Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
32
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
35.33 Кб
Скачать

34. Необходимой предпосылкой для зарождения капиталистического строя является достаточно широкое развитие товарного производства и обмена, которые служат базой для образования денежных богатств и для социального расслоения города и деревни. Возникновению системы капиталистической эксплуатации должен предшествовать процесс первоначального накопления. Однако в условиях крепостного Московского государства процессы денежного накопления и лишения производителей средств производства протекали своеобразно и замедленно, отличаясь от темпов и форм первоначального накопления в передовых западноевропейских странах.

На працягу XIX ст. у гаспадарцы перадавых краін свету адбыліся якасныя змены, звязаныя з пераходам ад ручной да машыннай вытворчасці прамысловай прадукцыі (прамысловы пераварот). Храналагічныя рамкі прамысловага перавароту ў Расіі: мяжа 30-40-х - мяжа 70-80-х гг. XIX ст. Сельская гаспадарка перадавых краін насіла ўжо таварны характар і была шчыльна звязана з рынкам. Феадальныя адносіны на вёсцы, якія ўсё яшчэ панавалі ў шэрагу краін, сталі тормазам і галоўнай прычынай адставання іх эканомік. Таму ўрады Аўстрыі, Прусіі і Расіі былі вымушаны пайсці на адмену прыгоннага права. Аднак пераход ад феадальных да капіталістычных адносін на вёсцы быў абцяжараны ў гэтых краінах шэрагам перажыткаў старога ладу і перш за ўсё захаваннем буйнога памешчыцкага землеўладання. Панаванне памешчыцкага землеўладання было вельмі ўласцівай Беларусі рысай. Яшчэ ў 1877 г. памешчыцкая зямля складала тут 50,3 % ад агульнай плошчы. Буржуазнае землеўладанне на Беларусі хоць і марудна, але расло: з 1877 па 1905 гг. яно павялічылася з 5,1 да 16,5 % агульнай плошчы.

Найадметнейшай рысай прамысловасці Беларусі 2-й паловы XIX ст. была яе шматукладнасць. Суіснавалі ўласцівыя яшчэ феадалізму рамесныя майстэрні, пераходныя да капіталізму мануфактуры і капіталістычныя прадпрыемствы - фабрыкі і заводы. Прычым удзельная вага дробных майстэрняў была вельмі высокая. цягам часу сітуацыя мянялася, значэнне фабрык і мануфактур расло. У 1900 г. фабрыкі і заводы забяспечвалі ўжо 46,8% прадукцыі.Пры гэтым на Беларусі пераважалі дробныя і сярэднія фабрыкі і заводы (з колькасцю працоўных менш за 50 чалавек на кожным). Буйных прадпрыемстваў, дзе працавала 500 чалавек і болей, было вельмі мала. На 1900 г. іх было толькі 9. Самым вялікім прамысловым прадпрыемствам на Беларусі была тытунёвая фабрыка Шарашэўскага ў Гродне, дзе ў 1900 г. працавала 1445 рабочых.

Найбольш развітымі галінамі прамысловасці былі вінакурная (у 1890 г. у пяці беларускіх губернях дзейнічала 18% вінакурных заводаў Расійскай імперыі), дрэваапрацоўчая, папярова-кардонная, тытунёвая, будаўнічая, тэкстыльная, ільно- і пенькаапрацоўчая, металаапрацоўчая (на прывазной сыравіне). У 2-й палове XIX ст. у шэрагу гэтых галін адбыўся прамысловы пераварот: у папярова-кардоннай - у сярэдзіне 80-х, у вінакурнай, дрэваапрацоўчай і металаапрацоўчай - у 90-х гг. Для параўнання, у Расіі прамысловы пераварот адбыўся спачатку ў тэкстыльнай і баваўнянай галінах.

Адным з важных фактараў фарміравання нацыянальнага рынку і развіцця гаспадаркі ўвогуле было пашырэнне сеткі шляхоў зносін, і ў першую чаргу чыгунак. Першая чыгуначная лінія (участак Пецярбургска-Варшаўскай дарогі) прайшла па тэрыторыі Беларусі ў 1862 г.

Буржуазныя рэформы, і ў першую чаргу адмена прыгоннага права, прывялі да паступовай перабудовы эканомікі Беларусі на новых, капіталістычных пачатках, значна паскорылі яе гаспадарчае развіццё. Сацыяльная структура насельніцтва набыла рысы, уласцівыя буржуазнаму грамадству.

В пореформенное 20-летие обозначились два пути эволюции аграрного строя Беларуси :

1.        прусский — сохранение крупного помещичьего владения. Центрально-земледельческий район вступил на медленный, затяжной путь перестройки хозяйства с сохранением крупного помещичьего землевладения.

2.        американский — фермерский.

Соседние файлы в папке моёё