Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
30
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
40.96 Кб
Скачать

Пыт.84:Знешняя палітыка суверэннай РБ. Працэс стварэння Саюза Беларусі і Расіі.

Распад СССР паклаў пачатак прынцыпова новаму этапу ў міжнародным жыцці Беларусі. Яе статус незалежнай дзяржавы быу прызнаны міжнароднай супольнасцю. Рэспубліка Беларусь у маі 2004 г. мела дыпламатычныя адносіны са 160 краінамі свету. У Мінску знаходзіліся дыпламатычныя прадстаўніцтвы 35 краін, а таксама 8 консульстваў і 12 прадегаўніцтваў міжнародных арганізацый. 82 паслы былі акрэдытаваны па сумяшчальніцтву.

На 46-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН (1991) міністр замежных спраў Беларусі выклаў знешнепалітычныя прынцыпы і прыярытэты беларускай дзяржавы. Статус Беларусі быў абвешчаны як бяз ядзерны і нейтральны, знешняя палітыка - шматвектарнай. ^ Беларусь пашырыла свой удзел у арганізацыях сістэмы ААН, з яўляецца членам 13 спецыялізаваных устаноў ААН. У рамках ЮНЕСКА для Беларусі былі распрацаваны праграмы «Генетыч-ная спадчына», «ЮНЕСКА - Чарнобыль», «Чалавек і біясфера». У краіне дзейнічае Нацыянальная камісія Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА. Беларусь актыўна ўдзельнічае ў працы такіх функцыянальных органаў ААН, як еўрапейская эканамічная камісія, Дзіцячы фонд ААН, Канферэнцыя Аб'яднаных Нацый па гандлі і развіцці і інш.

У 1992 г. Беларусь уступіла ў Міжнародны банк рэканструкцыі і развіцця, Міжнародны валютны фонд, Міжнародную фінансавую карпарацыю, Міжнароднае агенцтва па гарантыях інвестыцый, якое ўваходзіць у групу Сусветнага банка ў якасці асацыіраванай арганізацыі; атрымала статус назіральніка ў Сусветнай гандлёвай арганізацыі, створапай у 1995 г.

У Мінску былі адкрыты прадстаўніцтвы ўплывовых міжнародых арганізацый. У вераспі 1992 г. Рэспубліка Беларусь адкрыла ў Мінску прадстаўпіцтва ААН, а таксама прадстаўніцтвы Сусветнага банка і Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця. У 1995 г. у Мінску было адкрыта прадстаўпіцтва Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па бежанцах, у 1996 г. - пастаяннае прадстаўпіцтва Міжнароднай арганізацыі па міграптах. 3 сакавіка 1998 г. у Мінску дзейпічае капсультацыйпа-назіралыіая група АБСЕ.

У 90-я гг. Мінск паведалі вядомыя палітычпыя дзеячы — кіраўнікі міжпародных арганізацый і дзяржаў. У ліпепі 1992 г. у Мінску з візітам знаходзіўся прэзідэнт Еўранарламента Э. Клепша, а ў лістападзе таго ж года - Генеральны сакратар НАТА М. Вернер. У чэрвепі 1993 г. адбыўся візіт у Мінск прэзідэнта Польшчы Л. Валенсы. У кастрычніку 1993 г. дзяржаўпы сакратар ЗША У. Крыстафер быў у Міску і запрасіў беларускія ўлады да ўдзелу ў праграме НАТА «Партнёрства дзеля міру». Афіцыйна Беларусь далучылася да гэтай праграмы 11 студзепя 1995 г.

15 студзепя 1994 г. у Мінск прыехаў прэзідэпт ЗША Б. Кліптан, які сустрэўся з вышэйшымі дзяржаўпымі асобамі, а таксама з прадстаўпікамі апазіцыі. У красавіку 1994 г. Міпск з трохдзёішым візітам паведаў Генералыіы сакратар ААН Б. Бут-рас-Галі. У лютым 1995 г. з афіцыйным візітам у Міпск нрыехаў прэзідэнт Расіі Б. Ельцып. Падчас гэтага візіту паміж Беларуссю і Расіяй быў падпісаны Дагавор аб дружбе, добрасуседстве і супрацоўніцтве. 21-23 чэрвеня 1995 г. у сталіцы Беларусі з візітам знаходзіўся прэм'ер Дзяржсавета Кітайскай Народнай Рэспублікі Лі Пэн. У лісгападзе 1996 г. у Мінску Прэзідэпт Беларусі А. Лука-шэнка і Генералыіы сакратар АБСЕ Д. Арагон абмеркавалі пытанні, звязаныя з выкананнем Беларуссю Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе.

Прэзідэнт Беларусі А. Лукашэпка ў кастрычніку 1995 г. выступіў на спецыялыіым урачыстым пасяджэінні Генералынай Асамблеі ААН, прысвечапым 50-годдзю гэтай арганізацыі, дзе выклаў пазіцыі кіраўніцтва Беларусі па ключавых праблемах міжнародных адносін. У Будапешце і Лісабоне на форумах АБСЕ А.Лукашэнка прапанаваў стварыць бяз'ядзерную прастору ў Цэптралыіай і Усходняй Еўроне. Ядзерная зброя з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь была вывезепа ў лістападзе 1996 г.

Да пачатку 1998 г. Беларусь з'яўлялася ўдзельніцай звыш 230 міжнародных дагавораў і канвенцый.

Супрацоўніцтва з Расіяй і іншымі краінамі СНД. У шматвектарнай знешняй палітыцы Беларусі прыярытэтным, тым не менш, з'яўляецца супрацоўніцтва з Расіяй. Гэта супрацоўніцтва актывізавалася з выбраннем у 1994 г. першага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнкі. На майскім рэферэндуме 1995 г. з 65 % грамадзян Беларусі, якія прынялі ў ім удзел, 82 % падтрымалі ідэю аб эканамічнай інтэг-рацыі з Расіяй. У 1995 г. прэзідэнты дзвюх краін А. Лукашэнка і Б. Ельцын падпісллі Дагавор аб дружбе, добрасуседстве і супрацоўніцтве тэрмінам на 10 гадоў. 25 мая 1995 г. Б.Ельцын выдаў указ аб адмене мытнага кантролю на расійска-беларускай мяжы, а на наступнны дзень А. Лукашэнка і прэм'ер-міністр Расіі В. Чарнамырдзін сімвалічна ліквідавалі на ёй шлагбаум.

2 красавіка 1996 г. у Крамлі быў падпісаны дагавор аб стварэнні супольнасці суверэнных рэспублік Беларусі і Расіі. Па новаму дагавору прлдугледжвалася ўзгадняць пазіцыі па міжнародных пытаннях, узаемаДзейнічаць па захаванні бяспекі, ахове граніц і барацьбе са злачыннасцю. Захоўваючы атрыбуты суверэнітэту, дзяржавы вьіходзілі на сумеснае будаўніцтва структур, якія мелі агульную заканадаўчую базу. У адпаведнасці з дагаворам былі сфарміраваны Вышэйшы Савет, Выканаўчы камітэт, Парламенцкі сход, Мытны камітэт, Расійска-Беларуская камісія па навукова-тэхнічнаму супрацоўніцтву і некаторыя іншыя сумесныя арганізацыі. Планавалася, іпто да канца 1996 г. будзе створана агульная транспартная сістэма з адзінымі тарыфамі па перавозках грузаў і пасажыраў, адзіная энергасістэма, навукова-тэхнічная і інфарма-цыйная прастора. На наступны год прадугледжвалася правесці сінхранізацыю эканлмічных рэформаў, пгідрыхтаваць адзіную нар-матыўна-прававую базу, правс;сці уніфікацыю грашова-крэдытных і бюджэтных сістэм, СТВарыць умовы для ўвядзення адзінай валюты. У 1996 г. адбылася першая сесія Парламенцкага сходу Расіі і Беларусі, былі вырашаны ўсе арганізацыйныя пытанні па дзей-насці вышэйшых оргапаў. Аднак намечаныя планы не былі поў-насцю выкананы. Дзяржаўныя і грамадскія арганізацыі выступалі з праектамі, якія былі заснаваны на розных, часам дыяметральна супрацьлеглых варыяптах інтэграцыі. Частка расійскіх палітыкаў выказвала ідэі абмежавання правоў Беларусі ў складзе суполь-насці. У студзені 1997 г. Б. Ельцын звярнуўся да А. Лукашэнкі з прапановай падрыхтаваць юрыдычны дакумент аб стварэнні адзі-най дзяржавы.

2 красавіка 1997 г. у Маскве А. Лукашэнка і Б. Ельцын падпі-салі Дагавор аб Саюзе Беларусі з Расіяй. У дагаворы падкрэслівалася, што кожная краіна захоўвае дзяржаўны суверэнітэт і тэры-тарыяльную недатыкальнасць, канстытуцыю, сцяг, герб і іншыя атрыбуты дзяржаўнасці. Галоўнымі мэтамі Саюза былі абвешчаны: умацаванне адносін братэрства, сяброўства, усебаковага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі ў палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай, ваеннай, навуковай, культурнай і іншых галінах. 9 красавіка 1997 г. на грамадскае абмеркаванне быў вынесены праект Статута Саюза Беларусі і Расіі, а 23 мая Статут быў падпісаны прэзідэн-тамі абедзвюх дзяржаў у Маскве. 10 чэрвеня 1997 г. дагавор аб Саюзе быў ратыфікаваны ў Мінску і Маскве.

Разам з тым і пасля падпісання дагавора аб Саюзе шматлікія пагадненні не рэалізоўваліся на практыцы. Новай спробай развіцця адносін паміж дзяржавамі было падпісанне 25 снежня 1998 г. Дэкла-рацыі аб аб'яднанні Беларусі з Расіяй у Саюзную дзяржаву. Праз год, 8 снежня 1999 г., быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. 26 студзеня 2000 г. дагавор быў ратыфіка-ваны. Старшынёй Вышэйшага дзяржаўнага савета быў абраны А. Лукашэнка, Старшынёй Савета Міністраў стаў М. Касьянаў, які ў той час узначальваў урад Расіі, Дзяржсакратаром Саюза - II. Барадзін.

Зараз распрацоўваецца канстытуцыйны акт саюзнай дзяржавы. Існуюць спрэчныя пытанні адносна пабудовы такой дзяржавы, кампетэнцыі яе кіруючых органаў. Акрамя таго, беларускі бок настойвае на папярэднім выкананні дамоўленасцей аб стварэнні адзінай экана-мічнай прасторы, ліквідацыі мытных бар'ераў з Расіяй, аб адзіных умовах для суб'ектаў гаспадарання, аб спагнанні падатку на дабаўле-ную вартасць па краіне прызначэння і некаторых іншых.

Кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь прытрымліваецца тактыкі рознаўзроўневай інтэграцыі на постсавецкай прасторы. У сакавіку 1996 г. быў падпісаны дагавор аб паглыбленні эканамічнай інтэграцыі чатырох краін - Расіі, Беларусі, Казахстана, Кіргізіі, пазней да эканамічнай супольнасці чатырох далучыўся Таджыкістан.

У 2003 г. створана арганізацыя рэгіянальнай інтэграцыі, у якую ўвайшлі Расія, Беларусь, Украіна, Казахстан. Гэтыя краіны заявілі аб імкненні стварыць зону свабоднага гандлю і падпісалі Пагадненне аб фарміраванні Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП). 15 ве-расня 2004 г. на саміце ў Астане кіраўнікі дзяржаў -членаў АЭП падпісалі двухбаковыя пагадненні аб спагнанні падатку на дабаўленую вартасць ва ўзаемным гандлі з 2005 г. па краіне прызначэння.

Соседние файлы в папке моёё