “Беларускія ўласныя імёны. Беларуская антрапаніміка і тапаніміка” [30] і “З гісторыі ўласных імёнаў” [31], дзе разглядаюцца беларускія асабовя імёны, прозвішчы, псеўданімы, тапанімічныя назвы.

У працы Уладзіміра Юрэвіча “Слова жывое, роднае, гаваркое…”, якая прысвечана разгляду і этымалогіі антрапонімаў, прасочваюцца шляхі ўтварэння антрапонімаў ад мянушкі да прозвішча, высвятляюцца іх вытокі [32].

Ганна Мезенка ў працы “Віцебскія прозвішчныя тыпы XII- XIX стст. у славянскім кантэксце” даследуе прозвішчы жыхароў Віцебска ў славянскім кантэксце, прасочвае гісторыю фармавання іх мадэляў [13].

Комплекснаму аналізу сучасных прозвішчаў Віцебшчыны ў структурным, семантычным і лігнвагеаграфічным аспектах прысвечаныя працы Ганны Семянковай [16, 17].

У працах рускіх вучоных А. В. Суперанскай, Б. О. Унбегаўна паказаныя

Этапы станаўлення прозвішчаў, роля народных гаворак і рускай літаратурнай мовы ў іх фарміраванні, тыпы рускіх прозвішчаў [26, 27; 29].

Такім чынам, на сённяшні дзень назапашана вялікая колькасць антрапанімічнага матэрыялу, але праблема даследаванняў антрапонімаў вельмі актуальная і застаецца яшчэ далёкай да канчатковага вырашэння і патрабуе вялікай колькасці рэгіянальных апісанняў беларускіх уласных імёнаў.

Метадалогія і метады даследавання

Асноўныя метады, якія прымяняюцца пры аналізе прозвішчаў, носяць традыцыйны характар.

Для вырашэння метадаў і задач быў праведзены этымалагічны аналіз антрапонімаў. Былі выяўленыя апелятывы або першасныя ўласныя імёны, якія ляглі ў аснову імён, што этымалагізуюцца.

Другі важны метадалагічны прём – гэта структурны. Для гэтага быў вылучаны фармант уласнага імя і выяўлены анамастычны рад на аснове ідэнтычнасці фармантаў у дадзенай групе ўласных імёнаў.

Пры даследаванні матэрыялу быў выкарыстаны сінхранічны падыход да вывучэння прозвішчаў, які спалучаецца з дыяхранічным. Такое аб’яднанне з’яўляецца неабходным, паколькі апісанне антрапанімічнага матэрыялу немагчымае без уліку гістарычных працэсаў, фактаў, падзей.

Комплекснае даследаванне прозвішчаў Баранавіцкага рэгіёна грунтуецца на апісальным метадзе з яго прыёмамі назірання, абагульнення, інтэрпрэтацыі і класіфікацыі. Класіфікацыя антрапанімічнага матэрыялу была праведзена на аснове яго семантычнага і структурнага аналізу.

Пры прасочванні тэндэнцыі ў развіцці анамастычных сістэм, прадукцыйнасці той ці іншай з’явы выкарыстоўваўя статыстычны метад.

Часам пры тлумачэнні таго ці іншага факта або выніку выкарыстоўваўся эўрыстычны метад.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]