Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
25
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
148.09 Кб
Скачать

18. Крзўская унія і яе наступствы

Смерць вялікага князя Альгерда (1377) выклікала вострую і працяглую дынастычную барацьбу ў Вялікім княстве Літоўскім, якая нярэдка перарастала ў ваенныя сутыкненні паміж прэтэндэнтамі на трон. У змаганне актыўна ўмешваліся і замежныя дзяржавы, у першую чаргу Тэўтонскі ордэн.

Альгерд сваім пераемнікам прызначыў сына ад другога шлюбу - Ягайлу. Гэта стала прычынай незадаволенасці іншых сыноў Альгерда і суродзічаў. Брат Альгерда Кейстут на кароткі час 1381-1382 гг. захапіў Вільню і стаў вялікім князем літоўскім. Разгарнулася барацьба паміж Кейстутам і Ягайлам, апошні абапіраўся на дапамогу крыжакоў. Пераможцам з гэтай вайны выйшаў Ягайла. Кейстут быў вераломна захоплены ў палон і на загад пляменніка задушаны. Аднак барацьбу з Ягай­лам працягнуў сын Кейстута - Вітаўт.

Становішча Ягайлы было нетрывалае. У гэтай сітуацыі яму былі прапанаваны два варыянты шлюбу: з дачкой вялікага князя маскоўскага Дзмітрыя Данскога і з польскай каралевай Ядвігай. Фактычна гаворка ішла пра выбар гістарычнага шляху, па якім пойдзе Вялікае княства Літоўскае, пра яго ўсходнюю ці заходнюю палітычую арыентацыю. Ягайла абраў другі щлях.

14 жніўня 1385 г. у замку Крэва прадстаўнікі Польскага каралеўства і Ягайла з некалькімі братамі заключылі міждзяржаўнае пагадненне. Згодна з яго ўмовамі, Ягайла абяцаў хрысціцца паводле каталіцкага абраду разам з усімі сваімі братамі і хрысціць падданых, "свае землі літоўскія і рускія назаўжды далучыць да Кароны Каралеўства Польскага", пepaдаць усе свае скарбы на патрэбы злучаных дзяржаў заплаціць вёлізарную суму 200 тыс. фларэнаў былому жаніху Ядвігі аўстрыйскаму прынцу Вільгельму. Наўзамен Ягайлу быў паабяцаны шлюб з Ядвігай і польская карона - як мужу каралевы. У 1386 г. пачалася реалізацыя ўмоў Крэўскага пагаднення. Гэтаму злучэнню была наканавана працяглая няпростая гісторыя. З цягам часу мяняліся яго ўмовы, але ў цэлым яно аказалася выгадным і перспектыўным для абодвух бакоў, праіснавала 400 гадоў.

У Вялікім княстве Літоўскім было многа незадаволеных Крэўскай дамовай. Літоўская знаць, хоць і прыняла каталіцкі хрост, але не жадала дзяліцца ўладай і трапляць у палітычную залежнасць ад польскіх паноў. Праваслаўныя баяліся экспансіі каталіцкага касцёла. І практычна ўсім не падабалася дэклараваная ў крэўскім акце страта дзяржаўнай незалежнасці ВКЛ. Таму вельмі хутка тут узнікла магутная апазіцыя Ягайлу. Яе ўзначаліў Вітаўт. Разам з крыжакамі ён распачаў барацьбу супраць свайго стрыечнага брата. 3 кожным месяцам пазіцыі Вітаўта ў ВКЛ мацнелі, папулярнасць расла, ён атрымліваў адну перамогу за другой. Некаторыя землі, напрыклад Полацкая, добраахвотна прынялі яго ўладу. У выніку Ягайла быў вымушаны пайсці на ўступкі Вітаўту. У 1392 г. паміж імі было заключана Востраўскае пагадненне, паводле якога Вітаўт атрымаў пад сваю ўладу Вялікае княства Літоўскае. Тым не менш яшчэ доўгі час ён усё ж такі прызнаваў вярхоўную ўладу польскага караля Уладзіслава II Ягайлы, як "вярхоўнага" князя ВКЛ.

Адным з галоўных накірункаў унутрыпалітычнай дзейнасці Вітаўта было скасаванне буйных удзельных княстваў у ВКЛ. Ён жорстка падаўляў супраціўленне князёў і ператвараў удзелы ў намесніцтвы, кіраўнікоў якіх прызначаў сам. Так былі ліквідаваны Віцебскае, Кіеўскае, Чарнігаўскае і іншыя княствы. Дасягнутая цэнтралізацыя ўлады і эфектыўная сістэма кіравання дазволілі Вітаўту праводзіць актыўную і ў цэлым паспяховую знешнюю палітыку.

Самым небяспечным ворагам ВКЛ быў Тэўтонскі ордэн. які рэгулярна здзяйсняў напады на літоўскія і заходнебеларускія землі. У 90-я гг. XIV ст. іх аб'ектамі асабліва часта станавіліся Гародня, Ліда, Наваградак. Даходзілі немцы і да сталіцы Вільні. Такім жа небяспечным ворагам быў Ордэн і для Польшчы. Супольны праціўнік, а таксама Крэўскае пагадненне рабілі Вялікае княства Літоўскае і Каралеўства Польскае натуральнымі саюзнікамі. Абвастрэнне адносін у рэшце рэшт прывяло да Вялікай вайны, якую ў 1409-1411 гг. вялі, з аднаго боку, Польшча і ВКЛ, а з другога - Тэўтонскі ордэн. Яе кульмінацыйнай падзеяй стала Грунвальдская бітва, якая адбылася 15 ліпеня 1410 г. і ў якой войскі саюзнікаў разграмілі крыжакоў. Грунвальд быў адной з найбуйнейшых бітваў еўрапейскага сярэднявечча. У ім з абодвух бакоў удзельнічала некалькі дзясяткаў тысяч чалавек, значная частка якіх загінула. У арміі саюзнікаў было 90 харугваў: 50 з Польшчы і 40 з ВКЛ. 22 харугвы ВКЛ былі выстаўлены беларускімі землямі. 30 з 40 палкоў ВКЛ неслі на сваіх сцягах герб "Пагоня".

Разгром крыжацкага войска паклаў канец ваеннай магутнасці Ордэна. Перамога пад Грунвальдам яшчэ больш шчыльна злучыла Польшчу і ВКЛ, прадэманстравала карысць ад аб'яднання сіл. У 1413 г. на супольным сойме ў Гарадле паміж дзяржавамі была заключена новая унія. Бакі пагадзіліся, што ў выпадку смерці караля Уладзіслава II Ягайлы альбо вялікага князя Вітаўта абранне іх пераемнікаў будзе здзейснена толькі са згоды манарха і арыстакратыі саюзнай дзяржавы. Гарадзельскі акт надаў шырокія прывілеі і перавагі каталіцкай знаці ВКЛ. Яны датычыліся як маёмасных правоў (феадалам-католікам гарантавалася бесперашкоднае валоданне і перадача па спадчыне вотчын), так і ўдзелу ў палітычным жыцці і кіраванні дзяржавай (толькі "падуладныя святой рымскай царквы" маглі займаць афіцыйныя пасады і ўваходзіць у вялікакняжацкую раду). Такім чынам, праваслаўныя феадалы былі пастаўлены ў дыскрымінацыйнае становішча. Гарадзельскі прывілей на доўгія гады ўскладніў стасункі паміж каталіцкімі і праваслаўнымі феадаламі ВКЛ. Ён паклаў пачатак адной з самых вострых і балючых праблем яго рэлігійнага, грамадскага і палітычнага жыцця.

Напрыканцы жыцця, калі Вітаўт дасягнуў велізарных уплываў ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе, ён вырашыў разарваць унію з Полыпай і каранавацца каралеўскай каронай. У 1429 і 1430 гг. ён склікаў каранацыйныя з'езды, прычым на першым, у Луцку, прысутнічаў імператар Святой Рымскай імперыі. Але палякі выступалі рэзка супраць ператварэння Вялікага княства Літоўскага ў каралеўства і здолелі перашкодзіць гэтым планам. 27 кастрычніка 1430 г. Вітаўт Вялікі памёр.

У хуткім часе пасля смерці Вітаўта арыстакратыя ВКЛ без згоды польскіх магнатаў абрала новым вялікім князем малодшага брата Ягайлы Свідрыгайлу (1430 1432 гг.) Яго палітыка рэзка адрознівалася ад курса Вітаўта. Насуперак Гарадзельскаму прывілею Свідрыгайла стаў прызначаць праваслаўных феадалаў на высокія дзяржаўныя пасады. Гэта выклікала незадаволенасць з боку паноў-католікаў, якія арганізавалі змову і ў 1432 г. абралі новым вялікім князем брата Вітаўта Жыгімонта (1432-1440). Распачалася феадальная вайна 1432-1436 гг. Жыгімонт абапіраўся ў асноўным на каталіцкую знаць і кантраляваў Літву, Заходнюю і Центральную Беларусь. Пад уладай Свідрыгайлы аказаліся Полацк, Віцебск, Смаленск, Усходняя Беларусь і ўкраінскія землі. Падтрымку яму аказвалі праваслаўныя князі, баяры, мяшчане. Ягайла і Жыгімонт былі вымушаны выдаць прывілеі, якімі праваслаўнан знаць ураўноўвалася ў асабістых і маёмасных нравах з каталіцкай. Гэты прадбачлівы ход праціўнікаў, а такса­ма ваенныя няўдачы Свідрыгайлы прывялі да яго канчатковага паражэння.

Гісторыя сярэдневяковай Беларусі нярэдка праходзіла пад знакам ваенных і палітычных сутыкненняў, войнаў і нашэсцяў. Калі ў XIV — першай палове XV ст. найбольш вострай знешнепалітычнай праблемай для ВКЛ было супрацьдзеянне крыжацкаму Ордэну, то з другой паловы XV ст. ВКЛ усё болъш відавочна ўцягвалася ў ваенна-палітычную барацьбу з Вялікм княствам Маскоўскім.

Моцная, вялікая Масква паўстала з невялікага ўдзела — вотчыны, далучаючы да сябе суседнія, былыя незалежныя удзелы-княствы. Іван III прыпісваў сабе ролю спадкаемца Кіева, а пасля жаніцьбы з пляменніцай апошняга Візантыйскага імператара — ролю спадкаем­ца Візантыі і кіраўнік ўсіх праваслаўных хрысціян Усходняй Еўропы. Пасля гзтага ён пачаў прэтэндаваць на суседнія праваслаўныя беларускія і ўкраінскія землі, што ўваходзілі Ў асобную дзяржаву. Вялікае княства Маскоўскае абвясціла іх таксама сваёй вотчынай.

Вялікі князь літоўскі Аляксандр не жадаў ісці на ваенны канфлікт з усходнім суседам. Улагодзіць адносіны з Вялікім княствам Маскоўскім ён планаваў шляхам свайго шлюбу з дачкой Івана III князёўнай Аленай. Шлюб адбыўся, але міру паміж дзяржавамі-суседзямі гэта не прынесла.

14 ліпеня 1500 г., як занатаваў летапісец, «з'еха-лася войска літоўскае з маскоўскім на Ведрашы [рака на Смаленшчыне] і ўчынілі паміж сабой бой і сечу вялікую. Ды пабіла Масква Літву». Вынікам пераможнай для Масквы вайны з'явіўся мірны дагавор 1503 г. Паводле яго Вялікае княства Літоўскае страціла 19 гарадоў, сярод якіх Чарнігаў, Гомель, Бранск, Старадуб і інш.

Натхнёны перамогамі свайго бацькі, спадкаемца Івана III на маскоўскім троне Васіль III працягваў наладжваць ваенныя выправы супраць Вялікага княства. У 1507—1508 гг. паміж варожымі бакамі зноў адбыліся баявыя дзеянні.

У 1512 г. яны ўзнавіліся, а ў 1514 г. маскоўскае войска, авалодаўшы Смаленскам, рушыла ў глыб ВКЛ у напрамку Друцка і Оршы. Прыпыніць гэту 80-тысячную армію павінна было крыху большае за 30 тыс. велікакняжацкае войска на чале з вядомым палкаводцам, найвышэйшым гетманам Вялікага княства Літоўскага Канстанцінам Астрожскім. Сутычка паміж гэтымі далека не раўназначнымі па колькасці сіламі адбылася 8 верасня 1514 г. на рацэ Крапіўне пад Оршай. Перамагло войска Вялікага княства. Гэта дазволіла на пэўны час спыніць памкненні Васіля III авалодаць cyседнімі заходнімі тэрыторыямі. Пасля бітвы пад Оршай вайна цягнулася яшчэ 8 гадоў. У 1522 г. было заключана мірнае пагадненне паміж Масквой і Вільняй, па якім Смаленск замацоўваўся за Вялікім княствам Маскоўскім. Апошняя ў першай палове XVI ст. вайна, у якой Вялікае княства Літоўскае адваявала толькі Гомель, адбылася ў 1534—1537 гг. Пасля гэтага 20 гадоў паміж Літоўскім і Маскоўскім вялікімі княствамі ваенных канфліктаў не адбывалася.

Соседние файлы в папке экзамен по истории Гагуа Р. Б