Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
30
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
37.38 Кб
Скачать

48. Беларускае нацыянальна-культурнае адраджэнне ў пачатку XX ст.

Афармленне беларускай нацыянальнай ідэі. Нацыя — тэта супольнасць людзей, аб'яднаных не тольй тэрыторыяй пражывання, літаратурнай мовай і культурай, але і агульнай ідэяй. Разам з паступовым фарміраваннем беларускай нацыі зараджалася беларуская нацыяналъная ідэя — уяуленні, у якіх прадстаунікі інтэлігенцыі выражалі разуменне беларусау як самастойнай і самабытнай сулольнасці людзей і іх жыццёва важныя інтарэсы. У межах нацыянальнай ідэі фармуляваліся мэты і за­дачы беларускага народа на розных этапах гістарычнага развіцця. Сутнасцю нацыянальнай адэі з'яулялася утварэнне бела­рускай дзяржаунасці.

Беларуская нацыянальная ідэя вырасла з літвінскай ідэі аб адраджэнні Вялікага княства Літоускага, якая аформілася у першай палове XIX ст. Каля яе вытокау стаялі прафесары Віленскага універсітэта Міхаіл Баброускі і Ігнат Даніловіч. Рэвалюцыянер-дэмакрат К. Каліноускі выказау думку пра стварэнне дэмакратычнай дзяржавы. Ён лічыу, што беларускія і літоускія землі у часы існавання ВКЛ мелі сваю самастойную дзяржаунасць, і марыу аб яе адраджэнні.

Тэарэтычнае абгрунтаванне існавання самастойнага беларускага этнасу упершыню распрацавалі беларускія народнікі у Пецярбургу. У часопісе «Гомон» яны пераконвалі, што у беларускага народа ёсць свае інтарэсы, што Беларусь як краіна мае свае прыкметы: мову, тып мыслення, культуру. Беларускія студэнты-гоманауцы выступалі супраць поглядау на беларускі народ «як на нейкі матэрыял для усемагчымых эксперыментау» і разглядалі яго «як жывую народнасць, здольную самастойна распараджацца сабой». У сувязі з гэтым заяулялася аб законных правах белару­скага народа на самастойнае і раунапраунае становішча у «агульнай славянскай сям'і». Гоманауцы марылі пра аутаномію свайго краю у складзе сацыялістычнай федэратыунай Расіі.

У 1905 г. гоманаускую ідэю аб аутаноміі Беларусі у складзе дэмакратычнай і федэра­тыунай Расіі падтрымалі прыхільнікі БСГ. Кожны народ, які уваходзіу у склад Расіі, паводле праграмы БСГ, мусіу мець свой парламент, выбіраць сабе чыноунікау, гаварыць і пісаць на сваей мове.

Значную ролю у фарміраванні беларускай ідэі і абуджэнні нацыянальнай свядомасці беларусау адыграла газета «Наша ніва». Газета выступала супраць афіцыйнай царскай палітыкі, ескіраванай на раскол беларускага народа паводле веравызнання на «русіх» і «палякау». А. I. Луцкевіч адзначау, што, «пакуль касцёл і царква не зробяцца у Беларуси беларускімі, народ наш заусягды будзе дзяліцца на дзве часткі».

Роля «Нашай нівы» у развщці культуры Беларусі і згуртаванні нацыяналь­най інтэлігенцыі, У 1906—1915 гг. у Вільні выходзіла легальная беларуская штотыднёвая грамадска-палітычная, навукова-асветнщкая, лггаратурна-мастацкая газета «Наша ніва». Яе выданнем кіравалі лідэры Беларускай сацыялістычнай грамады браты Іван і Антон Луцкевічы. Да 1912 г. газета друкавалася ирыліцай і лацінкай, пазней — толькі кірыліцай. «Наша ніва» арыентавалася пераважна на сялянства і сельскую інтэлігенцыю, дробных служачых і рабочых.Сваю першачарговую і галоуную задачу «Наша ніва» бачыла у барацьбе за прызнанне факта існавання беларускага народа, за яго раунапраунасць з іншымі народамі Шмат увагі газета надавала тэарэтычнаму абгрунтаванню права беларускага народа на захаванне і развіццё сваей мовы і нацыянальнай культуры.

Для многіх тысяч беларусау «Наша ніва» стала першай газетай, прачытанай імі. Паступова расла папулярнасць выдання, мацнелі яго сувязі з народам. Газета мела сотні карэспандэнтау ва усіх кутках Беларусі. Так, за 1910 г. яна апублікавала 666 карэспандэнцый з 321 населенага пункта Бела­русі і з 14 — па-за межамі краю. Газета даходзіла нават да беларусау якія пераехалі у Амерыку. «Наша ніва» ператварылася у збіральніцу літаратурных талентау. У яе асяродку выраслі класікі беларускай літаратуры Янка Купала і Якуб Колас, з ей супрацоунічалі Максім Багдановіч, Алесь Гарун, Змітрок Бядуля. Рэдактарам «Нашай нівы» з 1914 г. быу Я. Купала.Газета была цэлай эпохай у беларускім адраджэнні пачатку XX ст. і дала гэтаму перыяду гісторыі Беларусі сваю назву —«нашаніускі». Публікацыі «Нашай нівы» пабуджалі мясцовую штэлігенцыю шукаць адказ на пытанне: дык хто ж такія белару­сы? У гэтых пошуках паволі выспявала беларуская нацыянальная ідэя.

Соседние файлы в папке моёё